Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
— Здаецца, вы былі тут у ноч на шаснаццатае верасня? — спытаўся Мэгрэ.
Вялікі Луі сядзеў, ссутуліўшыся і паклаўшы рукі на стол. Наліваючы ў шклянкі, Ланэк адказаў:
— Але, былі.
— Вы рэдка начуеце ў порце? 3-за прыліву тут вачэй нельга спускаць са швартовых...
— Бывае такое,— адказаў Ланэк і вокам не маргнуўшы.
— Гэта дае магчымасць выйграць некалькі гадзін,— уступіў у гамонку Дэлькур, які, здаецца, узяў на сябе ролю лагодна настроенага пасрэдніка.
— Капітан Жарыс не падымаўся ў тую ноч да вас на борт?
— Калі шлюзаваліся... А болып не.
— I вы і не бачылі і не чулі нічога дзіўнага?
— Ваша здароўе!.. He... нічога.
— Вы, Луі, ужо спалі?..
— Здаецца, спаў...
— Што вы сказалі?
— Я сказаў, што, здаецца, спаў... I ўжо даўно.
— Вы не заходзілі да сястры?
— Можа, і заходзіў... Ненадоўга.
— А хіба Жарыс не забараніў вам прыходзіць у яго дом?
— Пустое!
— Што вы хочаце гэтым сказаць?
— Нічога... Пустая балбатня — і ўсё... Я вам яшчэ патрэбен?
Ніякіх фактаў супраць яго не было.
— Сёння — не.
Луі сказаў нешта па-брэтонску гаспадару, узняўся, дапіў налітае і дакрануўся рукою да брыля фуражкі.
— Што ён вам сказаў? — спытаўся камісар.
— Што я не маю ў ім патрэбы, каб схадзіць у Кан і назад.
Я забяру яго па дарозе назад, разгрузіўшыся.
— Куды ён пайшоў?
— Гэтага ён не сказаў.
Дэлькур падышоў да люка, высунуў галаву і прыслухаўся.
— Ен на борце драгі,— сказаў начальнік порта.
— На борце чаго?
— Вы бачылі дзве драгі, у канале? Яны стаяць на пры-
коле. Там можна заначаваць. Маракі ахвотней спыняюцца нанач на судне, чым у гатэлі.
— Яшчэ шкляначку? — прапанаваў Ланэк.
Прыплюшчыўшы вочы, Мэгрэ агледзеўся па баках і ўладкаваўся ямчэй на крэсле.
— У які порт зайшлі вы адразу пасля шаснаццатага верасня, як выйшлі з Вістрэама?
— У Саўтхэмптан... Мне трэба было выгрузіць там будаўнічы камень...
— А потым?
— У Булонь.
— А ў Нарвегію вы не заходзілі пасля гэтага?
— Я быў там толькі адзін раз, шэсць гадоў таму...
— Вы добра ведалі Жарыса?..
— Мы тут, вы разумееце, усе няблага знаёмыя... Ад Ля Рашэлі да Ратэрдама... Ваша здароўе! Джын я прывёз якраз адтуль, з Галандыі. Вы цыгары курыце?
Ён дастаў з шуфляды скрыначку з цыгарамі.
— Яны каштуюць там дзесяць цэнтаў... цэлы франк штука!..
Цыгары былі тоўстыя, з залатымі абадкамі.
— Дзіўна! — уздыхнуў Мэгрэ.— Мне сказалі, што Жарыс падымаўся да вас на борт ужо ў порце, разам з нейкім чалавекам...
Ланэк засяроджана абрэзаў кончык цыгары. Калі ён падняў галаву, твар у яго быў такі ж спакойны, як і да камісаравай заўвагі.
— Мне не было б сэнсу ўтойваць гэта...
Пачуўся шум — наверсе нехта скочыў на палубу. Над лесвіцай паказалася галава.
— Параход з Гаўра!
Дэлькур ускочыў і ўжо на хаду кінуў камісару:
— Трэба падрыхтаваць для яго шлюз... «Сэн-Мішэль» зараз адправіцца...
— Думаю, што мне можна ісці далей,— сказаў Ланэк.
— У Кан?
— Ну. Заўтра вечарам закончым, пэўна, разгрузку...
Усе яны здаваліся прастадушнымі. Усе глядзелі адзін аднаму ў вочы. I ўсё ж такі ва ўсім адчувалася і нешта фальшывае! Але пачуццё гэтае было настолькі няўлоўнае, што цяжка было сказаць, чаму яно ўзнікала, ад чаго менавіта патыхала фальшам.
Мілыя людзі! I Ланэк, і Дэлькур, і Жарыс, і ўсе наведнікі «Марацкага прытулку» — пра каго з іх можна было сказаць што благое? А хіба Вялікі Луі не здаваўся ладным марачком?
