Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Убачыўшы Мэгрэ, усе разгубіліся. Можна было падумаць, што ён усю ноч праседзеў па шыю ў вадзе. На пошце ён нават не змог пісаць: папера намакала ад вады, што сцякала з яго адзежы.
— Вазьмі пяро... Тэлеграмы ва ўсе мэрыі і жандарскія аддзяленні дэпартамента... Дзіў, Кабур, Улгат... Паўднёвыя пасёлкі таксама: Люк-сюр-Мэр, Льён, Кутанс... Правер па карце... Усе вёсачкі на дзесяць кіламетраў ад Вістрэама... Прыкметы чатырох: Луі, Марціно, Ланэка, Сэлестэна... Калі адправіш тэлеграмы, тэлефануй у бліжэйшыя мэрыі і аддзяленні, каб выйграць яшчэ час...
Пакінуўшы інспектара займацца тэлеграмамі і тэлефоннымі перагаворамі, Мэгрэ заскочыў у шынок насупраць пошты, выпіў залпам шклянку гарачага грогу. Прыпаўшы да акна, у камісара цікаўна ўзіраліся хлапчукі.
Вістрэам прачнуўся. Усе хваляваліся, нерваваліся, глядзелі на мора або спускаліся да берага, перадавалі навіны, якія абрасталі рознымі дэталямі і рабіліся неверагодныя.
Па дарозе Мэгрэ сустрэў старога рыбака, які вызваліў яго раніцай.
— Ты не расказваў, што...
— Я сказаў, што знайшоў вас,— абыякава адказаў стары.
Камісар даў яму дваццаць франкаў і зайшоў у гатэль пераапрануцца. Праймалі дрыжыкі, Кідала то ў гарачку, то ў холад. Мэгрэ глянуў у люстра. Шчацінне, пад вачыма — мяшкі. Аднак, нягледзячы на стомленасць, галава была ясная. Нават болын ясная, чым звычайна. Ен паспяваў усё заўважыць вакол сябе, адказваў людзям, задаваў ім пытанні — і рабіў усё гэта з бездакорнай логікай.
Калі ён вярнуўся на пошту, было каля дзесяці гадзін. Люка заканчваў тэлефонныя перагаворы. Тэлеграмы былі ўжо адпраўлены. На яго пытанні жандары адказвалі, што пакуль нічога асаблівага не прыкмецілі.
— Мадэмуазель, пан Гранмэзон не заказваў тэлефон най размовы?
— Гадзіну назад... 3 Парыжам...
Яна назвала яму нумар. Камісар пагартаў тэлефонны даведнік і зразумеў, што гэта нумар апарата ў калежы «Станіслаў».
— Мэр часта заказвае гэты нумар?
— Нярэдка. Здаецца, гэта пансіён, дзе вучыцца яго сын.
— Але, у яго ёсць сын. Гадоў пятнаццаці, так?
— Мусіць, так. Але я ніколі яго не бачыла.
— Пан Гранмэзон не званіў у Кан?
— He, але званілі яму. 3 Кана. Нехта з родных ці служачых, бо званок быў з дому.
Затрашчаў тэлеграф. Дэпеша ў порт: «Буксір Атос будзе рэйдзе поўдзень. Подпіс: параходства Трувіля».
Нарэшце званок з паліцыі з Кана:
— Пані Гранмэзон прыбыла ў Кан у чатыры гадзіны раніцы. Ноч правяла дома, на вуліцы Дзюфур. Толькі што выехала на машыне ў Вістрэам.
* * *
Калі Мэгрэ зірнуў з порта на бераг, то ўбачыў, што мора адступіла ўжо далёка і «Сэн-Мішэль» заставаўся недзе на паўдарозе паміж вадою і дзюнамі. Усе з трывогай глядзелі на гарызонт. Асабліва змрочны быў капітан Дэлькур.
Сумненняў не заставалася. 3 адлівам вецер сціх, але ў поўдзень, калі пачнецца прыліў, узнімецца сапраўдная бура. Гэта адчувалася па колеры неба — яно было нейкае непрыемна шэрае, хваляў — дзіўна зялёных.
— Мэра ніхто не бачыў?
— Служанка перадавала мне ад яго імя, што яму нездаровіцца і што ён даручае мне кіраваць работамі па ратаванні судна.
Засунуўшы рукі ў кішэні, Мэгрэ павольна накіраваўся да вілы. Пазваніў. Чакаў, калі яму адчыняць, хвілін дзесяць.
Служанка хацела нешта яму растлумачыць. He слухаю-
чы яе, камісар пайшоў па калідоры. У яго быў такі рашучы выгляд, што яна змоўкла і пабегла да дзвярэй кабінета.
— Гэта камісар! — крыкнула яна.
