Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
ЖОРЖ СІМЕНОН
ПАД СТРАХАМ смерш
Раман, аповесці
3 французскай
Мінск «Мастацкая літаратура» 1992
ББК 84.4Фр С 37
Серыя заснавана ў 1983 г.
Рэдкалегія:
Серафім Андраюк, Янка Брыль, Іван Навуменка, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка
Укладанне і прадмова Леаніда Казыры
Пераклаў з французскай Алесь Асташонак
Пераклад зроблены з выданняў:
Simenon G. Le port des brumes.— Paris: Fayard. 1963; Les enquetes du commissaire Maigret.— Paris: France Loisirs, 1974; Le silence de la mer. — M.: Военкое надательство Мнннстерства оборокы СССР, 1969; Oeuvres completes.— Lausanne: Editions Rencontre, 1973.
B кннгу французского пнсателя Жоржа Снменона воіплн нзвестные пронзведення нз цнкла о комнссаре Мегре н две остросюжетные повестн. В лекцнн «Романнст» Снменон рассказывает о своей жнзнн н творческнх прннцнпах.
4703010100—100
С 172—92
М 302(03)—92
ISBN 5-340-00956-4
© Пераклад. A. М. Асташонак, 1992
© Прадмова. Л. А. Казыра, 1992
АД УКЛАДАЛЬНІКА
13 лютага 1993 года вядомаму французскаму пісьменніку Жоржу Сіменону споўнілася б 90 гадоў. Але ў верасні 1989 года яго не стала. Вынайдзеная за доўгія гады своеасаблівая сістэма творчай працы вызначыла яе выключны плён. Сіменон — аўтар 214 раманаў,— і гэта, калі не лічыць шматлікіх твораў, падпісаных да 1929 года рознымі псеўданімамі. Умоўна іх можна раздзяліць на цыкл раманаў, дзе галоўны герой камісар Мэгрэ, і на сацыяльна-псіхалагічныя раманы, якія пісьменнік называе «цяжкімі», бо ў іх узнікаюць асабліва складаныя і трагічныя сітуацыі. Сам Сіменон лічыў, што менавіта гэтыя раманы складалі сутнасць яго творчасці.
Жорж Сіменон нарадзіўся ў бельгійскім горадзе Льежы ў сям’і дробных буржуа. За год да заканчэння вучобы 15-гадовы Сіменон пакідае калеж. Жадаючы дапамагчы родным і дабіцца матэрыяльнай незалежяасці, ён шукае працу. Пабыў трохі кандытарам.потым прадаўцом у кнігарні, пакуль, нарэшце, спрабуе шчасця ў газеце.
Аднак не будзем доўга запыняцца на жыццёвым і творчым шляху пісьменніка — ён сам як найлепш расказвае аб ім у сваёй лекцыі, надрукаванай у гэтай кнізе.
Дадзім адно штрыхі Сіменонавай біяграфіі.
Халодным ранкам 11 снежня 1922 года на перон Паўночнага вакзала ў Парыжы сышоў з цягніка малады чалавек, поўны надзеі і веры ў сябе.
Літаратурная слава прыйшла да Сіменона ўзімку 1931 года, калі ў выдавецтве «Фаер» выйшлі першыя, падпісаныя яго сапраўдным імем, раманы пра Мэгрэ — «Пан Галле памёр», «Шыбенец на браме царквы Сэн-Фольен», «Пітэр Латыш», «Канавод з баржы «Правідэнс», «Цана галавы».
Поспехам гэтых і наступных раманаў серыі Сіменон абавязаны
перш за ўсё іх галоўнаму герою — камісару Мэгрэ. У гэтым вобразе ўвасобілася мара «маленькага чалавека» пра мудрага ды смелага абаронцу. Hi сваім абліччам, ні характарам Мэгрэ не падобны да знакамітых дэтэктываў Эдгара По, Конан Дойля, Агаты Крысці. «Мой Мэгрэ,— тлумачыць сам Сіменон,— звычайны чалавек...» Затое ў Мэгрэ ёсць рэдкасны дар — дар пераўвасаблення ў іншага чалавека. Яго мэта — не толькі раскрыць заблытаную справу і затрымаць злачынцу. Самае важнае для яго — прадухіліць, наколькі гэта мажліва, няшчасце, утрымаць чалавека ад злачынства, часта, дзеля ўстанаўлення праўды, Мэгрэ дзейнічае насуперак моцным гэтага свету. I, бадай, з вышэй названых прычын ён найбольш абаяльны з усіх вышукнікаў, якіх нарадзіла сусветная дэтэктыўная літаратура.