— Я сам аддам швартоў, Ланэк... Сядзі!
I начальнік порта пайшоў здымаць трос з кнехта. Стары матрос, які вылез з будкі, зусім скалелы і незадаволены, вылаяўшыся, сказаў:
— Вялікі Луі зноў змыўся!
Ен паставіў ветразі — фок і бом-клівер, пасля бусаком адштурхнуў шхуну ад прычала. Мэгрэ саскочыў на зямлю ў самы апошні момант. Цяпер ужо ішоў дождж, які разагнаў туман. Можна было ўбачыць агні ў порце, постаці людзей, параход з Гаўра, які нецярпліва даваў гудкі.
Скрыпелі дзержакі. Вада выцякала са шлюза праз адчыненыя пад’ёмныя засаўкі. Ветразі шхуны перакрывалі перспектыву канала.
Стоячы на мосце, Мэгрэ разгледзеў дзве драгі — жудаснага выгляду збудаванні з вельмі складанымі контурамі і змрочнымі заржавелымі надбудовамі.
Ен падышоў да іх асцярожна, бо наўкол валялася ўсялякае смецце, старыя канаты, якары, розныя жалязякі. Пасля прайшоў па дошцьі, якая служыла сходкамі, і ўбачыў праз шчыліны слабае святло.
— Луі! — паклікаў ён.
Святло адразу ж пагасла. 3 люка, які нічым не быў прыкрыты, высунуўся Вялікі Луі і буркнуў:
— Чаго вам?
У той самы час пад ім, у труме драгі, пачуўся шоргат. Потым асцярожна праслізнуў нейкі цень. Чуваць было, як
чалавек на нешта натыкаўся. Разы са тры празвінела ліставое жалеза перакрыцця.
— Хто тут з табою?
— Са мною?..
Мэгрэ агледзеўся, зрабіў крок убок і ледзь не ўпаў у трум, на дне якога было ці не па калені гразі.
Несумненна, тут нехта толькі што быў, але цяпер ужо ён далёка адсюль. Скрып даносіўся з другога боку драгі. Мэгрэ ступіў яшчэ крок і ўдарыўся галавою аб велізарны коўш.
He маючы ніякага ўяўлення пра тое, што і дзе тут месціцца, каміеар адчуваў сябе на дразе бы сляпы.
— Маўчыш?
У адказ пачулася нейкае невыразнае мармытанне, якое, пэўна, азначала: «Не разумею, пра што вы будзеце казаць...»
Каб абшукаць у гэтакай цемрадзі абедзве дарогі, спатрэбіўся б добры дзесятак паліцэйскіх, якія выдатна ведаюць порт. Мэгрэ адступіў. Праз дождж галасы было чуваць здалёк — проста надзіва. Камісар пачуў, як нехта ў порце сказаў:
— ...якраз папярок фарватэра...
Мэгрэ падышоў да шлюза. Памочнік капітана з гаўрскага парахода паказваў нешта Дэлькуру, які, убачыўшы камісара, збянтэжыўся.
— Цяжка паверыць, што яны згубілі яе і не прыкмецілі гэтага,— сказаў чалавек з парахода.
— Што згубілі? — спытаўся Мэгрэ.
— Шлюпку.
— Якую шлюпку?
— Тую, на якую мы натыкнуліся ў порце,— адказаў чалавек з парахода.— 3 парусніка, што ішоў наперадзе нас. Назва напісана на карме «Сэн-Мішэль».
— Можа, яна сама адвязалася,— уставіў Дэлькур, паціснуўшы плячыма.— Бывае і такое.
— Яна не магла адвязацца з той простай прычыны, што ў дрэннае надвор’е шлюпку трымаюць не на вадзе, за кармою, а падымаюць на палубу.
Шлюзаўшчыкі, кожны на сваім месцы, па-ранейшаму прыслухоўваліся да размовы.
— Заўтра паглядзім. Пакіньце лодку тут.
Павярнуўшыся да Мэгрэ, Дэлькур прамармытаў, ненатуральна ўсміхнуўшыся:
— Бачыце, што за работа ў нас. Вечна што-небудзь здарыцца.
Але камісар не ўсміхнуўся ў адказ. Наадварот, ён самым сур’ёзным тонам сказаў:
— Калі заўтра ў сем ці, скажам, восем гадзін раніцы мяне тут не будзе, тэлефануйце ў пракуратуру Кана.
— Што?..
— Дабранач! А шлюпка няхай застанецца тут.
Каб збіць іх з панталыку, Мэгрэ пайшоў уздоўж пірса, засунуўшы рукі ў кішэні і ўзняўшы каўнер. Мора шумела каля яго ног — і ўперадзе, і справа, і злева. Паветра, поўненае пахам ёду, лагодна лашчыла твар.