Мэгрэ ўвайшоў у пакой, добра ўжо яму знаёмы, кінуў капялюш на крэсла і кіўком галавы паздароўкаўся з мэрам, які сядзеў, выцягнуўшы ногі, у фатэлі.
Сляды ўчарашніх пабояў адразу ж кідаліся ў вочы: мэраў твар быў ужо не чырвоны, а сіні. Палаў камін.
Было відаць, што Гранмэзон вырашыў маўчаць і нават не зважаць на камісара. Мэгрэ паводзіў сябе гэтаксама. Ен зняў паліто, падышоў да каміна, павярнуўся спінай да агню, нібы толькі пра тое і думаў, каб сагрэцца. Полымя апякала яму лыткі. Ен часта пыхкаў люлькаю.
— Да вечара справа будзе скончана! — вымавіў ён нарэшце, быццам сам сабе.
Мэр па-ранейшаму спрабаваў ігнараваць камісара. Узяўшы газету, якая ляжала побач, стаў рабіць выгляд, што чытае.
— Можа, вам прыйдзецца з’ездзіць з намі, скажам, у Кан.
— У Кан?
Гранмэзон узняў галаву і нахмурыўся.
— Але, у Кан! Варта было б сказаць вам пра гэта раней, тады б пані Гранмэзон не трэба было ехаць сюды.
— He разумею, якое дачыненне можа мець мая жонка...
— Да гэтай гісторыі? — скончыў Мэгрэ.— I я таксама не разумею!
Камісар прайшоў да пісьмовага стала, на якім ляжалі запалкі, зноў раскурыў люльку.
— Зрэшты, гэта няважна,— сказаў ён ужо больш спакойна,— бо хутка ўсё высветліцца... Дарэчы, ведаеце, хто цяпер уладальнік «Сэн-Мішэля», якога збіраюцца зняць з мелі?.. Вялікі Луі!.. Дакладней, мусіць, не ўладальнік, а падстаўная асоба, якая дзейнічае ў інтарэсах Марціно...
Мэр стараўся ўгадаць, у якім кірунку працуе камісарава
думка. Але пытанняў не задаваў і ўвогуле размовы не падтрымліваў.
— Зараз вы зразумееце сувязь. Вялікі Луі купляе «СэнМішэль» гэтаму самаму Марціно за пяць дзён да знікнення Жарыса... Гэта адзінае судна, якое пакінула Вістрэам адразу ж пасля гэтай падзеі. Яно заходзіць у Англію і Галандыю. I ў мяне ёсць факты, якія дазваляюць мне сцвярджаць, што да таго як апынуцца ў Парыжы, капітан Жарыс пабываў у Нарвегіі... А Марціно ж — нарвежац...
Мэр уважліва слухаў.
— Гэта не ўсё. Марціно вяртаецца ў Фекан, каб сесці на «Сэн-Мішэль». Вялікі Луі, яго давераная асоба, знаходзіцца тут за некалькі гадзін да смерці Жарыса. Крыху пазней прыходзіць «Сэн-Мішэль» з Марціно на борце... А сёння ноччу гэты самы Марціно спрабуе ўцячы разам з болынасцю тых, каго я прасіў застацца тут у маім распараджэнні... Толькі вас і знайшоў на месцы!
Мэр маўчаў. Толькі ўздыхнуў.
— Застаецца высветліць, навошта Марціно вярнуўся ў Вістрэам, чаму спрабаваў дабрацца да Парыжа, а таксама чаму вы загадалі па тэлефоне жонцы тэрмінова ехаць назад.
— Спадзяюся, вы не намякаеце на тое, што...
— Я? Ну што вы? Чуеце? Шум матора. Іду ў заклад, што гэта прыехала з Кана пані Гранмэзон. Mary я папрасіць вас нічога ёй не казаць? Будзьце ласкавы.
Званок. Крокі служанкі ў калідоры. Адгалоскі прыцішанай размовы, потым служанчын твар у прыадчыненых дзвярах. Але чаму яна маучыць? Чаму так трывожна паглядвае на гаспадара?
— Ну, што яшчэ? — з нецярпеннем спытаўся мэр.
— Бачыце...
Мэгрэ адштурхнуў яе, выскачыў у калідор, у якім убачыў аднаго толькі шафёра ў ліўрэі.
— Вы згубілі пані Гранмэзон па дарозе? — спытаўся ён, працінаючы шафёра вачыма.
— Дзе яна вас пакінула?
— На развілку дарог на Кан і Давіль. Яна дрэнна сябе адчувала.
Мэр, які застаўся ў кабінеце, узняўся. Ен часта дыхаў, твар у яго стаў яшчэ больш змрочны.
— Пачакайце мяне! — крыкнуў ён шафёру.
