• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    Гаварылі з усіх бакоў разам. Мэгрэ лавіў абрыўкі фраз.
    — Не!.. Дзесятак качак за ноч — сама болей... Клянуся, зусім не холадна... Будан уцеплены...
    3 іншага боку:
    — ...вялікія маюць страты ад крызісу ў фрахтаванні?..
    — Усё залежыць ад кампаніі. Тут гэта не адчуваецца. Ніводнага судна не паставілі на прыкол. Але дробныя суднаўладальнікі, асабліва тыя, у каго толькі маленькія кабатажныя шхуны, ужо ў накладзе... Можна сказаць, у прынцыпе ўсе шхуны мэтазгодна прадаць: яны сябе не акупляюць...
    — He, мадам,— шэптам тлумачыў непадалёк пракурораў намеснік.— He трэба нічога баяцца. Тайна гэтага забойства, калі яна існуе, хутка будзе разгадана. Ці ж не так, пан камісар?.. Але... Дарэчы, вас пазнаёмілі?.. Камісар Мэгрэ, адзін з выдатных кіраўнікоў нашай крымінальнай паліцыі...
    Мэгрэ ўсё роўна як застыў на месцы, твар у яго быў абсалютна абыякавы. Ен неяк дзіўна зірнуў на Жызэль, якая падавала яму талерку з пірожнымі.
    — Дзякую, не трэба.
    — Вы не любіце пірожных?
    — Ваша здароўе!
    — За здароўе нашай мілай гаспадыні!
    Судовы следчы, высокі хударлявы чалавек гадоў пяцідзесяці, які вельмі дрэнна бачыў, хоць і насіў акуляры з тоўстымі лінзамі, адвёў Мэгрэ ўбок,
    — Вядома, я даю вам поўную свабоду дзеяння. Але тэлефануйце мне кожны вечар і трымайце ў курсе. Што вы пра ўсё гэта думаеце? Забойства з мэтаю рабунку, праўда?..
    I паколькі да іх падыходзіў Гранмэзон, ён загаварыў гучней:
    — Вам пашанцавала з мэрам: ён аблегчыць вашу задачу... Ці ж не, мой мілы сябар?.. Я казаў камісару, што...
    — Калі ён таго пажадае, мой дом будзе і яго домам... Мне здаецца, вы спыніліся ў гатэлі?
    — Але. Дзякую за запрашэнне, толькі там мне бліжэй да порта.
    — I вы мяркуеце, што падступіцеся да разгадкі ў шынку?.. Асцярожней, камісар!.. Вы не ведаеце Вістрэама!.. Падумайце, чаго толькі не забяруць у галаву людзі, што днямі сядзяць у шынку!.. Ды яны на бацьку нагавораць, на маці, абы языкамі пачасаць...
    — Давайце не будзем болей пра гэта,— прапанавала пані Гранмэзон, лагодна ўсміхаючыся.— Пірожнае, камісар?.. Няўжо?.. Вы праўда не любіце салодкага?..
    Другім разам! Гэта ўжо лішне! Мэгрэ ледзь не выцягнуў з кішэні сваю велізарную люльку.
    — Дазвольце развітацца... Мне трэба разабрацца ў некаторых дэталях справы...
    Ніхто і не спрабаваў яго трымаць. Зрэшты, яго прысутнасцю тут не даражылі, як і сам ён не адчуваў асалоды ад кампаніі гэтых людзей. На вуліцы ён набіў люльку і пайшоў паволі ў порт. Камісара тут ужо ведалі. Знаючы, што ён прапусціў з партавікамі ў шынку, некаторыя здароўкаліся з ім, як з добрым знаёмым.
    Калі ён падыходзіў да пірса, машына, якая забрала цела капітана Жарыса, каціла ўжо ў бок Кана. За акном на першым паверсе дома нябожчыка можна было разгледзець твар Жулі, якую жанчыны спрабавалі вывесці на кухню.
    Каля рыбацкага баркаса, які вярнуўся толькі што з уловам, стаяла некалькі чалавек. Два матросы перабіралі рыбу. Таможнікі, абапершыся на парапет моста, бавілі доўгія гадзіны дзяжурства.
    — Мне толькі што пацвердзілі, што «Сэн-Мішэль» прыбывае заўтра,— сказаў капітан, падыходзячы да Мэгрэ.— Ен прастаяў тры дні ў Фекане на рамонце бушпрыта...
    — Скажыце, ён перавозіць калі-небудзь сушоную трасковую ікру?
    — Трасковую ікру? He. Яе прывозяць з Нарвегіі на скан-
    дынаўскіх шхунах ці параходзіках... Але яны не заходзяць у Кан, а ідуць адразу да портаў, у раёнах якіх ловяць сардзіны,— у Канкарно, Сабль-д’Алон, Сэн-Жандэ-Люз...
