Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
— He ведаю... Можа, крыху пазней...
Камісара чакалі ў машыне мэр з жонкаю.
— Думаеце, дакапаемся ўрэшце да праўды? — спытаўся Люка.
I, паколькі Мэгрэ не адказваў, інспектар дадаў:
— Асабіста я пачынаю думаць, што не. Усе маняць! А тыя, што не маняць, маўчаць, хоць і ведаюць сёе-тое. 132
Можна падумаць, што ў смерці Жарыса вінаваты ўвесь гарадок...
Але камісар адно паціснуў плячыма і пайшоў да машыны.
— Да сустрэчы! — толькі і сказаў на хаду.
У машыне ён вельмі здзівіў шафёра, загадаўшы:
— Дамоў!
Нібыта гаворка ішла пра яго ўласны дом, гаспадаром якога быў ён сам.
— Дамоў у Кан?
Па праўдзе кажучы, Мэгрэ яшчэ пра гэта не думаў, але словы шафёра навялі яго на думку.
— Але, у Кан!
Гранмэзон нахмурыўся. Што да яго жонкі, дык тая, здавалася, скарыўшыся, плыла па цячэнні.
* * *
Па дарозе ад гарадскіх варот да вуліцы Дзюфур з Гранмэзонамі павіталіся чалавек пяцьдзесят. Відаць, мэраву машыну ведалі ўсе. Віталіся вельмі пачціва. Суднаўладальнік быў падобны на сеньёра, што аб’язджае свае землі.
— Простая фармальнасць! — сказаў Мэгрэ праз зубы, калі машына спынілася.— Выбачайце, што прывёз вас сюды. Але, як я ўжо вам казаў, неабходна, каб сёння вечарам усё было скончана...
Паабапал ціхай вуліцы стаялі прыватныя дамы, якія цяпер можна ўбачыць толькі ў правінцыі. Перад домам з пачарнелага каменю ўзвышалася вежа. На агароджы перад уваходам вісела медная шыльда з надпісам: «Англа-Нармандская навігацыйная кампанія».
У двары стаяў указальнік: «Каса». На дзвярах вісела яшчэ адна шыльда: «Кантора адчынена з 9 да 16 гадзін».
Было крыху больш за дванаццаць. Дарога да Кана заняла ўсяго толькі дзесяць хвілін. У гэты час большасць служачых абедала, але некаторыя сядзелі яшчэ за сваімі сталамі. У пакоях было змрочна. Тоўстыя дываны і мэбля ў
стылі Луі-Філіпа надавалі канторы ўрачысты выгляд.
— Пані, зрабіце ласку, падыміцеся да сябе. Праз нейкі час я, напэўна, папрашу вас знайсці для мяне колькі хвілін.
Першы паверх быў цалкам адведзены пад памяшканні кампаніі. У вялізным вестыбюлі па баках стаялі свяцільні з каванага жалеза. На другі паверх, які займалі муж і жонка Гранмэзон, вяла мармуровая лесвіца.
Мэр Вістрэама, пахмурны, злосны, чакаў, што скажа яму Мэгрэ.
— Што вы яшчэ хочаце ведаць? — ціха спытаў ён і, падняўшы каўнер паліто, насунуў капялюш на вочы, каб служачыя не бачылі яго твару, спляжанага кулакамі Вялікага Луі.
— Нічога асаблівага. Я толькі прашу ў вас дазволу пахадзіць тут, падыхаць паветрам дома.
— Я вам патрэбен?
— He.
— У такім выпадку дазвольце мне падняцца да пані Гранмэзон.
Пачцівы тон, з якім ён гаварыў пра сваю жонку, ніяк не вязаўся з ранішняй сцэнаю ў халупе ў старой. Мэгрэ пачакаў, пакуль мэр падымецца па лесвіцы. Пасля прайшоў у канец калідора і пераканаўся, што ў доме быў толькі адзіп выхад. Выйшаў на вуліцу, знайшоў непадалёк паліцэйскага і загадаў яму стаяць каля агароджы.
— Зразумелі? Выпускаць усіх, апроч суднаўладальніка. Вы яго ведаеце?
— Ну, як не ведаць!.. Але... што ён нарабіў? Такі чалавек!.. Вы знаеце, што ён старшыня гандлёвай палаты?
— Тым лепш!
Кабінет справа ў вестыбюлі «Генеральны сакратарыят». Мэгрэ пастукаў, адчыніў дзверы, удыхнуў пах цыгары, але нікога не ўбачыў.
Кабінет злева: «Дырэктар». Тая ж самавітая, урачыстая атмасфера, тыя ж цёмна-чырвоныя дываны, шпалеры з пазалотаю, столі з мудрагелістай лепкаю.
