• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    Аднак калі панна Леон запыталася, ці ведае ўжо камісар хоць тое, чаму забілі Турэ, Мэгрэ адказаў:
    — За грошы.
    — У яго іх было так шмат? — здзівілася жанчына.
    — Аж вельмі.
    — Гаротны чалавек!.. Загінуць тады, калі ўрэшце зажыў па-людску...
    Да пана Сэмброна, старога бухгалтара, саслужыўца Турэ, Мэгрэ не заходзіў, але сустрэў яго неяк выпадкова каля кветкавага базара, і яны абмяняліся пачцівымі паклонамі.
    Насталі халады, скончыліся дажджы. Пані Жыбон, гаспадыня дома на вуліцы Ангулем, новых жыльцоў не знайшла, і пакой Турэ заставаўся пусты. Тры жанчыны, пастаянныя жыхаркі дома, заўважыўшы, што за домам сочаць, выходзілі цяпер толькі ў рэстаран ці краму.
    — Чым жа тады яны займаюцца? — спытаўся Мэгрэ ў Жанв’е.
    — Спяць, гуляюць у карты, раскладваюць пасьянс,— адказаў Жанв’е.— Адна, як угледзіць мяне з акна, дык язык паказвае. А ўчора ўзяла, павярнулася да мяне задніцай ды падняла халат!
    Аднойчы ўранку камісару патэлефанавалі з Марселя. Размова была доўгая. Пасля яе Мэгрэ адразу ж падняўся ў картатэку і прабыў там прыкладна гадзіну. Потым спусціўся ў архіў — і там затрымаўся на добрую гадзіну.
    Было прыблізна адзінаццаць, калі камісар сеў у машыну.
    — Ну вуліцу Ангулем.
    За домам назіраў Лапуэнт.
    — Усе там?
    — He, адна выйшла. Відаць, у магазін.
    Камісар націснуў на званок у дзвярах. Зварухнулася фіранка. Неўзабаве гаспадыня адчыніла дзверы. Як заўсёды, яна была ў халаце і ў пантофлях.
    — Што гэта? Сам шэф уласнай персонаю? Вашым малойчыкам яшчэ не надакучыла бадзяцца ў нас пад вокнамі?
    — Арлета дома?
    — Паклікаць яе?
    — He, дзякую. Я лепш сам падымуся.
    Гаспадыня засталася ў калідоры — усхваляваная, глядзела ўслед камісару.
    Падняўшыся на другі паверх, Мэгрэ пастукаў у дзверы.
    — Калі ласка!
    Арлета, як і ўсе тут заўсёды, ляжала ў халаце на непрыбраным ложку і чытала нейкі танны раманчык.
    — Гэта вы?
    — Я.— Мэгрэ паклаў капялюш на куфар і прысеў на крэсла.
    — Хіба гэтая гісторыя яшчэ не скончылася? — здзівілася Арлета.
    — Яна скончыцца, калі мы знойдзем забойцу.
    — А вы ўсё яшчэ не знайшлі? Думала, вы хітрэйшыя. Спадзяюся, нічога страшнага, што я ў халаце?
    — Нічога.
    — Вы да ўсяго павінны былі прывыкнуць,— усміхнулася дзяўчына. He падымаючыся з ложка, яна пасунулася бліжэй да камісара, і ў яе агаліліся грудзі. Мэгрэ эрабіў выгляд, што нічога не заўважае.
    — Гэта ўсё, чым вы можаце адказаць? — стрэліла Арлета.
    — На што?
    — На тое, што бачыце,
    Мэгрэ змаўчаў.
    — Хочаце? — Дзяўчына паднесла руку да крыса халата.
    — Дзякую.
    — Дзякую — хочаце?
    — Дзякую — не.
    — Што з вас возьмеш: пенсіянер...
    — Табе не абрыдла замалёўвацца?
    Яна закрыла халатам грудзі і прыеела.
    — Што вы ад мяне хочаце?
    — Твае бацькі ўсё яшчэ думаюць, што ты працуеш у краме?
    — Вас гэта хвалюе?
    — Ведалі б яны, чым ты займаешся...
    — Вы ім гэта хочаце распавесці?
    — Мажліва.
    Цяпер яна ўжо занепакоілася.
    — Вы што, ездзілі ў Клермон-Феран? Бачылі бацькоў? — Яшчэ не.
    Раптам Арлета ўскочыла з ложка, кінулаея да дзвярэй і адчыніла іх. Там стаяла гаспадыня.
    — Дык ты падслухоўваеш?
    — Я хацела ўвайсці.
    — Пакінь мяне ў спакоі! He стой тут, чуеш?
    Мэгрэ і не паварушыўся.
    Дзяўчына вярнулася і села на ложак.
    — Вы жывяце тут ужо год,— распачаў Мэгрэ.— Бавіце ў гэтым доме амаль увесь час і ведаеце пра ўсё, што тут адбываецца. Ці бываў тут адзін чалавек, які прыходзіў раней досыць часта, але пасля смерці пана Луі нагою сюды не ступіў?	263
    Зрэнкі ў дзяўчыны, здавалася, звузіліся. Яна яшчэ раз падышла да дзвярэй, прыслухалася. Але за дзвярыма нікога не было.
