Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
Мы пакуемся, шыбуем да прычала. Ля мола гойдаецца ракета футурыстычны суднабудаўнічы выкрык у грубым савецкім выкананні. Палуба поўніцца дзядзькамі і бабкамі, жывёльным светам, перакупшчыкамі з поўнымі торбамі, гапатой у трэніках.
5
Стаю на тэрасе аглядальнай вежы ля гатэля “Лебада”. Абапіраюся далонямі на дыхтоўны жалезабетон. Мы ў цэнтры дэльты, паўсюль навокал чарот, заліўныя лясы, драты, слупы. Ці працуе гатэль, нам даведацца не ўдалося; на рэцэпцыі сядзела групка густоўна
ўбраных дамаў, аднак яны не рэагавалі ні на водную з прапанаваных моваў.
Пад аглядальнай вежай Рульпа прашчоўквае суставы на пальцах, дыхае сабе на далоні, чухае віхры, размінае рукамі сцегнавыя цягліцы, потым некуды адбягае. Мургі прыпірае спінай сцяну, аблізвае паперку, скручвае самакрутку, прыпальвае і выдзімае дым з драйвам стылягі, звыклага марнаваць час у арэне хуткіх слоў.
Раніца. Прапацелым паветрам да нас блізіцца мернае глыбокае гулдуканне. Гур-гур-гур. У смузе нешта набліжаецца. Багнгсты поплаў дрыжыць і прыцмоквае, гаркатанне ўзмацняецца. Мы чакаем, што ж перад намі аб’явіцца. Мургі пасоўвае казырок.
Прыплывае нешта, што перавышае мой назіральны пункт на добрых дзесяць паверхаў. Міма сунецца аграмадная жалезная сцяна. Рэшткі фарбы, вогненная іржа і засохлыя водарасці пакрываюць корпус фантастычнымі фігуральнымі выявамі. Я бачу паядынак баксёра з казой, світанне над Атлантыдай, танец калек на пляжы. Неахопная вокам сцяна нясе надпіс “YAN SHAN”. Наверсе маляты ў спяцоўках трымаюцца за парэнчы і пакурваюць нябачныя папяроскі. 3 коміна на карме шугаюць да нябёсаў дымавыя цмокі. Нестае толькі, каб ён затрубіў.
He трубі, танкер, малюся я. Бо звалюся як пераспелка, далібог. He трубі. Едзь. Пакінь дудзенне на іншы раз. I ён не затрубіў. Яму даводзіцца папацець, каб у гэтай канаве ўвогуле ўтрымацца на плыву. Сунецца прэч. У канал памалу вяртаюцца плёскат, ленасць, смех чаек.
Я злязаю ўніз, станаўлюся ля спадарожніка. Толькі хачу раскрыць зяпу, як кітаец удалечыні зарычыць,
бы мамант! Пэўна, напароўся на чараду надзіманых шлюпак, якія працюхалі ў той бок з гадзіну таму. Плаўсродкі былі абсаджаныя заспанымі бландзінчыкамі і статнымі дзевамі з голымі цыцкамі. Крохкім праваслаўным дзядкам на шаландах давялося прыкласці нямала намогі, каб не ўпусціць груз кавуноў у хвалі.
6
Прыходзіць Рульпа, за якім, моцна кульгаючы, шыбуе спадар у ружовай кашулі.
-Лодка, гукае нам кампаньён. У нас лодка! Ідзіце з ім, я пакуль тут павартую.
Спадар ківае, каб мы ішлі за ім. У яго няма часу, паказвае нам на запясце. Аднак гадзінніка ў яго таксама няма. Паварочваецца, чыкіляе сцяжынкай. Жудасна хутка знікае ад нас у кустах. Мы нясёмся, каб дагнаць яго сярод вербалозу і штыкетнікаў. Чэшам праз поплаў, поўны выбаінаў, гаўнякоў і касцей, да нізкай фазэнды. Кульгавец адчыняе брамку. Уваходзім. Ён вядзе нас калідорам, поўным дзіўна ціхмяных дзяцей, праходзім праз залу, напоўненую моўкнымі мясістымі мужыкамі. У кухні ля ракавіны стаіць старая крывасмочая самка, на кухоннай дошцы два радкі скрываўленых кур.
У выніку мы апынаемся ў пакойчыку, дзе над кучай вараных ракаў, памідораў, перцаў і яек сядзіць кацьмак, абвешаны каштоўным металам, з пяццю жыватамі, размешчанымі адзін над адным. Залатыя ланцугі, бранзалеты, пярсцёнкі, хранометры, пломбы.
-Спытай у іх, чаму яны прыйшлі мяне турбаваць, загадвае ён правадніку. Якая ў іх прычына. У іх такі звычай? Так у іх робіцца? Я хачу есці і гэта мой звычай! Калі яны нешта хочуць, хай пачакаюць!
