Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
Жэрмэн павярнулася да балкона і, усхваляваная, яшчэ болып збляднела...
«Ты ж ніколі не ездзіла ў горы катацца на лыжах?» — спытаўся ён неяк у яе.
«Не,— адказала яна,— адзін раз была, але як прадаўшчыца: сёстры Каро адчынялі ў Межэў сезонны філіял».
«Табе спадабалася там? Як ты думаеш, дадуць табе два тыдні адпачынку? Вось давяду да ладу адну справу, і махнём удваіх!..»
Чаму яна не пагаварыла з ім сур’ёзна, не сказала, што такія забавы не для іх?.. Ей, вядома, прыемна было гэта чуць, але яна ў гэта ні секунды не верыла. Часам ён дурыў ёй галаву і не такімі пражэктамі, зусім ужо фантастычнымі, і кожны з іх патрабаваў шалёных грошай, больш, чым папярэдні, быццам у іх гэтых грошай мора было — на адны ж яго рэпартажы ды яе невялікую зарплату і жылі.
Толькі і сказала яму:
«Ты нарадзіўся, каб быць багатым. Усё хочаш мець...» «Асабліва для цябе,— адказаў ён нязвычна сур’ёзна.— Я яшчэ і машыну хачу купіць... 3 тае пары, як ведаю цябе, проста нясцерпна хачу...»
«Ты ўмееш вадзіць?»
«У мяне была колісь машына...»
Яна не стала пытацца, калі гэта было. Урэшце, яны нічога не ведалі адно пра аднаго — кахаліся толькі, ды ўсё. I тое, што яны сышліся, таксама было чымсьці накшталт вясёлай гульні.
«У цябе ёсць бацькі?»
«Мой бацька...— пачаў быў ён і раптам змяніў тон.— Ну, вядома, у правінцыі!.. Але ты ў маім жыцці галоўны чалавек... Няма ў мяне нікога болей... Займіся паперамі... Будзем распісвацца ў дзевятнаццатай акрузе...»
У гэтай акрузе, каля сквера святога Георгія, Жэрмэн здымала мэбляваны пакой.
«Там не вельмі брудна, у аддзяленні мэрыі?.. Праўда, што калі мы там будзем...»
Зноў праехала таксі. He, не спынілася. Яна паглядзела на гадзіннік. Мінула поўнач. Прахожыя цяпер былі настолькі рэдкія, што Жэрмэн нават чула, як аціхалі ўдалечыні іх крокі.
«Мне трэба было сустрэць цябе тры гады таму...»
«Чаму?»
«Бо калі малады, дык растрачваеш час...»
Яна помніла процьму такіх фраз. I значэння ім ніякага нібыта не надавала, але яны пастаянна ўсплывалі ў памяці.
Увогуле ён быў тэмпераментны, і ўсё ў яго выходзіла неяк нязмушана. Натуральная была ў яго весялосць, гуллівая. I, аднак, бывалі моманты, калі ён рабіўся раптам вельмі сур’ёзны.
«Ты ўбачыш, што я не такі благі, як здаецца...»
«Чаго гэта ты благі?..»
Ён смяяўся, цалаваў яе.
«Урэшце, я ад іншых не адрозніваюся... Есць ува мне і добрае, і кепскае — так перамяшалася, што, бывае, і сам не магу разабрацца, што я за тып...»
Толькі б ён вярнуўся! Пад’ехаў у таксі да дома, выйшаў з машыны, павярнуў за рог... Толькі б яна пачула на лесвіцы яго крокі!
Чаму ён пазваніў а палове адзінаццатай?.. Чаму ў яго быў такі ненатуральны голас, нібыта ён, калі тэлефанаваў першы раз, нешта ад яе ўтойваў?
Дарэмна яна званіла ў залу «Ваграм». Цяпер ёй гэта было ясна. Невядома яшчэ, да чаго яно можа прывесці... Ці сказала дзяжурнаму электрыку, што яна Марсэлю жонка? Гэтага Жэрмэн ужо не памятала.
Ды не! Немагчыма, каб менавіта сёння... Чаму якраз сёння?..
Але чаму тады ён гаварыў з ёю пра адпачынак у гарах і нават пра аўтамабіль? На якую такую справу, што трэба давесці да ладу, мог разлічваць? Што ў яго было, апроч спартыўных рэпартажаў? Працэнты, якія атрымліваў як удзельнік маленькага акцыянернага таварыства? Але там ён мог зарабіць максімум некалькі тысяч франкаў.
Яна зноў падышла да тэлефона. He, не трэба. Вярнулася да балкона. На вуліцы ішоў дробны, але шумны дождж. Паветра было свежае. Уначы Парыж рабіўся больш загадкавы. Чаму ж Марсэль не вяртаецца?..