Але, сутыкнуўшыся з Мэгрэ, які заступіў дарогу, спыніўся перад яго магутнай постаццю.
— Мяркую, вы згодзіцеся, што...
— Поўнасцю згодзен. Мы павінны ехаць туды.
XII. НЯСКОНЧАНЫ ЛІСТ
Машына спынілася на развілцы. Дамоў тут не было, і шафёр азірнуўся, каб атрымаць новае распараджэнне. 3 таго моманту, як яны выехалі з Вістрэама, Гранмэзон здаваўся іншым чалавекам.
На віле ён кантраляваў сябе і думаў пра сваю годнасць нават у самых складаных для яго сітуацыях.
Зусім не тое было цяпер! Пэўна, яго ахапіла паніка. I гэта было тым больш адчувальна, што твар у яго ад пабояў літаральна ссінеў. Позірк быў неспакойны.
Калі машына спынілася, ён дапытліва зірнуў на Мэгрэ, і камісар, успомніўшы, як яшчэ ўчора вечарам расказваў яму мэр пра сваё расследаванне, не вытрымаў.
— Што будзем рабіць? — спытаўся ён, тоячы ўсмешку.
Hi на дарозе, ні ў навакольных садах не было ні душы. Вядома, пані Гранмэзон выйшла з машыны не для таго, каб пасядзець на абочыне. Калі яна, дабраўшыся да гэтае мясціны, адаслала шафёра — значыцца, у яе была прызначана тут сустрэча ці яна прыкмеціла чалавека, з якім хацела пагаманіць без сведкаў.
Лісце на дрэвах было вільготнае. Зямля патыхала перагноем. Каровы, не перастаючы жаваць, глядзелі нерухомымі вачыма на машыну.
А мэр усё ўзіраўся ў сады, бы хацеў працяць іх погля-
дам, так спадзяваўся ўбачыць жонку за якім-небудзь плотам ці дрэвам.
— Глядзіце! — сказаў Мэгрэ, нібы дапамагаючы нявопытнаму памочніку.
На дарозе ў Дзіў віднеліся сляды шынаў. Відаць было, што тут спынялася нейкая машына, якая з цяжкасцю развярнулася на вузкай дарозе і паехала назад.
— Стары грузавічок... Паехалі, шафёр!
Ад’ехалі недалёка. Задоўга да ўезду ў Дзіў сляды абрываліся каля камяністай сцежкі. Гранмэзон, па-ранейшаму насцярожаны, глядзеў вакол сябе з трывогаю, на Мэгрэ — з нянавісцю.
— Што там, як вы думаеце?
— Вёсачка, метраў пяцьсот.
— У такім выпадку машыну лепш пакінуць тут.
Камісар быў настолькі стомлены, што выглядаў абыякавым да ўсяго. Ен ледзь не спаў на хаду. Здавалася, заставаўся яшчэ на нагах толькі па інерцыі. Убачыўшы, як яны ідуць па дарозе, кожны падумаў бы, што камандуе тут мэр, а Мэгрэ пакорліва сунецца за ім, як і належыць падначаленаму.
Прайшлі міма дома, вакол яго корпаліся куры. Гаспадыня здзіўлена глянула на незнаёмых. Мінулі невялікую цэркаўку, няшмат большую за звычайнае сялянскае жытло. Злева ад яе была тытунёвая крама.
— Вы дазволіце? — сказаў Мэгрэ, паказваючы пусты капшук.
Ен увайшоў у лаўку, дзе прадаваліся таксама бакалейныя тавары і розныя прадметы хатняга ўжытку. 3 пакоя са скляпеністай столлю выйшаў стары, паклікаў дачку, і тая прадала камісару тытуню. Пакуль дзверы заставаліся адчыненыя, камісар паспеў убачыць на сцяне тэлефон.
— У колькі гадзін мой сябар прыходзіў званіць сёння раніцай?
— Ды болей чым гадзіну назад,— адразу ж адказала жанчына.
— Значыцца, і пані прыехала?
— Прыехала! Нават да нас заходзіла, дарогі пыталася... Вам няцяжка будзе знайсці, дзе тут яны спыніліся... Па гэтай самай вуліцы — апошні дом справа...
Мэгрэ выйшаў у поўным спакоі. А Гранмэзон стаяў перад царквою, пазіраючы вакол сябе з такім выглядам, што проста не мог не выклікаць у вяскоўцаў падазрэння.
— Я падумаў,— ціха еказаў Мэгрэ,— давайце падзелімся... Вы будзеце шукаць злева, там, дзе поле, а я справа...
Камісар прыкмеціў у вачах у спадарожніка радасны бляск. Мэр разлічваў першы знайсці жонку і пагаварыць з ёю сам-насам. Але, радуючыся, трымаў сябе ў руках.