• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    — Ен заўсёды, калі быў упэўнены, што маці не бачыць, пераглядваўся са мною. 3 таго часу ён пачаў падкладваць мне ў сумку грошы. Уранку, калі-нікалі.
    — Каб заплаціць за вашае маўчанне?
    — He, чаму? Проста яму падабалася дапамагаць мне. — Вы казалі, час ад часу ён запрашаў вас абедаць.
    — Запрашаў. Шэптам назначаў спатканне і частаваў у рэстаране самымі дарагімі стравамі. Ен мяне і ў кіно запрашаў.
    — I ўвесь гэты час вы сустракалі яго ў Парыжы ў жоўтых чаравіках?
    — Заўсёды. Я спыталася ў яго, дзе ён пераабуваецца, і ён сказаў, што здымае для сваіх спраў пакой у Парыжы.
    — Ен вам даў адрас?
    — He адразу. Прайшло яшчэ багата часу.
    — У вас ужо быў які-небудзь сябра?
    — He.
    — А калі вы пазнаёміліся з Альбэрам Жарысам?
    Яна не запнулася, не пачырванела. Відаць, яна і да гэтага пытання падрыхтавалася.
    — Месяцаў пяць назад.
    — Вы яго, прабачце, кахаеце?
    — Мы павінны разам з’ехаць.
    — Каб ажаніцца?
    — Тады, калі можна будзе. Пакуль яму яшчэ толькі дзевятнаццаць і ён не можа ажаніцца без згоды бацькоў.
    — А бацькі яе не даюць?
    — I не дадуць.
    — Чаму?
    — Дык у яго ж яшчэ нічога няма: ні працы нармальнай,
    ні адукацыі. Бацькі ж толькі пра гэта і думаюць. Як мая маці.
    — I куды ж вы збіраецеся ехаць?
    — У Паўднёвую Амерыку. Я ўжо падала заяву на візу.
    — У вас ёсць грошы?
    — Трохі. Маці пакідае мне частку майго заробку.
    — Калі вы першы раз папрасілі грошай у бацькі?
    На нейкі момант яна пільна ўгледзелася ў Мэгрэ, потым уздыхнула.
    — Дык вы і гэта ведаеце?
    Але адразу ж перастала вагацца.
    — Я так і думала, што ведаеце. Таму і кажу праўду. Я не думаю, што вы сподлічаеце і перакажаце ўсё маці. Хіба толькі калі вы такі ж, як і яна.
    — Я нічога не збіраюся расказваць вашай маці.
    — Зрэшты, гэта нічога б і не змяніла.
    — Вы хочаце сказаць, што з’едзеце нягледзячы ні на што?
    — I вельмі хутка.
    — Дык як вы ўведалі бацькаў парыжскі адрас?
    Цяпер яна ўжо відавочна завагалася, але ўсё-такі сказала праўду:
    — Альбэр знайшоў ягоны пакой.
    — Высачыў?
    — Высачыў. Мы ўсё гадалі, як гэта бацька так добра зарабляе. I вырашылі дазнацца. Альбэр меркаваў, што бацька займаецца нелегальнымі фінансавымі аперацыямі.
    — А чаму гэта так вас цікавіла?
    — Ен павінен быў шмат зарабляць.
    — Вы разлічвалі, што ён дасць вам грошай?
    — Толькі на аплату парахода ў Амерыку.
    — А вы разумееце, як гэта называецца?.. Вымаганне.
    — Я лічу, што гэта натуральна, калі бацька...
    — Карацей, дружок ваш, Альбэр, пачаў сачыць за бацькам...
    — Толькі тры дні.
    — I што ён выявіў?
    — А вы што-небудзь таксама выявілі?
    — Я ў вас пытаюся.
    — Па-першае, ён выявіў, што бацька здымае пакой у доме на вуліцы Ангулем, па-другое, што бацька не займаўся ніякім страхаваннем, а бавіў час пераважна на лаўках у скверах Вялікіх бульвараў. Па-трэцяе...
    — Што — па-трэцяе?..
    — Што бацька мае каханку.
    — I як вы да гэтага паставіліся, да трэцяга?
    — Я думала, што яна прыгожая і маладая. А яна была зусім не лепшая за маці, нават падобная на яе.
    — Вы яе бачылі?
    — Альбэр паказаў мне, дзе яны зазвычай сустракаліся.
    — На вуліцы Сэнт-Антуан?
    — Ага. У кафэ. Я прайшла міма нібыта выпадкова і толькі зірнула. Я не мела часу разгледзець яе, але пэўнае ўяўленне склала. 3 ёю, мабыць, не весялей, чым з маці.
    — А потым вы пайшлі на вуліцу Ангулем?
    — Потым туды.
    — I бацька даў вам грошы?
    Даў.
    — Вы пагражалі яму, што выдадзіце маці?
