• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    — Напэўна, вы і вашы сёстры знаёмыя з усімі, хто будзе на пахаванні, а я не ведаю нікога...
    — Разумею! — усклікнуў Маньен, нібыта гэтая думка прыйшла і яму самому ў галаву адначасна.
    Сваім пыхлівым выглядам ён паказваў, што ведае ўсё наперад.
    — Я проста папрасіў бы вас паказаць мне на пахаванні незнаёмых людзей, калі такія будуць.
    — Вы думаеце, прыйдзе забойца?
    — Неабавязкова. Але мой абавязак — нічога не ўпускаць.
    — Вы маеце на ўвазе якую-небудзь жанчыну? — спыталася пані Турэ.
    I яе твар, і твары сясцёр адразу ж сталі аднолькава злыя.
    — Я нічога не маю на ўвазе. Я шукаю забойцу. Калі заўтра на пахаванні вы зробіце мне знак, я зразумею.
    — Калі заўважым любога незнаёмага?
    Мэгрэ кіўнуў, папрасіў прабачэння за клопаты і выйшаў. Маньен правёў яго да дзвярэй.
    — Натрапілі на след? — спытаўся ён тонам, якім гавораць з доктарам пасля агляду хворага.
    — He.
    — I не маеце ніякіх падазрэнняў?
    — Ніякіх. Да пабачэння.
    У машыне Мэгрэ ўспомніў, як дваццацігадовым юнаком ён трапіў упершыню ў сталіцу. Тады яго найбольш уразіў няспынны рух натоўпу, калаўрот сотняў тысяч людзей. Ен з міжвольнай трывогаю назіраў за тымі, хто, страціўшы раўнавагу, кідаўся ў паток і плыў па цячэнні. Але асаблівае спачуванне выклікалі ў яго сціпла і чыста апранутыя людзі. Якіх толькі намаганняў яны не прыклалі, каб застацца на паверхні і стварыць ілюзію, што яны жывуць і што гэтае жыццё вартае таго, каб яго пражыць!
    Вось і Луі Турэ дваццаць пяць гадоў сядаў кожнае раніцы ў адзін і той самы цягнік, бачыў адны і тыя ж твары, і пад пахаю ў яго быў адзін і той самы загорнуты ў цырату сняданак; увечары нябога вяртаўся ў сваё жытло, якое Мэгрэ называў у думках «домам трох сясцёр». Хоць сёстры і жылі на суседніх вуліцах, яны закрывалі нябожчыку далягляд, як вялізны мур.
    — У камісарыят, шэф? — спытаўся шафёр.
    — He. Дамоў.
    Гэтым вечарам ён пайшоў з жонкаю ў кінатэатр на бульвары Бон-Нувэль, той самы, куды хадзіў і Луі Турэ.
    Яны двойчы прайшлі міма таго самага тупіка.
    — У цябе кепскі настрой? — спыталася жонка.
    — He.
    — Ты за ўвесь вечар і слова не сказаў.
    — Ты што?.. А я і не заўважыў.
    Уранку на горад абрынулася залева. Ліло як з вядра. Вецер вырываў з рук прахожых парасоны.
    — Такое надвор’е часта бывае на пахаванне,— заўважыла пані Мэгрэ.— Багата сёння клопату?
    — Яшчэ не ведаю.
    — Надзень галёшы.
    Мэгрэ так і зрабіў, але ўсё роўна паспеў добра прамокнуць, перш чым удалося сесці ў таксоўку. Халодныя кроплі сцякалі з капелюша за каўнер.
    — На набярэжную Арфэўр.
    Пахаванне адбудзецца ў дзесяць. Мэгрэ з нецярпеннем чакаў, калі прыйдзе Нэвэ. Ен вырашыў узяць яго з сабою: а раптам каго-небудзь пазнае на пахаванні?..
    — Есць што новае? — спытаўся камісар у Сантоні.— Не?.. Складзі спіс Жарысавых сяброў, знаёмых, увогуле, усіх, з кім ён сустракаўся апошнія гады.
    — Я ўжо пачаў.
    — Працягвай.
    З’явіўся Нэвэ.
    — Надвор’е пахавальнае,— буркнуў інспектар.
    У дзесяць яны былі ўжо перад домам Турэ.
    У знак жалобы з абодвух бакоў дзвярэй былі нацягнуты чорныя палотнішчы з серабрыстымі махрамі. Ля ганка, на незаасфальтаваным тратуары стаялі людзі пад парасонамі. Усяго іх было чалавек пяцьдзесят. Многія заходзілі ў дом. Віднеліся людзі і ў суседніх дварах.
    Спачатку прыбыў катафалк. Потым таропка прайшлі святар і хлопчык, які нёс крыж.
    Нішто не спыняла парываў ветру, мокрая адзежа прыставала да цела. Труна адразу ж намокла.
