Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
24
Прадавачка сядзіць на крэсле як мех бульбы, прыхіліўшы бялявую галоўку да сцяны, і мерна дыхае. Як толькі ляпаюць дзверы, яна ўстае, здымае нарэзаны сыр, батон, звязку бананаў. Вочы ў яе заплюшчаныя, вейкі дрыжаць, усміхаецца. Ёй яўна нешта сніцца. Калі цывілізаваная частка маёй замовы ляжыць перада мной, яна прамаўляе саюз: “I?”
-1 бутылку малдавскава каньяку, кажу я максімальна па-ейным, каб яе лішне не будзіць.
Чтэры сто пяцьдзясят, кідае яна, дзынькае касай, наўздагад дае рэшту.
За рогам жыве Уладзя, на спробу званю яму знізу.
-Алё? гукае дамафон.
У адказ кажу фразу фразаў, якая гучыць:
Выходзь на двор!
іду-
Выбягае мужык пад пяцьдзясят у флісцы, смяеецца як кажан.
Мокра, моўлю.
Ну й добра, кажа. Куды пойдзем?
-Хоць куды.
-To мо да “Вынятых”? махае рукой на паўночны захад.
Клёвая ідэя, маню я, хоць якраз у гэтую бляварню, дзе нон-стоп галёкаюць “ZZ Top” і “Тры сястры”, мяне не надта цягне. Аднак іду, рагачу, весела камунікую што болей сёння мог бы зрабіць сябар для сябра?
Трэцяя частка МОГІЛКІ НА ПЛЯЖЫ
He чакай, не чакай, што вярнуся назаф жыццё мае ў ласцы азарт і пстлыву я на белым караблі.
Ёзэф Грус
1
Начное паветра, што свішча праз прыадчыненае акно, надзімае карычневую фіранку. Я ляжу на вузкай ляжанцы і зіркаю ў цемру. Пада мной працякае ціхая размова.
Некаторыя бабы так выдзёўбваюць, што пачуваешся, быццам пасля аперацыі трэба пачакаць, пакуль усё зрасцецца.
-Але я ў парадку.
Гэта ты так думаеш.
-Мне толькі што снілася, што я вару гуляш з жабаў.
-He выключаю, што неўзабаве скаштуем такое і ў рэале.
Ты б гэта жор?
-А чаму не.
Мы перац з сабой узялі?
-Так. А што той твой сябар?
-Нядаўна збіраўся на фірменны сабантуй, дык пайшоў купіць пінжак у нейкі прыстойны бутык. I калі ўжо прымяраў чацвёрты, а яму ўсё не пасавала, то сказануў прадавачцы жартам: Will you marry me? I прыкінь: тая тут жа разрыдалася.
Рэшта слоў губляецца ў скрыгаце. Састаў тармазіць, запавольваецца, ледзь сунецца. Неба паступова бляднее. Ля чыгункі буяе палын.
Прывет, кажу, спускаючы ногі ўніз.
Спадарожнікі са мной вітаюцца, пазяхаюць, жмурацца, адкідваюць убок пасцель.
У цягнік загружаюцца падсухія дзецюкі ў сініх формах. Праходзяць праз вагон. На грудзях у іх вісяць калашнікавы з прыкладамі колеру абсмактаных карамелек. Кожнаму пасажыру зазіраюць у твар вострым афіцыйным поглядам.
Цеплавоз наперадзе пнецца. Мы сочым за абразкамі за акном. Мужыкі з голым торсам перадаюць адно аднаму бутлю, вакол зграйка ўбогіх сабак. На болын павольных адрэзках, на паваротках, да вагонаў цягнуцца рукі соцень дзяцей: Дай, дай! To тут, то там з акна проста дзеля забавы вылятае цыгарэта, жуйка, цукерка. Тыя, што не б’юцца за здабычу, бо стаяць задалёка, шпурляюць па цягніку каменнем.
Састаў нахіляецца то ўлева, то ўправа. Мы з шалёнай хуткасцю нясёмся паміж крутымі адхонамі цяснінаў карпацкай пушчы. Ашалелы грукат колаў, вогкае лясное паветра, дзікія вадаспады. Увышшу на пагорках у прасяклым дажджом тумане тырчаць голыя дзюбы скалаў. Ля рэек зрэдчас мільгане будка, ля якой на зважай, вываліўшы вочы, стаіць вусаты лесавік у шапцы са стрэльбаю на плячы, салютуе.
Затым пачынаюцца напаўзатопленыя лісцевыя лясы вакол Дуная. Конныя вазы дрыньчаць па мастах, грузавікі спрабуюць выбрацца з лужын. Зачуханыя хаткі горбяцца вакол беласнежных цэркваў, з фасадаў якіх на мінака пазірае чорнае Гасподняе вока.
