Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
Вядома, паводзінам мэра была ўласцівая дэмакратычнасць. Ен размаўляў на вуліцы з простымі людзьмі. Але гэтая дэмакратычнасць была маскаю, якую трэба надзяваць, каб мець поспех і на наступных выбарах. Гэта была частка абдуманай жыццёвай лініі.
Камісар трымаўся вельмі ўпэўнена. А з пухлага ружовага твару пана Гранмэзона спакваля сыходзіла важнасць, саступаючы месца разгубленасці.
Каб не выдаць сябе, мэр зрабіў выгляд, што сярдуе.
— Пан Мэгрэ,— пачаў ён, вымавіўшы гэтыя два словы так, нібыта збіраўся дэкламаваць.— Пан Мэгрэ, я дазволю сабе нагадаць вам, што ў якасці мэра абшчыны...
Камісар падняўся — і зрабіў гэта так нязмушана, што еубяседнік шырока расплюшчыў вочы. Мэгрэ падышоў да дзвярэй у гасцёўню і спакойна адчыніў іх.
— Ды ўваходзьце ўжо, Луі! Гэта дзейнічае на нервы — няспынна бачыць, як дрыжаць дзверы, і чуць, як вы за імі сапяце!
* * *
Калі Мэгрэ спадзяваўся на тэатральны эфект, дык яго чакала расчараванне. Вялікі Луі, скасабочыўшы як звычайна плечы і нахіліўшы галаву, пакорліва ўвайшоў у кабінет і ўтупіўся вачыма ў падлогу,
Гэта была поза чалавека, які трапіў у далікатнае становішча: як мог ён, просты матрос, апынуцца ў доме ў такой важнай і багатай асобы?
Што ж да мэра, дык гэты зацягваўся цыгараю, выпускаў густыя клубы дыму і глядзеў некуды нерухомымі вачыма. 68
У пакоі ўжо амаль нічога не было відаць. На вуліцы запалілі ліхтар.
— Я запалю святло, з вашага дазволу,— сказаў Мэгрэ.
— Хвілінку... Закрыйце спярша шторы... Прахожым неабавязкова бачыць... Вось так... Левы шнур... Асцярожна...
Вялікі Луі застыў пасярод пакоя. Мэгрэ павярнуў выключальнік, падышоў да каміна і паварушыў вуголле.
Гэта была яго старая звычка. Яшчэ ён мог, калі быў заклапочаны, стаяць каля печы, заклаўшы рукі за спіну, пакуль не пачынала пячы ў бакі.
Але ж ці змянілася хоць крыху сітуацыя? Гранмэзон па-ранейшаму насмешліва пазіраў на камісара, які на хвіліну задумаўся.
— Вялікі Луі быў тут, калі... калі з вамі гэта здарылася?
— He! — суха адказаў мэр.
— Шкада! Вы маглі б упасці, скажам, на яго кулак...
— Што дазволіла б вам яшчэ больш растрывожыць некаторыя галовы, расказваючы ў партовым шынку розныя фантастычныя гісторыі... Лепей, мусіць, скончыць з гэтым, камісар?.. Гэтай драмай трэба заняцца нам абодвум... Вы прыехалі з Парыжа... Прывезлі мне адтуль капітана ў вельмі нецікавым стане, і ўсё гаворыць за тое, што не ў Вістрэаме яго так апрацавалі... Вы былі тут, калі яго забілі... Следства вы ведзяце, як вам заманецца...
У голасе ў мэра гучала рашучасць.
— Я мэр гэтага гарадка ўжо дзесяць гадоў, ведаю ўсіх яго жыхароў і лічу сябе адказным за ўсё, што з імі здараецца. I як мэр кірую адначасова і мясцовай паліцыяй... Дык вось!...
Ен спыніўся на нейкі момант, каб зацягнуцца цыгараю. Попел упаў і рассыпаўся ў яго на халаце.
— Пакуль вы бегаеце па шынках, я таксама не сяджу склаўшы рукі, хай гэта вас не пакрыўдзіць...
— I выклікаеце Вялікага Луі...
— Я выклікаю і іншых, калі знаходжу гэта патрэбным...
А цяпер, мяркую, вы не маеце больш нічога істотнага паведаміць мне?..
Ён устаў, каб праводзіць наведніка да дзвярэй. Было відаць, што ногі ў яго трохі зацяклі.
— Спадзяюся,— ціха сказаў Мэгрэ,— вы не будзеце мець нічога супраць, калі Луі пойдзе са мною... Учора ноччу ён ужо даваў мне паказанні... Мне трэба задаць яму яшчэ некалькі пытанняў...
Гранмэзон паказаў жэстам, што яму гэта ўсё роўна. Але сам Вялікі Луі і з месца не скрануўся, усё адно як здранцвеў,— стаяў, апусціўшы вочы.
