Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Жулі недаказала. Знясіленая, разгубленая, яна апусціла рукі, зірнула роспачна на плеценае крэсла, пасля на печ, гадзіннік, размаляваную кветкамі вазу...
— Ты паважаў капітана, я гэта ведаю!.. Сто разоў гэта казаў, і калі вы пасварыліся, дык...
Яна адчула, што гэта трэба растлумачыць камісару.
— He падумайце толькі чаго-небудзь такога, пан камісар! Брат паважаў капітана... I той яго таксама... Толькі вось... Але няважна!.. Луі не можа саўладаць з сабою, калі ў яго заводзяцца грошы, адразу ж усё спускае... Капітан ведаў, што іншы раз ён бярэ ў мяне грошы, якія я ашчаджала патроху... Ну, і выгаворваў яму... Вось і ўсё!.. I калі ўрэшце забараніў яму прыходзіць сюды, дык толькі таму, каб Луі не браў у мяне грошай!.. Але мне капітан казаў, што па сутнасці Луі — добры хлопец, хіба што з адным недахопам — слабым характарам...
— А Луі, мусіць, ведаў,— паволі сказаў Мэгрэ,— што, калі б Жарыс памёр, вы атрымалі б у спадчыну трыста тысяч!
Усё адбылося так імгненна, што камісар ледзь не апынуўся на падлозе. Луі наваліўся на яго, спрабуючы схапіць за горла. Жулі заенчыла з усяе сілы.
Камісару ўдалося схапіць на ляту руку Луі. Павольным, але моцным рухам ён вывернуў яе матросу за спіну і прахрыпеў:
— Прымі лапы!
Жулі, прыціснуўшыся да сцяны і закрыўшы твар рукамі, рыдала, час ад часу слаба, няўцешна ўскрыкваючы:
— Божа мой! Божа мой!
— Будзеш ты гаварыць, Луі! — адчаканіў Мэгрэ, выпускаючы руку былога катаржніка.
— Мне няма чаго сказаць.
— А калі я цябе арыштую?
— Арыштоўвай.
— Ідзі за мною.
Жулі ўскрыкнула:
— Пан камісар, я прашу вас! Луі, кажы, што ведаеш, я заклінаю цябе!
Яны ўжо стаялі каля зашклёных дзвярэй кухні. Вялікі Луі азірнуўся. Твар у яго быў барвовы, вочы блішчалі. Хочучы перадаць свае пачуцці, ён зрабіў нейкую грымасу, якую нельга апісаць словамі, і працягнуў руку да пляча сястры.
— Жулі, клянуся табе...
— He чапай мяне!..
Пасля кароткіх ваганняў ён ступіў у калідор, азірнуўся.
— Паслухай...
— He! He! Ідзі адсюль!
Пачуўшы гэта, ён пасунуўся ўслед за Мэгрэ, спыніўся на ганку, хацеў азірнуцца яшчэ раз, але перасіліў сябе. Дзверы за імі зачыніліся. He прайшлі яны і некалькіх метраў, як дзверы адчыніліся і на ганак выскачыла Жулі. Яна паклікала:
— Луі!
Але было позна. Шквальны вецер быў такі, што мужчыны не пачулі яе.
Дождж умомант вымачыў іх дашчэнту, вецер, здалося, прадзьмуў наскрозь. Нічога не было відаць, нават сцен шлюза. Раптам над імі пачуўся голас:
— Гэта ты, Луі?
Гаварыў Ланэк, з борта шхуны. Ен пачуў крокі і высунуў галаву з люка. Пэўна, ён зразумеў, што матрос ішоў не адзін, бо надта хутка сказаў па-брэтонску:
— Ускоквай на бак, і змываемся.
Мэгрэ зразумеў, але чакаў, бо не бачыў у цемрадзі, дзе пачынаецца і дзе канчаецца шхуна. Ен толькі няясна ўгадваў масіўную постаць Луі, яго мокрыя плечы, што блішчалі пад дажджом.
X. ТРОЕ СА ШХУНЫ
Вялікі Луі зірнуў на мора, якое ператварылася ў адну вялізную чорную пляму, пасля ўпотайкі на Мэгрэ, паціснуў плячыма і спытаўся ў камісара:
— Падымецеся на борт?
Мэгрэ заўважыў, што Ланэк трымае нешта ў руках: гэта быў канец швартова. Угледзеўшыся, камісар убачыў, як па берагавым кнехце слізнуў, вяртаючыся на судна, трос. Значыць, трос быў проста накінуты на кнехт, а абодва яго канцы былі замацаваны на палубе. Гэта дазваляла экіпажу «СэнМішэля» аддаць швартовы, не сыходзячы на бераг.