Дайшоўшы амаль да канца пірса, ён нахіліўся і падняў нешта з зямлі.
V.	КАПЛІЦА Ў ДЗЮНАХ
На золку, ледзь цягнучы ногі ад стомы, Мэгрэ вярнуўся ў гатэль. Ад сырасці яго паліто ацяжэла, у горле пяршыла: усю ноч ён курыў люльку за люлькаю. У гатэлі было пуста. Пахадзіўшы, камісар знайшоў гаспадара на кухні — той разводзіў агонь.
— Правялі ўсю ноч у порце?
— Але. Прынясіце мне кавы, і, калі ласка, як мага хутчэй. А ванну ў вас можна прыняць?
— Калі толькі катлы распаліць.
— Тады не варта...
Раніца была шэрая, усё яшчэ стаяў туман, але ўжо празрысты. Пашчыпвала павекі. Чакаючы, калі гаспадар прынясе каву, Мэгрэ падышоў да адчыненага акна.
Дзіўная ноч. Нічога асаблівага ён не знайшоў — хіба
што адкрыў колькі больш-менш цікавых дэталяў. Аднак ён усё ж пасунуўся крыху наперад у расследаванні гэтай драмы, намацаў у ёй новыя звенні.
Прыбыццё «Сэн-Мішэля». Паводзіны Ланэка. Нельга, вядома, сказаць, што яны двухсэнсоўныя. Але ж адчувалася ў іх і нейкая няўпэўненасць. Тое самае можна было сказаць і пра Дэлькура. Дый пра ўсіх астатніх, хто быў тады ў порце!
Напрыклад, наводзяць на падазрэнні паводзіны Вялікага Луі. Ен не адправіўся на шхуне ў Кан, а пайшоў начаваць у драг. I было ясна, што быў ён там не адзін.
А крыху пазней стала вядома, што перад тым, як увайсці ў порт, «Сэн-Мішэль» згубіў шлюпку. У канцы пірса быў знойдзены прадмет, дужа незвычайны для гэтага месца: аўтаручка з залатым пяром.
Пірс быў драўляны і стаяў на палях. У канцы яго, каля зялёнага сігнальнага агню, у мора спускалася жалезная лесвіца. Там і знайшлі лодку.
Значыць, на «Сэн-Мішэлі», калі той прыбыў у порт, быў пасажыр, якому важна было, каб у Вістрэаме яго не заўважалі. Ен прычаліў да берага ў шлюпцы, а потым яна паплыла па цячэнні. На верхніх прыступках лесвіцы, калі ён нахіліўся, каб выбрацца на пірс, з яго кішэні выпала аўтаручка з залатым пяром.
Пасажыр схаваўся на адной дразе, куды і прыйшоў да яго потым Луі.
Дакладнасць гэтай лагічнай пабудовы была амаль матэматычная. Растлумачыць гэтыя факты неяк інакш было немагчыма.
Выснова: у Вістрэаме хаваецца незнаёмы. Прыбыў ён сюды не проста так: у яго была пэўная мэта. I быў ён з таго кола людзей, у якім карыстаюцца аўтаручкамі з залатым пяром!
Гэта не марак! I не просты бадзяга! Раз чалавек меў такую аўтаручку, значыцца, і вопратка ў яго была адпаведная. Такога чалавека ў гэтых мясцінах назавуць, вядома, панам.
А зімою ў Вістрэаме такую асобу не могуць не прыкмеціць. Удзень ён драгу пакінуць не мог. Тады, можа, ноччу выберацца дзеля справы, якая яго сюды прывяла?..
He ў лепшым гуморы згадзіўся Мэгрэ з неабходнасцю сачыць гэтай ноччу за драгаю: гэта ж занятак для вышукніка-пачаткоўца. Гадзінамі трэба будзе сядзець пад дажджом і напружліва ўзірацца ў вычварныя абрысы гэтай драгі.
I прамучыўся ён гэтую ноч марна, нікога не падпільнаваў. А на світанку злаваўся, што не можа прыняць гарачую ванну. Глядзеў на свой ложак і думаў, ці варта класціся на колькі гадзін.
Гаспадар прынёс каву.
— Вы спаць не збіраецеся?
— Пакуль не ведаю. Маглі б вы зрабіць ласку занесці на пошту тэлеграму?
Гэта быў загад інспектару Люка, з якім камісар звычайна вёў разам справу, прыехаць у Вістрэам. Мэгрэ не хацелася зноў правесці ўсю ноч на нагах.
Праз расчыненае акно былі добра бачныя порт, Жарысаў дом, пясчаныя водмелі бухты.
Пакуль Мэгрэ пісаў тэкст тэлеграмы, гаспадар стаяў каля акна і пазіраў на вуліцу. He надаючы значэння сваім словам, ён сказаў: