Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
ўсе гаражы горада. Колькі іх?.. Каля дваццаці?.. Чакайце! Мяне цікавяць толькі тыя, што даюць машыны напракат... Пачніце з раёна вакзала... Высветліце таксама, ці не браў хто напракат машыну да Парыжа, з шафёрам ці без... Даведайцеся, ці не купіў хто старую машыну... Алё! Чакайце, я вам кажу!.. Магчыма, ён пакінуў у Кане веласіпед... Але, гэта ўсё!.. У вас хопіць паліцэйскіх, каб зрабіць гэта ўсё адразу ж?.. Добра, дамовіліся!.. Як толькі хоць пра што-небудзь даведаецеся, тэлефануйце мне ў «Марацкі прытулак» у Вістрэаме...
Партавікі, якія пацягвалі патроху аперытыў у горача натопленай зале, чулі ўсё. Калі Мэгрэ вярнуўся з кухні, твары ў іх былі сур’ёзныя, устрывожаныя.
— Вы думаеце, мой веласіпед...— пачаў быў шлюзаўшчык.
— Грогу! — суха загадаў Мэгрэ.
Гэта быў ужо не той чалавек, які яшчэ ўчора зычліва ўсміхаўся і чокаўся з кожным з іх. Цяпер ён ледзь бачыў наведнікаў шынка, амаль не пазнаваў...
— «Сэн-Мішэль» не вярнуўся з Кана?
— Яны занялі чаргу на вячэрняе шлюзаванне. Але надвор’е не дазволіць ім выйсці ў мора.
— Шторм?
— Ва ўсякім разе, вецер будзе вялікі. Ды яшчэ паўночны, а з гэтым лепш не жартаваць. Вы чуеце мяне?
Напружыўшы слых, можна было пачуць, як б’юцца аб палі пірса хвалі. Дзверы ў шынку аж дрыжалі — так усхадзіўся вецер.
— Калі мне раптам будуць тэлефанаваць, паклічце мяне. Я буду на дарозе... Метраў сто адсюль...
— Насупраць мэравага дома?
На вуліцы Мэгрэ з вялікаю цяжкасцю распаліў люльку. Густыя хмары праплывалі так нізка, што, здавалася, закраналі аершаліны таполяў уздоўж дарогі. Нават за пяць метраў было амаль немагчыма разгледзець інспектара Люка, які па-ранейшаму стаяў на карнізе.
— Нічога новага?
— Больш не гуляюць. Луі раптам абрыдла, і ён змяшаў шашкі.
— Што цяпер робяць?
— Мэр сядзіць у крэсле, выцягнуў ногі. Луі курыць цыгары і п’е грог. Разламаў ужо з дзесятак цыгар. Робіць гэта з іранічным выглядам, каб больш раззлаваць мэра.
— Колькі ён грогу выпіў?
— Пяць або шэсць шклянак...
Мэгрэ бачыў толькі вузкую палоску святла. Міма праехалі на веласіпедах да гарадка муляры — вярталіся з працы. Потым з’явілася нейкая павозка. Разгледзеўшы ў цемры постаці людзей, селянін пачаў паганяць каня — аддаляючыся, колькі разоў з трывогаю азірнуўся.
— А што служанка?
— Яе больш не відаць. Мабыць, на кухні. Мне яшчэ доўга тут стаяць?.. Прынясіце ўжо хоць яшчэ колькі камянёў, а то ж на дыбачках стаю...
Мэгрэ прынёс камяні. Мора ўсё больш раз’юшвалася. Хвалі каля берага падымаліся, пэўна, метры на два і разбіваліся на пяску ў белы шум.
У раёне порта нехта гучна бразнуў дзвярыма. Відаць, у шынку. У садзе з’явілася чыясьці постаць — чалавек нешта выглядваў. Мэгрэ кінуўся да яго.
— А, гэта вы... Вас просяць да тэлефона...
Выклікаў Кан.
— Алё!.. Камісар Мэгрэ? Як вы гэта ўгадалі?!. Пані Гранмэзон праехала сёння раніцаю праз Кан з Вістрэама ў Парыж. Яна пакінула дачку дома, пад нагляд гувернанткі... Апоўдні выехала на машыне... Наконт незнаёмага вы таксама ўгадалі... Толькі мы звярнуліся ў першы ж гараж, насупраць вакзала, нам адразу адказалі... Гэты чалавек прыех ў на веласіпедзе... Хацеў узяць напракат машыну без ш.іфёра... Яму адказалі, што яны такіх паслуг не робяць... Чалавек спяшаўся... Ен спытаў, ці нельга купіць якую машыну, хуткую на хаду, але пажадана старую... Яму пра-
далі аўтамабіль за дванаццаць тысяч франкаў, якія ён адразу ж і выклаў... Машына — жоўтая, спартыўнага тыпу, з адкрытым верхам... Як і на ўсіх машынах, што на продаж, на ёй напісана літара «w»...