Тэлефон... Яна падыходзіла да яго, перадумвала званіць, адыходзіла, вярталася зноў...
— Алё... Міжгародні?.. Будзьце ласкавы, пані, дайце мне Жуанвіль, нумар сто сорак сёмы...
Глядзець гэты нумар у даведніку ёй не трэба было.
Ей чуўся бой гадзінніка на тэлефоннай станцыі. Бог яго ведае чаму, але яго ўдары будзілі ў ёй успамін пра вялізны, пусты бацькаў дом...
— Ніхто не адказвае...
— Пазваніце яшчэ раз, прашу вас, пані... Я ўпэўнена, што гаспадар дома... Проста спіць у гэты час — вось і ўсё... Яшчэ раз, зрабіце ласку...
Зноў званок... Чакаючы, яна ўслухоўвалася ў цішыню... Крокі на леевіцы... Сцішыліся, не ягоныя... На вуліцы спынілася таксі... Аўтобус...
— Алё... Гэта я, Жэрмэн... Ты спіш?.. Праўда, спіш?.. У цябе нікога няма?
Загаварыўшы, яна адразу ж зрабілася змрочная.
— Прабач, што разбудзіла... Што ты кажаш?.. Падагра?.. Даруй, не ведала... Ды не, нічога...
Голас на тым канцы лініі быў бурклівы. Акурат голас чалавека, хворага на падагру, які вымушаны быў у час прыступу ўстаць сярод ночы з ложка і спусціцца на першы паверх да тэлефона.
— Трэба, каб ты сказаў мне дакладна, ці ведаеш такога чалавека, як Марсэль Блан...
— Мне прозвішчаў не называюць,— раздражнёна адказаў чалавек.
— Гэта неабходна... Ты разумееш?.. Марсэль...
— А што будзе, калі адкажу?
— Ты яго ведаеш?
Hi слова адказу.
— Трэба, каб ты адразу ж адказаў... Гэта вельмі важна. Апошняе, пра што я ў цябе пытаюся... Ты яго ведаеш?
— Што ён сабой уяўляе?
— Дваццаць пяць гадоў... Прыгожы малады мужчына... Брунет, элегантны... Часта апранае паліто з вярблюджай воўны,— затаіла яна дыханне,— светлае, зусім светлае...
Зноў цішыня.
— Ты яго ведаеш?
— А ты?
— Якая розніца! Адказвай. Ведаеш?
— А што будзе, калі адкажу?
— Нічога... Проста мне трэба знаць... Ты ж яго ведаеш, га?..
Ёй здалося, што нехта падымаўся па лесвіцы. Але, як выявілася, гэта быў кот.
— Заедзь да мяне, як захочаш...
— He кладзі слухаўку... Чакай... Што я хачу, каб ты мне сказаў, дык толысі тое, ці збіраецца ён гэтым вечарам...
Што?
— Ты не разумееш?
— Я думаў, ты выйшла замуж...
— Але... Гэта...— Пасля некаторых ваганняў яна даказала: — Гэта мой муж.
I чаму ёй здалося, што чалавек на другім канцы лініі паціснуў плячыма?
— Ідзі спаць,— толькі і сказаў ён.
Дарэмна спрабавала яна пасля гаварыць нешта ў апарат. Сто сорак сёмы жуанвільскі абанент паклаў трубку.
Ужо была палова другой ночы, а Марсэль усё яшчэ не вярнуўся. На стале побач са скрынкаю з прыладамі для швіва ружавеў бясхвосты парсючок, а паліто з вярблюджай воўны ўсё яшчэ ляжала на дыване.
Раздзел другі
ГАНДЛЯР БЯСХВОСТЫМІ ПАРСЮЧКАМІ
Гадзіны ў чатыры раніцы з усіх вокнаў, якія можна было бачыць з балкона кватэры Бланаў, святло гарэла толькі ў адным, дый тое за штораю там угадвалася постаць чалавека, які, мяркуючы па ўсім, даглядаў хворага.
Марсэль не вярнуўся. Ен не пазваніў, не даў па сабе знаку, і роўна а пятай гадзіне Жэрмэн вырашыла зрабіць яшчэ адзін тэлефонны званок.
— Алё... Гэта ты, Івэта?.. Спіш, бедная?.. He злуйся на мяне... Ну, гэта я, Жэрмэн... Але... Хочаш выручыць мяне?.. Што ты кажаш?
Дзяўчына на другім канцы лініі прамармытала:
— Ну, што табе?..
Івэта працавала разам з ёю. Гэта была мажная дзяўчына дваццаці васьмі гадоў, зусім непрыгожая. Яна ведала сваю непрывабнасць і, адкінуўшы ўсякую зайздрасць да панаднай Жэрмэн, патрапляла заставацца лепшай яе сяброўкай — самай вясёлай і зычлівай.