Спадзяемся, чытач пераканаецца ў гэтым, прачытаўшы раманы, якія мы прапануем ягонай увазе, гэтаксама ж як і ўпэўніцца ў Сіменонавым майстэрстве адначасна і «закручваць», і псіхалагізаваць інтрыгу, асабліва яскрава адчувальным у напружаных, вострых «малых» аповесцях.
Леанід Казыра
ПОРТ У ТУМАНЕ
РАМАН
I. КОШКА У ДОМЕ
Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад’язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. He паспелі даехаць да Манту, як у купэ запалілі лямпы. А калі мінулі Эўрэ, за акном была ўжо цемрадзь. Нарэшце запацелае шкло аблажыў такі густы туман, што ў ім танулі нават чыгуначныя агні.
Уладкаваўшыся ямчэй у куце, Мэгрэ прытуліў галаву да сцяны і, прыплюшчыўшы вочы, машынальна назіраў за двума пасажырамі насупраць — такімі непадобнымі адно да аднаго.
Капітан Жарыс спіць. Парык з’ехаў набок — відаць яго абсалютна голы, што тое калена, чэрап. Касцюм памяты.
А Жулі, склаўшы рукі на сумачцы са штучнай, пад кракадзілавую, скуры, стараецца, нягледзячы на стомленасць, захоўваць задуменны выгляд.
Камісар крымінальнай паліцыі Мэгрэ прывык, што ў яго жыццё віхурай урываюцца незнаёмыя людзі, цэлымі днямі, тыднямі, месяцамі патрабуюць пільнай увагі, а пасля зноў знікаюць у безаблічным натоўпе.
Пад стук колаў мерна цякуць яго думкі, заўсёды адны і тыя самыя ў пачатку кожнай новай справы. Якая яна будзе гэтым разам: агідная ці трагічная, заінтрыгуе ці не?
Мэгрэ глядзіць на Жарыса, ледзь прыкметна ўсміхаецца. Дзіўны чалавек! На набярэжнай Арфэўр1 яго пяць дзён
1 На набярэжнай Арфэўр знаходзіцца галоўны камісарыят крымінальнай паліцыі Парыжа.
называлі — «гэты чалавек», нават імя не ўдавалася высветліць.
Падабралі яго на Вялікіх бульварах — кінулася ў вочы, як ён кідаўся то ўзад, то ўперад у патоку аўтобусаў і легкавых машын. Загаварылі з ім па-французску. Hi слова адказу. Паспрабавалі распытаць яго на сямі ці васьмі мовах. Зноў маўчанне. Мігаў глуханямых таксама не зразумеў.
Вар’ят? У кабінеце Мэгрэ яго абшукалі. Касцюм, бялізна, чаравікі — усё на ім было новае. Усе меткі з адзежы зрэзаны. Hi дакументаў, ні кашалька. Але ў адной кішэні — пяць зусім новенькіх купюр па тысячы франкаў.
Невясёлы, нічога не скажаш, пачатак расследавання! Пошукі ў службовых журналах, у антрапаметрычнай картатэцы. Тэлеграмы ва ўсе канцы Францыі і за мяжу. А «гэты чалавек», як ні мучаюць яго надакучлівымі допытамі, толькі лагодна ўсміхаецца з раніцы да вечара!
На выгляд яму гадоў пяцьдзесят. Каржакаваты карантыш. Ніякіх прыкмет неспакою або незадаволенасці не выказвае. Усміхаецца, і ўсё. Іншы раз, праўда, здаецца, намагаецца нешта ўспомніць, але надоўга яго не хапае. Страта памяці? Знялі парык і ўбачылі: не далей як два месяцы назад чэрап чалавеку раскавяліла куля.
Дактары ў захапленні ад хірургавай працы: нячаста даводзіцца сустракацца з гэтакім майстэрствам!
Новыя тэлеграмы ў шпіталі і клінікі Францыі, Бельгіі, Германіі, Галандыі...
Праходзяць пяць дзён карпатлівага пошуку. Вынікі аналізу плямаў на адзежы і пылінак у кішэнях бянтэжаць.
Знойдзена рэштка высушанай і скрышанай трасковай ікры, якую апрацоўваюць гэтакім чынам на поўначы Нарвегіі і выкарыстоўваюць як прынаду пры лоўлі сардзін.
Выходзіць, што «гэты чалавек» — адтуль? Можа, скандынаў? Некаторыя прыкметы паказваюць на тое, што ён зрабіў доўгае падарожжа па чыгунцы. Але як мог ён ехаць адзін — без’языкі, перапалоханы недарэка, які адразу звяртае на сябе ўвагу?