Калі яны з гэтым не згодныя, можаш нацкаваць на іх сабак!
У наш бок ён кажа:
-Візітарэ, мусафір! Гаспадзін, газда, панятна?
Сядзім на кухні. Нас вартуе падстаркаваты карабас у трусялях. Лыткі ў яго як у чэмпіёна па кунг-фу 1988 года. У іх нешта торгаецца. Унутры ў ім неспакойна хрыпіць. Ён назірае за намі праз аправу акуляраў. Жанчына раскройвае нажом кур на малыя кавалачкі. Па лінолеуме бегаюць жукі.
3 дзвярэй выходзіць таўсматы падлетак, у весь у тату, хутка круціць рукой і крычыць: “Турышці, аванці!”
Стаім перад газдам, агучваем просьбу, клышаножка зноў асістуе.
-Хочуць ад мяне лодку? не дае веры Гаспадзін. Нічога мне не прынеслі? Нічога мне не прапаноўваюць? Турбуюць мяне ў маім доме і хочуць ад мяне лодку? I дзеля гэтага яны прыйшлі мяне патрывожыць? Добра, дамо ім лодку. Плаціць адразу. I возьмем іх пашпарты ў заставу.
-1 аванс за бензін, устаўляе клышаногі.
-I аванс за бензін.
Мы лепім банкноты на стол. Нам выдзяляюць пузатую абадранку з падвесным маторчыкам, прыкручаным дротам да боку кармы. Уражання працоўнага ён не робіць. Закручаны брудным поліэтыленам. Каб не страціць твар, мы выгандлёўваем да яго каністру бензіну.
Валачом корч да вады па гразі. Банда дзядкоў на верандзе з нас пакеплівае. Мургі хапаецца за вёслы і конскімі грабкамі адвозіць нас прэч з гэтага блышатніка. Мы выбіраемся ў галоўную пратоку, дзе нас падхоплівае плынь. Уразаемся ў валуны, круцімся, лодка
скрыгоча, прагінаецца, але трымаецца. Хоць і лайно, але ўпёртае, з бальшавіцкага ламінату.
Праз хвілю нам выстаўляе вабноты паваротка налева. Мы заплываем туды і слушна робім, бо апынаемся ў затоцы проста пад гатэлем. Прыстаём да берага, пакуемся, грузімся, сядаем і едзем.
7
Чаргуемся на вёслах, адганяем заедзь, плюём праз палубу.
Плывём заліўным лесам. Курыныя ножкі камлёў свецяцца мядзянкавым мохам. 3 галля да самай вады звісаюць кудлатыя махры. Мы пазбягаем аголеных лапаў карэння. Вада жоўта-зялёная, карычнева-жоўтая, шэра-карычневая, малочна-залацістая, мутна-зіхоткая. Над паверхняй хрусцяць стракозы, пад паверхняй віюцца доўгія сцябліны.
У Мургі ў штанах дзынькае смс.
— У цябе пішчыць, эколаг, гэкае Рульпа ад вёслаў.
-Сяброўка піша, паведамляе Мургі. Ці не ведаю я якога старасту ў радыусе 50 км ад Прагі, які мог бы прыняць на захоўванне зямлю з будоўлі, шмат зямлі, недзе столькі, што хапіла б засыпаць Нусэльскую даліну.
-Што, вадасховішча капаць збіраецца? дзівіцца Рульпа.
Мургі выцюквае пытанне.
-Піша, што не. Цытуе: “Як у Празе буйуюць гэтыя тунэлі, то няма куды дзяваць зямлю, яе 30 мільёнаў тон. Стараста, як толькі падпіша дамову аб прыёме на захоўванне, атрымае 10 крон за тону. Можна і па частках. А той, хто знойдзе такога старасту, 3 кроны за тону. Летна правальваецца,
Эсмш трэскаюцца, статыкг не хочуць з наліг жець справу, трэба спяшацца”.
Дзе гэта яна працуе?
-У мэрыі.
-Сучары.
Ды не, яна толькі стукнутая.
Я ж не яе маю на ўвазе, а іх. Як стукнутая?
Ну, яна з тых, каго пакінеш у сябе пераночыць, бо ўжо ў бэлю, а нараніцу ўбачыш, што перад адыходам яна спісала табе сцяну ў ваннай тоўстым маркерам, нават не пацікавіўшыся, ці ты там выпадкова не жывеш з кімсьці яшчэ.
-1 што пісала?
-Што хацела б быць самурайкай, мець моцную машыну, што я ейны дракон і ўсё такое.
Мяняемся з Рульпам месцамі.
Налягаю на зашмальцаваныя дзеравяшкі, чую, як хрусціць у спіне, у думках пракручваю сваё. He сядзець на кухні, рухацца. Закрыць ноўт. Выбіць з галавы дурыкі. Праламіць заганнае кола. Падарожнічаць. Турцыя. Калахары.
