• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    — Дык ён — студэнт?
    — Чакайце. Я пацікавіўся, ці даўно працуе ён у кнігарні. Выявілася, трохі больш як год. Спачатку ён працаваў поўны дзень. А месяцы тры назад аб’явіў, што слухае лекцыі на юрыдычным факультэце, і перайшоў на паўдня.
    — У цябе ёсць яго адрас?
    — Ен жыве са сваімі бацькамі на вуліцы Шаціён, насупраць царквы Монруж. Але я яшчэ не кончыў. Сёння Жарыс не прыйшоў на працу. За ўвесь час, што ён працуе, гэта здарылася з ім два ці тры разы, і кожны раз ён папярэджваў па тэлефоне. А сёння — не.
    — А ўчора ён працаваў?
    — Працаваў. Я падумаў, што вас зацікавіць, дзе ён жыве, 1 паехаў на вуліцу Шаціён. Кватэра дагледжаная. Дома была маці. Вельмі прыстойная кабета.
    — Ты сказаў ёй, што ты з паліцыі?
    — Вядома, не. Я сказаў, што я ягоны сябра і што мне трэба тэрмінова яго знайсці.
    — I яна адаслала цябе ў кнігарню?
    — Угадалі. Яна ні аб чым не падазрае. Ен выйшаў з дому, як звычайна, у пачатку дзевятай. Яна паняцця не мае ні аб якім юрыдычным факультэце. Бацька працуе ў магазіне тканін. Яны не такія багатыя, каб іх сын вучыўся ва універсітэце.
    — Што ты зрабіў далей?
    — Зрабіў выгляд, што памыліўся, што, напэўна, у яе сына тое самае прозвішча, што і ў майго сябра. А пасля папрасіў паказаць яго фатаграфію. Ей нават у галаву не прыйшло ў чымсьці мяне западозрыць. Яна, калі я прыйшоў, якраз прасавала бялізну, дык больш думала пра тое, каб прас не прапёк прасціну. А я ўсё яе загаворваў...
    Мэгрэ маўчаў, не выяўляючы аніякага захаплення. Па ўсім адчувалася, што Сантоні ў камісаравай брыгадзе — пачатковец. Усё, што ён расказваў, нават тон, усё гэта супярэчыла стылю Мэгрэ.
    — Адыходзячы, шэф, я непрыкметна...
    Мэгрэ працягнуў руку.
    — Дай.
    Камісар адразу зразумеў, што Сантоні ўкраў фатаграфію. Мяркуючы па здымку, Жарыс быў яшчэ зусім маладзён — худы, нервовы, валасы доўгія, як у дзяўчыны. Напэўна, падабаецца жанчынам і ведае пра гэта.
    — Гэта ўсё?
    — Паглядзім, ці вернецца сёння ўвечары галубок дамоў?
    Мэгрэ ўздыхнуў:
    — Паглядзім...
    — Вы незадаволены?
    Навошта яму нешта тлумачыць?.. Сантоні зрабіў усё так, як зрабіў бы любы пачатковец, чалавек з іншай брыгады. Калі-небудзь ён сам усё зразумее.
    — He думайце, што я ўпусціў дзяўчыну. Я ведаю, дзе яе знайсці. А палове шостай, сама позна без чвэрці шэсць яна вяртаецца ў кантору і здае выручаныя грошы і акцыі. Мне туды ісці?
    Мэгрэ ледзь ужо не крыкнуў, каб ён не лез сам, куды не просяць — аднак стрымаўся. Гэта ўсё-такі было б несправядліва: інспектар стараўся як мог.
    — Правер, ці вернецца яна на працу і ці паедзе на вакзал.
    — Можа, і сябра з’явіцца?
    — Можа. Калі ён зазвычай вяртаецца дамоў?
    — У сем гадзін. На вячэру. Ён заўсёды прыходзіць у гэты час дамоў, нават калі пасля куды-небудзь сыходзіць.
    — У іх, відаць, няма тэлефона?
    — Няма.
    — А ў кансьержкі ёсць?
    — He думаю. He такі гэта дом, каб да яго правялі тэлефон. Але я праверу.
    Ен пагартаў даведнік.
    — Зазірні туды а палове восьмай і папытайся ў кансьержкі, ці вяртаўся ён. А фатаграфію пакінь мне.
    Раз ужо Сантоні яе прыхапіў, лепш пакінуць яе тут. Можа, прыдасца.
    — Вы застаяцеся тут?
    — He ведаю. Але ты сувязь з аддзяленнем падтрымлівай.
    — Дык чым мне пакуль заняцца? У мяне ёсць яшчэ дзве гадзіны.
    — Правер спісы мэбліраваных пакояў. Магчыма, якінебудзь запісаны на імя Луі Турэ.
    — Думаеце, ён здымаў пакой у Парыжы?