— Пакуль што не,— буркнуў ён як звычайна.
— Заўважце,— сказаў мэр,— я зусім не супраць таго, каб ён ішоў з вамі. I хачу, каб вы зафіксавалі гэты факт у сваёй памяці і не закідалі мне, што я ўстаўляю вам палкі ў колы... Я выклікаў Вялікага Луі для высвятлення некаторых акалічнасцей... Калі ён пажадаў застацца ў мяне, значыцца, яму ёсць яшчэ што мне сказаць...
Аднак цяпер у вачах у мэра была трывога — не, паніка! Вялікі Луі ўсміхаўся з нейкім жывёльным задавальненнем.
— Я пачакаю вас на вуліцы! — сказаў Мэгрэ матросу.
Але адказу камісар не пачуў. Толькі мэр выціснуў з сябе:
— Да сустрэчы, пан камісар...
Дзверы былі адчыненыя. 3 кухні прыйшла служанка і моўчкі, з незадаволеным тварам праводзіла Мэгрэ да дзвярэй вілы, якія адразу ж і зачыніла, толькі ён выйшаў.
Дарога была пустынная. Метраў за сто ад вілы ў акне нейкага дома гарэла святло, і далей свяціліся агеньчыкі, але адлегласць паміж імі была вельмі вялікая: пабудовы ўздоўж дарогі Рыва-Бэла танулі ў велізарных садах.
Засунуўшы рукі ў кішэні і ссутуліўшыся, Мэгрэ ступіў некалькі кроках і апынуўся ў канцы садовага плота, за якім пачыналася пустка. Усе вістрэамскія дамы цягнуліся ўздоўж дзюнаў. За садамі не было нічога, апроч пяску і асакі.
У цемры з’явілася чыясьці постаць. Пачуўся голас:
— Гэта вы, камісар...
— Люка? — адгукнуўся Мэгрэ.
Яны хутка сышліся.
— Чалавек з драгі...
— Выйшаў адсюль? — перапыніў Мэгрэ.
— He, яшчэ тут.
— Даўно?
— He больш чвэрці гадзіны... Адразу за вілай.
— Праз плот пералез?
— He... Здаецца, чакае некага... Я пачуў вашы крокі і пайшоў паглядзець...
— Вядзі...
Яны абышлі сад і апынуліся за вілаю. Люка вылаяўся.
— Што такое?
— Яго тут болей няма...
— Ты ўпэўнены?
— Ен стаяў каля таго куста тамарыксу...
— Думаеш, зайшоў у дом?
— He ведаю...
— Заставайся тут і не сыходзь з месца ні ў якім выпадку...
Мэгрэ пабег да дарогі. Але і там нікога не ўбачыў. У акне кабінета віднелася палоска святла, аднак да падаконніка нельга было дацягнуцца.
Камісар не стаў вагацца. Рашуча прайшоў праз увесь сад і пазваніў у дзверы. Служанка адчыніла амаль адразу.
— Здаецца, я пакінуў у кабінеце пана мэра люльку...
— Зараз пагляджу.
Яна пакінула яго на ганку, але як толькі жанчына трохі адышла, камісар увайшоў і, ціха падняўшыся на колькі прыступак, зазірнуў у кабінет.
Мэр па-ранейшаму сядзеў на сваім месцы, выцягнуўшы ногі. Перад ім стаяў маленькі столік, з другога боку якога сядзеў Вялікі Луі. На століку ляжалі шашкі.
Перасунуўшы шашку, былы катаржнік усё адно як гаўкнуў:
— Ваш ход...
3 раздражненнем гледзячы на служанку, якая марудліва шукала яго люльку, мэр ледзь не сарваўся на крык:
— Ну, вы ж бачыце, што яе тут няма... Скажыце камісару, што ён згубіў яе, мабыць, недзе на вуліцы... Ваш ход, Луі...
— А потым вы прынесяце нам выпіць! — самаўпэўнена, нахабна сказаў матрос.
VII.	ДЫРЫЖОР
Калі Мэгрэ выйшаў з вілы, Люка зразумеў, што настае вельмі адказны момант. Выгляд у камісара быў дужа заклапочаны — здаецца, ён нічога не бачыў перад сабою.
— Ты яго не знайшоў?
— Думаю, што і шукаць не варта. Каб злавіць чалавека ў дзюнах, трэба арганізаваць натуральную аблаву.
Пакусваючы канец люлькі, Мэгрэ зашпіліў паліто і засунуў рукі ў кішэні.
— Бачыш шчыліну ў шторах? — паказаў ён на акно кабінета.— I сцяну насупраць. Дык вось, стаўшы вунь на той карніз, што на гэтай сцяне, ты, я думаю, зможаш сёе-тое праз гэтую шчыліну ўбачыць.
