Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
— А вунь і капітанава служанка выйшла прагуляцца...
Камісар узняў галаву і ўбачыў Жулі, якая, зачыніўшы брамку, хутка пайшла да пляжа.
— Што ў тым баку?
— Пра што гэта вы?
— Куды яна можа пайсці? Там ёсць дамы?
— Ніякіх дамоў там няма. Проста бераг, на які ніколі не ходзяць, бо там хвалярэз і ямы з цінаю.
— А ёсць якая-небудзь дарога ці хоць сцежка?
— He! Ад самага вытоку Орны ўздоўж берага адны балоты... He, забыўся!.. У балотах ёсць буданы для палявання на качак...
Нахмурыўшы лоб, Мэгрэ выйшаў з гатэля. Ен хутка
прайшоў праз мост, і, калі выйшаў на бераг, паміж ім і Жулі было толькі нейкіх дзвесце метраў.
Бераг — суцэльная пустка. Адны чайкі з крыкамі лёталі ў тумане. Справа былі дзюны, і камісар зайшоў за іх, каб заставацца нябачным.
Паветра дыхала прахалодаю. Мора было неспакойнае. Белы яго краёчак накатваўся і накатваўся, разбіваючыся, на бераг. Шапацелі раструшчаныя ракавіны.
Жулі не прагульвалася. Яна ішла хутка, захінаючыся ў чорнае паліто. Пасля смерці Жарыса яна не паспела яшчэ справіць сабе жалобную адзежу і насіла ўсё чорнае ці проста цёмнае, што толькі знайшла ў сябе: шарсцяныя панчохі, капялюш з паламанымі палямі, паліто, якое даўно ўжо выйшла з моды...
Ногі яе гразлі ў пяску, і таму паходка была вельмі няроўная. Двойчы яна азіралася, але не прыкмеціла Мэгрэ, які ішоў, хаваючыся за дзюнамі.
Нарэшце, прыкладна за кіламетр ад Вістрэама, яна павярнула направа — і зрабіла гэта так раптоўна, што камісар ледзь не выдаў сябе.
Але ішла яна не да будана, як падумаў спачатку Мэгрэ, а да невялікай будыніны, што самотна ўзвышалася сярод пяску і асакі.
Тварам да мора, метраў за пяць ад таго месца, да якога ў прыліў даходзіла вада, стаяла капліца. Адзін яе мур быў цалкам зруйнаваны. Пабудавана яна была, пэўна, яшчэ некалькі стагоддзяў назад.
Скляпенне было паўкруглае. Пралом у муры даваў магчымасць вызначыць таўшчыню іншых муроў: каля метра кладкі.
Жулі ўвайшла ў капліцу — і неўзабаве Мэгрэ пачуў, як яна шоргае там нейкімі невялікімі прадметамі, хутчэй за ўсё марскімі ракавінамі.
Камісар падкраўся да капліцы. У дальнім ад яго муры была невялікая закратаваная ніша. Пад ёю было нешта накшталт малюпасенькага алтара. Нахіліўшыся долу, Жулі штосьці там шукала.
Дзяўчына імкліва азірнулася, пазнала камісара, які не паспеў схавацца, і хутка спытала:
— Што вы тут робіце?
— А вы?
— Я... я прыйшла памаліцца божай маці Дзюнаў.
Жулі была ўстрывожаная. Па ёй няцяжка было здагадацца, што яна нешта хавае. Мабыць, яна дрэнна спала гэтай ноччу, бо вочы ў яе былі чырвоныя. 3-пад капелюша выбіваліся дзве пасмачкі кепска прычасаных валасоў.
— Дык гэта што — капліца божай маці Дзюнаў?..
Сапраўды, за кратамі ў нішы стаяла статуя божай маці, такая старая і знявечаная часам, што яе і пазнаць было амаль немагчыма.
На муры, вакол нішы, людзі зрабілі, хто алоўкам, хто сцізорыкам, надпісы, якія напаўзалі адзін на адзін:
«Няхай Дэніза здасць экзамен... Святая багародзіца, зрабі так, каб Жажо навучыўся хутка чытаць... Дай здароўя ўсёй сям’і і асабліва дзядулю з бабуляю...»
Былі і такія — над сэрцамі, працятымі стрэламі:
«Рабэр і Жанна — каханне навек».
На кратах засталіся сухія сцяблінкі, якія колісь былі кветкамі.
Увогуле, капліца была падобная на многія іншыя — адно што ў гэтай былі марскія ракавіны, складзеныя на разбураным алтары. Ракавіны ўсякіх формаў, якія толькі можна ўявіць... I на ўсіх, у асноўным, алоўкам, надпісы, Найчасцей няўпэўнены дзіцячы почырк.
