Нормы камічных паводзін
Эміль Гакл
Выдавец: Логвінаў
Памер: 287с.
Мінск 2018
На платформе падземкі на станцыі “Мустэк” я ледзь не ўразаюся ў сляпую. Тая прабіраецца паміж пасажырамі, а з-пад цёмных акуляраў ззяе неадменная ўсмешка. Амаль як у Рульпы. Кволая бландзінка з правільнымі рысамі, толькі крыху жаўтазубая. “Выбачайце, кажа яна ўголас. Выбачайце, выбачайце”. I шлёгае людзям белым кійком па лытках. 3 размахам. Пераважна цёткам, дзяўчатам.
Платформа запоўненая раз’яднанымі, звярэджанымі, прыгнечанымі, пакрыўленымі і начыста зваўчэлымі стварэннямі. Яны пастрэльваюць вачыма, тырчаць, топчуцца, праходжваюцца, дэманструюць свае акрасы, поспехі і правалы. Круцяць бошкамі, вымагаюць увагі. Многія нешта скандуюць у свае тэлефончыкі. Выхвальна выкрыкваюць паняцці кшталту лібералізацыя, падвышэнне, бюджэт, маржа, месяц, пэкідж, доўгі шлях, планы мэрыі.
Пазіраць на іх са смехам у душы, што мне яшчэ застаецца. Перастаць адварочваць нос. Быць тут дома.
Прыняць агульны код. Быць як яны. Гэта значыць, апроч усяго іншага, навучыцца і моцна ненавідзець. He важна каго. Перастаць саромецца за тое непрыхільнае лайно, што вечна вісіць са сракі, прынамсі ў нас, пражанаў.
У Лондане, Мюнхене і ўвогуле ў тым баку мне не здавалася, каб там было нашмат весялей. Але ж там са сваім разладам даюць сабе рады без перадузятасці і з нейкай шляхетнасцю. 3 годнасцю гісторыі, якая была нечага вартая, нешта значыла. Тым часам як нам тут, на перыферыі, усякая шляхетнасць чужая. Таму нам не застаецца нічога іншага, як пару этапаў пераскочыць і адразу прыняць статус нецікавай калоніі без патэнцыялу.
25
Між тым сляпая дайшла да канца і скіроўваецца назад па другім баку. Знікае і зноў з’яўляецца між слупоў. Шух і шух. Дзявулі адскокваюць. Кумпалы з начосам здзіўлена абарочваюцца. Некаторыя шыпяць, іншыя пералякана маўчаць. Пульхныя дочкі Ніпону, прывучаныя да схаваных камер, наадварот, штомоцы хіхікаюць.
Вільготнае паветра, што вее з пашчы тунэлю, патыхае вапністай сіратлівасцю і чымсьці падгнілым. Працяглыя скрыпічныя тоны падзямелля змешваюцца з аддаленым грукатам і гудзеннем саставаў, што на імгненне сустрэліся ў тунэлі. 3 карставых сталактытаў, што прабіваюцца паміж кабелямі, капае ржавая вада.
Каля мяне стаяць дзве разяватыя гімназісткі ў спартыўных кофтах. “Умм, намажу ўсё цела какосавым маслам, медытуе адна, пазногці натру како-
савым алеем, умм, і тады ўбачу...” Сяброўка ківае, рухам галавы адкідвае эма-грыўку і адсылае смс.
Сляпая набліжаецца. Яна ўжо за намі.
Шух, дастаецца той з маслам. Я-ей! Добра, ха! Кіёк сталёвы, крэпенькі!
Шух, дастаецца замест другой мне.
- Аў, кажу.
-Выбачайце, мовіць дзеўчына ў мой бок з бажавольнай усмешкай. Выбачайце мне, выбачайце.
Тут жа спрытна ўхіляецца ад рогу рамы з білбордам. 3 такой самай абсалютнай пэўнасцю абмінае край эскалатара.
Я гляджу ёй услед, здзіваваны тым, як глыбока яе ў гэты міг разумею.
Другая частка
НОРМЫ КАМІЧНЫХ ПАВОДЗІН
1
Кароны акацый атуленыя блішчастай вясёлкай. Заспаныя мінакі вынырваюць з амфітэатра ценяў і зноў знікаюць у ім. Час ад часу міма прагрукоча трамвай. Унутры на жэрдках вісяць гіганцкія кажаны і дрэмлюць. Сядзяць страхатлівыя бясколерныя малпы, калупаюцца ў носе і дыхаюць на шкло.
