Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
— Адзін дзень і адну ноч. Першую ноч ён сноўдаўся па горадзе. Прынамсі, так ён расказваў сябру. Я папярэдзіў усе пасты. Відаць, зноў бадзяецца.
— Грошы ў яго ёсць?
— Гэты хлопец не ведае.
— Вакзальныя пасты напагатове?
— Вядома.
Цікава, падумаў Мэгрэ, а што цяпер адбываецца ў Жувізі? Удава з дачкою і з сёстрамі са шваграмі, напэўна, паабедалі і разважаюць цяпер наконт будучыні пані Турэ і Монікі...
Швагры, глытнуўшы па кілішку, сядзяць цяпер, мабыць, у фатэлях і кураць цыгары. I ўдаве, бадай, чарачку паднеслі — каб узняць тонус.
Ці згадваюць яны нябожчыка? Наўрад ці. Абмяркоўваюць, хутчэй за ўсё, пахаванне. Адзначылі ж, мусіць, што, нягледзячы на залеву, народу сабралася багата?.. Ці ўцямілі хоць, што гэта перш за ўсё пашана да нябожчыка, якога самі яны так зневажалі?..
ВЗамісару хацелася б апынуцца цяпер там, асабліва ж — убачыць Моніку і шчыра пагутарыць з ёю сам-насам. Але дзе ж там пагутарыш сам-насам ды шчыра!..
I выклікаць яе афіцыйна ў паліцыю няварта было яшчэ.
Падумаўшы, Мэгрэ набраў нумар службовага тэлефона Монікі Турэ.
— Скажыце, калі ласка, панна Турэ сёння на працы?
— Яна пайшла па сямейных справах, але заўтра... Выбачайце, а хто гэта?
Мэгрэ павесіў трубку.
— Сантоні тут?
— He бачыў з самае раніцы.
— Пакінь яму запіску, каб заўтра ўранку забраў панну Турэ з працы, як толькі яна прыйдзе ў сваю кантору, і прывёў да мяне. I каб зрабіў гэта далікатна!
— Прывёў сюды?
— Але, да мяне ў бюро.
— Што яшчэ?
— Болыіі нічога! Дайце папрацаваць.
Сыты ён ужо сёння па горла і Луі Турэ, і ягонаіі сям’ёю, і ягонай жанчынаю! Каб не пачуццё службовага абавязку, ён кінуў бы зараз жа ўсе свае справы і пайшоў бы ў кіно.
Ен працаваў да сямі гадзін з такім імпэтам, быццам ад ягонай працы залежаў лёс свету. Ен закончыў і давёў да ладу» афармленне раней пачатых спраў, тых, што тыднямі, а некаторыя і месяцамі чакалі сваёй чаргі, і нават тых, што практычна не мелі ніякае важнасці.
Нарэшце ён пайшоў з бюро з пачырванелымі ад доўгага і напружанага чытання-пісання вачыма.
I тут яму здалося, нібыта нешта вакол яго перамянілася. Спачатку ён не мог зразумець, што менавіта. Нарэшце працягнуў руку — і зразумеў: перастаў ісці дождж.
Камісар адчуў, што яму ўжо яго не хапае.
6.	ЖАБРАКІ
Моніка Турэ сядзела ў «клетцы» — так Мэгрэ называўпрыёмную. Камісар даааў ёй «настояцца» — многія ў гэтай чакальні гублялі ўпэўненасць.
— Што яна там робіць? — спытаўся Мэгрэ ў Сантоні.
— Нічога.
— Як у яе настрой?
— Маўчыць. Змрочная.
Ідучы на ранішні рапарт, Мэгрэ мімаходзь зірнуў на дзяўчыну. Праз паўгадзіны, калі ён вяртаўся ў кабінет, яна сядзела ў той самай паставе.
3 зашклёнай чакальні было добра відаць калідор аддзялення. Сноўдалі туды-назад інспектары з пульхнымі папкамі. Правялі арыштаванага ў наручніках, потым — нейкую заплаканую жанчыну. Аднак на дзяўчыну, здавалася, нішто не дзейнічала. Яна захоўвала поўны спакой, хоць за гэты час у кабінет да Мэгрэ выклікалі ўжо ўсіх наведнікаў.
Праслухоўванне тэлефона Марыеты Жыбон нічога не дало: аніводкага званка. Можа, яна што-небудзь западозрыла?
Назіраючы за домам, інспектар з аддзела нораваў таксама нічога не заўважыў.
— А Жарыса ўчора ў шэсць гадзін вечара бачыў на рагу плошчы Клішы і вуліцы Баціньёль адзін паліцэйскі. Жарыс выходзіў з бістро. Схапіць яго паліцэйскі не паспеў, Жарыс знік у натоўпе. Больш яго ў гэтым квартале не бачылі, колькі ні пільнавалі.