2
Тыдзень таму я, як заўсёды, праседжваў штаны за ноўтам, калі мяне азарыла. А мо ўстаць і некуды паехаць? Наведаць Турцыю, пераваліць праз Наваградскія горы ці прынамсі заехаць з Томікам у Дзечын. Закрыць ноўт. Паварушыцца. Пайсці ў людзі. Паехаць на мора развеяць бацю, як я абяцаў. Гэтая ідэя мяне цалкам апанавала. Я лёг на дыван, каб усё абдумаць. Каб лепш кумекалася, наліў сабе рэшту малдаўскага каньяку. Уключыў Соні Тэры, чувака, які дакладна нямала паездзіў цягнікамі, пакуль вечнае гудзенне і тудухканне зусім не запаланіла яму мазгі. Take this hammer, carry it to the captain, tell him I’m gone, муркатаў я сабе пад hoc разам з ім. I наклікаў ліха на сваю галаву.
Яно прыйшло ў выглядзе званка на хатні тэлефон. Два разы і цішыня. Бацькава трэль. Калі пасля дзесяціхвіліннай паўзы зачырыкала зноў, я падскочыў і ўзяў трубку.
-Соры, эээ, нешта выпала, ведаеш, хто звоніць, тхаха! Ну! гагатала слухаўка. Хай, бэ, але ж і людзей... Ну я! Гэгэ, гуцул! Што?
-Здароў, сказаў я. Як жыццё?
А, тха, ну, ха-ха... Яно столькі ўсяго, ну, дык вось...
Трэба было добра засяродзіцца, каб зразумець сэнс паведамлення. Вялося пра тое, што калі мы размаўлялі ў “Фрактале”, я сцвярджаў, што пару разоў ездзіў у дэльту Дуная. Так, нешта ў тым сэнсе я сапраўды расказваў. Тады ўва мне ў няўдалы момант прачнуўся ўгодлівы гагатун. Я мроіў пра шчупакоў, якія бяруцца проста на блешню, на голую лёску. Ну, тхах, і паколькі ў яго сёлета не выйшла з Албаніяй, Албанія клёвае месцейка, дык ён падумаў, ці не паехаць нам разам у дэльту.
-Але туды не надта разумна ехаць удвух, запярэчыў я.
Дык нас жа трое, гэ? Давай!
I вось мы трасёмся разам у купэ Мургі, Рульпа і я. Бацькава урна спачывае на дне рукзака. Праўда, Чорнае мора самае паганае з усіх. Але ёсць шанц праплыць праз Басфор у Мармуровае, праз Дарданэлы ў Эгейскае, а тады і дадому у Міжземнае. Прынамсі пару малекул маглі б дапяць.
3
3 распаленага перона ў горадзе Канстанца мы бачым мора. Але да яго не ідзём. Целяпаемся з аднаго канца вакзала ў другі. Блукаем сярод недарэчна ярка пафарбаваных лакаматываў, што пырскаюць алівай, прамінаем незлічоныя сямейкі, што спакойна пасталі табарам проста на рэйках. Шукаем сваю перасадку. Залазім у цягнік з трох вагонаў, утрамбаваных пад самую столь.
Пыхкаем праз згалелы край. Звонку пераважаюць разваліны, раны ў зямлі, хімзаводы. Шырокія мелкія даліны запоўненыя сухімі ляскамі, дымам і бязрадным мадзеннем. Стаю, прыціснуты да акна ў клубку мужчын з характэрным сухім пахам, якія пускаюць па крузе бутэльку. Праз маўклівы тлум праціскаюцца страката ўбраныя шаманкі. Трасуць завушніцамі, як чартоўкі, прапануюць жуйкі без абгорткі, проста з далоні, варажбу на картах, дарожны экспрэс-гіпноз, як варыянт (мяркуючы з руху вачэй і броваў) перапіх з нейкай іншай шаманкай, якая чакае ў сральніку. Цыганка саслізгвае поглядам на мой рукзак. Ай-ай-ай шкадуе яна мяне. Прыкладае сухую далонь да маёй шчакі. Шкода, вой як шкода. Я суну ёй бакшыш, пры-
гаршч манет. Пасля гэтага даводзіцца зрабіць глыток з пляшкі, якую мне нехта падае цераз плячо. Самагонка аддае бульбяным спіртам. 3 другога канца вагона бесперастанку даносіцца гудзенне, быццам нехта грае на фуяры.
Праз макаўкі хустак і капелюшоў мой зрок час ад часу выхоплівае цыбатага Рульпу. Пад левым вокам у яго вялізны сіня-жоўты фінгал, яго ён вязе яшчэ з Прагі. Рудаваты абвіслы чуб закрывае яму паўтвару. Ён закапаўся ў сябе. Удае, быццам яго тут няма. Дасведчаны падарожнік.
