Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
— Ну, дзякую. Я яшчэ зайду да вас.
— У вас ёсць якая-небудзь здагадка наконт забойцы? — Ніякай,— прызнаўся камісар.
— Кашалёк у яго ўкралі?
— He. I гадзіннік не ўзялі.
— Ну, тады яго, мабыць, пераблыталі з кімсьці іншым.
Каб трапіць на вуліцу Клін'янкур, Мэгрэ трэба было прайсці праз увесь горад. Ен зайшоў у бар і патэлефанаваў у камісарыят.
— Жанв'е слухае.
— Нічога новага?
— Хлопцы ўсе разышліся згодна з вашымі загадамі.
Уранку Мэгрэ загадаў сваім пяці інспектарам размеркаваць між сабою кварталы Парыжа і абысці ўсе крамы і лаўкі, каб высветліць, дзе забойца або ягоны памагаты мог
купіць нож. Сантоні атрымаў заданне сабраць інфармацыю аб Моніцы Турэ.
Калі б у пані Турэ быў тэлефон, Мэгрэ неадкладна пазваніў бы ёй, каб даведацца, ці браў нябожчык з сабою апошнія тры гады абед, загорнуты ў цырату.
— Жанв’е, прышлі па мяне машыну. Я на вуліцы Бондзі. Буду чакаць насупраць кінатэатра «Адраджэнне».
Потым камісар даручыў Жанв’е распытаць у крамах на бульвары Сэн-Мартэн, ці ведаюць там Луі Турэ. Праўда, такое заданне ўжо атрымаў інспектар Нэвэ, але ў такіх справах, дзе прыходзіцца спадзявацца на шчаслівы выпадак, лішняя праверка ніколі не зашкодзіць.
— I дай фота ў газеты. Няхай яны і далей паведамляюць аб справе Турэ як аб самым банальным забойстве.
— Зразумеў. Высылаю машыну.
Было холадна, і, згадаўшы, як кансьержка з нагоды візіту Турэ бегала ў краму па кальвадос, Мэгрэ выпіў кілішак. Потым, засунуўшы рукі ў кішэні, перайшоў цераз бульвар і зазірнуў у тупік, дзе забілі Турэ.
Мабыць, ніхто не звярнуў асаблівай увагі на газетныя паведамленні аб забойстве: Мэгрэ вельмі доўга стаяў ля вітрын ювелірнага магазіна, але ніводны чалавек так і не зазірнуў у тупічок пацікавіцца.
У магазіне працавалі пяць ці шэсць прадаўцоў. Надта дарагіх вырабаў не было. На большасці тавараў віселі этыкеткі «Рэкламная цана». Было багата брыльянтаў, пераважна фальшывых, сустракаліся, напэўна, і сапраўдныя. Заручальныя пярсцёнкі, будзільнікі, насценныя гадзіннікі, не вельмі густоўныя.
Звярнуўшы на камісара ўвагу, да дзвярэй з ветлівай усмешкаю падышоў прадавец, збіраючыся запрасіць нерашучага, як ён, напэўна, падумаў, пакупніка ў магазін, але Мэгрэ рушыў далей.
Праз некалькі хвілін ён ужо ехаў у службовай машыне на вуліцу Клін’янкур.
Раён быў ціхі, небагаты. Крама панны Леон, пад шыль-
даю «Усё для самых маленькіх», ледзь віднелася, заціснутая паміж мясной лаўкаю і шынком для шафёраў.
Увайшоўшы ў краму, Мэгрэ адразу ж сумеўся: ні тая старая жанчына, што сядзела ў фатэлі з кошкаю на каленях у суседнім з крамным пакоі, ні гэтая, маладзейшая, што ціха выслізнула насустрач яму, ніяк не адпавядалі ягонаму ўяўленню аб Капланавай сакратарцы, уяўленню, якое ён паспеў скласці, пагутарыўшы з кансьержкаю. Вядома, камісар разумеў, калі кіраваўся сюды, што сустрэне старую панну, аднак не настолькі ж ужо «кідкую» — сакратаркаю ўсё ж такі жанчына колісь была.
Але, канечне, гадаць не прыходзілася: панна Леон — гэтая, маладзейшая.
Яна дужа нагадвала мнішку. Вельмі ўжо строгая, як на любы погляд, чорная сукенка, твар і рукі здаваліся зусім бясколернымі, абяскроўленымі. Праўда, на тонкіх вуснах віднелася нешта накшталт слабенькай усмешкі, якая хоць трохі ажыўляла невыразны твар.
Рысы ўсе былі вельмі незаўважныя, так бы мовіць, нават нейкія сцёртыя, але за выняткам адной — тоўстага носа, які так і кідаўся ў вочы.
