Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Да таго, як капітан знік, у яго былі густыя, вельмі цёмныя валасы з ледзь прыкметнай сівізною на скронях. Яшчэ адна прычына адчаю Жулі: яна бачыць не можа гэты голы чэрап! I кожны раз, калі парык спаўзае, яна спяшаецца паправіць яго.
♦ Я так думаю, што яго хацелі забіць»,— сказала Жулі ў кабінеце.
У яго стралялі, гэта факт! Але потым давялі да ладу такія выдатныя дактары...
Калі ён знік, грошай пры ім не было. А знайшлі яго з пяццю тысячамі франкаў у кішэні!
Есць над чым падумаць.
А тут яшчэ Жулі адкрывае раптам сумачку.
— Зусім забылася! Я прывезла карэспандэнцыю гаспадара.
Пошта не дужа багатая. Праспекты фірм, якія гандлююць марацкімі таварамі, квітанцыя на ўплату членскіх узносаў у прафсаюз капітанаў гандлёвага флоту... Паштоўкі ад сяброў, якія яшчэ плаваюць, адна — з Пунта-Арэнас'...
Ліст з Нармандскага банка ў Кане. Бланк запоўнены на машынцы:
«...маем гонар паведаміць вам, што праз пасрэдніцтва Нідэрландскага банка ў Гамбурзе на Ваш рахунак 14 173 пераведзена сума ў 300 000 франкаў».
А Жулі ўжо колькі разоў казала, што капітан небагаты! Мэгрэ глядзіць па чарзе на абаіх спадарожнікаў.
Трасковая ікра... Гамбург... Чаравікі нямецкай вытворчасці...
Адзін толькі Жарыс мог бы ўсё растлумачыць! Жарыс, які шырока і зычліва ўсміхаецца, як толькі прыкмячае, што Мэгрэ глядзіць на яго.
— Кан. Цягнік ідзе да Шэрбура. Пасажыры на Вістрэам Ліён-сюр-Мэр, Люк...
Сем гадзін вечара. Туман такі густы, што святло ліхта-
Горад і порт у Чылі.
роў на платформе ледзь прабіваецца праз яго малочную .заслону.
— Чым цяпер паедзем? — пытаецца Мэгрэ ў Жулі, прабіраючыся праз шчыльны натоўп пасажыраў.
— Болыц няма чым. Цяпер прыгарадны ходзіць толькі два разы на дзень.
Каля вакзала стаяць таксі, можна садзіцца. Але Мэгрэ хоча есці. Ен не ведае, што чакае яго ў Вістрэаме, і прапануе Жулі павячэраць у буфеце.
Капітан Жарыс усё такі ж памяркоўны. Есць усё, што яму даюць, усё роўна як паслухмянае дзіця. Нейкі чыгуначнік круціцца каля іх стала, разглядвае Жарыса, пасля пытаецца ў Мэгрэ:
— Ці не начальнік гэта вістрэамскага порта?
I круціць пальцам каля скроні. Мэгрэ ківае, і той адыходзіць. Відаць, яму нялёгка паверыць у тое, што ён бачыць. А Жулі ўсё незадаволеная:
— Дванаццаць франкаў за гэтакую вячэру! Дый згатавана не на масле. Нібыта нельга было павячэраць дома...
Мэгрэ думае: «Стрэл у галаву... Трыста тысяч франкаў...» Ен пільна ўзіраецца ў нявінныя вочы Жарыса — разгледзець бы ў іх, якая такая загадка за ўсім гэтым...
На вакзале да іх пад’язджае таксі — старая прыватная машына. Рысоры бязбожна скрыпяць. Мэгрэ і яго спадарожнікі з цяжкасцю ўмяшчаюцца на прамятым сядзенні. Жулі сядзіць паміж мужчынамі, і яны ўвесь час навальваюцца на яе.
— He памятаю, ці замкнула я садовую брамку,— шэпча яна. Відаць, яе ўжо адольваюць розныя гаспадарчыя клопаты.
Выязджаючы з горада, машына літаральна ўразаецца ў сцяну туману. Шафёр прытарможвае. Але ўсё роўна перад самым носам узнікаюць раптам, быццам здані, конь і павозка. Паабапал дарогі — прывідныя дрэвы, дамы...
Прыходзіцца ехаць яшчэ цішэй. Машына ўжо ледзь паўзе: дзесяць кіламетраў у гадзіну. Ды зноў з туману раптам вы10
скоквае веласіпедыст — і ледзь не пад колы. Спыніліся. Усё абышлося добра.
Машына ўязджае ў Вістрэам. Жулі апускае шкло.
— Едзьце да порта,— кажа яна шафёру,— пасля будзе развадны мост, за ім і дом — каля маяка.
Ад гарадка да порта — з кіламетр шашы, абапал якой — бледныя светлячкі газавых ліхтароў. Каля моста ўбачылі святло ў нейкім вялізным акне, пачулі шум.