Туман, сем раніцы. Спускаюся долу Каронным праспектам, іду па Румынскай, на Бялградскай сядаю на адзінаццаты. Праз салон праходжу назад, абапіраюся спінай на вертыкальны поручань. Пад акампанемент густога трэння тармазоў вагон скатваецца ў Нусэльскую даліну. Мы прабіраемся праз ускраіну крамак, рынкаў, камісіёнак, фітнэс-клубаў і іншых махлярняў, што толькі-толькі пачынаюць абуджацца. Паўзём пад пагоркам Богдалец, нясёмся вуліцай пад назвай Ля Газавай станцыі. Прамінаем лагчыну вакзальнага адстойніка, запоўненага прагарэлымі чыгуначнымі вагонамі.
Канцавы. Прага-Споржылаў. Раён закінутых садоў і абшарпаных пяцігодкавых панэлек. Ля адной з іх цісну суставам сярэдняга пальца на званок з пабляклым надпісам. Пасля працяглай паўзы ў матавым шкле ўваходных дзвярэй матэрыялізуецца бацькаў цень.
- Ну, праходзь.
Падымаюся за ім. У яго пахавым следзе адчуваецца нешта новае. Апошнія гады ён не пераймаецца
мыццём, і я яго разумею. Я ўжо таксама лезу ў Banny, толькі калі збіраюся ў людзі. I раптам ад яго пахне адэкалонам, дэзадарантам, нейкай хіміяй.
Скручаны дыван, заплямлены тэлевізар, на ім напоўненая дробнымі манетамі бежавая дамская лодачка. Груды папак, выразак, скорасшывальнікаў, пэпербэкаў, энцыклапедый, вінілаў, каробак, аптэчных флакончыкаў, агрызкаў. Усе вертыкальныя плошчы залепленыя плакатамі з яго ўлюбёнай спявачкай. 3 прачыненай шафы вытыркаецца стракатая блытаніна шлеек. Шлейкі ў бацькі файныя: пералівістыя срэбна-зялёныя, паласатыя пунсова-чорныя, блакітныя з жоўтымі крапкамі, грубатканыя аліўкавыя адны пякнейшыя за другія.
-Як паедзем? пытаецца ён.
-Таксоўкай.
-Таксісты, ххэ, дарагія.
-He страшна.
Мне праз год будзе восемдзесят.
-1 пры чым тут гэта?
Пенсія малая.
Але ж не трэсціся на аўтобусе, выклікаю таксі.
Праз колькі яны могуць тут быць?
Праз пару хвілін.
-Тады яшчэ не звані, мне трэба пераканацца, ці ўсё сабраў.
Ён поркаецца ў дзвюх торбах. Адну бяру я, другую ён. Спускаемся па сходах, ідзём уздоўж дому. Праз краты тыпавых балконаў відаць паламаныя крэслы, самакаты.
Стаім на рагу, чакаем. Ранішні туман даўно адступіў пад напорам сонца. Складка рэльефу над руінамі забегліцкага замка зіхаціць свежым святлом.
Вецер свішча, ліхтарныя слупы салютуюць, цвіце жаўцізной фарзіцыя. Ля бардзюра тармазіць фабія. Я памагаю бацьку сесці. Нам ніяк не ўдаецца змясціць у салоне ногі. Мужык за стырном разглядае нас у люстэрку задняга віду.
Выходзім ля брамы, за прахадной вывучаем указальнікі. Шукаем не А2, не A3 і нават не А5, нам трэба G3. Стаптаны брук вядзе нас між карпусамі. Абыходзім гранітна-шэры будынак, заходзім усярэдзіну, паведамляем пра сябе ў рэгістратуры. Сядаем на першым паверсе ля дзвярэй з надпісам ПРЫЁМ. Часам яны адчыняюцца, называецца імя, нехта падымаецца, уваходзіць, праз пэўны час выходзіць і крочыць прэч як у сне.
Іду да аўтамата па дзве кавы. Бацька перапасоўвае гарачы кубачак з рукі ў руку, дрыготка адсёрбвае.
Апошнія гады мне ўвесь час хочацца сардынаў, кажа ён.
- 1 што, ясі іх?
-Ем. Слухай, ты можаш мяне тут пакінуць і спакойна сабе ісці, гэта, мусіць, зацягнецца.
- Я пачакаю.
-Ну добра.
Сядзім, маўчым.
Дзверы адчыняюцца, голас называе прозвішча.
- Пачакаеш тут? запэўніваецца ён.
Ківаю, што так. Чакаю.
Унутры чуецца сцішаная гаворка.
Бацька выходзіць, у руцэ аддрукаваны бланк, сядае.
-Пухліна ў тоўстай кішцы, паведамляе, праз пяць дзён будуць апераваць. Цяпер галоўнае, каб добра скончылася.
Запаўняе фармуляр. Дзюбка асадкі ўзносіцца над пытаннем: Пра ход лячэння пацыент хоча быць інфармаваны доктарам: а) у поўнылі аб’ёме, б) у абліежаваным аб’ёме, в) не хоча быць інфармаваны.
