Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Яны падышлі да брамкі.
— Вы зойдзеце?
— He... Я, мабыць, хутка вас убачу...
Яна не рашалася ўвайсці ў дом, дзе зноў застанецца адна.
* * *
Прайшло некалькі гадзін. Нічога не здарылася. Мэгрэ хадзіў вакол драгі, паглядаючы на яе, усё роўна як разявака ў нядзелю, які з міжвольнай пачцівасцю назірае новае для сябе відовішча. А тут было што разглядаць: вялікія трубы, каўшы, ланцугі, кабестаны...
Гадзін у адзінаццаць ён выпіў аперытыву з партавікамі.
— He бачылі Вялікага Луі?
Яго бачылі раніцай. Ен выпіў у шынку дзве чаркі рому і рушыў некуды па шашы.
Мэгрэ хацелаея спаць. Ноччу ён, мусіць, прастудзіўся. I настрой у яго быў, як у чалавека, які захварэў на грып. Гэта можна было прыкмеціць па яго рухах і млявым твары.
Камісар і не спрабаваў хаваць свой дрэнны настрой, што яшчэ больш устрывожыла наведнікаў шынка, якія ўпотайкі паглядвалі на яго. Размова не клеілася. Капітан Дэлькур спытаў:
— Што мне рабіць са шлюпкаю?
— Прышвартуйце яе дзе-небудзь.
I зноў Мэгрэ задаў пытанне без неабходнай хітрасці:
— Ніхто не бачыў сёння на вуліцы незнаёмага?.. He заўважылі нічога такога каля драг?..
Ніхто нічога не бачыў! Але цяпер, пасля гэтага пытання, усе пачалі нечагась чакаць.
Цікава: людзі чакалі, што здарыцца нейкая драма. Прадчуванне? Пачуццё таго, што ланцуг падзей не замкнуўся, што ў ім не хапае нейкага звяна?
Пачуўся гудок парахода, які запрошваў шлюз. Партавікі ўзняліся. Мэгрэ пайшоў на пошту паглядзець, ці няма яму якіх паведамленняў. Люка адбіў тэлеграму, што прыедзе ў дзве гадзіны дзесяць хвілін.
У названы час цягнічок, які ішоў уздоўж канала Кан — Вістрэам і быў падобны на дзіцячую цацку — са сваімі вагонамі ўзору тысяча восемсот пяцідзесятага года, прагудзеў удалечыні. Пад грукат тугіх тармазоў і свіст пары ён спыніўся каля самага порта.
Люка выйшаў, падаў камісару руку. Здзівіўся, убачыўшы хмурны твар Мэгрэ.
— Ну як?
— Нармальна.
Нягледзячы на розніцу ў чыне, Люка не ўтрымаўся ад смеху.
— Па вас не скажаш!.. Ведаеце, я не абедаў...
— Хадзем у гатэль. Там што-небудзь засталося напэўна, каб перакусіць...
Яны селі ў вялікай зале, дзе гаспадар зладзіў стол новаму жыльцу. Гаварылі вельмі ціха. Гаспадар, здавалася, чакаў моманту, каб уставіць слова.
Падаўшы сыр, ён рашыў, што момант настаў, і спытаўся ў Мэгрэ:
— Ведаеце, што здарылася з мэрам?
Мэгрэ ўздрыгнуў. Твар у яго быў такі ўстрывожаны, што гаспадар сумеўся.
— Нічога асаблівага... Карацей кажучы, ён упаў у сябе
дома на лесвіцы... He ведаю, як гэта яго собіла, але твар у яго цяпер такі размаляваны, што ён нават злёг...
У галаве ў Мэгрэ адразу ж бліснула здагадка. Менавіта здагадка, бо ў адно імгненне ён выразна ўявіў, як яно здарылася.
— Пані Гранмэзон цяпер у Вістрэаме?
— He. Раніцаю, як толькі развіднела, паехала з дачкою на машыне... Думаю, у Кан...
У камісара грыпозны настрой як рукою зняло.
— Доўга ты яшчэ будзеш аб’ядацца? — буркнуў ён інспектару.
— Ну, вядома,— спакойна адказаў Люка,— таму, у каго жывот поўны, галодны за сталом здаецца монстрам... Яшчэ тры хвіліны! He забірайце камамбер', гаспадар!
VI. ПАДЗЕННЕ НА ЛЕСВІЦЫ
Гаспадар гатэля не падмануў. Але ўсё-такі перабольшыў: Гранмэзон не ляжаў у ложку.
Калі, адаслаўшы Люка назіраць за драгаю, Мэгрэ падыходзіў да мэравай вілы, ён заўважыў за адным акном постаць чалавека ў класічнай позе хворага, вымушанага сядзець дома.
