• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    Калі ён нарэшце павесіў трубку, то, нібыта забыўся, на чым яны спыніліся, пачаў задаваць Жарысу новыя пытанні.
    — Што ж вы збіраецеся рабіць?
    — Калі вы ўпэўнены ў тым, што я нікога не забіваў...
    — Я заўсёды быў у гэтым упэўнены. Бачыш, забіць чалавека не так ужо проста. Ды яшчэ нажом у спіну. I зусім ужо цяжка зрабіць гэта так, каб ён нават не крыкнуў.
    — Я няздольны на гэта?
    — Вядома.
    Хлопец амаль што пакрыўдзіўся. Ведама ж, ён лічыў сябе здатным стаць каўбоем ці золатакапальнікам!
    — Ты паедзеш да пані Турэ?
    — Думаю, што прыйдзецца,
    Мэгрэ сам сабе ўсміхнуўся: уявіў, як гэты маладзён, дранцвеючы ад страху, уваходзіць у дом да пані Турэ і ўсё ёй выкладвае.
    — Думаеш, яна згодзіцца мець такога зяця?
    — He ведаю.
    — Ну, а цяпер прызнавайся, у чым яшчэ ты падманваў пана Турэ?
    — Што вы маеце на ўвазе?
    — Ты прасіў грошы на параход у Амерыку, а зыдаткоўваў іх у Парыжы. Аплачваў мэбліраваныя пакоі, у якіх вы з Монікай сустракаліся. А яны ж не бясплатныя. Ты ж і працаваць перастаў пасля абеду, каб з ёй сустракацца.
    — Мьі мала расходвалі...
    — Ты ведаеш, дзе Турэ хаваў грошы?
    — На версе шафы,— адказаў Жарыс без ваганняў.
    — Менавіта там ён і браў грошы, якія даваў табе?
    — Там. Але я ведаў, куды ён іх хавае, яшчэ раней, ад Монікі.
    — У панядзелак ты не хадзіў на вуліцу Ангулем?
    — He. Гэта лёгка праверыць. Спытайцеся ў гаспадыні. Я мусіў прыйсці да яго ў аўторак у пяць гадзін вечара.
    — Калі ж вы думалі знікнуць?
    — Параход адплывае праз тры дні. За гэты час мы б атрымалі візы. Я ўжо падаў прашэнне.
    — Я заўсёды думаў, што непаўналетнім патрэбны дазвол бацькоў.
    — Я падрабіў бацькаў подпіс.
    Запала маўчанне. Першы раз за ўвесь час Жарыс папрасіў:
    — Можна мне закурыць?
    Мэгрэ кіўнуў.
    Цяпер, пасля кавы, камісару раптам вельмі захацелася глынуць каньяку, але ж ці мог ён пайсці ды зноў дастаць гэтую пляшку з шафы?..
    — Вы мяне па-ранейшаму лічыце прахіндзеем?
    — А ты сам як думаеш?
    — Я не мог не зрабіць гэтага.
    — Табе было б прыемна, калі б такое зрабіў твой сын?
    — Я выхаваю свайго сына інакш, і яму не прыйдзецца... Тэлефонны званок зноў перапыніў іхнюю размову.
    — Гэта вы, шэф?
    Мэгрэ нахмурыўся, пачуўся голас Нэвэ, якому ён нічога не даручаў.
    — Я знайшоў усю іхнюю скарбніцу!
    — Што ты кажаш? — Камісар паглядзеў на Жарыса.— Чакай. Я перайду на другі апарат.— Ён прайшоў у суседні пакой, папрасіўшы на ўсякі выпадак паглядзець за Жарысам.— Ну што там у цябе? Дзе ты?
    — У бістро на набярэжнай Вальмі. Я заходзіў у дом да Франсуазы.
    — Навошта?
    — Захацеў паглядзець, што там у яе робіцца ў доме. Вы-
    рашыў праверыць: як жа гэта так — Акрабат ідзе на пасадку і пакідае яе ні з чым?.. Ен жа жыве з ёю ўжо дзесяць гадоў і, як мне казалі, дужа яе цэніць. Мне пашэнціла, Франсуаза была дома.
    Мэгрэ слухаў, чакаючы навіны, але незадаволены. Ен вельмі не любіў, калі інспектары занадта ўжо «бралі на сябе», асабліва калі яны былі, як Нэвэ, не з ягонай брыгады.
    — Ты сказаў ёй, што Шрамэк арыштаваны?
    — Нельга было?
    — Працягвай.
    — Кабета вырашыла, што яго злавілі, калі ён выцягваў кашалёк. Яна ўсчала гвалт, але я абшукаў кватэру. Нічога не знайшоў, пакуль не прыгледзеўся да вялікага жалезнага ложка ў спальні, з такімі меднымі шарамі на сценках. Адкруціў гэтыя шары і знайшоў у адной спінцы дзвесце тысяч франкаў, згорнутых у трубачкі! Франсуаза вачам не паверыла. Як залямантуе: «Мець такія грошы і прымушаць мяне прыбіраць пад’езды! У рай ён ужо пэўна не трапіць. Няхай толькі вернецца!» Кляла як магла. Я пераканаў яе, што ён хаваў гэтыя грошы на той выпадак, калі з ім што здарыцца... Дык вось, ён не мог спусціць адразу такую буйную суму, паспеў прайграць толькі частку. А ў мінулую суботу яны дзялілі, мабыць, здабычу. I, калі падзялілі яе пароўну, то ў Турэ таксама былі вялікія грошы. Усё.