Як сказаў уладальнік бістро, гэты кліент нікому не тэлефанаваў, але з’еў пяць яек укрутую з булачкамі і выпіў тры кубкі кавы. Даўно, напэўна, нябога не еў як след.
Затым камісара запрасіў да сябе суддзя Камельё.
— Нічога новага? — спытаўся ён.
— Спадзяюся накрыць забойцу ў бліжэйшыя дні.
— Забойства з мэтаю абрабавання?
— Думаю, што так.
Нарэшце Мэгрэ атрымаў ліст з фірмы, дзе быў зроблены
нож, якім забілі Турэ. Фірма паведамляла: па нумары на дзяржанні ўдалося высветліць, што нож — з вялікай партыі тавару, прададзенай аптавіку ў Марселі.
Выходзіць, марна пяць інспектараў ажно тры дні апытвалі ледзь не ўсіх парыжскіх гандляроў нажамі. Жанв’е мала не закалаціла.
— Нічога,— супакоіў яго камісар,— звяжыся з Марселем, няхай пашукаюць. Потым захапі Моэрса з лабараторыі і схадзі з ім на вуліцу Ангулем. Няхай Моэрс здыме ўсе адбіткі пальцаў, якія толькі знойдзе ў пакоі Турэ. Асабліва ўважліва трэба агледзець верх шафы.
А Моніка ўсё чакала. Час ад часу Мэгрэ пасылаў кагонебудзь зірнуць на яе. Дзяўчына па-ранейшаму сядзела моўчкі, нічога не рабіла і заставалася зусім спакойная. Камісар дзівіўся: пасядзеўшы гадзіну ў «клетцы», мала хто не пачынаў нервавацца.
Нарэшце, калі прайшло паўтары гадзіны, Мэгрэ загадаў запрасіць яе. Ен сустрэў дзяўчыну стоячы і папрасіў прабачэння.
— Мне хацелася б пагаварыць з вамі грунтоўна, і я быў вымушаны вырашыць спешныя справы. Сядайце, калі ласка.
Дзяўчына села, паправіла прычоску, акуратна паклала сумку на калені.
Мэгрэ сеў за стол, узяў у рот люльку, але перш чым чыркнуць запалкаю, запытаўся:
— Дазволіце?
— Дыму я не баюся, бацька курыў і дзядзькі таксама. Мінулы раз яна была ўзнерваваная, устрывожаная.
— Панна Моніка, вы вельмі любіце сваю маці?
Мэгрэ збіраўся пачаць допыт «з музыкай»: паступова і непрыкметна завесці дзяўчыну ў тупік, каб змусіць сказаць праўду. Аднак першы ж яе адказ збянтэжыў камісара.
— He,— сказала яна зусім спакойна.
— Вы хочаце сказаць, што не ладзіце з ёю?
— Я яе ненавіджу.
— А чаму, вы можаце сказаць?
Яна паціснула плячыма.
— Вы ж былі ў нас дома. Бачылі яе.
— Дакладней можна?
— Яна думае толькі пра сябе, пра сваё становішча ў грамадстве, пра сваю старасць. Злуецца, што выйшла замуж не так удала, як сёстры, і што ёй прыходзіцца рабіць выгляд, што яна жыве не горш.
— А бацьку вы любілі?
Яна маўчала, і Мэгрэ перапытаў.
— Я думаю,— адказала яна,— не вельмі прыемна гаварыць пра гэта цяпер.
— I яго вы не надта любілі?
— Яго можна было толькі пашкадаваць.
— Што вы маеце на ўвазе?
— Ён нічога не рабіў, каб палепшыць сваё становішча.
— У чым палепшыць?
— Ва ўсім.— I тут яна загаварыла з імпэтам: — Я вось дык толькі і думаю пра тое, каб палепшыць нашае так званае жыццё. Мне яно абрыдла. У мяне адна мэта — з’ехаць.
— Выйсці замуж?
— Выйсці не выйсці, але з’ехаць.
— I вы гэта збіраліся зрабіць у бліжэйшым часе?
— На днях.
— А з бацькамі вы раіліся?
— А навошта?
— Значыцца, вы з’ехалі б, не сказаўшы ні слова?
— А чаму не? Што б гэта ў іхнім жыцці змяніла?
Мэгрэ было ўсё цікавей слухаць дзяўчыну. Ен нават забыўся на сваю люльку, і яму прыйшлося запальваць яе два разы.
— Скажыце, а калі вы даведаліся, што бацька не працуе болей у Капланаў? — спытаўся ён раптам.