Люка быў такі ж масіўны, як і Мэгрэ, але меншы ростам. Уздыхнуўшы, ён палез на карніз, адначасова гледзячы на дарогу, каб пераканацца, што там цяпер няма прахожых.
Са змярканнем пацягнула ветрам. Ен хутка набіраў сілу, дрэвы ў садзе шумелі.
— Бачыш што-небудзь?
— He, трошкі не дацягваюся, сантыметраў пятнаццаць — дваццаць.
Мэгрэ моўчкі падышоў да груды камення ўскрай дарогі і прынёс некалькі.
— Паспрабуй так.
— Край стала бачу, людзей — яшчэ не.
Камісар прынёс яшчэ некалькі камянёў.
— Цяпер добра! Яны гуляюць у шашкі. Служанка падае шклянкі, яны дымяцца — думаю, гэта грог.
— Заставайся тут!
I Мэгрэ пачаў крочыць узад і ўперад па дарозе. Метраў за сто ад вілы віднеўся «Марацкі прытулак», а за ім — порт. Праехаў грузавічок булачніка. Камісар ледзь не спыніў яго, каб пераканацца, што ў ім ніхто не хаваецца, але перадумаў.
Бываюць аперацыі на першы погляд даволі простыя, але правесці іх немагчыма. Напрыклад, знайсці чалавека, які раптам нібыта скрозь зямлю праваліўся за мэравай вілаю! Дзе яго шукаць: у дзюнах, на беразе, у порце, у гарадку? Перакрыць усе дарогі? Дык і дваццаці жандараў на тое б не хапіла. Калі гэты чалавек хітры — усё роўна з рук выслізне.
А тут невядома яшчэ, ні хто ён, ні як выглядае.
Мэгрэ вярнуўся да сцяны, на карнізе якой стаяў, трымаючыся з усяе сілы, Люка.
— Што яны робяць?
— Гуляюць.
— Размаўляюць?
— He разяўляючы рота. Катаржнік паклаў локці на стол і п’е ўжо трэцюю шклянку грогу.
Прайшло яшчэ чвэрць гадзіны. Люка пачуў званок і паклікаў камісара.
— Звоніць тэлефон. Мэр хоча падысці, але трубку здымае Луі.
Яны не чулі, што гаварыў Луі, але было абсалютна ясна, што ён задаволены.
— Скончыў?
— Зноў пачалі гуляць.
— Заставайся тут.
Мэгрэ рушыў да шынка. Там, як звычайна ў гэты час, некалькі партавікоў гулялі ў карты. Убачыўшы камісара, яны пачалі запрашаць яго выпіць з імі.
— He цяпер. Дзяўчына, у вас ёсць тэлефон?
Апарат вісеў на сцяне ў кухні. Там сядзела старая — чысціла рыбу.
— Алё, гэта пошта? Я з паліцыі. Будзьце ласкавы, скажыце, адкуль толькі што тэлефанавалі мэру?
— 3 Кана, пан.
— Які нумар?
— Сто дваццаць два... Гэта вакзальны шынок...
— Дзякую...
Нейкі час ён так і стаяў пасярод шынка, нічога не прыкмячаючы вакол сябе.
— Адсюль да Кана дванаццаць кіламетраў,— прашаптаў ён раптам.
— Трынаццаць! — паправіў капітан Дэлькур, які толькі што ўвайшоў у шынок.— Як справы, камісар?
Мэгрэ нічога не чуў.
— Інакш кажучы, паўгадзіны на веласіпедзе,— зноў прашаптаў ён.
Ен успомніў, што партовыя рабочыя, якія амаль усе жылі ў гарадку, прыязджалі ў порт на веласіпедах і пакідалі іх на цэлы дзень каля шынка.
— Праверце, калі ласка, ці ўсе веласіпеды на месцы!
I з гэтага моманту ўсё пайшло, нібы ў зладжаным механізме. Думка Мэгрэ працавала, быццам шасцярня, рух якой дакладна адпавядаў развіццю падзей.
— Чорт! Няма майго...
Камісар не здзівіўся, не задаваў пытанняў. Ен зноў прайшоў на кухню і зняў трубку.
— Дайце мне паліцэйскі камісарыят Кана... Так... Дзякуй... Алё! Гэта галоўны камісарыят? 3 вамі гаворыць камісар Мэгрэ з крымінальнай паліцыі. Калі адыходзіць цягнік на Парыж?.. Як?.. He раней адзінаццаці?.. Не!.. Слухайце!.. Будзьце ласкавы, занатуйце... Першае. Праверце, ці праўда па іі Гранмэзон... але, жонка суднаўладальніка... паехала на аўтамабілі ў Парыж. Другое. Даведацца, ці не з’яўляўся ў іх у доме або ў канторы хто-небудзь незнаёмы. Але, гэта проста! Толькі гэта яшчэ не ўсё. Вы натуеце? Трэцяе. Абысці