    — Нікога не пазнаеш? — запытаўся Мэгрэ ў Нэвэ, калі працэсія рушыла.
    Нэвэ пакруціў галавою.
    Жанчына, якой Турэ падараваў парсцёнак, напэўна, не прыйшла. Праўда, на адной кабеце быў лісіны каўнер, але камісар заўважыў яе яшчэ раней, калі яна выходзіла з дома насупраць і замыкала дзверы на ключ. I з прысутных мужчын нікога нельга было ўявіць заўсёднікам лавак на бульварах.
    I ўсё ж Мэгрэ застаўся на пахаванні да канца.
    Камісар двойчы сустрэў позірк Монікі. I кожны раз адчуваў, як сціскаецца яна ад страху.
    На могілках было па калена гразі: магілу выкапалі на новым участку, куды яшчэ не праклалі дарожкі.
    Калі пані Турэ сустракалася позіркам з камісарам, яна кожны раз уважліва аглядвала прысутных, паказваючы, што памятае аб ягонай просьбе. Калі ён падышоў да сям’і, якая выстраілася ў рад ля магілы, каб выказаць спачуванне, удава шапнула:
    — Я нікогда не заўважыла...
    Дождж пазмываў пудру з твараў у жанчын, ва ўсіх пачырванелі насы.
    Мэгрэ і Нэвэ пачакалі яшчэ хвілінку на могілках і прайшлі ў шынок насупраць. Камісар заказаў два грогі. А праз некалькі хвілін тут была ўжо добрая палова працэсіі. Каб сагрэцца, людзі пераступалі з нагі на нагу.
    Мэгрэ пачуў абрывак размовы:
    — А пенсію яна за яго атрымае?
    — He. Ен жа быў простым кладаўшчыком у нейкай краме. Такім пенсіі не даюць. Гэта за шваграмі ягонымі жанкі файна жывуць — чыгуначнікі ўсё-такі. А пан Луі быў у іх увогуле кімсьці накшталт сваяка-бедалагі... Вось так вось...
    — Дык што ж жонка з дачкою рабіцьмуць?
    — Дачка ж працуе... Пакой, можа, здадуць кватаранту...
    — Ну што, Нэвэ, хадзем? — прапанаваў Мэгрэ інспектару.
    3 машыны сцякала брудная вада. Залева секла і секла.
    У камісарыяце было сыра і холадна, на падлозе віднеліся брудныя сляды.
    — Нічога новага, Люка?
    — Званіў Лапуэпт. 3 бістро на плошчы Рэспублікі. Ен знайшоў пакой.
    — Пакой Турэ?
    — Ёв так думае. Але гаспадыня не надта гаваркая.
    — Выклікалі яе сюды?
    — He. Можа, вы самі лепш туды сходзіце?
    Мэгрэ і праўда думаў пайсці да Лапуэнта, а не сядзець тут у кабінеце.
    Калі Мэгрэ ўвайшоў у бістро, ён адразу ж знайшоў Лапуэнта: той сядзеў ля каміна і піў каву,
    — Адзін грог! — заказаў камісар.
    — Дзе гэты пакой? — запытаўся ён у Лапуэнта.
    — За два крокі адсюль. Знайшоў зусім выпадкова. Дом у спісах не значыцца.
    — Ты не памыліўся?
    — He. На вуліцы Ангулем я ўбачыў аб’яву: «Здаецца пакой». Трохпавярховы дом, без кансьержкі. Я пазваніў і папрасіў паказаць пакой. Гаспадыня ў гадах, колісь, мусіць, была прыгажуня, але цяпер сівая, аблезлая, тоўстая. Выйшла да мяне ў халаце. Перш чым упусціць мяне, запыталася, ці здымаю я пакой сабе асабіста і ці адзін буду жыць. Пакуль яна са мною перагаворвалася, на другім паверсе прыадчыніліся дзверы, і я заўважыў вельмі вабную дзяўчыну.
    — Бардэль?