    — Ва ўсякім разе, ён прыходзіў не да мяне.
    — А да каго?
    — Самі ведаеце. Думаю, мне трэба апрануцца.
    — Навошта?
    — Пасля гэтай размовы мне лепш тут не затрымлівацца.
    Яна скінула з сябе халат, гэтым разам ужо не думаючы спакушаць камісара, надзела трусы, ліфчык і падышла да шафы.
    — Мне трэба было ведаць, што скончыцца гэтым... А вы, напэўна, вялікі спец?
    — Гэта мой хлеб — знаходзіць злачынцаў.
    — Дык вы яго знайшлі?
    Яна надзела сукенку і цяпер хуткімі рухамі фарбавала вусны.
    — He яшчэ.
    — Вы ведаеце, хто ён?
    — Вы мне скажаце гэта.
    — Вы ўпэўнены?
    Мэгрэ выняў з кішэні партманет і дастаў з яго фатаграфію чалавека гадоў трыццаці, са шнарам на левай скроні.
    Арлета зірнула на фатаграфію, аднак нічога не сказала.
    — Гэта ён?
    — Вы ж ведаеце.
    — Я памыляюся?
    — Куды мне дзецца, пакуль вы яго арыштуеце?
    — Наш інспектар знойдзе вам надзейнае месца. Што вы ведаеце пра Марка?
    — Каханак гаспадыні. Можа, тут не трэба гаварыць пра гэта?
    — Дзе ён цяпер?
    He адказаўшы, яна згэмтала рэчы ў валізу. Відаць было, што яна дужа спяшаецца выйсці з гэтага дома.
    — Мы прадоўжым гаворку на вуліцы,— сказала яна, сабраўшыся.
    Камісар узяў валізу.
    — А вы галантны кавалер!
    Яны спусціліся ўніз. Дзверы ў гасцёўню былі адчыненыя. Гаспадыня замерла на парозе.
    — Ты куды? — з трывогаю запыталася яна ў Арлеты.
    — Туды, куды павядзе камісар.
    — Вы яе арыштавалі?
    Больш гаспадыня ні пра што не запыталася. Праводзіўшы Мэгрэ з Арлетаю позіркам, яна падышла да акна і адсунула штору.
    Мэгрэ ўпіхнуў валізу ў машыну і сказаў Лапуэнту:
    — Я прышлю каго-небудзь на змену. Прыходзь адразу ў бар на плошчы Рэспублікі.
    — Добра, шэф.
    Потым Мэгрэ аддаў загад шафёру і пайшоў з Арлетаю.
    — Дзе цяпер Марка? — запытаўся камісар у яе ўжо ў бары, заказаўшы два аперытывы.
    — He ведаю. Калі вы прыйшлі да нас упершыню, гаспадыня папрасіла мяне пазваніць яму і сказаць, каб ён болей не прыходзіў і не званіў ёй, пакуль яна сама не акажацца.
    — Калі і адкуль вы яму званілі?
    — Праз паўгадзіны пасля таго, як вы пайшлі, з рэстарана на бульвары Вальтэра.
    — Вы гаварылі з ім асабіста?
    — He. Я пазваніла Феліксу, афіцыянту з бара «Покер Дас» на вуліцы Дуэ.
    — Марка не аказваўся?
    — He. Яна страшэнна нервуецца. Яна старэйшая за яго гадоў на дваццаць і падазрае, што ён падгульвае.
    — Грошы ў яго?
    — He ведаю. Але ён прыходзіў таго дня, калі забілі пана Луі.
    — А якой гадзіне?
    — Каля пяці. Яны зачыніліся ў яе ў пакоі.
    — А гаспадыня заходзіла ў пакой Турэ?
    — Магчыма. Я не звярнула ўвагі. Ен прабыў у яе прыкладна гадзіну і пайшоў, я чула.
    — Хто-небудзь з вас звязваўся з ім пасля па просьбе гаспадыні?
    — He. Яна чакала, што за намі будуць сачыць.
    — I што тэлефон могуць праслухоўваць, таксама падазравала?
    — Яна аб усім здагадалася, калі вы пакінулі люльку. Ей палец у рот не кладзі. Я яе не надта люблю, але ўсё-такі мне яе шкада. Яна шалее праз яго. Гэта ўжо хвароба.
    Калі прыйшоў Лапуэнт, яны ўжо спакойна гаманілі аб нейкіх драбніцах. Ен сеў, не падымаючы вачэй на дзяўчыну,— яна ж разглядвала яго, усміхаючыся.
    — Зараз ты адвядзеш гэтую прыгажуню ў які-небудзь ціхі гатэль і здымеш два сумежныя пакоі. Шукай непадалёк. Калі ўладкуешся, патэлефануй. Глядзі, каб яна ні з кім не сустракалася і не выходзіла з нумара.
    Калі Лапуэнт з Арлетаю выйшлі з бара, камісар усміхнуўся: нельга было зразумець, хто каго вядзе, гэтак Лапуэнт заглядваўся на дзяўчыну. Мінулі два дні.
