Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
— Вы таксама нічога не ведаеце! Праводзіце ноч на дразе, але хто там быў з вамі — сказаць не можаце... Вас прымаюць у гэтым доме, як дарагога госця, а за гасціннасць вы плаціце гаспадару лупцоўкаю... I, вядома, вы, як і ўсе, ніколі не сустракаліся з панам Марціно!..
Ніхто нават не ўздрыгнуў. Усе ўпарта разглядвалі карункі на сурвэце.
— I вы, пан Марціно, таксама ведаеце не больш за іншых. Вам вядома хоць, на чым вы прыбылі з Нарвегіі ў Францыю? Не?.. Вам ямчэй спаць на старой канапе на борце драгі, чым у мяккім ложку ў гатэлі... У Парыж вы едзеце спачатку на веласіпедзе, пасля купляеце машыну... Але вы не ведаеце нічога і нікога! Hi пана Гранмэзона, ні Луі, ні капітана Жа-
рыса... Ну, а вы, Жулі, натуральна, ведаеце пра ўсё гэта яшчэ менш за іншых!..
Камісар разгублена зірнуў на Люка. Той зразумеў: і думаць нават не прыходзілася, каб арыштаваць усіх.
Кожны з іх паводзіў сябе вельмі дзіўна, маніў і сам сабе пярэчыў. Але ж і ніхто не даваў сапраўднага доказу!
Гадзіннік паказваў адзінаццаць вечара. Мэгрэ выбіў люльку ў камін.
— Я вымушаны прасіць вас усіх заставацца ў руках правасуддзя. Мне, несумненна, прыйдзецца яшчэ задаць вам некалькі пытанняў, нягледзячы на тое, іпто вы нічога не ведаеце... Мяркую, пан мэр, вы не маеце намеру пакінуць Вістрэам?
— He!
— Я вам удзячны... Вы, пан Марціно, маглі б зняць нумар у гатэлі «Універсаль», дзе спыніўся і я...
Нарвежац пачціва нахіліў галаву.
— Люка, правядзі пана ў гатэль,— сказаў камісар памочніку і павярнуўся да Вялікага Луі і Жулі.— Вы абое ідзіце за мною...
Выйшаўшы з вілы, Мэгрэ рушыў спачатку ў шынок. У перапынку паміж шлюзаваннямі партавікі пілі там гарачы грог, грэліся. Камісар адпусціў жандараў, што чакалі яго тут, як ён загадаў. На дварэ зірнуў услед Люка і Марціно. У гатэлі яшчэ гарэла святло: гаспадар не клаўся спаць, чакаў паетаяльцаў.
Жулі была без паліто і дрыжала цяпер ад холаду. Луі зняў куртку і сілаю накінуў яе дзяўчыне на плечы.
Дзьмуў такі моцны вецер, што амаль немагчыма было гаварыць. Закладвала вушы. Халоднае паветра апякала твар, балелі павекі. Ішлі, нахіляючыся ўперад. Партавікі ў шынку глядзелі ім у спіну.
— Гэта «Сэн-Мішэль»? — спытаўся камісар, убачыўшы паруснік, які выходзіў са шлюза ў порт. Судна здалося Мэгрэ вышэйшым, чым тады, калі ён убачыў яго ўпершыню.
Матрос нешта прабурчаў. Камісар ледзь зразумеў, што
той хацеў сказаць: судна выгрузілася ў Кане і цяпер ішло ўлегцы па новы груз.
Яны падыходзілі ўжо да доміка Жарыса, калі да іх наблізіўся чыйсьці цень. Каб пазнаць адно аднаго, трэба было стаць твар у твар. Чалавек, што падышоў да іх, не надта ўпэўнена сказаў Вялікаму Луі:
— А, вось і ты... Спяшайся, адплываем...
Мэгрэ паглядзеў на недарослага капітана-брэтонца, пасля на мора, якое з грукатам кідала свае магутныя хвалі на пірсы. Неба, скрозь у хмарах, якія плылі і плылі, было трывожнае.
«Сэн-Мішэль» стаяў на якары каля паляў, у поўнай цемры, калі не лічыць маленькае лямпачкі, што гарэла пад рубкаю.
— Хочаце адплываць? — спытаўся камісар.
— А што ж нам рабіць?
— Куды курс?
— У Ларашэль, загрузімся віном...
— Вялікі Луі вам вельмі патрэбны?
— А вы думаеце, можна ўправіцца ўдвух у такое надвор’е?
Жулі замерзла. Слухаючы мужчын, яна пераступала з нагі на нагу. Луі глядзеў то на Мэгрэ, то на судна, на якім ужо скрыпелі шківы.
— Чакайце мяне на шхуне,— сказаў камісар Ланэку.