    — Дзякую.
    — Што мне рабіць з грашыма?
    — Ты іх забраў?
    — На ўсякі выпадак. He мог жа я іх там пакінуць.
    — Звярніся да свайго камісара. Трэба абшукаць кватэру згодна з парадкам.
    — Я ж...
    — He хапала яшчэ, каб нас абвінавацілі, што мы самі падкінулі грошы!
    — Выбачайце, я ж хацеў...
    Мэгрэ кінуў трубку і звярнуўся да інспектара Таранса, які сядзеў у гэтым, куды камісар перайшоў, пакоі:
    — Ты цяпер заняты?
    — Нічога тэрміновага.
    — Тады зайдзі да камісара Антуана. Папрасі яго праверыць даныя па ўсіх крадзяжах у крамах на Вялікіх бульварах прыкладна за два апошнія гады, крадзяжах у час абедзеннага перапынку.
    Мэгрэ вярнуўся ў свой кабінет і адпусціў інспектара, які пільнаваў юнака.
    — Я б не ўцёк,— з крыўдаю сказаў Жарыс.
    — Магчыма. Але ты мог бы зазірнуць у папкі. Мог бы?
    — Мог. Але што вы збіраецеся рабіць са мною?
    — Чакай.
    Мэгрэ зірнуў на гадзіннік і прыкінуў, што Моніка з Люка павінны ўжо быць у чакальні ў доктара.
    — Вы пагарджаеце мною?
    Камісар паціснуў плячыма.
    — Мне ні разу не пашанцавала ў жыцці.
    — У чым?
    — Hi разу не ўдалося вырвацца.
    — Адкуль?
    — Я бачу, вы мяне не разумееце.— У голасе ў Жарыса нарастала раздражненне.— Калі б вам давялося вырасці ў доме, дзе толькі і гаварылі што пра грошы... А маці трэсціся пачынала пад канец месяца...
    — У мяне не было маці...
    Хлопец змоўк.
    Мэгрэ пастаяў ля акна, спінаю да затрыманага, пазіраючы на кроплі дажджу, што сцякалі па шкле. Потым, пахадзіўшы па пакоі, рашуча адчыніў шафу. Спаласнуўшы шклянку, наліў каньяку.
    — Ты, я думаю,— запытаўся ён у Жарыса,— не хочаш піць?
    — Дзякую. He.
    Аднак Мэгрэ і сам не стаў піць, паставіў шклянку назад у шафу.
    Хлопец ледзь трымаўся, каб не заснуць. Шчокі ў яго па-
    чырванелі, павекі прыпухлі. Ён пачынаў ужо пагойдвацца.
    — Калі-небудзь, можа, з цябе ўсё-такі выйдзе чалавек,— задуменна сказаў ён, гледзячы на Жарыса.
    Пачуліся крокі ў калідоры. Два чалавекі: мужчына і жанчына.
    Мэгрэ адразу здагадаўся, што гэта Люка і Моніка. Трэба было вырашыць: прымаць дзяўчыну ў кабінеце або ў суседнім пакоі.
    Убачыўшы Жарыса, Моніка сутаргава прыціснула да сябе сумку, застыла і раз’ятрана зірнула на камісара.
    — Ты звадзіў яе да доктара? — спытаўся Мэгрэ.
    — Спачатку яна не хацела, але я...
    — Вынікі?
    Жарыс адразу ўскочыў, гатовы кінуцца дзяўчыне ў ногі і прасіць прабачэння.
    — Зусім яна не цяжарная. I ніколі ёю не была.
    Жарыс не верыў сваім вушам. Напэўна, цяпер ён лічыў камісара самым жорсткім з людзей.
    Тым часам Мэгрэ зачыніў дзверы і прапанаваў дзяўчыне сесці.
    — Што вы можаце на гэта сказаць?
    — Я думала...
    — Вы думалі...
    — А што вы пра гэта можаце сказаць. Вы ж не жанчына.
    Павярнуўшыся да Жарыса, яна сказала:
    — Клянуся табе, я сапраўды думала, што зацяжарала.
    Мэгрэ запытаўся як мага спакайней:
    — I як доўга вы так думалі?
    — Некалькі дзён.
    — А потым?
    — А потым не хацела расчароўваць Альбэра.
    — Расчароўваць?
    Камісар падміргнуў Люка, і яны выйшлі ўдвух з кабінета, пакінуўшы Моніку і Жарыса сам-насам.
    — Як толькі я сказаў,— пачаў Люка,— што нам трэба
    схадзіць да доктара, яна адразу ж закруцілася... Але я перадаў ёй тое, што вы сказалі...
