• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    Удар быў дакладны. Гранмэзон разявіў рот, хочучы нешта сказаць. Яго рука сціснула мармуровую дошку каміна.
    Люка гаварыў па тэлефоне:
    — Пачакаць тры хвіліны?.. Дзякуй... Але...
    Мэгрэ гучна запытаўся:
    — Вам не здаецца, што расследаванне прымае дужа дзіўны характар? Дарэчы, пан Гранмэзон, вы маглі б зрабіць мне паслугу... Вы — суднаўладальнік і, пэўна, ведаеце некаторых людзей вашага кола з іншых краін. Ці не чулі вы пра такога... чакайце... як гэта яго... Марціно... ці Маціно... з Бергена або Транхейма... Нарвежца, словам...
    Маўчанне. Твар у Вялікага Луі пасуровеў. Матрос машынальна наліў сабе ў шклянку віна.
    — Шкада, што вы яго не ведаеце... Зараз ён прыедзе...
    Усё! Можна было ні пра што больш не распытваць: ніхто не адкажа ні слова! Ніхто і не ўздрыгне нават! Гэта можна было зразумець па адных толькі паставах мэра і матроса.
    Гранмэзон змяніў тактыку. Ен прытуліўся спінаю да каміна — вуголле палала каля самых яго ног,— і, гледзячы на яго збоку, можна было падумаць, што ў пакоі толькі ён адзін і быў.
    Ну і твар быў у яго цяпер! Размытыя рысы, з падцёкамі і сінякамі, кроў на падбародку. Сумесь рашучасці і пакуты. Адчувалася, што ён панікуе.
    Вялікі Луі, паставіўшы ногі на крэсла, усеўся на яго
    спінцы. Пазяхнуўшы тры ці чатыры разы, ён задрамаў.
    Зазваніў тэлефон. Мэгрэ хутка зняў трубку.
    — Алё! Гатэль «Лютэцыя»? Алё?.. He вешайце трубку... Дайце мне, калі ласка, пані Гранмэзон... Але, яе... Яна павінна была прыехаць сёння пасля абеду ці ўвечары... Я чакаю...
    — Спадзяюся,— бляклым голасам пачаў мэр,— вы не збіраецеся ўблытваць маю жонку ў вашыя, скажам так, прынамсі, дзіўныя манеўры?
    Але камісар моўчкі чакаў, прыціснуўшы трубку да вуха і разглядваючы сурвэту на стале.
    — Алё!.. Слухаю... Як вы кажаце?.. Паехала назад?.. Хвілінку... Давайце па парадку... Калі яна прыехала?.. У сем гадзін... Выдатна!.. На сваёй машыне і з шафёрам... Кажаце, павячэрала ў гатэлі, а потым яе паклікалі да тэлефона?.. I адразу ж паехала назад?.. Дзякуй... He, гэтага дастаткова...
    Ніхто не паварушыўся. Гранмэзон здаваўся яшчэ больш спакойным. Мэгрэ павесіў трубку, неўзабаве зняў зноў.
    — Алё! Паштовае аддзяленне Кана?.. 3 вамі гавораць з паліцыі... Будзьце ласкавы, скажыце, абанент, ад якога я вам тэлефаную, заказваў размову з Парыжам яшчэ да майго званка?.. Кажаце, хвілін з пятнаццаць назад?.. Мусіць, прасіў злучыць з гатэлем «Лютэцыя»?.. Дзякую вам...
    На лобе ў Мэгрэ блішчалі кропелькі поту. Ен паволі набіў пальцам люльку, потым наліў віна ў адну з дзвюх шклянак, што стаялі на стале.
    — Мяркую, камісар, вы ўсведамляеце, што вашыя цяперашнія дзеянні — процізаконныя? Вы залезлі ў дом, зламаўшы дзверы. Застаяцеся тут без майго дазволу. Ды яшчэ сееце паніку ў маёй сям’і. Нарэшце, трымаецеся са мною ў прысутнасці іншага чалавека, як са злачынцам. Вам прыйдзецца адказваць за ўсё гэта.
    — Адкажу!
    — I раз ужо я не гаспадар у сваім уласным доме, прашу вашага дазволу пайсці спаць.
    — He!
    Камісар ужо прыслухоўваўся да шуму матора на дарозе.
    — Ідзі адчыні ім, Люка.
    Мэгрэ машынальна кінуў у агонь шуфлік вугалю і павярнуўся да дзвярэй якраз у той самы момант, калі ў пакой увайшлі два жандары з Эўрэ.
    Паміж імі ішоў мужчына ў наручніках.
    — Пакіньце нас,— сказаў Мэгрэ жандарам.— Ідзіце ў партовы шынок і чакайце мяне там усю ноч.
