• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    Далей, у накірунку да Оперы, бульвары рабіліся свабаднейшыя, але тут, паміж Сэн-Мартэн і плошчаю Рэспублікі, яны хутчэй нагадвалі нейкія змрочныя траншэі, у якіх, бы ў мурашніку, віруе жыццё — часам ажно галава кружылася ад усёй гэтай мітусні.
    Раніца была шэрая і халодная, але не такая сырая, як напярэдадні. Мэгрэ выйшаў з дому а палове дзевятай і за чвэрць гадзіны, не спяшаючы, дайшоў да вуліцы Бондзі. Недзе тут, у фірме «Каплан і Занэн», і працаваў Луі Турэ ўсё сваё жыццё, у тым ліку, мабыць, і ў дзень сваёй гібелі.
    Пошукі патрэбнага нумара прывялі Мэгрэ да старой, занядбанай будыніны. Уваходныя дзверы былі адчынены насцеж, па абодвух баках віоелі розныя шыльдачкі: «Урокі машынапісу», «Продаж пёраў», «Набіўка матрацаў», «Юрыдычны кансультант», «Дыпламаваная масажыстка».
    Кансьержка раскладвала пошту па скрынях.
    — Дзе тут фірма «Каплан і Занэн»? — спытаўся Мэгрэ.
    — Шаноўны пан, праз месяц будзе ўжо тры гады, як фірма перастала існаваць.
    — I вы ўвесь гэты час жылі тут?
    — Я жыву тут ужо дваццаць шэсць гадоў.
    — А ці ведалі вы Луі Турэ?
    — Яшчэ як! А што з ім здарылася, вы не скажаце? Ен не заходзіў да мяне ўжо некалькі месяцаў.
    — Ен памёр.
    — Божа літасцівы... Такі здаровы мужчына! Што з ім здарылася? Сэрца, мабыць?..
    — Яго забілі ўчора пад вечар ударам нажа ў спіну. Кансьержка ажно здранцвела.
    — Я яшчэ не чытала сёння газет...
    Пра гібель Луі Турэ ў газетах было згадана ўсяго ў некалькіх радках, як пра банальнае здарэнне.
    — I хто гэта мог забіць такога добрага чалавека?.. Дваццаць тры гады ён хадзіў міма майго пакоя пад лесвіцай, праходзіў па чатыры разы на дзень і кожны раз казаў мне што-небудзь прыемнае. Калі пан Каплан закрыў сваю фірму, пана Луі нібыта падкасіла...
    Кансьержка выцерла слёзы і высмаркалася.
    — Пан Каплан яшчэ жывы?
    — Я вам магу даць яго адрас. Ен жыве на плошчы Маё. Выдатны чалавек, але зусім іншы. Яго бацька, напэўна, таксама яшчэ жывы.
    — Чым яны гандлявалі?
    — Як, вы не ведаеце гэтай фірмы?!
    Яна так здзівілася, што можна было падумаць, увесь свет павінен ведаць фірму «Каплан і Занэн».
    — Я з паліцыі,— растлумачыў Мэгрэ.— Мне трэба ведаць усё, што датычыць пана Турэ.
    — Для нас ён быў проста панам Луі. Усе яго так і звалі, многія нават не ведалі ягонага прозвішча. Пачакайце, калі ласка, хвілінку...
    Яна таропка рассоўвала астатнія лісты па скрынях, прычыніла дзверцы ў грубцы і накінула на плечы шаль.
    — Пан Луі забіты! Хто б мог падумаць! Такі чалавек... Хадземце. Я пакажу вам дом. Яго павінны былі знесці яшчэ тры гады назад і пабудаваць на гэтым месцы кінатэатр. Жыхароў загадзя папярэдзілі, я нават з’язджала да сваёй дачкі ў Ньеўр. Таму пан Каплан і закрыў сваю фірму. А можа, яшчэ і таму, што апошнія гады справы ў яго былі няважныя: ягоны сын, пан Макс, глядзеў на жыццё зусім не так, як бацька... Хадземце сюды...
    Яны прайшлі ў вялікі ўнутраны двор, і камісар убачыў павільён са шкляным дахам, падобны на вакзальнае памяшканне. Над уваходам можна было яшчэ прачытаць колькі літар на аблезлай шыльдзе «Каплан і Занэн».
    — Калі я пасялілася тут, Занэнаў ужо не было. Справы вёў стары Каплан. Ен быў так падобны на Дзеда Мароза, што дзеці на вуліцы спыняліся і глядзелі яму ўслед.
    Замок на дзвярах у павільён быў вырваны. Усярэдзіне — рэзрух. Які быў гэты свет, дзе яшчэ тры гады назад жыў Луі Турэ, уявіць было цяжка.