    — А дзе ж, ты думаеш, ён пакідаў свае жоўтые чаравікі і чырвоны гальштук перад тым, як вярнуцца дамоў?
    — А сапраўды?..
    Дзве гадзіны назад пачалі прадаваць вячэрнія газеты, у іх быў змешчаны маленькі фотаздымак Луі Турэ з кароткім, подпісам:
    «Луі Турэ, забіты ўчора пасля абеду ў тупіку ля бульвара Сэн-Мартэн. Паліцыя ідзе па магчымым следзе».
    Па магчымым следзе... Гэта была няпраўда. Але газеты заўсёды дадаюць што-небудзь ад сябе. Цікава, зрэшты, што дагэтуль ніхто не патэлефанаваў камісару, каб атрымаць дадатковыя звесткі. Мэгрэ ўвесь час чакаў такога званка.
    Амаль заўеёды ў такіх выпадках нехта заяўляе, што ведаў забітага або бачыў яго незадоўга да смерці, ці паведамляе, што заўважыў на месцы злачынетва якога-небудзь падазронага чалавека. Звычайна большасць сведчанняў праверкаю не пацвярджаецца. Аднак іншым разам яны дапамагаюць натрапіць на след.
    Тры гады Луі Турэ ад’язджаў з Жувізі адным і тым самым цягніком і вяртаўся дадому ў адзін і той самы час. Тры гады ён нязменна браў з сабою свой загорнуты ў кавалачак Цыраты абед, як рабіў гэта ўсё сваё жыццё.
    Але куды ж ён дзяваўся, прыехаўшы на Ліёнскі вакзал? Вось у чым была тайна.
    Першыя месяцы ён хутчэй за ўсё шукаў новае месца. Стаяў, як і многія іншыя, у чарзе перад рэдакцыямі, каб потым імкліва кінуцца па ўказаным у свежым вьшуску газеты адрасе. А можа, спрабаваў хадзіць па кватэрах, прадаючы што-небудзь накшталт пыласосаў?..
    Але раз яму прыйшлося ўрэшце пазычыць грошы ў панны Леон і старога бухгалтара, то, відаць, нічога ён не знайшоў.
    Потым ягоныя сляды губляюцца на многія месяцы. А яму ж трэба было не толькі штомесяц прыносіць дамоў сваю ранейшую зарплату, а яшчэ і аддаць пазыку.
    А ён кожнага разу вяртаўся дамоў, як ні ў чым не бывала, з выглядам чалавека, які адпрацаваў увесь дзень.
    Hi жонка ягоная нічога не падазравала, ні дачка, ні сёстры, ні швагры-чыгуначнікі.
    Але вось аднаго разу ён раптам з’яўляецца на вуліцы Клін’янкур у панны Леон, вяртае пазыку і прыносіць маці цукеркі.
    А на нагах у яго новыя і — чамусьці — жоўтыя чаравікі.
    Можа, менавіта ў гэтых жоўтых чаравіках і была адна з прычын, з якой Мэгрэ адчуваў сімпатыю да забітага?.. Ен сам у свой час марыў аб жоўтых чаравіках. У дні ягонай маладосці яны лічыліся апошнім крыкам моды.
    Аднойчы, неяк неўзабаве пасля жаніцьбы, ён купіў сабе такія. Дарэчы, ён купляў іх якраз на бульвары Сэн-Мартэн, у краме насупраць тэатра Амбігю. Калі ён іх набыў, то не рашыўся надзець адразу ж. А калі дома разгарнуў скрутак, жонка засмяялася:
    — Ты што, збіраешся іх насіць?
    Так ён ніколі іх і не абуў. Жонка сама аднесла іх назад у краму, зманіўшы, што яны малыя.
    Луі Турэ таксама купіў сабе незвычайныя чаравікі — і Мэгрэ надаваў гэтай акалічнасці асаблівы сэнс.
    Напэўна, гэтая пакупка была для Турэ сімвалам ягонага вызвалення ад хатніх акоў. У жоўтых чаравіках ён адчуваў сябе вольным. Пакуль ён у іх, пакуль не абувае зноў чорных — ніхто, ні жонка, ні дачка, ні радня, не мае над ім ніякае ўлады.
    I яшчэ. Таго дня, калі Мэгрэ купіў іх, яму аб’явілі аб надбаўцы — дзесяць франкаў у месяц. Тады франкі яшчэ былі франкамі, і ён адразу ж адчуў сябе багатым.
    Мабыць, тое ж самае здарылася і з Турэ. Ен вярнуў пазыкі, зрабіў падарункі сваім былым саслужыўцам... Пасля таго пачаў наведваць панну Леон і кансьержку...
    Але чаму ён ніколі не казаў нікому, чым займаецца?..
    Кансьержка выпадкова ўбачыла яго ў адзінаццаць гадзін раніцы на лаўцы на бульвары Сэн-Мартэн.