— Шынок «Марацкі прытулак»,— растлумачыла Жулі.— Тут партавікі бавяць звычайна час.
За мостам шашы, лічы, ужо няма — дарога губляецца ў балотах, што падступаюць да самага берага рэчкі Орны.
Тут увогуле нічога няма, апроч маяка і двухпавярховага доміка з невялікім садам.
Таксі спыняецца. Мэгрэ назірае за Жарысам, які выходзіць сам з машыны і ўпэўнена кіруецца да брамкі.
— Бачыце, пан камісар! — ускрыквае Жулі. Яна ажно дрыжыць ад радасці.— Ен пазнаў дом! Я проста ўпэўнена, што ўрэшце ён ачуняе.
Яна ўстаўляе ключ у замок, адчыняе брамку — тая скрыпіць — ідзе па гравійнай сцежцы. Мэгрэ плаціць шафёру, даганяе Жулі. Таксі ад’язджае, і ўсё навокал тоне ў цемры.
— Запаліце, калі ласка, сярнічку! He магу ніяк трапіць у замок...
Успыхвае запалка. Жулі адчыняе дзверы. Пад нагамі ў Мэгрэ прабягае нешта цёмнае. Жулі, якая ўвайшла ўжо ў калідор, запальвае святло, здзіўлена глядзіць на падлогу, шэпча:
— Гэта ж кошка выскачыла, здаецца?
Прывычна здымае капялюш і паліто, вешае, адчыняе дзверы кухні, запальвае там святло, міжволі паказваючы гэтым, што менавіта на кухні прымаюць гасцей у доме.
Кухня — прасторны пакой з выкладзенымі керамічнаю пліткаю сценамі, нашараваным пяском вялікім драўляным сталом. Паўсюды зіхацяць начышчаныя да бляску каструлі.
Капітан прывычна ідзе да плеценага крэсла каля печкі, садзіцца. 1,
— Я ж, здаецца, калі ад’язджала, выпусціла кошку,— кажа Жулі сама сабе. Відаць, што яна занепакоеная.— Але, вядома... Усе дзверы зачыненыя... Пан камісар, калі ласка, давайце пройдзем разам па пакоях... Мне адной страшна...
Жулі такая напалоханая, што ледзь асмельваецца ісці першая.
Адчынілі дзверы ў сталовую. Ідэальны парадак. Паркет і мэбля — што люстра. Піяніна. Фарфор, прыгожыя кітайскія лакіраваныя цацкі, прывезеныя, пэўна, капітанам з Далёкага Усходу. Здаецца, гэтым пакоем ніколі не карысталіся.
— Гляньце, калі ласка, за шторамі,— просіць Жулі.
Пасля — гасцёўня. Мэбля тут расстаўлена ў тым самым парадку, у якім стаяла ў краме, дзе куплялася. Капітан ідзе за імі, яўна задаволены. Яны падымаюцца па засланай чырвоным дываном лесвіцы. Наверсе — тры пакоі, адным з якіх зноў-такі, відаць, не карыстаюцца.
I ўсюды — ідэальная чысціня, бездакорны парадак. Прыемна пахне вёскаю і кухняю.
Нікога ў доме. Вокны і дзверы ў сад — зачыненыя,
— Кошка, мусіць, прабралася ў дом праз якую-небудзь дзірку,— кажа Мэгрэ.
— Няма ў нас ніякіх дзірак...
Усе вяртаюцца на кухню. Жулі адчыняе шафу.
— Можа, наліць вам чаго-небудзь выпіць? — пытаецца ў Мэгрэ Жулі.
Менавіта цяпер, у звычайным гаспадарчым клопаце, наліваючы лікёр у маленькія чарачкі, аздобленыя маляванымі кветачкамі, яна адчула асабліва востры адчай і заплакала.
Яна ўпотайкі кідае позірк на капітана, які спакойна сядзіць у крэсле. Ей цяжка глядзець на свайго гаспадара, і яна адварочваецца ад яго і лапоча, каб хоць крыху забыцца:
— Я падрыхтую вам пакой...
I зноў плача. Здымае са сцяны белы фартух і выцірае слёзы.
— Я спынюся лепш у гатэлі,— кажа камісар.— Тут ёсць які-небудзь гатэль?
Жулі глядзіць на маленькі насценны гадзіннік — такія звычайна выйграюць на кірмашах. Ціканне яго вельмі натуральна ўпісваецца ў патрыярхальнасць дома.
— Але, ёсць,— адказвае дзяўчына.— Цяпер там яшчэ не спяць. Гэта па той бок шлюза, якраз непадалёк ад шынка, што вы бачылі.
Аднак відаць, што ёй не хочацца адпускаць яго. Пэўна, яна баіцца застацца адна з капітанам, бо і зірнуць цяпер на яго не асмельваецца.