    — He. Я проста сказала, што згубіла канверт з укладамі кліентаў і што, калі я іх не знайду, мяне выганяць з працы і нават аддадуць пад суд.
    — Як ён павёў сябе з вамі?
    — Ен саромеўся. Я заўважыла на століку фатаграфію, узяла яе і спытала, хто гэта. Ен адказаў, што гэта сяброўка дзяцінства, якую ён выпадкова сустрэў.
    — Вам не здаецца, што вы...— абурана пачаў Мэгрэ.
    — He. He здаецца. Я змагаюся,— перапыніла яна.
    — 3 кім?
    — 3 усім светам. Я не хачу скончыць, як маці, у затхлым жабрацкім доме.
    — Альбэр таксама заходзіў да вашага бацькі?
    — Я пра гэта нічога не ведаю.
    — Вы, мілая мая, маніце.
    Яна ўгледзелася ў камісара, потым апусціла галаву ў знак згоды.
    — Чаму вы, калі гаворка заходзіць пра Альбэра, хлусіце?
    — Таму, што з тае пары, як забілі бацьку, я адчуваю, што Альбэру будуць чыніць непрыемнасці.
    — А вы ведаеце, што ён паспеў знікнуць?
    — Ен мне званіў.
    — Калі?
    — Перад тым, як знік. Два дні назад.
    — Ен сказаў вам, куды ён дзенецца?
    — He. Ен быў вельмі ўсхваляваны. Ен перакананы, што яго абвінавацяць у забойстве.
    — Чаму?
    — Таму што ён заходзіў на вуліцу Ангулем.
    — Калі вы зразумелі, што мы напалі на ягоны след?
    — Калі ваш інспектар сустрэўся з гэтай пляткаркаю, Блянш. Яна мяне ненавідзіць. Потым выхвалялася ў аддзеле, што нагаварыла дастаткова, каб збіць з мяне, як яна сказала, пыху. Я хацела падбадзёрыць Альбэра. Сказала яму, што не трэба хавацца: гэтым адно навядзеш на сябе падазрэнне.
    — Але ён не паслухаўся?
    — He. Ен быў такі напалоханы, што нават слова па тэлефоне сказаць не мог.
    — А якія ў вас ёсць доказы, што ён сапраўды не забіў вашага бацьку?
    — А навошта яму было яго забіваць?
    Гэтым разам яна і праўда была зусім спакойная.
    — Мы ж з Альбэрам пры жаданні маглі атрымаць ад яго любыя грошы.
    — А калі б бацька адмовіўся?
    •— Ен не змог бы. Альбэру трэба было адно: сказаць, што ён раскажа ўсё маёй маці. Я ведаю, кім вы мяне лічыце. Але калі б вы пражылі лепшыя гады ў Жувізі, ды яшчэ ў такім доме, як наш...
    — Вы бачылі бацьку ў дзень смерці?
    — He.
    — Альбэр таксама не?
    — Я амаль упэўнена. Мы ў той дзень, як звычайна, разам абедалі і пра бацьку нават не загаварылі.
    — Вы ведалі, куды звычайна бацька хаваў свае грошы? Наколькі я зразумеў, вашая маці мела звычку правяраць увечары ягоны кашалёк.
    — Яна заўсёды гэта рабіла.
    — Чаму?
    — Таму што аднойчы, гадоў дзесяць назад, маці знайшла на ягонай насоўцы сляды губной памады. Я добра запомніла гэты выпадак. Бацькі тады яшчэ не надта зважалі на мяне. А яна вусны не фарбуе. Бацька кляўся, што адной жанчыне ў яго на працы стала блага і ён змачыў насоўку шкіпінарам і правёў ёй па вуснах, таму і сляды.
    — Напэўна, ён казаў праўду.
    — Але маці не паверыла.
    — Выходзіць, ваш бацька не мог вярнуцца дамоў маючы ў кішэні грошай больш, чым магло быць, калі ён працаваў у Капланаў?
    — Грошы ён хаваў у сваім пакоі на вуліцы Ангулем.
    — На версе шафы?
    — А вы адкуль гэта ведаеце?
    — А вы?
    — Аднаго разу, калі я прыйшла да яго папрасіць грошай, ён залез на крэсла і дастаў з шафы жоўты канверт. У ім былі тысячафранкавыя білеты.
    — I шмат?
    — Вялікі пачак.
    — Альбэр пра гэта ведаў?
    — Ведаў. Але я ўпэўнена, што не ён забіў бацьку. Ды ён бы нажом і ўдарыць не мог.
    — Адкуль такая ўпэўненасць?
    — Неяк ён парэзаў сабе сцізорыкам палец, дык ледзь не самлеў, як кроў убачыў.
    — Вы, прабачце, жывяце з ім?
    Яна паціснула плячыма.
    — Няўжо вы думаеце, што ў наш час...
    — Дзе вы сустракаецеся?