Перадаю вёслы Мургі. Кладуся жыватом на нос, дзе знаходзіцца прыдатны для гэтага насціл, капот, хвалярэз, нешта такое. Трымаючы мабільнік над малахітавай шатай раскі, што плыве ўзад, прачытваю толькі што атрыманае смс: “Я ў поўнай срацы, дулшла, што тут адпачну, а яно наадварот усё каціцца к чорту. Прашу цябе, застанься на сувязі. Бразілец пракусіў мне шыю".
“Ты дзе?” пытаюся.
“На Швігсшавай. Ужо нармальна. Толькі пару сінякоў і гузакоў ад сцяны. Добра хоць ты ёсць на другім канцы, гэта для мяне немалая падтрымка”.
“Я тут, пішу, але мне досыць непрыемна тое, што ты там вычвараеш".
“3 тпаго часу, як лш не разам, ува мне нешта зламілася. Ты ўвамне нешта знішчыў", гучыць адказ.
“Я нішчу хіба сябе, а вось ты кожнага, з кілі уступаеш у кантакт", пішу.
“Надлдлігла я пакуль толькі цябе, прычым наўмысна, бо табе трэба было. Хоць мы цяпер праз гэта г не ліожалі быдь разам, але мы навекг снадучаныя, і з новай жанчынай ты пасля гэтага будзеш шчаслівы”.
Адключаю апарат, перасоўваюся да кіпяцільніка, што гыркае на дне лодкі; бяру кацялок і разліваю ў міскі мятную настойку. Мы нон-стоп варым гарбату. Рвём з берагоў дзікую мяту, заліваем рачной вадой і варым. Гэтым хларафілам, гэтым перачным сокам мы прасякнутыя наскрозь. Выплёўваем жучкоў, глытаем чарвячкоў. Кішэчная флора азнаямляецца з вадой, што працякла праз тэрыторыю дзесяці краінаў. I тут, пад канец, раптам зноў зрабілася чыстай. He паўсюль. Толькі на тых адрэзках, дзе яе паспелі ачысціць гектары чароту.
-Аўласна, куды мы плывём? пытаецца Рульпа.
-Дык да мора ж, адказвае яму двухчленны войс-бэнд.
-А, ну ок, кажа той і занурае позірк у мапу.
8
Пад вечар трэба знайсці для начоўкі як мага менш падмочаны астравок.
Кідаем якар ля густа зарослага дзёрну, прывязваем лодку да зломку вярбы. Трава на востраве вільготная, таму кароткім мачэтэ насякаем сабе сухога чароту. Мачэтэ разам з бацевай урнай і кучай пакецікаў
молатай кавы складае маю кантрабанду. Ставім палатняныя будкі, падасланыя чаротавымі вязанкамі. Ногі Мургі тырчаць з намёта з пясчыста-каменным матывам у стылі “бура ў пустыні”.
Трохі воддаль дрыгоча тройца вычварна скручаных балотных дубоў, абвітая пляцёнкай ліянаў. Камлі неяк пазбаўленыя рэзкасці, абматаныя слаямі павуціны ці чагосьці такога. Падыходжу бліжэй, каб разглядзець. Гэта не павуцінне, а воблака піскучых камароў. Яны раяцца вакол растрэсканай кары і чакаюць.
Дакуль Сонца на небе, няма падставы для мітушэння. Выцягваю з рукзака лёску, прывязваю блешні, залажу ў лодку, станаўлюся на нос, раскручваю кутас бліскучых бляшак і кідаю. Прынада адбіваецца ад ламінату, кручок утыркаецца мне ў нагу. Рульпа цярпліва выскрэбвае мне яго з лыткі ножыкам, плюхае ёдавую кляксу, заклейвае пластырам. Я кажу, што я дэбіл. Рульпа мармыча, што не, адно што кідаць трэба з размаху, а не раскручваць.
Тым часам выпрабоўвае шчасце Мургі. Закідвае, цягне. Гоп і гоп, у траве дрыгаюцца чатыры акуні.
Мне гэта не дае спакою я выбіраю іншую блешню, прывязваю, закідваю. Ані знаку. Калі цягну лёску мо раз пятнаццаты, яна знячэўку цяжэе. Падсякаю, рву і з-пад самай лодкі старчма ўгору выязджае здзіўлены шчупак. Рульпа скача ў ваду, падбірае яго, кідае на бераг, выскоквае за ім следам. Убівае яму ў хрыбет швейцара. Рыбіна гучна хрыпіць, што ад нямога стварэння нечакана. Мы раскладаем агонь, закручваем трафеі ў фольгу, пячом у попеле. Пасля выграбаем сабе па гарачым пакунку і забіраемся ў намёты. Бзычэнне ад дрэваў узмацняецца, пачынае нагадваць свіст цыркуляркі.