Камісар не разгледзеў твару. Але, відавочна, гэта быў мэр.
Далей ад акна стаяў яшчэ адзін чалавек, распазнаць якога было немагчыма.
Калі Мэгрэ пазваніў, крокаў у доме пачулася больш, чым калі б нехта проста пайшоў адчыняць. Нарэшце з’явілася служанка, жанчына сярэдніх гадоў, даволі свавольнага выгляду. Пэўна, яна без меры пагарджала ўсімі наведнікамі, бо нават слова не сказала.
Адчыніўшы, яна ўзнялася па прыступках, якія вялі ў хол, і Мэгрэ прыйшлося самому зачыняць за сабою дзверы.
1 Гатунак сыру.
Потым яна пастукалася ў мэраў кабінет і знікла, калі камісар ужо ўваходзіў.
Ва ўсім гэтым адчувалася штосьці загадкавае. Гэта быў не той выпадак, калі нешта адразу ж кідаецца ў вочы. Здзіўлялі розныя дробязі, якія выдавалі, што ў доме не зусім спакойна.
Віла была вялікая, амаль новая, пабудаваная ў стылі, які часта сустракаецца на ўзбярэжжы.
Але, улічваючы той факт, што Гранмэзон быў уладальнікам амаль усіх акцый буйной Англа-Нармандскай кампаніі, можна было чакаць большага багацця.
Можа, яго дом у Кане быў раскошнейшы?
Мэгрэ ступіў некалькі крокаў, і толькі тады пачуўся голас:
— Гэта вы, камісар?
Голас даносіўся ад акна. Гранмэзон сядзеў у глыбокім фатэлі, паклаўшы ногі на крэсла. Супраць святла яго было дрэнна відаць, але Мэгрэ ўсё ж прыкмеціў, што замест каўнерыка на шыі ў .гаспадара была чорная хустка. Левую шчаку мэр прыкрііваў рукою.
— Сядайце.— сказаў ён.
Мэгрэ абышоў пакой і сеў акурат насупраць суднаўладальніка. Камісар не без цяжкасці стрымліваў усмешку: ён не чакаў сустрэць мэра ў такім стане.
Яго левая шчака, якую рука закрывала не поўнасцю, прыкметна распухла, як і вусны. Але больш за ўсё мэр стараўся прыкрыць велізарны сіняк пад вокам.
Усё гэта выглядала б не так камічна, калі б суднаўладальнік не стараўся захоўваць важнасць. Нерухомы, ён глядзеў на Мэгрэ варожа і з недаверам.
— Вы прыйшлі паведаміць мне пра вынікі расследавання?
— He. Вы так добра прынялі мяне мінулы раз, што я хацеў падзякаваць вам за гасціннасць.
Мэгрэ ніколі не ўсміхаўся іранічна. Наадварот, чым
больш ён насміхаўся з чалавека, тым больш сур’ёзным здаваўся яго твар.
Ен разглядваў кабінет. Сцены былі пазавешваны схемамі грузавых суднаў і фатаграфіямі караблёў Англа-Нармандскай кампаніі. Мэбля была звычайная: чырвонае дрэва добрай якасці — і толькі. На пісьмовым стале ляжала некалькі папак, лісты, тэлеграмы.
Падлога была пакрытая лакам, і, спыняючы раз-пораз вочы на яе гладкай паверхні, камісар пачаў задаваць пытанні.
— 3 вамі, здаецца, нешта здарылася?
Мэр уздыхнуў, паварушыў нагамі і прабурчаў:
— Спатыкнуўся на лесвіцы.
— Сёння раніцай? Як, мусібыць, напалохалася пані Гранмэзон!..
— Жонкі тады ўжо не было.
— Сапраўды, у такое надвор’е няма чаго рабіць каля мора... Хіба што паляваць на качак... Мяркую, пані Гранмэзон цяпер у Кане, разам з дачкою?
— He, у Парыжы.
Адзеўся суднаўладальнік не надта вытанчана. Цёмныя штаны, халат на фланелевую кашулю, лямцавыя пантофлі.
— А што было ўнізе лесвіцы?
— Што вы маеце на ўвазе?
— На што вы ўпалі?
Зласлівы позірк, сухі адказ:
— На падлогу.
Гэта была мана, мана відавочная! Такі сіняк пад вокам не заробіш, упаўшы проста на падлогу. I ўжо на шыі слядоў таго, што цябе душылі, напэўна не застанецца!
А Мэгрэ выдатна бачыў кожны раз, калі хустка ў мэра хоць трохі збівалася з шыі, кровападцёкі, якія спрабаваў той схаваць.