Адзначае б).
Па нас прысылаюць санітара, які нагадвае злыдня з нямога кінагратэска. У яго нават такія самыя не ў меру ўскудлачаныя бровы і шлякг пад вачыма. Ідзём з ім па сходах уніз, уверх, спыняемся ля дзвярэй з нумарам 7. Ён іх адчыняе. На ложках радок лежуноў, злучаных з рознымі перакладзінамі і колбамі. Баця ў нерашучасці. Спыняецца, разварочваецца. Бачна, што яму прыходзіць да галавы: лепей даць драла, пакуль яшчэ можна. Аднак праход усім целам загароджвае санітар. Тады баця ідзе да вольнага ложка і неяк паслухмяна, афіцыйна на яго ўсаджваецца.
Пытаюся, ці яму што трэба. Кажу, што наведаю яго. Адказвае, каб не хадзіў, што яму ўсё гэта знаёма, будуць, маўляў, цягаць па абследаваннях, дык каб я прыйшоў пасля. I спачатку пазваніў доктару Юнкіянавай, доктар Юнкіянава, запішы нумар. Запісваю.
На дварэ шчабечуць птушкі. Са склепа будынка глуха гудзіць помпа, кампрэсар, вентылятар, нейкі агрэгат.
2
Надвячоркам усаджваюся да ноўтбука, як і большасць суграмадзянаў. Мы ўсе маем патрэбу пазбавіцца ад пачуццяў. Сядаю ў фатэль, абпарваю язык гарбатай і гайда. Прабягаюся па ўлюбёных закладках, форумах, адкрываю тэкставы дакумент, нейкі час цюкаю, адкідваюся, разглядаю патрэсканы ландшафт столі. Валосныя трэшчыны ў фарбе аблітыя рэчышчам святлейшых
пісягоў. Валокны павуцінаў танцуюць у прагрэтым паветры. Яны трапечуцца, рытмічна лунаюць.
Бацька, мабыць, робіць цяпер тое самае. Зіркае ў столь і стараецца змірыцца з наяўнай рэальнасцю. Да якой немагчыма падрыхтавацца, нават калі сумленна прачытаць і ўсмактаць у сябе ўсе гэтыя мудрасці дзэн і іншыя інструкцыі як жыць. Да таго ж бацька ніякіх дзэнаў ніколі не чытаў, яго займаюць іншыя сферы: цыкады, фітанцыды, аскарыды, кальмары, міграцыі пярнатых, гісторыі засялення атмасферы, суперструны, пульсары, квазары, абскубаныя дэтэктывы і алкатрызненні Э.А. По. У свае восемдзесят ён глытае кніжкі як не ў сябе. А на дадатак ездзіць трамваем са Споржылава ў Страшніцы пабыць дзядулем сваёй унучцы Мішы. Бо я ў іх не паказваюся. Я сяджу дома і разам з потам вылучаю ў ноўтбук жоўць.
Але сёння я зачыняю лавачку, надзяваю штаны, гашу святло і іду на двор. Проста так, прагуляцца па раёне. На Іржы з Падзябрад зазіраю праз акно ў казіно, абслуга топлес, дзіўна. Хто ведае, мо адбітак сярэднявечнага вар’явання, карнавалаў, сатурналій. Але ж у тых бралі ўдзел і вярхі, і рабы, тым часам як тут толькі рабы. I колькі ж іх там! Патыліцы блішчаць, анютка разносіць стэйкі.
Іду далей. ARCHA CITY REAL мой улюбёны надпіс. Развярэджвае фантазію, і ў той жа час дае сілу яе зацугляць.
Іду далей. Перад касцёлам да мяне падбягае высокі сабака і ліжа мне па чарзе абедзве далоні. Здаецца, адно вока ў яго блакітнае, другое карае, але пры такім асвятленні няма пэўнасці.
-Хочаш банан ці соску? галёкае з акна пракураны альт. Банана няма, на соску!
Іду далей. На хаду набіраю пару нумароў. Каму званю якраз размаўляюць. Абменьваюцца плёткамі, аплёўваюць новыя чэшскія фільмы, дамаўляюцца пра сустрэчы, госці, паездкі. А мне, блядзь, ніхто не пазвоніць.
У летнім рэстаране ў Рыгравым садзе замаўляю піва “дзясятачку”. Паветра насычана чадам, маладняк ілчацініцца, сабакі ад поўнага шчасця скачуць увышкі, куляюцца.
У кішэні буркуе мабільнік.
Здароў, гэта Уладзя, кіпіць слухаўка. Гляджу, ты званіў, нешта трэба?
Проста хацеў павітацца. Сяджу ў “Млякарні”, народу няшмат, мо падскочыш на куфлік?