• Часопісы
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    Але нясцерпнага гора, якое звычайна ахапляе людзей у момант смерці па-сапраўднаму блізкага чалавека, яна перад целам мёртвага мужа не адчувала.
    — Гэта ён? — ціха спыталася яна ў Мэгрэ.
    — Ен,— пацвердзіў камісар.
    Запала доўгае маўчанне. Мэгрэ назіраў за пані Гранмэзон. Тая глядзела ў акно. Вочы яе нібыта нешта шукалі на вуліцы. Твар у яе быў вельмі сумны.
    — Дазвольце задаць вам некалькі пытанняў, пакуль ніхто яшчэ не прыйшоў.
    Яна згадзілася.
    — Вы ведалі Раймона да знаёмства з мужам?
    — Я жыла ў доме насупраць.
    Шэры дом, вельмі падобны на гэты. Над дзвярыма — пазалочаны герб натарыуса.
    — Я кахала Раймона. I ён кахаў мяне. Эрнэст заляцаўся да мяне, але рабіў гэта зусім не так, як Раймон.
    — Яны — вельмі розныя, праўда?
    — Эрнэст ужо тады быў такі, якім вы яго ведалі.
    Халодны чалавек без узросту. А ў Раймона была благая рэпутацыя, бо жыццё, якое ён вёў, было для нашага маленькага гарадка дужа бязладнае. 3 гэтай прычыны, а таксама таму, што ён быў бедны, бацька не згаджаўся на мой шлюб з ім.
    Дзіўныя былі гэтыя прызнанні, якія яна рабіла каля цела мёртвага мужа. Здавалася, яна падводзіла сумны рахунак свайго жыцця.
    — Вы былі каханкай Раймона?
    Яна апусціла павекі.
    — I ён паехаў?
    — Нікога не папярэдзіўшы. Ноччу. Мне сказаў пра гэта Эрнэст. Паехаў, узяўшы з сабою нейкую частку грошай з касы кампаніі.
    — I Эрнэст ажаніўся з вамі? Ваш сын — не яго, праўда?
    — Гэта сын Раймона. Уявіце сабе, калі ён паехаў і пакінуў мяне адну, я ўжо ведала, што стану маці. А Эрнэст прасіў маёй рукі. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дамы, вуліцу, горад, дзе ўсе ведаюць адно аднаго.
    — Вы сказалі яму праўду?
    — Але. I ўсё ж такі ён ажаніўся са мною. Дзіця нарадзілася ў Італіі, дзе я правяла амаль год, каб пазбегнуць розных перасудаў. Я лічыла, што муж паводзіў сябе проста гераічна.
    — А потым?
    Яна адвярнулася, бо позірк яе ўпаў на мужава цела. Уздыхнуўшы, загаварыла зноў:
    — He ведаю. Думаю, ён кахаў мяне па-свойму. Ен хацеў, каб я стала яго жонкаю,— і атрымаў мяне, вы гэта можаце зразумець? Чалавек, няздольны да парыву. Ажаніўшыся, ён жыў, як і раней, для самога сябе. Я была часткай яго дома. Нешта накшталт даверанай асобы ў канторы. He ведаю, ці паведамлялі яму пасля што-небудзь пра стрыечнага брата, але калі аднаго разу сын убачыў фатаграфію Раймона і спытаўся, хто гэта, Эрнэст толькі і сказаў:
    — Стрыечны брат, які дрэнна скончыў.
    Мэгрэ быў крыху ўсхваляваны: перад яго вачыма прайшло цэлае жыццё. I жыццё не аднаго чалавека, а цэлага дома, сям’і!
    I гэтак праляцелі пятнаццаць гадоў! Купляліся новыя параходы. У гэтым вось пакоі ладзіліся прыёмы, партыі ў брыдж і абеды, вячэры...
    Лета праводзілі ў Вістрэаме і ў гарах.
    А цяпер пані Гранмэзон адчувала толькі стомленасць. Яна апусцілася ў крэсла, правяла рукою па твары.
    — He разумею,— прашаптала яна.— Гэты капітан... Я яго ніколі раней не бачыла. Вы сапраўды думаеце, што?..
    Мэгрэ прыслухаўся і пайшоў адчыняць дзверы. За імі стаяў «дзядзька Бернар». Ен быў устрывожаны, але ўвайсці ў пакой не асмельваўся. Клерк дапытліва паглядзеў на камісара.
    — Пан Гранмэзон памёр. Паведаміце гэта яго доктару. А служачым і слугам скажаце крыху пазней.
    Мэгрэ зачыніў дзверы, сунуў быў руку ў кішэню па люльку, але перадумаў курыць.
    У яго душы нарадзілася дзіўнае пачуццё сімпатыі, павагі да гэтай жанчыны, якая пры першай сустрэчы здалася яму вельмі банальнай істотай.
    — Гэта муж паслаў вас учора ў Парыж?