Мэгрэ чакаў, што дзяўчына расхвалюецца, але тая, відаць, падрыхтавалася да падобных пытанняў. Інакш растлумачыць яе поўны спакой ніяк было нельга.
— Гады тры назад. He памятаю дакладна. У студзені ці лютым.	„„„
Фірму, згадаў Мэгрэ, закрылі ў кастрычніку.
— А як вы даведаліся?
— Выпадкова. Неяк пад вечар я разносіла квіткі...
— Вы ўжо тады працавалі на вуліцы Рывалі?
— Я пайшла працаваць туды ў васемнаццаць. Дык вось, мне трэба было якраз у той самы дом, у двары якога была бацькава кантора. Было ўжо цёмна, а святло ў ёй не гарэла. Я спыталася ў кансьержкі, у чым прычына, і тая сказала, што фірма Капланаў закрылася.
— I, вярнуўшыся дамоў, вы нічога не сказалі маці?
— Нічога.
— Чаму?
— He хацела яго выдаваць. Ен пазбягаў сцэн. А тут пачаліся б такія разборы...
— Ён баяўся маці?
— Хутчзй, хацеў, каб яна не чапала яго.
У голасе дзяўчыны чулася пагарда.
— А ў бацькі вы спыталіся, дзе ён цяпер робіць?
— He.
— Дык вы высачылі яго?
— Высачыла. Назаўтра паехала ў Парыж раней за яго, сказала, што ў мяне тэрміновая праца, а на вакзале дачакалася ягонага цягніка. I пайшла ўслед за ім.
— Што ж ён рабіў у той дзень?
— Хадзіў па розных установах. Папалуднаваў булкаю. Потым спыніўся каля дошкі аб’яў. I я ўсё зразумела: ён шукаў працу.
— Але ж ён кожны месяц, як і раней, прыносіў у дом зарплату?
— I мяне гэта вельмі дзівіла. Я ўсё чакала, калі ён нарэшце прыйдзе дамоў без грошай. А ён замест гэтага неяк нават аб’явіў маці, што запатрабаваў у Каплана надбаўкі і той яе даў!
— Калі гэта было?
— Прыкладна праз паўгода. У жніўні.
— I вы вырашылі, што бацька знайшоў прапу?
— Але мне ўсё-такі хацелася праверыць, і я зноў дзень сачыла за ім. А ён і не думаў ісці ні на якую працу: гуляў па скверы, сядзеў на лаўцы. Я вырашыла, што ў яго выхадны. Праз тыдзень я зноў прасачыла за ім. Тады ён і заўважыў мяне — на Вялікіх бульварах, калі сядзеў на лаўцы. Ен збляднеў, але, доўга не думаючы, сам падышоў да мяне.
— Ен зразумеў, што вы сачылі за ім?
— He думаю. Напэўна, вырашыў, што гэта выпадковасць. Была спякота, і ён запрасіў мяне выпіць кавы з марожаным на тэрасе.
— Што ён вам сказаў?
— Што фірмы Капланаў больш няма, што ён застаўся без працы, але не кажа нічога маці, каб не турбаваць яе, бо ўпэўнены, што хутка знойдзе новую працу.
— Ен тады ўжо быў у жоўтых чаравіках?
— He, я ўбачыла іх на ім пазней, калі ён сказаў мне, што знайшоў працу. Ен дадаў тады яшчэ, што ўсё было цяжэй, чым ён думаў, але цяпер усё выдатна, ён займаецца страхаваннем і ў яго багата вольнага часу.
— А чаму ён не сказаў пра гэта маці?
— Яна пагарджае людзьмі, якія, каб зарабіць сабе на жыццё, ходзяць па кватэрах і нешта там прапануюць. Для яе гэта ўсё бадзягі, жабракі. Калі б ён сказаў ёй такое, яна б яго са свету зжыла. I ўсё праз сясцёр...
— Ваша маці, гляджу, дужа да іх прыслухоўваецца.
— Яна ні ў чым не хоча здацца горшай за іх.
— А вы яму паверылі?
— Спачатку.
— А потым?
— А потым засумнявалася.
— Чаму?
— Надта ўжо добра ён зарабляў.
— Надта?
— He ведаю, што для вас — «надта». Праз некалькі месяцаў ён сказаў маці, што яму зноў павялічылі зарплату, бо прызначылі памочнікам дырэктара. Маці пачала спрачацца:
яна хацела, каб ён не пісаўся больш у пашпарце кладаўшчыком — яна гэтага заўсёды саромелася. Яна адчувала прыніжанасць праз тое, што ейны муж — кладаўшчык! А ён адказаў, што не варта мітусіцца з-за такой драбніцы, былі б адно грошы.
— У гэты момант вы з бацькам, мабыць, пераглянуліся?