— Вы, вядома, былі ў доме адзін?
— Чаму «вядома»?
— Ды таму, што няшчасныя выпадкі заўсёды здараюцца, калі няма каму памагчы!
— Служанка пайшла па прадукты.
— У доме толькі яна?
— Есць яшчэ садоўнік, але ён паехаў у Кан, таксама нешта купляць...
— Мусіць, і балела ж вам...
Больш за ўсё непакоіла мэра сур'ёзнасць Мэгрэ, яго спагадлівы голас.
Гадзіннік паказваў толькі палову чацвёртай, але ўжо цямнела, і мэраў твар стала відаць яшчэ горш.
— Вы дазволіце? — выцягнуў Мэгрэ сваю люльку.
— Калі хочаце цыгару — яны на каміне.
Цэлы стос скрыначак з цыгарамі. На падносе — бутэлька старога арманьяку. Мэгрэ звярнуў увагу на высокія дзверы з пакрытай лакам смольнай сасны, якія вялі ў гасцёўню.
— Ну, як ваша расследаванне? — спытаўся мэр.
Невыразны жэст камісара. Мэгрэ стараўся не глядзець на гэтыя дзверы: яны неяк дзіўна пачыналі ні з таго ні з сяго дрыжаць.
— Ніякіх вынікаў?
— Ніякіх.
— Хочаце пачуць, што я пра гэта думаю? He трэба было рабіць з гэтай гісторыі нічога складанага.
— Ну вядома! — адказаў Мэгрэ.— Што ж тут складанага, у гэтай гісторыі?! Аднойчы вечарам знікае чалавек, і паўтара месяца ніхто не ведае, што з ім. Нарэшце яго знаходзяць у Парыжы з разбітым і залатаным чэрапам, зусім без памяці. Яго прывозяць дамоў, 1 тае ж ночы ён памірае — атручаны. Тым часам з Гамбурга на яго банкаўскі рахунак прыходзіць трыста тысяч франкаў. Усё проста! Усё ясна!
Нягледзячы на камісаравы словы і даволі зычлівы тон, з якім яны былі сказаны, мэр адказаў яшчэ больш катэгарычна:
— Ва ўсякім выпадку, справа, можа, усё роўна прасцейшая, чым вы думаеце. I, дапускаючы, што ў ёй нямала дзіў66
нага, не варта было, лічу, надаваць ёй такі трывожны характар. Калі разважаць пра гэта ў шынках, дык можна дужа засмуціць галовы тым, у каго мазгі праз алкаголь і без таго размяклі.
Мэгрэ адчуваў на сабе жорсткі інквізітарскі позірк. Мэр гаварыў павольна, чаканіў словы, усё роўна як прамаўляў абвінаваўчы акт.
— 3 другога боку, паліцыя ані разу не звярнулася да кампетэнтных органаў улады!.. Я, мэр, нічога не ведаю пра тое, што адбываецца ў порце...
— Ваш садоўнік носіць сандаліі на вяровачнай падэшве?
Мэр хутка зірнуў на паркет, дзе віднеліся сляды. Малюнак вяровачнай падэшвы быў выразны.
— Адкуль я ведаю?
— Прабачце, што перапыніў вас... Проста ў галаву прыйшла адна думка... Дык вы кажаце?..
Але працягваць свой наступ на камісара мэр не стаў.
— Перадайце мне, калі ласка, скрынку з цыгарамі... Вось гэтую... Дзякую...
Ен запаліў цыгару і прастагнаў, бо занадта шырока разявіў рот.
— Увогуле, што вам удалося даведацца? Вы, напэўна, багата што высветлілі...
— Так мала!
— Дзіўна... У партавікоў фантазіі хапае, асабліва пасля некалькіх чарак аперытыву...
— Мяркую, вы адправілі жонку ў Парыж, каб уберагчы яе ад хваляванняў, звязаных з усімі гэтымі драматычнымі падзеямі?.. I тымі, што могуць яшчэ здарыцца?..
3 абодвух бакоў адчувалася непрыязнасць. Урэшце, камісар і мэр былі людзі з розных грамадскіх класаў, вельмі непадобныя адзін на аднаго.
Мэгрэ выпіваў у партовым шынку з рыбакамі і шлюзаўшчыкамі.
Мэр прымаў паноў з пракуратуры, частаваў іх чаем з лікёрамі і пірожнымі.
Мэгрэ быў просты чалавек, сацыяльную прыналежнасць якога цяжка было вызначыць.
Пан Гранмэзон належаў да мясцовае знаці, паходзіў са старадаўняй буржуазнай сям’і, меў рэпутацыю самавітага суднаўладальніка, прыбыткі якога няспынна растуць.