    Яна нават не загаварыла з ім, зрабіла выгляд, што не заўважыла яго. Ведама ж, такі чалавек, як пан Турэ, у ягоным узросце, у гэтакі час, калі ўсе, як мурашкі, завіхаюцца на працы, нібыта апошні абібок, разваліўся на лаўцы!
    I Сэмброн таксама ўбачыў яго нядаўна на лаўцы. Праўда, гэтым разам у іншым месцы, на бульвары Бон-Нувэль, але ўсё ж — за два крокі ад бульвара Сэн-Мартэн.
    Бухгалтар не быў такі далікатны, як кансьержка. А можа, Турэ яго сам першы прыкмеціў?
    Ці меў ён з кім-небудзь на гэтай лаўцы спатканне?
    I хто быў гэты чалавек, які хадзіў каля лаўкі, нібыта чакаў нейкага знака?
    Сэмброн пра яго амаль нічога не сказаў. Але адно ягонае меркаванне было вельмі істотнае:
    «Ен быў падобны на чалавека, які прызвычаіўся сядзець на лаўках».
    Мабыць, гэта быў чалавек без пэўнага занятку, які бавіў час на лаўках, разглядаючы ад няма чаго рабіць прахожых.
    У кожным парыжскім квартале — свой тып разяватых праціральнікаў штаноў. Можа, гэта быў пенсіянер? Але на бульвары Сэн-Мартэн пенсіянеры — нячастыя госці.
    Дзве несумяшчальныя рэчы: з аднаго боку — жоўтыя чаравікі франта, з другога — баўленне часу на лаўцы, занятак чалавека старога або апушчанага.
    А нарэшце прыйшоў дзень, калі нехта нячутна пракраўся ўслед за ім у тупічок і за дзесяць крокаў ад натоўпу на бульвары ўсадзіў яму ў спіну нож. I што, што магло спатрэбіцца Турэ ў гэтым тупіку?..
    За акном цямнела, прыйшлося запаліць лямпу. Мэгрэ ўстаў і зняў паліто з вешалкі,
    Выходзячы, ён сказаў інспектарам з суседняга пакоя: — Я буду праз гадзіну-дзве.
    Ен не паехаў на службовай машыне, а сеў у канцы вуліцы на аўтобус і, даехаўшы за некалькі хвілін да Севастопальскага бульвара, сышоў.
    На вуліцах было людна. Яшчэ зусім нядаўна ў гэты час хадзіў па іх і Луі Турэ, не ведаючы, магчыма, чым заняцца, перш чым змяніць свае жоўтыя чаравікі на чорныя і адправіцца на Ліёнскі вакзал.
    На другім баку бульвара Бон-Нувэль Мэгрэ прыкмеціў лаўку.
    «Напэўна, гэтая»,— падумаў ён.
    На лаўцы ніхто не сядзеў.
    На рагу Сэн-Мартэн чакалі кліентаў прастытуткі. Іншыя сядзелі ў маленькім бары, мужчыны побач гулялі ў карты.
    I тут камісар убачыў інспектара Нэве і зрабіў яму знак. Адна прастытутка вырашыла, што Мэгрэ кліча яе, і ўстала, камісар спыніў яе маўклівым жэстам.
    Раз ужо Нэвэ апынуўся тут, дык, пэўна, паспеў распытаць усіх: такіх кабетак у сваім квартале ён ведаў добра.
    — Як жыццё? — спытаўся Мэгрэ ў Нэвэ.
    — Прыйшлі зірнуць?
    — Ды так, на хвілінку.
    — А я ўжо з васьмі раніцы. Апытаў ужо чалавек пяцьсот.
    — Даведаўся, дзе ён абедаў?
    — Даведаўся.
    — Я так і думаў.
    — Чаму?
    — Турэ быў чалавек звычкі, наўрад ці ён стаў бы кожнага дня хадзіць у іншае месца.
    — Вось там,— паказаў Нэвэ рукою на сціплы рэстаранчык.— Там дагэтуль ляжыць ягоная сурвэтка з нумарам.
    — I што табе там расказалі?
    — Ен заўсёды сядаў за адзін і той самы столік у глыбіні залы, непадалёк ад стойкі. Яго зазвычай абслугоўвала адна афіцыянтка. Здаравенная такая кабыла, рыжая. Ведаеце, як
    яна яго называла?.. «Мой дружок...» Яна сама мне пра гэта сказала. Так і пыталася ў яго: «Ну што, мой дружок, будзем сёння есці?» Сцвярджае, што яму гэта падабалася. Яна часта загаворвала з ім, але ён ніколі да яе не заляцаўся. Яна не раз бачыла яго на бульвары на лаўцы, і кожны раз ён вітаў яе рукою. I заўсёды гэта было каля трох гадзін дня, у час яе перапынку. Аднойчы яна сказала яму: «Здаецца, мой дружок, вы працаю не струджаны!» А ён адказаў, што працуе ўначы.