— Вам вядома, куды яна накіравалася?
— Чалавек пытаўся, як праехаць у Парыж праз Лізьё і Эўрэ.
— Тэлефануйце ў паліцыю і жандармерыю Лізьё, Эўрэ, Манту, Сэн-Жэрмэна... Папярэдзьце Парыж, каб сачылі за ўсімі ўездамі ў горад, асабліва ў раёне Маё...
— Машыну трэба спыніць?
— Але, і арыштаваць вадзіцеля! У вас ёсць яго апісанне?
— Гаспадар гаража кажа, што ён даволі высокага росту, сярэдніх гадоў, у светлым элегантным касцюме...
— Загад у сіле: тэлефанаваць мне ў Вістрэам, як толькі...
— Прабачце, хутка сем гадзін... Пасля сямі тэлефоннай сувязі з Вістрэамам няма... Хіба што вы звернецеся да мэра...
— Чаму?
— Таму што яго нумар першы і ноччу ў яго прамая сувязь з Канам.
— Пасадзіце каго-небудзь на камутатар. Калі папросяць мэра, трэба праслухаць размову... У вас ёсць машына?
— Але, малалітражка.
— Ну й хопіць, каб даехаць да мяне з паведамленнем... Я па-ранейшаму ў «Марацкім прытулку».
У шынку капітан Дэлькур асмеліўся спытацца ў Мэгрэ: — Гэта вы забойцу ловіце?
— He ведаю!
Людзі ў шынку не маглі зразумець, чаму Мэгрэ, яшчэ ўчора такі сардэчны і просты, здаваўся цяпер далёкім ад іх і нават злым.
Ен выйшаў, нічога не растлумачыўшы. Вецер усё больш хваляваў мора. На мосце, які дрыжаў пад націскам буры, камісару прыйшлося шчыльна зашпіліцца.
Каля Жарысавага дома ён спыніўся і пасля некаторых ваганняў зазірнуў у замок. У глыбіні калідора ён убачыў
зашклёныя дзверы кухні. Гарэла святло. Нехта хадзіў паміж плітою і сталом.
Мэгрэ пазваніў. Жулі замерла са сподачкам у руках, пасля паставіла яго на стол і выйшла з кухні да дзвярэй.
— Хто там? — спытала яна з трывогаю.
— Камісар Мэгрэ!
Жулі адчыніла, прапусціла яго. Яна нервавалася, увесь час азіралася, вочы ў яе былі чырвоныя ад слёз.
— Уваходзьце... Я рада, што вы прыйшлі. Ведалі б вы, як мне страшна ў гэтым доме адной! Мусіць, я тут не застануся...
Мэгрэ ўвайшоў у кухню, як звычайна старанна прыбраную.
На стале, засланым белай цыратаю, стаялі толькі кубак і талерка з хлебам і маслам. Ад каструлі на пліце ішоў салодкі пах.
— Какава? — спытаўся Мэгрэ.
— He хочацца гатаваць сабе адной... Вось абыходжуся кубкам какавы...
— He звяртайце на мяне ўвагі... Ешце...
Спачатку яна саромелася, пасля, рашыўшыся, наліла ў кубак какавы і пачала ўмачаць у яе вялікія кавалкі намазанага маслам хлеба, які ела потым з лыжкі, апусціўшы застылыя вочы.
— Ваш брат яшчэ не прыходзіў?
— He! Нічога не разумею... Толькі што хадзіла ў порт, думала сустрэць яго там. Маракі, калі ім няма чаго рабіць, заўсёды бадзяюцца ў порце...
— Вы ведалі, што ваш брат сябруе з мэрам?
Жулі кінула на камісара разгублены позірк.
— Што вы хочаце сказаць?
— Цяпер яны гуляюць у шашкі ў мэравым доме.
Дзяўчына падумала, што яе разыгрываюць, але калі Мэгрэ запэўніў яе, што гэта чыстая праўда, яна сумелася яшчэ больш.
— He разумею...
— Чаму?
— Таму што мэр не такі ўжо просты з людзьмі... А галоўнае, я ведаю, як ён не любіць Луі. Колькі разоў чапляўся да яго! Хацеў нават пазбавіць пасведчання на права жыхарства...
— А з капітанам Жарысам?
— Што?
— Пан Гранмэзон сябраваў з капітанам?
— Як з усімі! Здароўкаецца за руку. Жартуе... Дадае колькі слоў пра надвор’е — але гэта ўсё. Іншы раз, я ўжо вам казала, ён браў майго гаспадара на паляванне... Але толькі каб не быць аднаму...