    — А маржовы тлушч?
    Капітан аж вочы вылупіў.
    — А гэта нашто?..
    — He ведаю...
    — He! Судны кабатажнага плавання перавозяць заўсёды амаль адно і тое ж: гародніну, асабліва цыбулю — у Англію, вугаль — у брэтонскія парты, камень, цэмент, шыфер... Я гаманіў са шлюзаўшчыкамі наконт аттошняга заходу «Сэн-Мішэля». Шаснаццатага верасня ён прыйшоў з Кана якраз у канцы прыліву. Партавікі збіраліся закончыць работу. Жарыс сказаў, што ў фарватэры мала вады, каб выходзіць у мора, асабліва ў тумане. А капітан дамогся ўсё ж такі свайго, і ім дазволілі прайсці шлюз, каб яны маглі адплыць ужо на золку. Яны правялі ноч вось тут, у пярэдняй частцы порта, прышвартаваўшыся да паляў. У адліў судна ледзь не села на водмель, і яны адплылі толькі а дзевятай гадзіне раніцы...
    — Брат Жулі быў на борце?
    — Вядома! Іх усяго трое: капітан, ён жа і гаспадар судна, і два матросы. Вялікі Луі...
    — Гэта мянушка катаржніка?
    — Але. А імя — Луі. Ен ростам вышэйшы за вас і прыдушыць любога адной рукою...
    — Небяспечны тып?
    — Калі вы спытаеце пра яго ў мэра або ў іншага тутэйшага буржуа, вам скажуць, што небяспечны. Ну, а я ведаў яго да таго, як ён трапіў на катаргу. Нячаста ён тут і бывае. Mary адно сказаць, што ў Вістрэаме ён глупстваў ніколі не рабіў. П’е, вядома... Ці пэўна п’е... цяжка сказаць... Заўсёды нейкі спляжаны... To з’явіцца, то знікне... Накульгвае на адну нагу, галава і плечы ўсё роўна як крыху перакошаныя — вось і выглядае падазрона... Толькі капітан «Сэн-Мішэля» ім задаволены...
    — I ён быў учора, калі адсутнічала сястра?
    Дэлькур адвярнуўся, не рашыўшыся зманіць. I Мэгрэ зразумеў, што ўсяе праўды яму тут ніколі не скажуць: усе гэтыя людзі мора былі звязаны нейкім моцным духам еднасці.
    — He адзін ён.
    — Што вы хочаце сказаць?
    — А нічога. Кажуць, што бачылі нейкага незнаёмага... Зрэшты, хто яго ведае...
    — Хто яго бачыў?
    — He ведаю... Кажуць так некаторыя... Можа, вып’ем?..
    Гэтым разам Мэгрэ ўвайшоў у шынок, паціскаючы працягнутыя рукі.
    — Хуценька ж яны ўправіліся, пракуратуршчыкі!..
    — Што будзеце піць?
    — Піва.
    За ўвесь дзень сонца ні разу не схавалася. Але паміж дрэвамі працягнуліся ўжо смугі туману, дый вада ў канале пачынала дыміцца.
    — Зноў на ўсю ноч у гэтую вату! — уздыхнуў капітан.
    I адразу ж завыла сірэна.
    — Гэта сігнальны буй, там, пры ўваходае ў фарватэр.
    — Капітан Жарыс часта хадзіў у Нарвегію? — спытаўся раптам Мэгрэ.
    — Калі служыў у Англа-Нармандскай кампаніі, дык нярэдка. Асабліва адразу пасля вайны: не хапала дрэва. Паршывы груз, ніякай магчымасці манеўраваць...
    — Вы служылі ў адной кампаніі?
    — Нядоўга. Я больш служыў у бардоскай кампаніі «Вормс». Хадзіў, як мы кажам, на «трамваі», гэта значыць па адным і тым самым маршруце: Бардо — Нант, Нант — Бардо... I так — васемнаццаць гадоў!
    — Адкуль родам Жулі?
    — Дачка рыбака з Порт-ан-Бэсэна... Зрэшты, які там рыбак!.. Бацька ніколі сур’ёзнай справай не займаўся... Памёр у вайну... Маці, напэўна, і сёння гандлюе на вуліцы рыбай, а больш п’е ў шынку.
    I зноў, думаючы пра Жулі, Мэгрэ ледзь прыкметна ўсміх-
    нуўся. Ён згадаў, як яна рашуча ўвайшла ў яго кабінет у Парыжы, а потым, як сёння раніцай спрабавала вырваць у яго з рун братаву запіску.
    Жарысаў дом ужо знікаў у тумане. Святла не было ні на другім паверсе, адкуль забралі нябожчыка, ні ў сталовай — яно гарэла толькі ў калідоры і, мабыць, на кухні, дзе суседкі сядзелі з Жулі.