    — Але. Я не ведала, што Раймон у Францыі. Муж мяне проста папрасіў забраць сына з калежа і правесці з ім колькі дзён на поўдні. Я не разумела, нашто гэта трэба, аднак зрабіла, як ён хацеў. Але толькі я прыехала ў «Лютэцыю», Эрнэст пазваніў мне і сказаў, каб я не ішла ў калеж, а вярталася дамоў.
    — А сёння раніцай вам званіў Раймон?
    — Званіў. Прасіў тэрмінова прывезці яму крыху грошай. Кляўся, што ад гэтага залежыць наш далейшы спакой.
    — He вінаваціў вашага мужа?
    — He. Там, у халупе, ён нават не ўспомніў пра яго. Гаварыў пра нейкіх сяброў, маракоў, якім ён павінен запла-
    ціць, перш чым паехаць з Францыі. Казаў яшчэ нешта пра нейкае караблекрушэнне.
    Прыйшоў доктар, сябра сям’і. 3 жахам, не верачы вачам, глядзеў на труп.
    — Пан Гранмэзон скончыў жыццё самагубствам! — цвёрда вымавіў Мэгрэ.— А вам трэба вызначыць хваробу, ад якой ён памёр. Вы мяне разумееце? Паліцыю я бяру на сябе...
    Ен падышоў да пані Гранмэзон, пакланіўся ёй. Тая пасля некаторых ваганняў спытала:
    — Вы не сказалі мне, чаму...
    — Раймон вам калі-небудзь усё раскажа... Апошняе пытанне... Шаснаццатага верасня ваш сын быў у Вістрэаме з вашым мужам, так?
    — Так, ён заставаўся там да дваццатага.
    Адышоўшы спінай да дзвярэй, Мэгрэ выйшаў з пакоя. Цяжка ступаючы, ён спусціўся па лесвіцы на першы паверх, прайшоў па калідоры, адчуваючы нейкі цяжар на плячах і агіду ў душы.
    На вуліцы ён глыбока ўдыхнуў свежае паветра. Нейкі час стаяў пад дажджом з голай галавою, як бы хацеў асвяжыцца, скінуць з сябе ўсё тое жахлівае, што вынес з дома Гранмэзонаў.
    Зірнуў апошні раз на вокны. Пасля паглядзеў на дом насупраць, у якім мэрава ўдава правяла сваю маладосць, і глыбока ўздыхнуў.
    * * *
    — Выходзьце!
    Мэгрэ адчыніў дзверы камеры, у якой сядзеў Раймон, і знакам загадаў арыштаванаму ісці за ім. Камісар ішоў паперадзе, спачатку па вуліцы, пасля па дарозе ў порт.
    Раймон дзівіўся, не разумеючы прычыны гэтага раптоўнага вызвалення.
    — Вы нічога не хочаце мне сказаць? — кінуў Мэгрэ наўмысна незадаволеным тонам.
    — Нічога!
    — Вы дадзіце вынесці вам прысуд?
    — Я паўтару перад суддзямі, што нікога не забіваў!
    — Але праўды не скажаце?
    Раймон апусціў галаву. Удалечыні ўжо віднелася мора, чуліся гудкі буксіра, які ішоў да пірса, ведучы за сабою на стальным тросе ♦Сэн-Мішэля». Тады, быццам бы гэта было нешта зусім звычайнае, кінуў:
    — Гранмэзон памёр.
    — Га?.. Што вы сказалі?..
    Раймон схапіў яго за руку і ліхаманкава сціснуў яе.
    — Ен?..
    — Налажыў на сябе рукі. Гадзіну таму назад, у сябе дома.
    — Ен усё расказаў?
    — He! Хадзіў туды-назад па гасцёўні хвілін пятнаццаць, пасля стрэліў. Вось і ўсё!..
    Яны зрабілі яшчэ некалькі крокаў. Удалечыні, на сценах шлюза, стаялі, назіраючы за выратавальнымі работамі, людзі.
    — Цяпер вы можаце сказаць мне ўсю праўду, Раймон Гранмэзон... Зрэшты, я ўжо ведаю яе ў самых агульных рысах... Вы хацелі забраць з сабою вашага сына?
    Hi слова адказу.
    — Сярод людзей, у якіх вы прасілі дапамогі, быў і капітан Жарыс... Але, на жаль...
    — Змоўкніце! Калі б вы ведалі...
    — Хадземце сюды. Тут меней народу...
    Дарога вяла да пустыннага берага, на які накатваліся хвалі.
    — Вы праўда ўцяклі некалі з касай?
    — Гэта Элен вам сказала?..
    Ягоны голас стаў з’едлівы.
    — Ну вядома!.. Эрнэст расказаў ёй усё па-свойму...
    Што ж, я не сцвярджаю, што быў святы... Наадварот!.. Жыў, як кажуць, весела... I адзін час захапляўся гульнёю... Выйграваў, прайграваў... Праўда, аднаго разу я скарыстаўся грашыма кампаніі, і кузен гэта прыкмеціў... Я абяцаў вярнуць паступова ўсе грошы і ўмольваў яго не даводзіць справу да скандалу... Ен усур’ёз сабраўся звярнуцца ў суд і згадзіўся толькі пры адной умове: каб я паехаў за мяжу і ніколі болей не вяртаўся ў Францыю!.. Цяпер вы разумееце? Ен хацеў, каб Элен стала яго жонкаю! I ён гэтага дабіўся!