— Вы яшчэ не атрымалі ліст ад натарыуса?
— Атрымала! Ен паведамляе, што я адзіная спадчынніца... Што б гэта ўсё магло значыць? Праўда, што дом застаецца мне?
— I трыста тысяч франкаў таксама!
Амаль нерухомая, яна машынальна працягвала есці, пасля, круцячы галавою, вымавіла:
— Гэта немагчыма... Недарэчнасць нейкая... Я ж вам кажу: у капітана ніколі не было такіх грошай!
— Дзе яго звычайнае месца?.. Ен вячэраў на кухні?
— Там, дзе вы седзіце, у плеценым крэсле.
— Вы елі разам?
— Звычайна... Хіба што час ад часу я ішла зірнуць на пліту і падаць што-небудзь... За вячэраю ён любіў чытаць газету, іншы раз уголас...
Мэгрэ быў не надта чуллівы. I ўсё ж такі яго ўсхваляваў ідылічны спакой, у якім ён цяпер сябе адчуваў. Здавалася, што гадзіннік цікаў надзвычай марудна. Водбліск святла ад меднага маятніка адбіваўся на сцяне. I гэты салодкі пах какавы... Пры кожным руху Мэгрэ плеценае крэсла прыемна паскрыпвала — як і тады, пэўна, калі ў ім сядзеў капітан Жарыс...
Жулі было страшна адной у гэтым доме. Але яна не рашалася пакінуць яго. I камісар разумеў, што нешта тры-
мала яе ў гэтых сценах — не адпускала, бадай, звычка...
Яна ўстала і пайшла да дзвярэй. Мэгрэ сачыў за ёю вачыма. Жулі ўпусціла ў кухню белую кошку, якая падышла да міскі з малаком каля печы.
— Бедная Міну! — сказала дзяўчына.— Гаспадар так любіў яе... Сядзела пасля вячэры ў яго на каленях, пакуль ён не ішоў спаць...
Які глыбокі спакой — у ім адчувалася нават нейкая пагроза... Спакой цяжкі і напружаны...
— Вы напраўду нічога не хочаце мне сказаць, Жулі?
Яна дапытліва глянула на яго.
— Я думаю, што вось-вось адкрыю праўду... Любое ваша слова дапаможа мне... Вось чаму я і пытаюся, ці не хочаце вы расказаць мне што-небудзь...
— Клянуся вам...
— Пра капітана Жарыса...
— Нічога!
— Пра вашага брата...
— Нічога... Клянуся вам...
— Пра чалавека, які, пэўна, быў у гэтых мясцінах і якога вы не ведаеце...
— He разумею...
Яна ўсё ела кавалкі хлеба, якія плавалі ў жоўтай ад масла какаве — Мэгрэ і глядзець на гэтакую ежу было непрыемна.
— Добра, я пайду!
Жулі кінула на камісара роспачны позірк, у якім адчуваjiacH і нейкая крыўда. Дзяўчыну зноў чакала адзінота. Відаць было, што ёй хочацца пра нешта спытацца.
— Скажыце, а пахаванне... Я думаю,— узняла яна на яго вочы,— нельга так доўга чакаць... бо труп...
— Ен пакладзены ў лёд,— з цяжкасцю знайшоў камісар адказ.
Жулі ўздрыгнула.
* * *
— Ты тут, Люка?
Было так цёмна, што ўжо нічога нельга было разгледзець. Да таго ж бура заглушала ўсё навокал. У порце, кожны на сваім месцы, чакалі прыбыцця судна з Глазга, якое, зрабіўшы няправільны манеўр, гудкамі падавала каля пірса сігналы.
— Я тут.
— Што яны робяць?
— Ядуць. Хацеў бы я быць на іх месцы. Крэветкі, малюскі, амлет і нешта падобнае на халодную цяляціну.
— Яны абодва за сталом?
— Абодва. Луі ўсё яшчэ не зняў са стала локці.
— Гутараць?
— Мала. Час ад часу выціскаюць па слову, але, здаецца, ім няма пра што гаварыць.
— П’юць?
— Матрос п’е. На стале дзве бутэлькі. Дарагое віно. Мэр увесь час падлівае.
— Бы напаіць хоча?
— Выдае на тое. Служанка смешна трымаецца. Так баіцца зачапіць госця, што калі ёй трэба прайсці міма, дык абыходзіць яго.
— Ніхто больш не званіў?
— He... Чакайце. Луі сморкаецца ў сурвэтку, устае... Ідзе па цыгары. Скрынка — на каміне. Падае мэру — той адмаўляецца, круціць галавою. Служанка нясе сыр... Хоць бы сесці на што-небудзь! — жаласна дадаў Люка.— У мяне ногі замерзлі. Паварушыцца баюся, каб не грымнуцца.