    Hi мэр, ні Вялікі Луі не зварухнуліся. Можна было падумаць, што яны ці нічога перад сабою не бачылі, ці не хацелі бачыць. Што ж да чалавека ў наручніках, дык гэты захоўваў абсалютны спакой. Хіба што ледзь прыкметна ўсміхнуўся, калі заўважыў распухлы мэраў твар.
    — 3 кім я мушу гаварыць? — спытаўся ён, аглядваючы прысутных.
    Мэгрэ паціснуў плячыма, усё роўна як паказваў тым самым, што жандары відавочна перастараліся, выняў з кішэні маленькі ключ і разамкнуў наручнікі.
    — Дзякую вам... Я быў так здзіўлены...
    Мэгрэ з абурэннем спытаўся:
    — Здзіўлены?.. Чым?.. Тым, што вас арыштавалі?.. Вы ўпэўнены, што гэта вас так здзівіла?
    — Інакш кажучы, я чакаю, калі мне паведамяць, у чым мая віна.
    — Ды хоць бы ў тым, што вы ўкралі веласіпед!
    — Прабачце, але я, так сказаць, пазычыў яго! Гаспадар гаража, у якім я купіў машыну, можа гэта пацвердзіць. Я пакінуў веласіпед у ягоным гаражы і папрасіў гаспадара пераправіць яго ў Вістрэам, а таксама заплаціць яго ўладальніку за нанесеную шкоду...
    — Ну, ну!.. Але ж, здаецца, вы не нарвежац?..
    Незнаёмы гаварыў без акцэнту ды і з твару не быў падобны на скандынава. Ён быў высокага росту, даволі малады, фігуру меў прыгожую. Элегантны касцюм быў крыху памяты.
    — Прабачце! Я не нарвежац па паходжанні, але нарвежскі падданы...
    — А жывяце ў Бергене?
    — У Трамсё, на Лафатэнскіх астравах.
    — Вы — камерсант?
    — У мяне завод па перапрацоўцы адходаў траскі.
    — Такіх, як ікра, напрыклад?
    — Ікра і ўсё астатняе. Робім з галоў і печані рыбін тлушч, з касцей — угнаенне...
    — Выдатна! Проста выдатна! Застаецца толькі высветліць, што вы рабілі ў Вістрэаме ў ноч з шаснаццатага на семнаццатае верасня...
    Незнаёмы не разгубіўся, паволі азірнуўся і адказаў: — Мяне не было ў Вістрэаме.
    — Дзе ж вы былі?
    — А вы?
    Усміхнуўшыся, ён растлумачыў свой адказ:
    — Я хачу сказаць: ці б маглі вы самі вось гэтак раптоўна сказаць, што вы рабілі ў які-небудзь дзень, гадзіну, калі з тае пары прайшло ўжо болыіі за месяц?
    — Вы былі ў Нарвегіі?
    — Магчыма.
    — Трымайце!
    I Мэгрэ працягнуў субяседніку аўтаручку з залатым пяром, якую нарвежац, падзякаваўшы, спакойна паклаў у кішэню.
    Дальбог, прыгожы мужчына' Прыкладна таго ж узросту і росту, што і мэр, але больш статны і дужы. У яго цёмных вачах можна было ўгадаць напружанае ўнутранае жыццё. А ўсмешка тонкіх вуснаў казала пра вялікую ўпэўненасць чалавека ў сабе.
    На камісаравы пытанні ёп адказваў пачціва.
    — Мяркую,— сказаў ён,— каша сустрэча — простая памылка, і быў бы рады зноў адправіцца ў дарогу...
    — Гэта ўжо іншае пытанне. Дзе вы пазнаёміліся з Вялікім Луі?
    Але незнаёмы, насуперак чаканню Мэгрэ, і не паглядзеў на матроса.
    — Вялікім Луі? — перапытаў нарвежац.
    — Вы пазнаёміліся з капітанам Жарысам, калі ён яшчэ плаваў?
    — Прабачце. Я не разумею.
    — Вядома! А калі я спытаю ў вас, чаму вы начуеце на борце разваліны-драгі замест таго, каб уладкавацца ў гатэлі, вы таксама будзеце здзіўлены?
    — А як вы думаеце? Згадзіцеся, што на маім месцы...
    — I, аднак, учора вы прыбылі ў Вістрэам на борце «СэнМішэля». Пры ўваходзе ў порт пераселі са шхуны ў шлюпку. Потым перабраліся на драгу і правялі там ноч. Сёння пасля абеду абышлі вілу, у якой мы цяпер знаходзімся, потым узялі веласіпед і паехалі ў Кан. Купілі там машыну. Выехалі ў Парыж. I ці не з пані Гранмэзон вы павінны былі сустрэцца ў гатэлі «Лютэцыя»? У такім выпадку няма патрэбы нікуды ехаць. Або я дужа памыляюся, або яна будзе тут сёння ноччу.