Уражанне такое, што ніхто не асмеліўся б размаўляць тут уголас. Камісар уявіў сабе перапоўненых годнасцю паноў, у візітках і штанах у палоску, з тоўстымі цыгарамі ў зубах, за дзелавой размоваю.
Самавітая кампанія! 3 традыцыямі, якія перадаюцца тут, у правінцыі, праз стагоддзі з пакалення ў пакаленне. ♦ Пан Гранмэзон?.. Яго подпіс надзейны, як золата ў злітках».
Мэбля ў кабінеце была ў стылі ампір, які болын падыходзіў для галоўнага пакоя кампаніі. На сценах — фатаграфіі караблёў, статыстычныя табліцы, каляровыя графікі.
Мэгрэ хадзіў па кабінеце, засунуўшы рукі ў кішэні, калі ў дзвярах з’явіўся нейкі стары.
— Што гэта такое?! — разгубіўся ён.
— Паліцыя! — кінуў Мэгрэ такім сухім тонам, што збоку можна было падумаць: ён кажа так, любячы кантрасты.
Стары, збянтэжаны ўжо дазвання, мала не закалаціўся.
— He хвалюйцеся. Я расследую справу па даручэнні вашага патрона. Вы ж...
— Галоўны касір,— спешна пацвердзіў стары.
— Гэта вы служыце ў кампаніі вось ужо... вось ужо...
— Сорак два гады. Я пачынаў тут яшчэ пры пане Шарлі.
— Вельмі прыемна. Значыць, гэта ваш кабінет справа? Па сутнасці цяпер усё тут трымаецца на вас, праўда? Ва ўсякім выпадку мне так казалі.
Тут усё ў Мэгрэ ішло як па масле. Дастаткова было ўбачыць дом, пасля гэтага старога слугу, каб здагадацца пра ўсё.
— Гэта ж натуральна, вы не згодны? Калі пан Эрнэст адсутнічае...
— Пан Эрнэст?
— Пан Гранмэзон. Я ведаў яго, калі ён быў яшчэ зусім дзіця, вось і называю яго панам Эрнэстам.
Мэгрэ нібыта між іншым увайшоў у канторку старога. Гэта быў сціплы пакой, адчувалася, што наведнікаў тут не бывае. Затое стол быў завалены папкамі. Сярод іх ляжалі
загорнутыя ў паперу бутэрброды. На спіртоўцы дыміўся маленькі кафейнік.
— Вы тут і абедаеце, пан... Вось табе і на, забыў раптам ваша імя...
— Бернардэн... Але ўсе завуць мяне «дзядзька Бернар»... Я жыву адзін, так што і на абед дамоў хадзіць няма чаго... Вось... А пан Эрнэст запрасіў вас з нагоды дробнага крадзяжу на тым тыдні?.. Трэба было яму мяне папярэдзіць... Усё ўжо ў парадку... Адзін малады чалавек узяў у касе дзве тысячы франкаў... Але яго дзядзька вярнуў грошы... Малады чалавек даў слова... Вы разумееце?.. У такім узросце!.. Ды столькі ў нас дрэнных прыкладаў перад вачыма!..
— Мы пра гэта яшчэ пагаворым... Прашу вас, не звяртайце на мяне ўвагі, абедайце... Словам, вы былі даверанай асобай спачатку пана Шарля, а потым ужо яго сына, пана Эрнэста...
— Спачатку я быў касірам... Тады ў іх яшчэ не было галоўнага касіра... Можна нават сказаць, што гэтую пасаду ўвялі спецыяльна для мяне...
— Пан Эрнэст адзіны сын у пана Шарля?
— Але, адзіны. Была яшчэ дачка, якая выйшла замуж за прамыслоўца з Ліля, але яна памерла пры родах разам з дзіцёнкам...
— А пан Раймон?
Стары здзіўлена ўскінуў галаву.
— Як? Пан Эрнэст казаў вам?..
«Дзядзька Бернар» адразу ж насцярожыўся.
— Ен не належаў да гэтай сям’і?
— Стрыечны брат. Таксама Гранмэзон... Только спадчыны ён не атрымаў... Яго бацька памёр недзе ў калоніях... Такое ж часта здараецца ва ўсіх сем’ях, праўда?..
— Ва ўсіх сем’ях! — пацвердзіў не маргнуўшы вокам Мэгрэ.
— Бацька пана Эрнэста ўсё роўна як усынавіў яго... Карацей кажучы, знайшоў тут яму месца...
Мэгрэ патрабаваліся факты больш дакладныя, і ён перастаў хітраваць.
— Хвілінку, пан Бернар! Дазвольце, я збяруся з думкамі... Заснавальнік «Англа-Нармандскай кампаніі» — пан Шарль Гранмэзон, так?.. У пана Шарля Гранмэзона — адзіны сын, пан Эрнэст, сённяшні дырэктар кампаніі...