«Няхай будзе ўдалы лоў на Новай Зямлі, і няхай тату не трэба будзе ісці ў новы рэйс».
Але іншы раз адчувалася і больш моцная рука.
Глінабітная падлога. Праз велізарную дзірку ў муры бачны быў прыбярэжны пясок і серабрыстае, у белай смузе мора. Жулі, не ведаючы, як сябе паводзіць, з асцярогай паглядвала на ракавіны.
— Вы прынеслі сваю? — спытаўся Мэгрэ.
Яна адмоўна пакруціла галавою.
— Аднак, калі я прыйшоў, вы іх перасоўвалі. Што вы шукалі?
— Нічога... Я...
— Вы?
— Нічога!
Жулі ўпарцілася і яшчэ больш захуталася ў паліто.
Мэгрэ прыйшлося перабіраць ракавіны адну за адной і чытаць надпісы на іх. I раптам ён усміхнуўся. На адной велізарнай ён прачытаў:
«Святая багародзіца, зрабі так, каб Луі ўсё ўдалося і мы сталі шчаслівыя».
Пад надпісам была пазначана дата: «13 верасня». Інакш кажучы, гэтая ракавіна з просценькім надпісам Жулі была пакладзена тут за тры дні да знікнення Жарыса!
I ці не прыйшла сюды цяпер дзяўчына, каб забраць яе?
— Вы гэта шукалі?
— А што вам да гэтага?
Яна вачэй не адводзіла ад ракавіны. Можна было падумаць, што яна збіралася кінуцца на Мэгрэ, каб вырваць яе ў яго з рук.
— Аддайце яе мне!.. Пакладзіце яе на месца!..
— Я пакладу яе на месца, добра, але трэба, каб і вы яе адсюль не забіралі... Хадзем!.. А па дарозе пагаворым...
— Мне няма пра што гаварыць з вамі...
Яны пайшлі, нахіляючыся наперад, бо ногі гразлі ў мокрым пяску. Было так холадна, што насы ў іх пачырванелі, а скура на твары задубела.
— Ваш брат нічога талковага ў жыцці не зрабіў, праўда?
Яна моўчкі глядзела на пясчаны бераг.
— Есць рэчы, якіх нельга ўтоіць. Я не толькі пра тое... што прывяло яго на катаргу...
— Ну як жа, зноў гэта! I праз дваццаць гадоў будуць языкі часаць.
— Ды не! He, Жулі. Ваш брат — добры марак. Кажуць, нават выдатны марак, мог бы стаць і памочнікам капітана. Толькі прыходзіць раптам дзень — і ён напіваецца з выпадко-
вымі сябрамі, робіць розныя глупствы, не вяртаецца на судна, недзе бадзяецца цэлымі тыднямі, нідзе не працуючы. Хіба не? I ідзе ў такія дні за дапамогаю да вас. Да вас, а яшчэ некалькі тыдняў назад і да Жарыса. А потым зноў жыве спакойна і не турбуе вас.
— Ну і што?
— Які ў вас быў план трынаццатага верасня? Вы ж хацелі, каб вам нешта ўдалося?
Жулі спынілася, паглядзела Мэгрэ ў твар. Цяпер яна была намнога спакайнейшая. Мусіць, абдумалася. У вачах у яе з’явілася прыемная сур’ёзнасць.
— Я ведала, што ўсё гэта прывядзе да няшчасця. Але брат мой, знайце, не рабіў нічога благога! Я клянуся вам, што, калі б ён забіў капітана, я была б першая, хто адплаціў бы яму тым самым.
У яе глухім голасе пачулася рашучасць.
— Проста бываюць супадзенні. А тут яшчэ гэтая гісторыя з катаргай, якую ўвесь час прыгадваюць. Зробіць чалавек у жыцці адну памылку, ну і вешаюць на яго пасля ўсе чужыя грахі...
— Які ў Луі быў план?
— Гэта быў не план. Усё намнога прасцей. Ен сустрэў нейкага чалавека, вельмі багатага, не ведаю вось толькі — у Гаўры ці ў Англіі. Мне ён яго прозвішча не называў. Чалавеку гэтаму надакучыла жыць на сушы, і ён хацеў купіць яхту. Вось і папрасіў брата знайсці яму судна.
Яны ўсё яшчэ стаялі. Удалечыні, там, дзе быў Вістрэам, адсюль віднеўся толькі бялюткі маяк, які добра вылучаўся на фоне бледнага неба.