— Хуценька апранайся, няважна як. А каб хутчэй паспела, закажу табе таксі. Адразу ж едзь да мяне...
Сказаўшы: «Ну, што табе?..» — Івэта не выявіла ні здзіў-
лення, ні цікаўнасці. Праз чзэрць гадзіцы яна ўжо была ў Жэрмэн.
— Ты, мусіць, здзіўлена...
— Усякае бывае, цётка...
— Марсэля няма...
— Я і не сумнявалася. Калі б быў, ты б мяне не клікала...
— Я табе пазней усё растлумачу... He, скажу табе шчыра, я не змагу растлумачыць гэта, нават табе...
— Куды мне ісці шукаць яго?.. Сказаць яму, што ты захварэла ці што етралялася?
— Гэта я выйду... Ты застанешся тут... Толькі слухай... Сядзі каля тэлефона... Пазвоняць — запішы як след, што скажуць... Калі гэта будзе Марсэль, скажаш, хто ты... Ен цябе ведае... Скажы яшчэ, што я выйшла і хутка вярнуся... Калі ж ён прыйдзе, скажы тое самае... скажы, што я ўстрывожылася... 1 пайшла яго шукаць...
— Палова пятай,— заўважыла Івэта.— I раздзявацца не варта... Можна легчы на канапу?..
— Вядома!
— Піць у цябе нічога няма?..
— Есць бутэлька каньяку ў насценнай шафе...
Праз хвіліну-другую Жэрмэн ужо садзілася ў таксі, якое прывезла сюды Івэту і чакала дагэтуль новага кліента.
— У Жуанвіль... Уздоўж Марны... Я скажу, дзе спыніцца.
Яна супакоілася, узяла сябе ў рукі. Чакаць яна ўжо больш не магла. Трэба было нешта рабіць.
Вуліцы былі пустыя, толькі некалькі грузавікоў з гароднінай праехалі на рынак.
Менш чым праз паўгадзіны таксі ўехала ў Жуанвіль. Трохі пазней Жэрмэн спыніла машыну каля вялікай адзінокай вілы на беразе ракі.
— Чакайце мяне, калі ласка.
Яна пазваніла. Ведала, што не хутка адчыняць. Да таго як пачула першыя мяккія крокі за дзвярыма, дакладней, перш чым, напружыўшы слых, угадала іх, званіць прый-
шлося некалькі разоў. Цяпер чакала, пакуль гаспадар уважліва разгледзіць яе праз вочка ў дзвярах. Нервавалася. Ішоў дождж. Яна была ўжо ўся мокрая.
— Гэта я,— сказала Жэрмэн.— Адчыні.
— Прынесла ж цябе халера! — прабурчаў за дзвярыма бацька.
Аднак адчыніў. Зачыніўшы за ёю дзверы, запаліў ярчэйшае святло і запрасіў дачку ў пыльную, няпаленую залу. Там было сыра, непрыбрана, пахла цвіллю.
— He вярнуўся муж? — спытаў ён, хутаючыся ў халат, асцярожна сеў у старое крэсла.
— Калі б вярнуўся, мяне б тут не было.
Гэты вялізны чалавек з гадамі стаў азызлы, твар у яго праз хваробу сасудаў пабарвовеў ледзь не да сінявы, пад вачыма з’явіліся страшэнныя мяшкі. Час ад часу ён дакранаўся рукою да распухлай ад падагры нагі.
Бацька глядзеў на дачку з цікаўнасцю. He без іроніі, але і крыху задаволена.
— Ну, як жывеш?.. He заязджаеш... He варта задужа казырыцца... Калі я іншы раз думаю пра ўсё, што ты мне колісь напляла...
— Пасля пра гэта... Я прыехала пагаварыць з табой сур’ёзна... Ты ведаеш Марсэля...
— Ты ж не лічыш, мусіць, што я ведаю толькі а д н а г о Марсэля... Ты б хоць прозвішча сказала, а не задавала загадак... Што з ім здарылася, га?.. У турму засадзілі?
Яна не стала абурацца, толькі прашаптала:
— He ведаю... Ен яшчэ не вярнуўся дамоў сёння ноччу... I я выпадкова знайшла ў яго ў кішэні аднаго з тваіх парсючкоў... Калі ён прыходзіў да цябе?
Бацька, якога ўсе ведалі як пана Франсуа, праводзіў на гэтай вялізнай цаглянай віле толькі ночы і выхадныя. У самым цэнтры Парыжа, каля сабора святой Маці Ларэты, за два крокі ад залы мастацкіх выстаў Друо, у яго быў вялікі салон антыкварыяту, які больш выдаваў на краму старызніка. У магазіне можна было знайсці ўсё: старадаўнія