Як смешна, падумаў Мэгрэ, што яе завуць Леон1. Вялікі мясісты нос рабіў жанчыну і праўда падобнай да ільвіцы ў заапарку — у час сну. Але ж якая только гэта ільвіца...
3 суседняга пакоя ішло цяпло ад грубкі. Адчувалася адразу, што палілі тут не шкадуючы. На прылаўку і на паліцах раскладзены пушыстыя распашонкі, пінеткі з ружовымі ці блакітнымі банцікамі, каптурыкі, сукеначкі...
— Што пану трэба?
— Камісар Мэгрэ, крымінальны вышук.
Жанчына сумелася.
— Учора забілі аднаго з вашых былых саслужыўцаў, Луі Турэ...
3 усіх жанчын, з якімі камісар паспеў сустрэцца па
1 L е о n п е — ільвіца (фр.).
справе Турэ, гэтую раптоўнае паведамленне ўразіла найбольш: яна знерухомела, вусны збялелі.
— Даруйце, што я так знянацку...
Панна Леон моўчкі пакруціла галавою, паказваючы, што камісару няма чаго прасіць прабачэння.
У суседнім пакоі рыпнуў фатэль.
— Каб знайсці злачынцу, нам трэба сабраць як мага больш звестак аб забітым...
Панна Леон зноў моўчкі кіўнула.
— Я думаю, вы добра ведалі нябожчыка.
Яе твар нібыта прасвятлеў.
— Як гэта здарылася? — спыталася яна нарэшце, з цяжкасцю выгаварыўшы словы. Зазірнуўшы ў суседні пакой, запыталася: — He хочаце сесці?
— А мы не патрывожым вашу маці?
— Яна зусім глухая. Ей будзе нават прыемна паглядзець на іншага чалавека.
Мэгрэ не стаў казаць, што яму не надта хочацца ў перагрэты пакой, і прыняў прапанову.
Цяжка было вызначыць узрост панны Леон. Напэўна, ёй было больш як пяцьдзесят. Маці выглядала гадоў на восемдзесят. Свой тоўсты нос дачка, напэўна, займела ад бацькі: на сцяне вісела фатаграфія мужчыны з такой самай «бульбінай». Жанчына, бадай, усведамляла сваю непрыгожасць з самага дзяцінства.
— Я толькі што быў у кансьержкі на вуліцы Бондзі.
— Яна, канечне, не магла паверыць?..
— He магла. Відаць, што яна яго любіла,
— Яго ўсе любілі.— Панна Леон пачырванела.— Які ён быў добры! — таропка дадала яна.
— Вы яго часта бачылі?
— Ён прыходзіў да мяне... Нячаста, вядома. Я жыву далёка ад цэнтра, а ён чалавек заняты.
— Вы ведаеце, чым ён займаўся апошнім часам?
— Я ў яго пра гэта ніколі не пыталася. Па-мойму, ёы жыў нябедна. Думаю, пан Луі меў уласную справу — ён мог заявіцца да мяне ў любы час дня.
— А ён не расказваў пра людзей, з якімі кантактаваў?
— Мы пераважна ўспаміналі нашае жыццё ў Капланаў, пана Макса... А жонку яго вы бачылі? — неяк нерашуча запыталася яна.
— Учора ўвечары.
— I што яна вам сказала?
— Яна не разумее, чаму ў яго ў момант смерці былі на нагах жоўтыя чаравікі. Яна лічыць, што іх надзеў забойца.
Але панна Леон, як і кансьержка, таксама бачыла яго ў жоўтых чаравіках.
— Ен іх часта надзяваў.
— Ужо тады, калі яшчэ працаваў у Каплана?
— He, толькі пазней. Прайшло досыць шмат часу, як я яго першы раз у іх убачыла.
— А колькі прыблізна, не скажаце?
— Прыблізна год.
— Вас здзівіла, што ён быў у жоўтых чаравіках?
— Здзівіла. Гэта было не ў яго стылі.
— Што вы тады падумалі?
— Што ён змяніўся.
— Ен і праўда змяніўся?
— Ва ўсякім разе, ён быў ужо не такі, як раней. Жартаваў інакш. Нават рагатаў.
— А раней ён смяяўся?
— Цішэй. У ягоным жыцці з’явілася штосьці новае.
— Жанчына?
Мэгрэ разумеў, што пытанне жорсткае, аднак яго трэба было задаць.
— Магчыма.
— Ен дзяліўся з вамі сваёй тайнай?
— He.
— А за вамі ён ніколі...
— Ніколі! — пачырванеўшы, таропка перапыніла яна.— Клянуся! Я ўпэўнена, што яму гэта нават у галаву не прыйшло б.