    Мэгрэ не слухаў: ён ужо ўсё зразумеў.
    Вярнуўся Таранс.
    — Даныя яшчэ зводзяць. Спіс будзе доўгі. А Антуан са сваёй брыгадаю якраз два гады шукае, хто ж гэта так спраўна абчышчае крамы...
    Мэгрэ падышоў да дзвярэй свайго кабінета, прыслухаўся. Жарыс і Моніка маўчалі.
    Камісар зайшоў да свайго начальніка і далажыў яму ўсе навіны, пабываў у іншых кабінетах, пагаманіў з калегамі.
    Калі ён вярнуўся ў свой кабінет, Жарыс і Моніка сядзелі на тых самых крэслах і на той самай адлегласці. Твар у дзяўчыны быў такі ж суровы, як у маці і яе цётак. Калі яе позірк спыняўся на Жарысе, вочы напаўняліся нянавісцю і пагардаю.
    Жарыс выглядаў прыгнечаным. Вочы ў яго яшчэ больш пачырванелі.
    — Я адпускаю вас,— сказаў Мэгрэ, сядаючы ў крэсла.
    — У газетах пра ўсё гэта будзе? — спыталася Моніка.
    — Я ім нічога такога паведамляць не збіраюся.
    — А маці раскажаце?
    — Можна абысціся і без маці.
    — А майму начальству?
    Калі Мэгрэ адказаў, што не, яна рэзка ўстала і накіравалася да дзвярэй, не зважаючы ўжо на Жарыса. Узяўшыся за ручку, спыталася ў камісара:
    — Вы ўсё гэта наўмысна зрабілі?
    — Наўмысна. Ты, Альбэр, таксама вольны.
    Але Жарыс нават не зварухнуўся.
    — Што ж ты не бяжыш за ёю?
    Моніка была ўжо на лесвіцы.
    — Вы думаеце, трэба бегчы?
    — Што яна табе сказала?
    — Назвала мяне ідыётам.
    — I ўсё?
    — Яшчэ забараніла мне размаўляць з ёю.
    — Ну, а ты?
    — Я не ведаю.
    — Можаш ісці.
    — Што мне сказаць бацькам?
    — Што хочаш. Яны і так будуць рады, што ты знайшоўся.
    — Вы думаеце?
    Прыйшлося яго крыху падштурхнуць.
    — Ну, ідзі, ідзі...
    — Скажыце, я не прахіндзей?..— Жарыс з наіўнасцю маладзёна зазіраў камісару ў самыя вочы.
    — Ты дурань. Яна сказала праўду.
    — Дзякую,— разгублена прамармытаў хлопец, азіраючыся.
    Толькі цяпер, застаўшыся адзін, Мэгрэ змог урэшце выпіць даўно наліты каньяк.
    9.	СУДДЗЯ КАМЕЛЬЕ НЕРВУЕЦЦА
    — Гэта вы, Мэгрэ?
    — Я, пан суддзя.
    Так звычайна пачыналася штодзённая размова па тэлефоне, і, калі побач быў які-небудзь супрацоўнік, Мэгрэ пазмоўніцку падміргваў яму. 3 суддзёй камісар заўсёды гаварыў мягчэй.
    — Як справа Турэ?
    — Усё выдатна.
    — А вам не здаецца, што яна зацягнулася?
    — Забойствы з абрабаваннем — гісторыі заўсёды заблытаныя.
    — А вы ўпэўнены, што Турэ забілі менавіта з гэтай мэтаю?
    — Вы ж самі казалі, што ўсё відаць голым вокам.
    — Вы верыце паказанням Шрамэка?
    — Я ўпэўнены, што ён сказаў праўду.
    — Хто ж тады, па-вашаму, забойца?
    — Той, каму былі патрэбны ягоныя грошы.
    — Пастарайцеся, аднак, не зацягваць расследавання.
    — Абавязкова, пан суддзя.
    Але камісар, здавалася, зусім не спяшаўся закончыць справу, а больш займаўся дзвюма іншымі.
    Пані Турэ, Моніка, Жарыс, які цяпер па-ранейшаму працаваў поўны дзень у кнігарні, цяпер былі нібыта забытыя. Можна было падумаць, што камісар іх ніколі і не ведаў.
    Справу Шрамэка аб абрабаванні магазінаў ён перадаў камісару Антуану, і той дапытваў Акрабата амаль штодня.
    Праўда, у Марселі працягвалі пошукі, і не толькі ў горадзе, але і ў наваколлі. Правяралі крымінальнікаў, асабліва тых, хто наведваў апошнім часам Парыж.
    Тры чалавекі і ўдзень, і ўначы назіралі за домам на вуліцы Ангулем. Пастаянна праслухоўваўся тэлефон.
    Аднак вынікаў не было.
    Праязджаючы неяк па вуліцы Клін’янкур, Мэгрэ зноў зайшоў да панны Леон, узяўшы яе маці торт. Але казаць закаханай у Турэ жанчыне, чым жа займаўся апошнія гады нябожчык, не стаў.