    — А дзе прыйдзецца. У Парыжы хапае месцаў для гэтага. Вы, можа, скажаце, што паліцыя пра гэта нічога не ведае?
    — Ну што ж. Падсумуем гутарку. Па-першае, зусім відавочна, што вы шантажыравалі бацьку. Згодны?
    Яна змаўчала.
    — Па-другое, колькі за ім ні сачылі, так і не ўведалі, як жа ён зарабляе грошы.
    — А мы і не надта стараліся ўведаць.
    — Разумею. Вас цікавіў вынік.
    Моніка неяк спачувальна ўсміхнулася. Яна, канечне, лічыла Мэгрэ прасцяком.
    — Цяпер вы ведаеце ўсё,— сказала яна, збіраючыся ўстаць.— Заўважце, я не разыгрывала з сябе святую. А што вы думаеце пра мяне, дык мне гэта ўсё роўна.
    Але нешта ўсё-такі ўтрымлівала яе.
    — Вы нічога не раскажаце маці?
    — Вам жа ўсё роўна, вы ж вырашылі з’ехаць.
    — Па-першае, я ж не заўтра паеду, па-другое, я б не хацела сцэн.
    — Разумею.
    — Альбэр — непаўналетні, і бацькі могуць...
    — Я хацеў бы пагаварыць з ім.
    — Калі б гэта залежала ад мяне, то ён прыйшоў бы сюды сёння ж. Але ён дурань. Сядзіць цяпер у якой-небудзь бярлозе і калоціцца.
    — Нешта вы не дужа захоплена пра яго гаворыце.
    — А я нічым асабліва не захапляюся. Вы папярэдзілі маё начальства, што выклікалі мяне?
    — Я патэлефанаваў да вас і сказаў, што трэба выканаць розныя фармальнасці.
    — Калі яны мяне чакаюць?
    — Я часу не ўдакладняў.
    — Мне можна ісці?
    — Я вас не затрымліваю.
    — Але загадаеце якому-небудзь інспектару, каб ён пайшоў следам за мною?
    Мэгрэ ледзь не засмяяўся, аднак сказаў сур’ёзна:
    — Магчыма.
    — Марная праца.
    — Дзякую за папярэджанне.
    Але, калі яна выйшла, Мэгрэ сапраўды аддаў Жанв’е на ўсякі выпадак загад прасачыць за ёю.
    Неўзабаве Мэгрэ ўспомніў, што забыўся задаць Моніцы адно важнае пытанне: хто, ён ці яна, захоўваў у сябе грошы на параход у Амерыку? Калі Альбэр, дык у яго цяпер ёсць грошы і, адпаведна, больш магчымасцей знікнуць. Калі грошы ў Монікі, тады яму, можа, і паесці няма на што.
    Мэгрэ пачакаў яшчэ нейкі час, потым патэлефанаваў Моніцы на працу:
    — Я хацеў бы пагаварыць з паннай Монікай Турэ.
    — Хвілінку. Яна толькі што вярнулася.
    — Алё! — адгукнулася Моніка.
    — He радуйцеся. Гэта не Альбэр. Камісар Мэгрэ. Я забыўся задаць вам адно пытанне. Грошы ў вас ці ў яго?
    Яна зразумела адразу.
    — У мяне.
    — Дзе?
    — Тут. Адна шуфляда ў маім етале замыкаецца на ключ.
    — У Альбэра ёсць з сабою грошы?
    — Наўрад ці багата.
    — Дзякую.
    He паспеў камісар пакласці трубку, як яму патэлефанаваў Лапуэнт.
    — Ты з вуліцы Ангулем? — здзівіўся Мэгрэ.
    — He з дому, а з бістро на рагу.
    — Ну што там?
    — Уяўляеце, шэф, у пакоі Турэ дужа дбайна прыбралі:
    падлогу і ўсю мэблю так нацёрлі, што ажно зіхацяць, пыл усюды выцерты.
    — А верх шафы?
    — Таксама. Я так і чытаў у гаспадыніных вачах: «Што, з’елі?» Яна сказала, што ўчора прыходзіла прыбіральшчыца, а вы не аддалі ніякіх загадаў, так што яна вырашыла падрыхтаваць пакой да засялення новага жыльца.
    Гэта быў добры шчаўчок па носе. Трэба было раней пра гэта падумаць.
    — А дзе Моэрс?
    — Ен яшчэ там. Шукае сляды, але нічога не можа знайсці. Прыбіральшчыца добра папрацавала. Мне вяртацца ў аддзяленне?
    — Чакай. Высветлі імя і адрас прыбіральшчыцы і распытай яе, якія і ад каго яна атрымала ўказанні і хто быў у пакоі, калі яна прыбірала.
    — Будзе зроблена.
    — Моэрс можа вяртацца. А, яшчэ: хто дзяжурыць з нораваў?
    — Дзюмансэль.
    — Няхай папросіць, каб узмацнілі пост і прасачылі за тымі, хто выходзіць з дому.