— Луі расказаў пра гэта гаспадару. Ланэк і сам з некаторага часу падумваў прадаць «Сэн-Мішэль». Вось і ўсё! «СэнМішэль» — лепшьі кабатажнік, які толькі можна знайсці, каб перарабіць яго на яхту. Спачатку брат павінен быў атрымаць, калі тое выйдзе, дзесяць тысяч франкаў. А пасля пакупнік прапанаваў яму застацца на гэтым судне капітанам — як даверанаму чалавеку.
Яна адразу ж пашкадавала, што сказала апошнія словы — Мэгрэ мог іранічна засумнявацца,— і ўгледзелася цяпер у яго твар, чакаючы ўсмешкі.
He ўбачыўшы яе, дзяўчына адчула ўдзячнасць. Мэгрэ ж мог і прыкладна так адказаць: «Катаржнік — давераная асоба?!»
Але нічога падобнага яму ў галаву не прыйшло. Камісар думаў. Ен быў здзіўлены простасцю гэтага расказу, тою простасцю, якая надавала словам Жулі праўдзівасць.
— Толькі вы не ведаеце, хто гэты пакупнік?
— He ведаю.
— Дзе ваш брат мусіў зноў сустрэцца з ім?
— He ведаю.
— Калі?
— Вельмі хутка. Здаецца, шхуну хацелі пераабсталяваць у Нарвегіі, а праз месяц яна павінна была адправіцца ў Міжземнае мора, да Егіпта.
— Гэты чалавек — француз?
— He ведаю.
— А сёння вы прыйшлі ў капліцу забраць вашу ракавіну?
— Таму што падумала: знойдуць яе — чаго толькі не падумаюць, апрача праўды. Прызнайцеся, вы ж не верыце мне?
Замест адказу ён спытаў:
— Вы бачыліся з братам?
Яна ўздрыгнула.
— Калі?
— Сёння ноччу ці раніцай.
— Луі тут?
Здавалася, што пытанне напалохала яе, збіла з панталыку.
— «Сэн-Мішэль» прыйшоў.
Гэтыя словы крыху яе супакоілі, быцдам яна баялася, што брат з’явіцца тут без шхуны.
— Дык ён адправіўся ў Кан?
— He! Ен пайшоў спаць на драгу.
— Хадзем! — сказала яна.— Мне холадна.
Вецер з мора ўсё свяжэў, а хмары яшчэ болып зацягвалі неба.
— I часта ён спіць на старых суднах?
Яна не адказала. Гаворка абарвалася сама сабою. Яны ішлі, чуючы толькі шапаценне пяску пад нагамі і гудзенне прыбярэжнай машкары — устрывожаная людзьмі, яны спыніла свой пір і кружыла цяпер над водарасцямі, выкінутымі на бераг прылівам.
«Яхта... Аўтаручка з залатым пяром»,— круцілася ў галаве ў Мэгрэ.
Камісар думаў. Раніцай цяжка было растлумачыць, хто б мог згубіць на пірсе гэтую аўтаручку: знаходка ніяк не вязалася ні з экіпажам «Сэн-Мішэля», ні з ягонымі гасцямі, людзьмі для такой рэчы дужа простымі. «Яхта... Аўтаручка з залатым пяром...»
Цяпер з’яўлялася логіка! Багаты немалады мужчына шукае яхту для падарожжаў і губляе аўтаручку з залатым пяром...
Але заставалася яшчэ растлумачыць, чаму гэты чалавек, замест таго каб прыйсці ў порт са шхунаю, сышоў з яе і перасеў у лодку, потым выбраўся на пірс і схаваўся на дразе, якая ці не напалову ўжо затанула.
— У той вечар, калі знік Жарыс, брат, як прыходзіў да вас, нічога не казаў пра свайго пакупніка? He казаў, напрыклад, што той на шхуне?
— He... Ен толькі аб’явіў мне, што справа амаль ужо скончана.
Яны падышлі да маяка. Жарысаў дом стаяў побач, злева, і ў садзе яшчэ віднеліся кветкі, пасаджаныя капітанам.
Жулі пахмурнела, разгублена азірнулаея вакол, як чалавек, які ўжо не ведае, што рабіць у жыцці.
— Мусіць, вас хутка выклічуць да натарыуса з нагоды завяшчання. Цяпер вы багатая...
— Ды кіньце вы! — сказала яна суха.
— Што вы хочаце сказаць?
— Самі добра ведаеце... Казкі ўсё гэта — пра багацце... Капітан не быў багаты...
— Вы не можаце гэта ведаць.
— Ен нічога не ўтойваў ад мяне. Калі б у яго былі сотні тысяч франкаў, ён сказаў бы. I, вядома, купіў бы летась зімою паляўнічую стрэльбу за дзве тысячы франкаў. Яна ж яму так спадабалася! Ен убачыў яе ў мэра і даведаўся пра цану...