    Афіцыянт Фелікс з бара на вуліцы Дуэ раптам знік. Знайшлі яго на кватэры ў сябра. Ен вытрымаў доўгі начны допыт, але ўранку прызнаўся, што ведае Марка, і сказаў, дзе яго шукаць.
    Марка ўцёк з Парыжа і хаваўся ў начлежным рыбацкім доме.
    Ен двойчы стрэліў, перш чым яго схапілі, але нікога не параніў. Грошы Турэ ён хаваў у пояее, які яму пашыла Марыета Жыбон.
    Ужо ўвечары таго дня, напісаўшы рапарт суддзю Камельё, Мэгрэ згадаў дома пра Арлету з Лапуэнтам і ляпнуў сябе па лобе.
    — От чорт, забыўся!
    — Што-небудзь важнае? — запыталася пані Мэгрэ.
    — А, думаю, што не. Ужо позна, і лепей паправіць гэтую справу ўранку,— усміхнуўся ён.
    ПАД СТРАХАМ СМЕРЦІ
    АПОВЕСЦЬ
    I
    Першае пасланне, паштоўка з каляровай выяваю палаца Негуса' ў Адыс-Абебе і эфіопскай маркаю, было, як, зрэшты, і ўсе наступныя, лаканічнае:
    «Вось я цябе і знайшоў, сабака. Пад страхам смерці, прыгадваеш?
    Твой даўні знаёмы Жуль».
    Аскар Лябро атрымаў гэтую паштоўку праз колькі тыдняў пасля вяселля дачкі. У той час ён уставаў штодня ў пяць гадзін раніцы і выходзіў на сваёй лодцы ў мора лавіць рыбу. Вяртаўся ён зазвычай гадзін у адзінаццаць, амаль заўсёды акурат пасля таго, як у дом да яго прыносілі пошту.
    Пакідалі яе на століку ў калідоры.
    У гэты самы час пані Лябро прыбірала пакоі на другім паверсе.
    Ці спускалася яна тады ўніз, ці заўважыла гэтую надта ўжо маляўнічую паштоўку? Ва ўсякім выпадку, мужу, калі ён вярнуўся, яна не сказала нічога. I твар у яе быў спакойны — дарэмна пан Лябро падоўгу прыглядаўся да жонкі.
    А ці прачыталі, думаў Лябро, гэтае больш чым дзіўнае паведамленне сам паштальён і сарціроўшчыца пошты панна Марта?
    Пан Лябро яшчэ выйшаў у мора некалькі разоў, але вяртаўся цяпер ужо раней, а дзесятай гадзіне, і сам заходзіў на пошту — якраз тады, калі панна Марта заканчвала сарціраваць карэспандэнцыю.
    1 Н е г у с — тытул імператара ў Эфіопіі да скасавання манархіі.
    — Мне што-небудзь ёсць? — пытаўся ён, пільна ўглядаючыся ў дзяўчыну.
    — Газеты і праспекты, пан Лябро. Ліст ад вашай дачкі...
    Выдавала на тое, думаў з хваляваннем Лябро, што за работаю яна ўсё ж такі паспявала разгледзець як след канверты, прачытаць, што на іх напісана.
    Нарэшце праз два тыдні прыйшла новая паштоўка. Падаючы яе пану Лябро, дзяўчына ўсміхнулася.
    — А гэта ад таго самага дзівака...
    Значыцца, Марта прачытала і першую паштоўку.
    Другая паштоўка, з выяваю залітага сонцам марскога вакзала, была даслана ўжо з Джыбуці.
    «Чакай, свіное рыла. Неяк сустрэнемся. Пад страхам смерці, будзь упэўнены.
    Прывітанне ад Жуля».
    — Ен сябар ваш, што так жартуе?
    — He надта ён дасціпна гэта робіць,— адказаў пан Лябро.
    Але так ці інакш, гэты Жуль наблізіўся да яго...
    Праз месяц прыйшла трэцяя паштоўка — з выяваю порта. Гэтая была з Порт-Саіда — у сваёй вандроўцы Жуль пасоўваўся на поўнач, спакваля падбіраючыся да адрасата.
    «Бачыш, я цябе не забываю. Пад страхам смерці, прыяцель. У самы раз цяпер табе гэта сказаць, га?
    Твой кончаны Жуль».
    3 гэтага дня пан Лябро зусім перастаў выходзіць у мора. Плыць ад Порт-Саіда да Марселя ўсяго толькі чатыры ці пяць дзён, а ўжо адтуль да Паркэроля, астраўка, на якім жыў пан Лябро, дабірацца некалькі гадзін.
    Цяпер кожны дзень у восем гадзін раніцы можна было ўбачыць, як пан Лябро выходзіў з дому ў накінутым на піжаму халаце і ў пантофлях на босую нагу. Калі Паркэрольская плошча з яе чысцюткімі рознакаляровымі домікамі — адна з самых прыгожых у свеце, дык дом пана Лябро, які пазнавалі здалёк па вялікай верандзе ў чырвонай герані,— самы пекны на гэтай плошчы.