Змясцілі яго фота ў газетах. Атрымалі тэлеграму з Вістрэама: «Незнаёмы апазнаны».
За тэлеграмай прыехала жанчына, дакладней будзе сказаць — дзяўчына. I вось яна ў кабінеце ў Мэгрэ. Твар стомлены, са слядамі памады і пудры. Завуць яе Жулі Легран, яна — служанка «гэтага чалавека».
Зрэшты, таго ўжо болып так не называюць, бо ведаюць, хто ён такі.
Гэта Іў Жарыс, былы капітан гандлёвага флоту, цяпер начальнік вістрэамскага порта.
Жулі плача. Яна нічога не разумее! Упрошвае свайго гаспадара сказаць ёй хоць слова. А той адно глядзіць на яе пяшчотна і зычліва — як і на ўсіх астатніх.
Капітан Жарыс знік з Вістрэама шаснаццатага верасня. Цяпер канец кастрычніка.
Што здарылася з ім за гэтыя паўтара месяцы?
«У той вечар ён як звычайна,— расказала Жулі,— пайшоў у порт на начное шлюзаванне. Я легла спаць. А назаўтра, устаўшы, не знайшла яго ў доме...»
Спачатку вырашылі, што Жарыс няўдала ступіў і ўпаў у ваду — які ж густы быў у той вечар туман! Шукалі яго бусакамі. Пасля падумалі, што капітан уцёк,— была, відаць, на тое нейкая прычына.
— Лізьё! Прыпынак тры хвіліны.
Каб размяцца, Мэгрэ выйшаў на платформу, зноў набіў люльку. Ен ужо столькі курыў у дарозе, што ў купэ стала шыза.
— Цягнік адпраўляецца!
Жулі скарысталася адсутнасцю Мэгрэ і прыпудрыла кончык носа. Вочы ў яе яшчэ чырвоныя ад слёз.
Дзіўна, але яна то здаецца прыгожай і нават вытанчанай, то невядома чаму робіцца раптам няўклюдай, манеры якой проста бянтэжаць.
Цяпер яна папраўляе парык на галаве ў капітана, свайго «гаспадара», як сама яго называе. Робячы гэта, Жулі глядзіць на Мэгрэ, нібыта заяўляе: «Гэта маё права — даглядаць яго!»
Сям’і ў Жарыса няма. Ужо шмат гадоў Жулі жыве ў яго доме. Капітан называў яе сваёй ахмістрыняй.
«Ен любіў мяне, як родную дачку»,— усхвалявана падкрэсліла Жулі.
Ворагаў у яго не было! Чалавек самавіты, ніякіх благіх звычак не меў.
Пасля трыццацігадовай службы на моры ён не змог прывыкнуць да бяздзейнасці і, нягледзячы на пенсійны ўзрост, папрасіў назначыць яго начальнікам вістрэамскага порта. Збудаваў сабе ў гарадку маленькі домік...
I вось увечары шаснаццатага верасня ён раптам знікае, а праз паўтара месяцы аказваецца ў Парыжы ў гэтакім выглядзе!
Жулі проста сумелася, калі ўбачыла свайго гаспадара ў шэрым крамным касцюме. Яна прывыкла бачыць яго толькі ў форме марскога афіцэра.
Яна нервуецца, ёй не па сабе. Кожны раз, калі глядзіць на капітана, на твары ў яе і замілаванасць, і няясны страх, і нейкая неадольная трывога. Гэта, вядома, ён, яе «гаспадар», але ў той жа час і не зусім ён.
«Ен паправіцца, праўда?.. Я буду яго даглядаць...»
Па шкле сцякаюць цяжкія кроплі. Вагон уздрыгвае, і масіўная галава Мэгрэ ківаецца з боку на бок... Камісар спакойна назірае за спадарожнікамі. Жулі, мусіць, думае, што можна было ўсё-такі абысціся, як яна казала, вагонам трэцяга класа — гэтак яна звычайна і робіць. Жарыс час ад часу прачынаецца і азіраецца, нічога не разумеючы, па баках.
Яшчэ адзін прыпынак у Кане, пасля — Вістрэам.
«У гэтым гарадку каля тысячы жыхароў,— сказаў камісару адзін саслужывец, родам з тых мясцін.— Порт невялікі, але важны, бо звязаны з Канам каналам, па якім праходзяць караблі ў пяць тысяч тон і болей».
Мэгрэ не спрабуе ўявіць сабе гэты гарадок. Ен ведае па вопыце, што ўсё роўна памыліцца. Пакуль што ён проста едзе туды, і позірк яго раз-пораз падае на парык, якім прыкрыты ўсё яшчэ ружовы шрам.