— Вы думаеце, у доме няма нікога чужога? — пытаецца яна.
— Вы ж самі бачылі.
— Вы прыйдзеце заўтра раніцай?
Яна праводзіць яго да дзвярэй — і адразу ж зачыняецца. Туман такі густы, што Мэгрэ не ведае, куды ісці. Але брамку ўсё ж такі знаходзіць. Выйшаўшы з саду, ён адчувае спачатку, што ідзе па траве, пасля выходзіць на брук. Удалечыні чуваць нейкі гук, але нельга зразумець, што гэта такое.
Гук падобны на мычанне каровы, але нейкі роспачны.
— Во дзе дурань! — кажа раптам сам сабе Мэгрэ.— Гэта ж карабельны сігнал, на туман...
Камісар дрэнна арыентуецца. Далёка ўнізе, пад нагамі, ён бачыць ваду — яна дыміцца. Мэгрэ і не ведае, што стаіць на сцяне шлюза. Недзе скрыпяць дзержакі. Камісар не памятае, у якім месцы яны пераехалі канал, і, убачыўшы вузенькі масток, ужо мерыцца ступіць на яго.
— Асцярожна! — чуе ён голас.
Ну і ну! Голас зусім побач, Мэгрэ здаецца, што ён тут зусім адзін, а за тры метры ад яго, аказваецца, стаіць чалавек. Толькі пільна ўгледзеўшыся, Мэгрэ распазнае сілуэт.
Камісар адразу ж разумее перасцярогу: масток, на які ён ужо ледзь не ступіў быў, апускаецца. Гэта вароты шлюза. Неўзабаве відовішча робіцца яшчэ больш фантасмагарычнае: побач, за некалькі метраў ад Мэгрэ, узнікае ўжо не постаць
чалавека, а сапраўдная сцяна вышынёю з добры дом. Уверсе, над сцяною — цьмяныя агеньчыкі.
Зусім побач з камісарам, як выцягнуць руку, праплывае параход! Падае швартоў, хтосьці падымае яго, цягне да кнехтаў і замацоўвае.
— Назад!.. Асцярожна! — зноў крычыць нехта, ужо на капітанскім мастку.
Яшчэ хвіліну назад усё навокал здавалася мёртвым, пустынным. А цяпер, ідучы ўздоўж шлюза, Мэгрэ прыкмячае, што ў тумане рухаюцца чалавечыя постаці. Хтосьці круціць дзяржак, нехта цягне другі швартоў. Таможнікі чакаюць, пакуль з борта спусцяць трап.
I ўсё гэта людзі робяць, лічы, усляпую.
Мэгрэ дакранаецца да вусаў — на іх цяжкія кроплі вільгаці.
— Хочаце перайсці? — крычыць яму зноў нехта.
Голас зусім побач з камісарам — Мэгрэ стаіць цяпер каля другіх варотаў шлюза.
— Давайце хутчэй, a то прыйдзецца чакаць хвілін пятнаццаць.
Мэгрэ пераходзіць, трымаючыся за парэнчы. Пад нагамі бурліць вада, а ўдалечыні гэтаксама, як і раней, чуецца роспачны гудок. Чым далей праходзіць наперад Мэгрэ, тым больш узнікае ў тумане постацей, тым жвавей віруе ў порце загадкавае жыццё. Увагу камісара прыцягвае недалёкі агеньчык. Мэгрэ падыходзіць бліжэй і ў прывязанай да пірса лодцы бачыць рыбака, які апускае і падымае вялікія сеткі, прымацаваныя да жэрдак.
Рыбак кідае на камісара абыякавы позірк і зноў пачынае разбіраць у сваім кашы дробную рыбу.
Побач з параходам трохі святлей. Відаць, як на палубе ходзяць людзі. На мастку англійская гаворка. На краі пірса мужчына ў форменнай фуражцы візіруе дакументы.
Начальнік порта. Чалавек, які замяняе цяпер Жарыса. Як і той, гэты мужчына невысокага росту, але худзейшы
і рухавейшы. Ен перакідваецца жартамі з афіцэрамі на караблі.
Увогуле, свет цяпер раздзелены для Мэгрэ на дзве часткі: некалькі адносна светлых квадратных метраў порта і бясконцая цемра, у якой угадваюцца абрысы сушы і мора, што ледзь чутна шуміць злева.
Ці не ў такі вось вечар знік з Вістрэама Жарыс? Пэўна, ён правяраў дакументы, як гэта робіць цяпер яго калега, гэтаксама жартаваў, сачыў за шлюзам, за манеўрам судна. Бачыць нешта ў гэтым тумане яму не трэба было: ён выдатна арыентаваўся па прывычных гуках. У порце звычайна ніхто і не глядзіць сабе пад ногі, калі ідзе.