    — He зусім. Але мне здалося, што гаспадыня з гэтымі справамі знаёмая. Пакуль падымаліся наверх, яна запыталася, як я збіраюся плаціць — штомесяц ці часцей, дзе я працую. Пакой — вокнамі на двор. Абсталюнак неблагі. Праўда, як на мой густ, дык зашмат таннага шоўку і аксаміту. Лялька на канапе. У пакоі пахла яшчэ, так бы мовіць, жанчынаю. Гаспадыня пацікавілася, хто мне даў
    адрас. Я ледзь не прагаварыўся, што даведаўся па аб’яве. Шчыра кажучы, мяне ўвесь час бянтэжыла адна з яе цыцак: яна ўсё выслізгвала з халата. Я сказаў, што паведаміў мне пра пакой адзін мой сябра. I што сябра гэты жыве ў яе. Яна запыталася хто. Калі я назваў Турэ, то адразу зразумеў, што яна яго ведае. Яна і з твару змянілася, і голас стаў іншы. «Не ведаю, кажа, такога!» Як адрэзала. А потым пытаецца, ці няма ў мяне звычкі позна вяртацца дамоў. Было ўжо відаць, што вырашыла пазбавіцца ад мяне. Але я прыкінуўся прасцячком. Кажу: «Можа, мой сябра яшчэ тут? Ен удзень не працуе і позна ўстае». Але яна мне: «Дык вы будзеце здымаць пакой ці не?» Буду, кажу. «Плата наперад». Я дастаў кашалёк і, нібыта выпадкова, выняў фота Турэ. ♦ А,— кажу,— вось і фота майго сябра». Яна зірнула і кажа: «Не, мы, відаць, адно аднаму не падыдзем». I пайшла да дзвярэй. Я хацеў затрымаць яе, але яна папрасіла пакінуць яе ў спакоі, у яе, бачыце, абед на пліце можа згарэць. Так і развіталіся... Шэф, ды я проста ўпэўнены, што яна яго ведала! Калі я выйшаў на вуліцу, фіранка зварухнулася: яна назірала за мною.
    — Едзем! — сказаў Мэгрэ.
    Хаця дом быў за два крокі адсюль, пад’ехалі на машыне. Гаспадыня, якая выйшла адчыніць дзверы, і цяпер была ў халаце.
    — Хто там?
    — Паліцыя.
    — Што вам трэба? — Зірнула коса на Лапуэнта.— Так і ведала, што нажыву сабе бяду з гэтым малакасосам.
    — Думаю, нам будзе зручней перагаварыць у доме.
    — А я і не збіраюся трымаць вас на ганку. Мне ад вас хаваць няма чаго.
    — Чаму вы не прызналіся, што пан Турэ быў вашым жыльцом?
    — Таму, што гэта яго не датычыцца,— зноў змерыла яна Лапуэнта нядобрым позіркам.
    Яна ўвяла іх у невялікую гасцёўню. Грубка тут была
    напалена як след. Усюды ляжалі стракатыя падушкі з вышытымі на іх кошачкамі, сэрцамі і скрыпічнымі ключамі. Вокны былі занавешаны шчыльнымі шторамі, і гаспадыня запаліла святло.
    — Дык што вам ад мяне трэба?
    Мэгрэ выняў з кішэні фатаграфію Турэ.
    — Гэта ён?
    — Ен. Вы і без мяне ўсё ведаеце.
    — Доўга ён у вас жыў?
    — Прыкладна два гады. Можа, трохі болей.
    — У вас шмат жыльцоў?
    — Вядома. Мне адной дом задужа вялікі. А ў наш час кватэру знайсці нялёгка.
    — Колькі ж іх у вас?
    — Цяпер — тры.
    — Але адзін пакой свабодны?
    — Той самы, што я паказвала гэтаму малойчыку. I цяпер шкадую, што не была асцярожлівая.
    — Што вы ведаеце пра пана Турэ?
    — Ціхі і сціплы чалавек. Нікому не замінаў. Працаваў уначы...
    — А вы ведаеце дзе?
    — Я яго ні аб чым не распытвала. Ен сыходзіў увечары і вяртаўся ўранку. Спаў вельмі мала. Я яму часта казала, што трэба спаць болей. Але мне здаецца, што ўсе яны так, хто ўначы працуе,— мала спяць.
    — Ен шмат зарабляў?
    — А што вас, уласна, цікавіць?
    — Вы ж чытаеце газеты?..
    На століку ляжала разгорнутая ранішняя газета.
    — Бачу, куды вы гняце. Але спярша паабяцайце, што ў мяне не будзе непрыемнасцей. Ведаю я паліцыю...
    Мэгрэ падумаў, што кабета павінна быць у картатэцы аддзела нораваў.
    — Я ж не рэкламую сваіх жыльцоў на кожным кроку.
    He рэгістрырую ix. Гэта не злачынства. Але калі вы пачняце выкручваць мне нервы...
    — Усё будзе залежаць ад вас.
    — Вы абяцаеце?.. Дарэчы, у якім вы чыне?
    — Камісар Мэгрэ.
    — Ого! Зразумела. Гэта сур’ёзней, чым я думала. Мяне турбуюць вашы калегі з нораваў.— Яна адпусціла ў іхні адрас такое слоўца, што Мэгрэ з Лапуэнтам пераглянуліся.
    — Ну, добра. Ведаю я, што яго забілі. Але больш — нічога.
    — Як ён назваўся вам?
    — Проста — пан Луі.
    — Да яго прыходзіла жанчына? Чарнявая, сярздніх гадоў?
    — Прыходзіла. Прыгожая, гадоў сорак, умее сябе трымаць.
    — Часта прыходзіла?