    Велізарная зала з разбітым шкляным дахам, уздоўж сцен, як у фешэнебельным магазіне, адна над адной — галерэі; прылаўкі і паліцы былі знятыя, але на сценах яшчэ заставаліся сляды ад іх.
    — Кожны раз, калі пан Луі заходзіў да мяне...
    — А ён часта гэта рабіў?
    — Раз у два-тры месяцы. I заўсёды прыносіў што-небудзь смачнае... Я адчувала, што на душы ў яго цяжка... Памятаю, у пана Каплана працавала да дваццаці ўкладчыц, a то і болей, перад святамі даводзілася працаваць і ўначы. Пан Каплан вёў аптовы гандаль, прадаваў тавар дробным гандлярам. Чаго толькі ў яго не было! Прыстаўныя бароды, кардонныя свістулькі, шары, карнавальны серпанцін, маскі, сувеніры з марскога ўзбярэжжа... He было як прайсці праз залу... Часта адзін толькі пан Луі і мог знайсці патрэбны тавар...
    — Ен быў кладаўшчыком?
    — Кладаўшчыком. Ен заўсёды хадзіў у шэрым халаце. Справа, вось у гэтым куце, стаяў за шкляной перагародкаю стол пана Каплана, маладога, бо пасля першага ўдару стары ўжо больш не прыходзіў у магазін. 3 панам Максам сядзела сакратарка, панна Леон, а бухгалтар быў там, на першым паверсе. Ніхто тады і не думаў, што ўсяму гэтаму хутка настане канец. I вось аднаго дня, у кастрычніку ці ў лістападзе, не магу сказаць больш дакладна калі, памятаю адно, было ўжо холадна, пан Макс сабраў усіх і аб’явіў, што закрывае фірму і прадае тавар іншаму аптавіку. Усе тады думалі, што дом будзе знесены і тут пабудуюць кінатэатр. Усе жыльцы атрымалі паведамленне аб зносе. Многія выехалі. А іншыя не сталі спяшацца і не памыліліся: жывуць сабе тут спакойна дагэтуль. Але дом усё-такі прададзены, і новыя ўладальнікі адмаўляюцца рабіць рамонт. Жыльцы ўсё судзяцца з імі, сюды ледзь не кожны месяц з суду прыходзяць. Я сама двойчы збірала рэчы...
    — А вы знаёмы з пані Турэ?
    — Ніколі не бачыла. Яна жыла ў прыгарадзе, у Жувізі... — Яна там і цяпер жыве.
    — Вы яе бачылі? Якая яна?
    Мэгрэ адно скрывіўся.
    — Так я і думала. Пан Луі не меў дома шчасця. Толькі тут ён яго і знаходзіў. I ўдар ён перанёс цяжэй за іншых: ён ужо быў у такіх гадах, калі цяжка мяняць лад жыцця.
    — Колькі яму было тады?
    — Сорак пяць ці сорак шэсць.
    — Вы не ведаеце, чым ён займаўся потым?
    — He. Ен ніколі мне пра гэта не казаў. Відаць, цяжка яму бывала. Доўгі час ён зусім не заходзіў. А аднойчы ўранку я ішла па бульвары — раптам бачу яго на лаўцы. Мяне ажно скаланула. He такому ж чалавеку, як пан Луі, сядзець на лаўцы ў гэткую пару! Я ўжо хацела падысці да яго, але падумала, што яму будзе няёмка, і прайшла міма.
    — Праз колькі часу пасля закрыцця фірмы гэта здарылася?
    У павільёне было вельмі холадна, і кансьержка прапанавала:
    — Хочаце зайсці да мяне пагрэцца?.. А колькі часу прайшло, цяжка сказаць. Відаць, гэта было ў канцы зімы, бо бралася ўжо на цяпло, але дрэвы яшчэ не зазелянелі.
    — А калі вы яго зноў убачылі?
    — 0, прайшло шмат часу!.. У самы разгар лета. Найбольш мяне здзівіла тое, што на ім былі чаравікі... колеру дзіцячага паносу... Чаму вы так глядзіце на мяне?
    — Так проста. Працягвайце.
    — Гэта не ў ягонай звычцы. Я заўсёды бачыла на ім толькі чорныя чаравікі. Ен зайшоў да мяне і паклаў на стол маленькую скрыначку, белую, з залатой стужкаю — у ёй былі шакаладныя цукеркі. Сеў на гэтае крэсла. Я згатавала яму філіжанку кавы, потым збегала ў краму, купіла пляшку кальвадосу, а ён застаўся пасядзець за мяне ля ўвахода.
    — Што ён расказваў вам?
    — Нічога асаблівага. Адчувалася, што яму прыемна дыхаць паветрам нашага дома.
    — Так нічога і не сказаў пра сваё новае жыццё?