    У шынок увайшлі памочнікі шлюзаўшчыкоў. Каб не замінаць камісару і капітану, яны селі за столік у глыбіні шынка і пачалі партыю ў даміно. У порце запалілі маяк.
    — Паўтарыце! — сказаў капітан афіцыянтцы, паказваючы на чаркі,— Цяпер я частую,— зноў павярнуўся ён да Мэгрэ.
    А той спытаў у яго нечакана мяккім голасам:
    — А дзе б ён цяпер быў, Жарыс, калі б быў жывы? Тут?..
    — He! Сядзеў бы ў сябе дома ў пантофлях!
    — У сталовай? У спальні?
    — На кухні... чытаў бы газету, потым садовую кнігу... 3 нейкага часу ён захапіўся кветкамі... Паглядзіце! Позняя восень, а ў яго поўны сад кветак...
    Астатнія наведнікі шынка засмяяліся. Але, відаць, ім было крыху ніякавата ад таго, што яны марнуюць час тут, а не маюць якога-небудзь вартага захаплення, накшталт кветак, як у Жарыса...
    — Ён не хадзіў на паляванне?
    — Зрэдку... Хіба што калі яго хто запрашаў...
    — 3 мэрам?
    — I такое бывала... Калі качак было багата, яны разам палявалі з будана...
    Святло ў шынку было такое слабае, што ў тытунёвым дыме амаль не было відаць гульцоў у даміно. I паветра было спёртае: увесь час палілі ў печцы. На вуліцы была поўная цемра, але ў тумане яна рабілася мутная — нечым нездаровым патыхала ад яе. Па-ранейшаму выла сірэна. Люлька ў Мэгрэ патрэсквала.
    Адкінуўшыся на крэсле і прыплюшчыўшы вочы, ён спра-
    баваў злучыць асобныя дэталі справы, пакуль яшчэ нічым між сабою не звязаныя.
    — Жарыс знік на паўтара месяцы і вярнуўся з разбітым і залатаным чэрапам! — сказаў ён, не прыкмеціўшы, што думае ўголас.— А ў дзень вяртання яго чакала тут атрута. I толькі на раніцу Жулі знайшла запіску ад брата!
    Мэгрэ цяжка ўздыхнуў і прамармытаў, нібы рабіў выснову:
    — Урэшце, яго спрабавалі забіць! Пасля вылечылі. А потым усё ж такі забілі! Калі толькі...
    Гэтыя тры падзеі ніяк не звязваліся ў адно. I тут раптам у галаву прыйшла дзіўная думка — настолькі дзіўная, што нават спалохала яго.
    «Калі толькі першы раз яго спрабавалі не забіць, а проста зрабіць ідыётам...»
    Хіба парыжскія медыкі не казалі, што аперацыю зрабіў майстар сваёй справы?
    Але няўжо, каб зрабіць чалавека непаўнацэнным, трэба раскраіць яму чэрап?
    I потым, што гаворыць за тое, што Жарыс страціў розум?
    На Мэгрэ глядзелі ў пачцівым маўчанні. Хіба што таможнік паказаў адзін раз афіцыянтцы на чаркі:
    — Тое ж самае...
    Усе сядзелі, ёмка ўладкаваўшыся на крэслах, разамлелыя ад цяпла і задуменныя. I думкі гэтыя, і без таго не надта ясныя, рабіліся зусім цьмяныя.
    Чуваць было, як праехалі тры машыны: прадстаўнікі пракуратуры вярталіся ў Кан пасля прыёму ў мэра. А цела капітана Жарыса ў гэты час ужо ляжала ў халодным моргу Інстытута судова-медыцынскай экспертызы.
    Усе маўчалі. У куце пастуквалі па абшарпаным стале костачкамі даміно памочнікі шлюзаўшчыкоў. I адчувалася ўжо, што загадка Жарысавай смерці занепакоіла спакваля і партавікоў, ціснула на кожнага з іх, здавалася, павісала ўжо ў паветры і не давала думаць ні пра што іншае...
    Твары нахмурыліся. Самы малады таможнік не выцерпеў і ўстаў.
    — Пайду дамоў... Жонка чакае...
    Мэгрэ працягнуў свой капшук суседу, які, набіўшы люльку, перадаў яго далей. Тады пачуўся голас Дэлькура.
    Той таксама ўстаў, бо не мог тут болей трываць.
    — Колькі я вінен вам, Марта?
    — За дзве порцыі?.. Дзевяць франкаў семдзесят пяць сантымаў... Плюс тры дэесяць за ўчарашняе...
    Цяпер ужо ўсталі ўсе. Праз зачыненыя дзверы ў шынок цягнула халодным паветрам. Паціснулі адзін аднаму рукі.