Кошка, якая еядзела на каленях у старой, пераскочыла на калені да Мэгрэ.
— Няхай сядзіць,— сказаў ён панне Леон, калі тая хацела сагнаць кошку.
Старая расчаравана пазірала на яго. Камісару захацелася закурыць люльку, але дзе тут закурыш!
— Закрыццё фірмы Капланаў для вас усіх было цяжкім ударам?
— Вельмі цяжкім.
— А для пана Турэ асабліва?
— Пан Луі быў больш за ўсіх прывязаны да гэтага дома. Там яму ўсё было роднае. Ен жа, зразумейце, пачаў працаваць там кур’ерам з чатырнаццаці гадоў!
— Адкуль ён прыехаў?
— 3 Бэльвіля. Ен расказваў мне: калі памёр яго бацька, маці пераехала ў Парыж. Гэта яна прывяла яго да старога Каплана.
— Маці памерла?
— Даўно ўжо.
Мэгрэ чамусьці здавалася, што жанчына нешта ўтойвала. Яна глядзела яму ў самыя вочы, аднак камісар адчуваў у іх нейкі няўлоўны рух.
— Я чуў, што яму было цяжка знайсці новае месца.
— Хто гэта вам сказаў?
— Мне так здалося са слоў кансьержкі.
— Самі разумееце, як гэта цяжка — знайсці працу, калі табе ўжо за сорак і няма спецыяльнасці. Мне самой...
— Прыйшлося шукаць працу?
— Толькі некалькі тыдняў.
— А пан Луі як?
— Ен шукаў нашмат больш.
— Вы гэта дакладна ведаеце?
— Дакладна.
— Ен заходзіў да вас тады?
— Заходзіў.
— Вы яму чым-небудзь дапамаглі?
Цяпер камісар ужо не сумняваўся, што панна Леон сабрала на чорны дзень сякія-такія грошы.
— Чаму вы ў мяне пытаецеся пра гэта?
— Таму, што пакуль я не буду ведаць, які гэта быў чалавек у апошнія гады, у мяне няма аніякага шанцу натрапіць на след забойцы.
— Я раскажу вам усё,— сказала яна, падумаўшы.— Але прашу вас, каб усё засталося паміж намі. Галоўнае, каб пра гэта не даведалася жонка.
— Вы яе ведаеце?
— Ен расказваў мне пра яе. Яе швагры ўсе добра ўладкаваныя, у кожнага свой дом.
— У яго таксама.
— Гэта яна прымусіла яго купіць дом і пасяліцца ў Жувізі, побач з яе сёстрамі.
Голас у панны Леон задрыжаў.
— Ен баяўся сваёй жонкі?
— Проста ён нікому не мог зрабіць балюча. Калі за некалькі тыдняў да Новага года мы засталіся без працы, ён не захацеў псаваць сваім родным настрой пад канец года.
— I нічога ім не сказаў, каб яны па-ранейшаму думалі, што ён у Каплана?
— Ен спадзяваўся знайсці працу праз некалькі дзён, потым — праз некалькі тыдняў. Але ж гэты дом... Ен купіў яго ў крэдыт і павінен быў плаціць за яго штогод. Самі разумееце, у якое становішча трапіў бы ён, калі б не заплаціў тады.
— У каго ён пазычыў?
— У мяне і пана Сэмброна. Гэта наш бухгалтар. Ен ужо не працуе. Жыве адзін, на набярэжнай Межысэры.
— Як у яго з грашыма?
— Ен ледзьве зводзіць канцы з канцамі.
— Чаму пан Луі не звярнуўся да пана Каплана?
— Той нічога не даў бы. Такі ўжо ў яго характар. Дарэчы, у дзень закрыцця фірмы ён выдаў кожнаму канверт з 178
трохмесячнай зарплатай, дык пан Луі пабаяўся з-за жонкі пакінуць гэтыя грошы пры сабе.
— Яна правярала яго кашалёк?
— Напэўна. Я захоўвала яго грошы ў сябе. Тры месяцы ён забіраў іх у меня па частцы, усё роўна як зарплату. Калі гэтыя грошы кончыліся, тады і пазычыў у мяне. Але ён мне ўсё аддаў.
— Калі?
— Месяцаў праз восем-дзевяць.
— Вы доўга яго не бачылі пасля таго, як ён узяў у вас грошы?
— 3 лютага па жнівень.
— Вы тады не хваляваліся?
— Я ведала, што ён прыйдзе. Нават калі і не зможа іх аддаць...
— Ен сказаў вам, што знайшоў новую працу?
— Сказаў.
— Ен быў ужо ў жоўтых чаравіках?