Камісар ступіў на стрынгер, скочыў на палубу. Услед за ім — Луі.
Мэгрэ ведаў, што ў порце не было нікога. Жулі, напэўна, рыдала цяпер на кухні, трыста метраў адсюль, і калі не лічыць яе, дык бліжэй за ўсіх да судна былі партавікі ў цёплым шынку.
Нягледзячы на хвалярэзы, мора ў порце было неспакойнае, і «Сэн-Мішэль» то падымаўся, то апускаўся на хвалях, нібы падпарадкоўваўся магутнаму подыху стыхіі.
У чэрнядзі ночы віднеліся толькі слабыя жоўтыя водбліскі на вадзе і ў некаторых мясцінах сушы. На носе судна ківалася цьмяная капітанава постаць: Ланэк здзіўлена паглядваў на Луі. На капітане былі высокія гумовыя боты, плашч-дажджавік, зюйдвестка, у руках — канат.
Ніхто нічога не гаварыў, усе нечагась чакалі. Ірое на шхуне асцярожна назіралі за Мэгрэ, такім дзіўным сярод іх у сваім паліто з аксамітным каўняром і ў капелюшы, які ён прытрымліваў рукою.
— Вы не адплывяце сёння ноччу! сказаў ён.
Ніхто не запярэчыў, хіба што Ланэк ; Вялікі Луі абмяняліся позіркамі, якія, мабыць азначалі:
«Адплывём усё-такі?»
«Не варта».
Парывы ветру рабіліся такія лютыя, што цяжка было
ўтрымацца на нагах. Мэгрэ накіраваўся да знаёмага яму люка:
— Пагаворым... Паклічце таксама другога матроса...
Ён вырашыў, што будзе лепш, калі ў тыле ў яго не застанецца нікога. Усе чацвёра спусціліся па стромкай лесвіцы. Маракі знялі боты і плашчы. Гарэла падвешаная лямпа, на стале побач з марскою картаю ў тлустых плямах і алоўкавых паметках стаялі шклянкі.
Ланэк кінуў у печ два брыкеты вугалю. Ён не запрашаў госця выпіць і пазіраў на яго скрыва. Стары Сэлестэн сеў у дальнім куце. Злы і ўстрывожаны, ён гадаў, нашто яго паклікалі ў кубрык.
Па адных толькі паставах маракоў можна было здагадацца, што ніхто не хацеў пачынаць размову, не ведаючы, чаго хоча ад іх Мэгрэ. Капітан дапытліва глядзеў на Вялікага Луі, які адказваў яму поўнымі адчаю позіркамі.
Хіба ж мог Луі растлумачыць Ланэку тое, што ведаў, у двух словах?
Адкашляўшыся, капітан спытаўся:
— Вы добра падумалі?
Мэгрэ сядзеў на лаўцы, паклаўшы локці на стол, і машынальна круціў у руках засаленую шклянку.
Вялікі Луі стаяў, крыху нахіліўшы галаву, каб не даставаць да столі. Ланэк рабіў выгляд, што нешта шукае ў шафе.
— Пра што? — адказаў Мэгрэ на пытанне.
— He ведаю, якія ў вас правы, але магу сказаць, што асабіста я падпарадкоўваюся толькі марскім уладам. Адны яны могуць забараніць судну ўвайсці ў порт або выйсці з яго.
— Ну і што з таго?
— Вы не даяце мне адплыць з Вістрэама, а мне трэба ў Ларашэль, дзе мяне чакае новы груз. За кожны дзень спазнення я плачу няўстойку.
Размова пачыналася блага: дужа сур’ёзны, бадай, афіцыйны тон быў у Ланэка. Мэгрэ ўжо чуў нешта падобнае: 104
мэр пагражаў яму прыкладна гэтаксама, дый Жан Марціно згадваў пра ўлады, толькі дыпламатычна.
Мэгрэ з шумам удыхнуў паветра, кінуў на маракоў хуткі позірк, які можна было б назваць гарэзлівым.
— He прыкідвайся хітруном,— сказаў ён Ланэку пабрэтонску,— а лепш налі выпіць.
Карта, якую пусціў у ход камісар, магла быць бітаю.
Але стары матрос першы здзіўлена павярнуўся да Мэгрэ. Разгладзіліся маршчыны на твары ў Вялікага Луі. Ланэк, які яшчэ не зусім адтаяў, спытаўся:
— Вы брэтонец?
— He зусім. Я з Луары, але вучыўся ў Нанце...
Капітан скрывіўся. Гэта была натуральная грымаса сапраўднага брэтонца з узбярэжжа, які пачуў пра брэтонца з унутраных раёнаў, ужо не кажучы пра паўбрэтонца з Нанцкага раёна.