    Маўчанне. Мэр ператварыўся ў статую. Позірк у яго быў настолькі нерухомы, што ў ім не адчувалася ніякага жыцця. Вялікі Луі пачэсваў раз-пораз патыліцу і пазяхаў, усё яшчэ седзячы, тым часам як усе астатнія стаялі.
    — Вас завуць Марціно?
    — Але, Жан Марціно.
    — Ну дык вось, пан Жан Марціно, падумайце! Ці сапраўды вам няма чаго паведаміць нам? Вельмі нават магчыма, што адзін з тых, хто тут прысутнічае, хутка ўстане перад судом.
    — Мне не толькі няма чаго вам сказаць, але і хочацца папрасіць вашага дазволу папярэдзіць нарвежскага консула, каб ён прыняў неабходныя меры.
    I гэты туды ж! Гранмэзон пагражаў ужо, што паскардзіцца, цяпер і Марціно збіраецца зрабіць тое самае! Хіба што адзін Вялікі Луі нікому нічым не пагражаў, згодзен цярпець што хочаш, было б толькі што выпіць.
    Чуваць было, як бушаваў шторм, які з прылівам дасягнуў свайго піку.
    Позірк у Люка быў вельмі красамоўны. Канечне, ён думаў:
    «Ну і ўліплі ж мы ў гісторыю! Хоць бы што-небудзь высветлілася!..»
    Мэгрэ хадзіў па пакоі, сердаваў, курыў.
    — Значыць, вы нічога не ведаеце, ні адзін, ні другі, пра знікненне капітана Жарыса і яго смерць?
    Абодва моўчкі пакруцілі галавою. Раз-пораз Мэгрэ спыняў свой позірк на Марціно.
    У гэты момант звонку пачуліся хуткія крокі і стук у дзверы. Пасля кароткіх ваганняў Люка пайшоў адчыняць. Убегла Жулі. Яна цяжка дыхала. Спыніўшыся, ледзь вымавіла:
    — Камісар, мой брат...
    I адразу ж здзіўлена змоўкнула, убачыўшы перад сабою гіганцкую постаць Вялікага Луі, які ўстаў з крэсла.
    — Ваш брат?..— перапытаў Мэгрэ.
    — Нічога... Я...
    Яна паспрабавала ўсміхнуцца, усё яшчэ цяжка дыхаючы. Адступаючы спінаю назад, наткнулася на Марціно, павярнулася да яго.
    — Прабачце, пан...
    Стала ясна, што яна не знаёмая з ім.
    Праз адчыненыя дзверы ў пакой урываўся вецер.
    IX.	ЗМОВА МАЎЧАННЯ
    Жулі спяшалася ўсё расказаць:
    — Я была дома зусім адна... Мне было страшна... Легла спаць не раздзеўшыся. Раптам у дзверы моцна пастукалі... Прыйшоў Ланэк, братаў капітан...
    — «Сэн-Мішэль» у порце?
    — Ен быў у шлюзе, калі я праходзіла міма... Ланэк хацеў тэрмінова пабачыць брата... Здаецца, яны спяшаюцца адплыць... Я сказала яму, што Луі нават не заходзіў да мяне... I ўстрывожылася за яго, бо ён плёў нешта дзіўнае, я нават не разабрала нічога...
    — Чаму вы прыйшлі сюды? — спытаўся Мэгрэ.
    — Хацела даведацца, ці няма для Луі якой небяспекі... Ланэк сказаў, што небяспека ёсць і што, мажліва, нічым
    ужо не паможаш... А ў порце мне перадалі, што вы тут...
    Незадаволены матрос паціснуў плячыма, быццам казаў тым самым, што жанчыны часта хвалююцца праз любую драбязу.
    — Вам пагражае небяспека? — спытаўся Мэгрэ, спрабуючьі злавіць яго позірк.
    Вялікі Луі засмяяўся. Смех у яго быў штучны і здаўся ідыёцкім.
    — Чым устрывожаны Ланэк?
    — А я адкуль ведаю?
    Агледзеўшы прысутных, камісар задуменна, з горыччу вымавіў:
    — Значыцца, вы нічога не ведаеце! I ўсе ў аднолькавым становішчы. Вы, пан мэр, не знаёмы з панам Марціно і не ведаеце, чаму Вялікі Луі, якога вы прымаеце, як добрага знаёмага, гуляеце з ім у шашкі, корміце і поіце, пачынае раптам біць вас па твары кулакамі, проста м а л а ц і ц ь...
    Hi слова ў адказ.
    — I гэта яшчэ не ўсё! Вы лічыце такія паводзіны матроса натуральнымі! He бароніцеся! Адмаўляецеся нават падаць на яго скаргу. Ды што там — і не думаеце выставіць «вашага сябра» за дзверы!
    Камісар павярнуўся да Вялікага Луі.