4
Нас вітае горад Тулча, за якім Дунай разгаліноўваецца неспазнавальнай сеткай каналаў, пратокаў, азёраў, імшараў і чаротнікаў.
Рэйкі абрываюцца ў кучы зямлі ля сцяны разваленага дэпо. 3 1988 года нічога не змянілася. Досыць пары крокаў і мы на бязлюдным набярэжжы, адкуль можна глядзець на магутную раку. Пазіраем на заліў, аблямаваны з аднаго боку бетоннымі гатэлямі, з другога портам, з трэцяга фабрыкай, што вывяргае з сябе сярністы дым.
Пытаемся, ці можна тут недзе ўзяць напракат човен. Пыхлівы мужычок у найбліжэйшым гатэлі хоча нас засяліць і замовіць асятровую місу з шампанскім, а інакш нічога не будзе. На наступных рэцэпцыях нам прапануюць банкет, ікру, вар’етэ, а калі не можам звальваць. Лодак у іх няма. No for foreigner. Змораныя смагай, просім у вулічнага прадаўца кока-колу. Ён налівае нам у пластыкавыя кубачкі. Калі мы выказваем жаданне купіць тры двухлітроўкі, ён адчайна ба-
роніцца. Мы здаля бачым чаму у яго іх толькі дзве. Напой ён вырабляе так: у бутэльку налівае содавую, дадае сіропу і з імпэтам трасе бінга!
На крыва пачэпленым да маторкі пароме, які раз-пораз залівае вада, перапраўляемся на другі бераг. Там, на пясочку ля вады, ставім намёты. Па парослым хмызняком пляжы, усеяным смеццем, да нас падыходзіць мужчына з бакенбардамі і ў шапцы, на жываце пацёртая люстранка. Заводзіць з намі гутарку. Па-руску, як і ўсе тут. Яго цікавіць, ці няма ў нас з сабой стужкі. Каляровай. Або чорна-белай.
Мургі ўмела ламае кірыліцу:
— У вас в фотаапараце фотамацерыяла нет?
-Савсем в Раманіі фотамацерыяла нет, адказвае мужчына.
Далей ён кажа, што калі мы хочам човен, то нам трэба да гатэля “Лебада”, мо там. Рульпа вылоўлівае мапу. Мужчына энергічна тыкае ў яе суставам адсутнага ўказальнага пальца; астатнія пальцы на месцы. У нізкім вечаровым сонцы ў яго чырвона свецяцца валасатыя мочкі. Нам трэба сесці на ракету, праехаць па цэнтральным канале, вось тут выйсці і там папытацца. Ле-ба-да, паўтарае ён раз за разам, хоча пачуць гэта і ад нас: Ле-ба-да. Праўда, ці гатэль працуе, ён не ведае. Летась працаваў. Так ці інакш, тут мы нічога не знойдзем тут лютуе дарагоўля, фальшывая паліцыя, птушыны грып і халера.
-Халера здзесь, панімаеш? ласкава засцерагае ён нас. Ну Тулча! Ну! Апасна! Нада не ваду, нада толька півко піць!
Пытаемся, дзе яго ўзяць. Адказвае, што ён нам яго прадасць, пасля чаго сыходзіць. Праз хвіліну з’яўляецца зноў з поўнай торбаю пляшак.
Сядзім на фрагменце парэнчы, папіваем з цёплых бутэлек. Порт насупраць нас выглядае, быццам пасля бамбёжкі. 3 вады старчма ўгору тырчыць нос карабля, прычым карабель быў яўна немалы. Крыху далей да мола прывязаная іншая заморская гаргарына, моцна схіленая набок, у вантробах якой капаюцца краны, падобныя да хадзячых машын з “Вайны светаў”.
На руб рукі мне прызямляецца першы камар. Проці святла відаць, як ягонае бруха брыняе крывёй. Час схавацца. Зацягваю маланку, пакуюся ў спальнік. Знадворку сюды далягае алейны дробат лодачных матораў, сумесь п’янага крыку, скрыпу й птушынага шалу.
Раніцой іду выпусціць мачу ў кусцікі. He паспяваю скончыць, як каля мяне стаіць Рульпа. He паспявае ён зашпіліць прарэх, як каля нас стаіць Мургі і мармыча сваім летэнскім хрыпатым голасам: “Снілася, эхэх, мне, што я на Новы год у Апаве на вакзале чакаю цягніка, сядаю на лаўку, і тут бачу, што гэта не лаўка, а кантралёр у паліто, і ён мне такі кажа: Памятай, Леаш, што лёс па-армянску БАХТ, а любоў СЭР!”