— Няма больш таго галандскага джыну, што мы пілі таго разу?
Ланэк узяў бутэльку, паволі наліў у шклянкі. Здавалася, ён быў рады хоць чымсьці заняцца. Што рабіць, ён яшчэ не ведаў. А Мэгрэ, дабрадушна ўсміхаючыся, з люлькай у роце, ссунуўшы капялюш на патыліцу, уладкоўваўся ямчэй.
— Можаш сесці, Луі.
Той сеў. Няёмкасць заставалася, але была яна ўжо іншая: гэтыя трое сердавалі на сябе за тое, што не адказвалі сардэчнасцю на сардэчнасць. I ўсё ж такі яны былі вымушаны пільнавацца.
— Ваша здароўе, хлопцы! Але прызнайцеся ўсё-такі, што, перашкаджаючы вам выйсці ў мора сёння ноччу, я ратую вас ад добрае гойданкі.
— Небяспечна ў асноўным, калі выходзіш з порта,— прамармытаў Ланэк, глынуўшы джыну.— Калі выйдзеш у адкрытае мора, ужо не страшна... Але праход небяспечны: плынь Орны, пясчаныя водмелі... Кожны год хто-небудзь ды сядзе...
— А «Сэн-Мішэль» ніколі не меў непрыемнасцей?
Капітан спешна пастукаў пальцамі па драўляным стале. Сэлестэн, пачуўшы пра непрыемнасці, нешта незадаволена сказаў.
— «Сэн-Мішэль», можа быць, найлепшы паруснік на ўзбярэжжы... Ну вось вам выпадак. Два гады назад у непраглядным тумане ён усім днішчам сеў на камяні каля англійскага берага... Прыбой быў — звар’яцець, ды толькі... Другое судна так і засталося б сядзець на камянях, а наша, апынуўшыся на плаву ў наступны прыліў, нават у сухі док на агляд не стала заходзіць...
Мэгрэ адчуваў, што ў такой гамонцы яны маглі б знайсці агульную мову. Але яму не хацелася гутарыць усю ноч пра суднаваджэнне. Ад мокрай адзежы пачынала ўжо ісці пара, на падлогу кроплямі сцякала вада. Да таго ж ён блага пераносіў гойданку, якая рабілася ўсё больш прыкметная,— час ад часу судна нават ударалася бортам аб палі.
— 3 вашай шхуны выйдзе неблагая яхта! — вымавіў ён, азіраючыся.
На гэты раз Ланэк уздрыгнуў.
— Але, магла б выйсці,— паправіў ён.— Хіба што палубу трэба было б перарабіць ды ветразі зрабіць больш лёгкімі, асабліва ўверсе...
— Нарвежац ужо ўсё падпісаў, што трэба?
Ланэк кінуў на Вялікага Луі хуткі позірк. Той уздыхнуў. Гэтыя двое дорага б заплацілі за хвілінку размовы самнасам. Капітан гадаў: пра што можна сказаць камісару не баючыся?
Вялікі Луі маўчаў. Немагчыма было растлумачыць Ланэку, што адбываецца. Усё так складана! Вядома, зараз пачнуцца непрыемнасці.
Заставалася хіба што выпіць. Ен наліў сабе джыну, выпіў і, нібы скарыўшыся, кінуў на Мэгрэ позірк, які нельга было назваць варожым.
— Які нарвежац?
— Ну, нарвежац, які не зусім нарвежац... Марціно...
Аднак ён не мог убачыць «Сэн-Мішэль» у Трамсё: шхуна ніколі не хадзіла так далёка на поўнач?..
— Але магла б гэта зрабіць. «Сэн-Мішэль» спакойна дойдзе і да Архангельска.
— Калі Марціно стане сапраўдным уладальнікам іпхуны?
Стары матрос усміхнуўся.
♦Ну, ну, паглядзім цяпер, што з гэтага выйдзе»,— здавалася, казаў ён Луі і Ланэку.
Капітан не надта ўпэўнена вымавіў:
— He разумею, што вы гэтым хочаце сказаць.
Мэгрэ штурхнуў яго ў бок.
— Хітрун!.. Ну, хлопцы, хопіць хмурыць ілбы, нібыта на пахаванні, і ўпарціцца... Хоць вы і сапраўдныя брэтонцы, але досыць ужо... Марціно абяцаў купіць шхуну... Дык купіць ён яе ўрэшце ці не?..
I тут у галаве ў камісара мільганула здагадка.
— Дайце мне рэестр экіпажа...
Ен адразу ж адчуў дакладнасць удару.
— He ведаю, дзе ён...
— Я ж прасіў цябе, Ланэк, не хітраваць! Дай мне рэестр, я табе кажу!