— Але...
Стары зноў разгубіўся. Яго бянтэжыў такі дапытлівы тон.
— Так! У пана Шарля быў брат, які памёр у калоніях, таксама пакінуўшы адзінага сына — Раймона Гранмэзона.
— Але... Я не...
— Чакайце! Ды ешце, прашу вас. Пана Раймона, сірату без грошай, прымаюць у дом дзядзькі, даюць месца ў кампаніі. Якое?
— Гм,— запнуўся стары.— Яго назначылі ў аддзел фрахтавання нейкім начальнікам.
— Так! Пан Шарль памірае і пакідае спадчыну пану Эрнэсту. Пан Раймон усё яшчэ тут.
— Але.
— I раптам яны сварацца. Хвілінку! У момант сваркі пан Эрнэст быў жанаты?
— He ведаю, ці магу я...
— Я раіў бы вам гаварыць, калі вы не хочаце мець на старасці гадоў непрыемнасці з правасуддзем.
— Правасуддзем? Пан Раймон вярнуўся?
— Няважна. Пан Эрнэст быў ужо жанаты?
— He. Яшчэ не быў.
— Так! Пан Эрнэст — дырэктар кампаніі. Яго стрыечны брат — начальнік аддзела. Што адбываецца пасля?
— Я не думаю, што маю права...
— Я даю вам гэтае права.
— Такое бывае ва ўсякіх сем’ях... Пан Эрнэст быў чалавек сур’ёзны, як яго бацька... Нават у тым узросце, калі яшчэ робяць звычайна глупствы, ён быў такі, як цяпер...
— А пан Раймон?
— Поўная процілегласць!
— Ну і?..
— Пра гэта ведаю толькі я і сам пан Эрнэст... Былі выяўлены парушэнні ў справаздачнасці... Сур’ёзныя парушэнні...
— I?..
— Пан Раймон знік... Інакш кажучы, замест таго каб аддаць яго ў рукі правасуддзя, пан Эрнэст папрасіў яго выехаць за мяжу...
— У Нарвегію?
— He ведаю... Я пра яго больш нічога не чуў...
— Пан Эрнэст ажаніўся неўзабаве пасля таго?
— Але... Прайшло колькі месяцаў...
Уздоўж сцен цягнуліся паліцы з папкамі непрыемнага зялёнага колеру. Стары клерк еў без усялякага апетыту. Ен быў устрывожаны і злаваўся на сябе, што міжволі столькі ўжо расказаў.
— Калі гэта здарылася?
— Чакайце... Гэта было ў той год, калі пашыралі канал... Пятнаццаць гадоў таму... He, крыху меней...
Ужо некалькі хвілін над галавою чуліся чыесьці крокі.
— Гэта ў сталовай? — спытаў Мэгрэ.
— Але...
Раптам крокі сталі больш частыя, пачуўся глухі ўдар, гук цела, якое падала на падлогу.
«Дзядзька Бернар» збялеў, як папера, у якую былі загорнуты яго бутэрброды.
XIII. ДОМ НАСУПРАЦЬ
Мэр быў мёртвы. Ен ляжаў на дыване. Яго цела здавалася велізарным: галава — каля ножак стала, ногі — каля акна. Крыві амаль не было. Куля прайшла паміж рэбраў акурат у сэрца.
За некалькі сантыметраў ад Гранмэзона ляжаў рэвальвер, які выпаў з яго рук.
Пані Гранмэзон не плакала. Яна стаяла, абапіраючыся на масіўны камін, і глядзела на нябожчыка, быццам не разумела яшчэ, што здарылася.
— Усё! — сказаў Мэгрэ, выпростваючыся.
Пакой был вялікі і сціпла абсталяваны. Праз цёмныя шторы на вокнах прабівалася шызаватае святло.
— Ен гаварыў з вамі?
Яна адмоўна пакруціла галавою. Пасля з цяжкасцю прашаптала:
— Калі мы вярнуліся, ён усё хадзіў узад і ўперад... Дватры разы павярнуўся да мяне, і я падумала, што ён збіраецца нешта мне сказаць... А потым раптам стрэліў, але я нават не бачыла рэвальвера...
Яна гаварыла так, як гавораць вельмі ўсхваляваныя жанчыны, калі ім цяжка сачыць за ходам сваіх думак. Але вочы ў яе заставаліся сухія.
Было відаць, што яна ніколі не кахала Гранмэзона, ва ўсякім разе сапраўднага кахання паміж імі не было.
Яна была яго жонкаю і выконвала свой абавязак. Прывычка, сумеснае жыццё ў нейкай меры зблізілі іх.