— Толькі...
— Што?
— Праз дзве гадзіны вада спадзе, і тады нам у мора не выйсці...
У вачах у Ланэка прамільгнуў нейкі цьмяны неспакой. Відаць было, што яму ніякавата. Ен таксама пераступаў з Hari на нагу і не мог ні на чым спыніць позірк.
— Мне трэба зарабляць на жыццё!
Капітан і Луі коратка пераглянуліся, і Мэгрэ зразумеў, якімі думкамі паспелі яны абмяняцца. Іншы раз інтуіцыі можна даверыцца.
Ланэкаў позірк здаваўся нецярплівым і выказваў нешта накшталт гэтага: «Судна побач... Застаецца аддаць швартоў... Умантуль разок паліцэйскаму — і парадак!»
Пасля кароткіх ваганняў Вялікі Луі змрочна зірнуў на Жулі, крутнуў галавою.
— Чакайце мяне на судне! — паўтарыў Мэгрэ.
— Але...— пачаў быў капітан...
Мэгрэ не адказаў і падаў брату і сястры знак ісці за ім у дом.
* * *
Яны сядзелі ўтраіх на кухні. У жалезнай печы дамавіта гарэў агонь, гудзенне якога часам пераходзіла аж у грукат — такая была цяга.
— Дай нам чаго-небудзь выпіць,— сказаў камісар Жулі.
Дзяўчына дастала з шафы графін з кальвадосам і размаляваныя шклянкі.
Мэгрэ адчуваў, што быў тут цяпер лішні. Жулі дорага б заплаціла, каб застацца з братам сам-насам. Той сачыў за ёй вачыма, у якіх угадваліся любоў і нейкая няўклюдная пяшчота.
Як сапраўдная гаспадыня, Жулі, наліўшы мужчынам, засталася стаяць і падкінула ў печ вугалю.
— Светлая памяць капітану,— сказаў Мэгрэ.
Потым запала доўгае маўчанне. Мэгрэ не спяшаўся з размоваю.
Цішыня давала кожнаму магчымасць лепш адчуць прыемную, цёплую ўтульнасць пакоя.
Патроху гудзенне ў печы загучала пад роўнае ціканне гадзінніка як нейкая мелодыя. Пасля ветру і холаду шчокі расчырванеліся, вочы заблішчалі. Паветра ў пакоі напоўнілася вострым пахам кальвадосу.
— Капітан Жарыс...— задуменна сказаў камісар.— Цяпер я сяджу на яго месцы, у яго крэсле... Плеценым крэсле, якое скрыпіць пры кожным руху... Калі б капітан быў жывы, дык вярнуўся б у гэты час з порта і, пэўна, таксама папрасіў бы крыху спіртнога, каб сагрэцца... Так, Жулі?.. „„
Дзяўчына адвярнулася.
— Ен не адразу пайшоў бы спаць... Іду ў заклад, што капітан зняў бы абутак, вы прынеслі б яму пантофлі... А ён сказаў бы: «Ну і надвор’е... «Сэн-Мішэль» усё-такі вырашыў выйсці ў мора, памагай яму бог...»
— Адкуль вы ведаеце?
— Што?
— Што ён так казаў: «Памагай яму бог»? Менавіта так ён і гаварыў!..
Дзяўчына расхвалявалася і глядзела на камісара з удзячнасцю. Вялікі Луі ўнурыўся.
— Больш ён гэтага не скажа... А які быў шчаслівы... Меў прыгожы дом, сад з кветкамі, якія так любіў, і грошы ў яго былі... Здавалася, усе яго любяць... I ўсё ж такі нехта паклаў усяму гэтаму канец, раптоўна, усыпаўшы крыху белага парашку ў шклянку з вадою...
Жулі зморшчылася. Яна ледзь трымалася, каб не заплакаць.
— Крыху белага парашку — і ўсё... А той, хто гэта зрабіў, будзе жыць шчасліва — ніхто ж не ведае, хто ён!.. Хоць, мусіць, быў нядаўна сярод нас...
— Маўчыце! — папрасіла Жулі, умольна склаўшы рукі. Па твары ў яе цяклі слёзы.
Але камісар ведаў, што робіць. Ен ціха, паволі вымаўляў слова за словам. Гульнёю гэта нельга было назваць — Мэгрэ аддаўся ёй сам. Віною таму быў ідылічны спакой гэтага вечара, які так хваляваў душу, варта толькі было ўявіць сабе ў чатырох сценах кухні каржакаватую Жарысаву постаць.
— У нябожчыка толькі адзін сябар — я!.. Чалавек, які б’ецца ў адзіноце, каб адкрыць праўду і перашкодзіць забойцу Жарыса быць шчаслівым.