    Горка ўсміхнуўшыся, Раймон нейкі час маўчаў, пасля пачаў зноў:
    — Звычайна людзі адпраўляюцца на поўдзень або ўсход... А мне падабалася поўнач, і я пасяліўся ў Нарвегіі... 3 радзімы я ніякіх навін не меў... Лісты, якія я пісаў Элен, заставаліся без адказу, а ўчора я даведаўся, што яны ніколі да яе не даходзілі... Я пісаў і кузену таксама, але адказу ні разу не атрымаў... He, я не збіраюся здацца вам лепшым, чым я ёсць на самай справе, або разжаліць вас гісторыяй няшчаснага кахання. Спачатку я не думаў пра гэта шмат... Вы ўбачыце, што я кажу вам абсалютную праўду!.. Я працаваў... Былі ўсякія цяжкасці, пра іх трэба было думаць... Хіба што вечарамі на мяне находзіла настальгія... Здараліся і непрыемнасці... У кампаніі, якую я арганізаваў, справы ішлі няважна... Гэтак і праходзіў год за годам, то лепш, то горш, у чужой краіне... Там я змяніў прозвішча... Каб лепш было працаваць, прыняў нарвежскае падданства... Калі-нікалі ў гасцях у мяне бывалі афіцэры з французскіх суднаў, вось ад іх я і даведаўся, што ў мяне ёсць сын... Я сумняваўся, але параўнаў даты — і зразумеў, што гэта праўда!.. Напісаў у роспачы Эрнэсту... Умольваў дазволіць вярнуцца ў Францыю, хоць на некалькі дзён... Ен адказаў тэлеграмаю: «Арышт пры перасячэнні мяжы». Ішоў час. Я стаў апантана рабіць грошы... Гэта нецікава расказваць... Толькі вось у душы ўсё роўна як пустэча была... У Трамсё — тры месяцы палярная ноч... I тады настальгія па радзіме проста з’ядала мяне... Каб падмануць самога сябе, я паставіў мэту: стаць
    такім жа багатым, як і стрыечны брат. I вось я дайшоў гэтай мэты. Разбагацеў на трасковай ікры. Але адчуў сябе самым няшчасным чалавекам на свеце... Тады я раптам вярнуўся ў Францыю. Вырашыў дзейнічаць... Але, праз пятнаццаць гадоў!.. Бадзяўся тут... бачыў сына на пляжы... Элен, здалёк... Ніяк не разумею, як я мог дагэтуль жыць без сына... Ці разумееце вы гэта?.. Купіў судна... Калі б я дзейнічаў адкрыта, Эрнэст не задумваючыся засадзіў бы мяне ў турму... У яго заставаліся доказы!.. Вы бачылі маіх маракоў — добрыя людзі, нягледзячы на іх выгляд... Разлічылі ўсё... У той вечар Эрнэст быў дома адзін з хлопчыкам... Для большай надзейнасці, каб выкарыстаць усе шанцы, я папрасіў дапамогі ў капітана Жарыса, з якім пазнаёміўся ў Нарвегіі, калі ён яшчэ плаваў... Капітан ведаў Эрнэста, і мы дамовіліся, што ён наведае яго, прыдумаўшы якую-небудзь прычыну, а пакуль яны будуць гаварыць, Вялікі Луі паможа мне выкрасці сына... Але скончылася ўсё гэта драмаю... Жарыс гаварыў з Эрнэстам у кабінеце... Мы ўвайшлі праз заднія дзверы, але, як назло, я зачапіў у калідоры швабру, што стаяла каля сцяны... Швабра ўпала... Эрнэст пачуў шум. Ен вырашыў, што яго хочуць абрабаваць, і выхапіў з сакрэтніка рэвальвер... Што было далей?.. Цяжка і расказаць... Нейкае насланнё... Жарыс выскачыў у калідор услед за Эрнэстам... Святла там не было... Стрэл... I трэба ж было так здарыцца, што куля трапіла ў Жарыса!.. Я ледзь не звар’яцеў з адчаю... Баяўся скандалу, асабліва перажываў за Элен... Ну хіба ж мог я расказаць усю гэтую гісторыю паліцыі?.. Разам з Вялікім Луі я перанёс Жарыса на борт «Сэн-Мішэля»... Капітану была неабходная медыцынская дапамога... Мы пайшлі ў Англію, куды дабраліся праз некалькі гадзін... Але без пашпартоў нас на бераг не пускалі... Паліцыя была пільная: строгі кантроль па ўсім узбярэжжы... Калісьці я займаўся трохі медыцынай... Зрабіў сёе-тое, каб памагчы Жарысу, але гэтага было мала... Тады ўзялі курс на Галандыю... Там раненага трэпанавалі, але не маглі трымаць яго больш у клініцы, не паведаміўшы ўладам... Жахлівае пада-