    — Я запыталася, ці задаволены ён сваім цяперашнім жыццём, ён сказаў, што задаволены. Ва ўсякім разе, ён больш не сядзеў ва ўстанове, бо была раніца, дзесяць-адзінаццаць гадзін. Другі раз ён прыйшоў пасля абеду, і на ім быў вельмі яркі гальштук. Я трохі пасмяялася з яго, што ён стараецца маладзіцца, але ён зусім не пакрыўдзіўся — пан Луі мала калі сердаваў. Потым я загаварыла пра ягоную дачку — я яе ніколі не бачыла, але ён паказваў мне яе здымак, калі ёй было ўсяго некалькі месяцаў. Нячаста сустракаеш чалавека, які так ганарыцца сваім дзіцём. Ен усім расказваў пра дачку і заўсёды насіў з сабою яе картку.
    Мэгрэ згадаў: у кішэні ў Турэ ніякіх іншых фатаграфій Монікі, апроч здымка зусім маленькай дзяўчынкі, не знайшлі.
    — Што вы яшчэ можаце пра яго сказаць?
    — А я і не ведаю. Я ж тут з ранку да вечара, у гэтых мурах... Як Капланы закрыліся ды яшчэ цырульнік з другога 170
    паверха з’ехаў, дык тут зусім ціха стала. Жыльцы многія з’ехалі, суды гэтыя пачаліся, архітэктары сноўдаюцца з планамі іхняга кінатэатра, а дом патроху развальваецца — вось і ўсё маё тут жыццё...
    Але вялікай горычы ў голасе ў кансьержкі не чулася. Мяркуючы па ўсім, яна збіралася з’ехаць з гэтага дома апошняя.
    — Як гэта здарылася? — спыталася кансьержка.— Ён мучыўся?
    Hi пані Турэ, ні Моніка не спыталіся пра гэта.
    — Доктар кажа, што не, памёр імгненна.
    — I дзе ж яго забілі, нябогу?
    — Ды зусім побач. У тупічку на бульвары Сэн-Мартэн.
    — Каля ювелірнага?
    — Так. Нехта падлавіў яго там і ўсадзіў нож у спіну.
    Наконт нажа Мэгрэ тэлефанаваў у экспертызу, і яму сказалі, што нож самы звычайны, шырока распаўсюджанай маркі, які можна купіць практычна ў любой краме. Ен быў новы, адбіткаў пальцаў на ім не выявілі.
    — Бедны пан Луі! Ен так любіў жыццё!
    — Ен быў вясёлы чалавек?
    — Ва ўсякім разе, сумным яго назваць было нельга. He ведаю, як вам растлумачыць. Ен з усімі быў ветлівы і ўважлівы, кожнаму стараўся сказаць што-небудзь прыемнае. I ніколі не імкнуўся набіць сабе цану.
    — А жанчынамі ён цікавіўся?
    — О не, што вы! Хоць мог іх мець колькі хацеў бы. За вылікам пана Макса і старога бухгалтара ён быў адзіны мужчына ў магазіне, а нашыя ўпакоўшчыцы дужа цнатлівымі не выдавалі.
    — Ен піў?
    — Шклянку віна ў дзень, як і ўсе мы. Зрэдку кілішак лікёру.
    — А дзе ён абедаў у час перапынку?
    — Ен заўсёды палуднаваў на працы. Пакладзе на край
    стала свой «тармазок»,— ён яго ў кавалачак цыраты загортваў, я гэтую цырату як цяпер памятаю,— і есць стоячы. А потым ішоў на двор выкурыць люлысу. I зноў за працу. Праўда, іншы раз некуды выходзіў, казаў тады, што ў яго спатканне з дачкою. Але гэта было вельмі рэдка, у самым канцы, калі дачка стала ўжо паненкаю і працавала ў Парыжы. Я пыталася ў яго: «Чаму вы яе ніколі нам не пакажаце? Я б так хацела зірнуць на яе!» Ен усё абяцаў, што неяк на днях пакажа. Але так і не паказаў. He ведаю чаму.
    — А вы ведаеце, дзе цяпер сакратарка, панна Леон?
    — А як жа! У мяне ёсць яе адрас. Яна жыве са сваёй маці, у яе цяпер свая крамка на вуліцы Клін’янкур, на Манмартры. Яна, мабыць, зможа расказаць вам больш за мяне. Пан Луі заходзіў і да яе. Неяк мы загаварылі з ім пра яе, і ён сказаў, што яна прадае розныя рэчы для немаўлят, Смешна.
    — Што смешна?
    — Што яна, старая дзеўка, такое прадае.
    Міма праходзілі жыльцы і, выбіраючы пошту са скрынак, падазрона пазіралі на Мэгрэ, мяркуючы, мабыць, што гэты таксама прыйшоў з нагоды іхняга высялення.