Жулі, не вытрымаўшы, рыдала — Мэгрэ гаварыў далей:
— А ўсе вакол маўчаць, усе хлусяць, так што міжволі падумаеш, што ўсе ў нечым вінаватыя, усе маюць дачыненне да злачынства!
— Гэта няпраўда! — крыкнула Жулі.
Вялікі Луі, які адчуваў сябе ўсё больш ніякавата, зноў наліў у абедзве шклянкі.
— Луі першы маўчыць,— зірнуў на матроса камісар.
Жулі паглядвала праз слёзы на брата, быццам працятая праўдай, якую яна толькі што пачула.
— А ён сёе-тое ведае... I нямала ведае... Можа, ён баіцца забойцы?.. Можа, яму ёсць чаго баяцца?..
— Луі! — крыкнула Жулі.
Луі сурова глядзеў некуды ўбок.
— Скажы, што гэта няпраўда, Луі!.. Ты чуеш?..
— He ведаю я, чаму гэта камісар...
Матрос узняўся — на месцы яму не сядзелася.
— Луі маніць больш за іншых! Запэўнівае, што не знаёмы з нарвежцам, а сам яго ведае! Кажа, што не мае ніякіх спраў з мэрам, а я застаю яго ў доме гэтага мэра, калі ён лупцуе гаспадара...
На вуснах у катаржніка з’явілася ледзь прыкметная ўсмешка. Інакш адрэагавала на гэтыя словы Жулі.
— Гэта праўда, Луі?
I, паколькі той не адказваў, схапіла яго за руку.
— Тады чаму ты не кажаш праўды?.. Ты ж не зрабіў нічога благога, я ў гэтым упэўнена!..
Усхваляваны, ён вызваліў руку. Магчыма, ён быў гатовы здацца. Мэгрэ не даў яму часу абдумацца.
— Хапіла б, можа, адной маленькай дэталі, адной малюпасенькай праўды, каб развалілася ўся гэтая вежа хлусні!..
Ды не! Нягледзячы на ўмольны позірк сястры, Луі быццам скалануўся, усё роўна як скідваў з сябе дробных, але злых ворагаў.
— Нічога я не ведаю...
Адчуўшы, што брат нешта тоіць, Жулі спыталася:
— Чаму ты маўчыш?
— Я нічога не ведаю...
— Камісар кажа...
— Я нічога не ведаю!..
— Паслухай, Луі! Я заўсёды верыла табе, ты гэта добра ведаеш! I абараняла цябе, нават перад капітанам Жарысам...
Тут яна пачырванела, пашкадавала, пэўна, што сказала апошнія словы, і спешна загаварыла зноў:
— Ты скажаш праўду, Луі! Я не магу так больш... Я не застануся больш адна ў гэтым доме!..
— Маўчы! — выдыхнуў Луі.
— Што ён павінен сказаць вам, камісар?
— Дзве рэчы. Па-першае, хто такі Марціно. Па-другое, чаму мэр дазваляе лупцаваць сябе?..
— Чуеш, Луі? Гэта ж няцяжка.
— Я нічога не ведаю...
Жулі пачала злавацца.
Агонь у печы гудзеў і гудзеў. Роўна цікаў гадзіннік, у медным маятніку адбівалася святло лямпы.
На гэтай чысцюткай кухні сціплага ранцье матрос здаваўся залішне вялізным, няўклюдным, грубым. Ен сядзеў, схіліўшы галаву набок, плечы як звычайна былі перакошаныя, вялізныя рукі не знаходзілі сабе месца, позірк бегаў і бегаў, не ведаў, на чым спыніцца.
— Трэба, каб ты сказаў!
— Няма чаго мне казаць...
Ен хацеў наліць сабе яшчэ, але Жулі схапіла графін.
— Хопіць! Зноў нап’ешся!
Жулі была ўзнерваваная ўшчэнт. Яна цьмяна адчувала, наколькі важны можа быць гэты момант, і чаплялася за надзею, што ўсё стане ясна з аднаго слова.
•— Луі... гэты чалавек... нарвежац... гэта ён хацеў купіць «Сэн-Мішэль» і стаць тваім гаспадаром, га?
Адказ быў хуткі і катэгарычны:
— He!
— Тады хто ён? Яго ніколі не бачылі ў нас. Іншаземцы сюды не заязджаюць...
— He ведаю...
Але сястра настойліва напірала на яго, з чыста жаночым пачуццём знаходзіла патрэбныя словы:
— Мэр цярпець цябе не мог... Праўда, што ты вячэраў сёння ў яго?
— Праўда...
Яна задрыжала ад нецярпення.
— Дык скажы мне тады хоць што-небудзь! Гэта неабходна, Луі! Або клянуся табе, што стану думаць...