Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
— Насадзі мне новую піяду! — раз-пораз гучна загадваў Жуль.
Як прынаду на Паркэролі выкарыстоўвалі ракаў-адзікцоў, па-тутэйшаму піядаў. Ракавіны, у якіх сядзелі піяды, даводзілася разбіваць малатком або каменем.
Жуль гадзіўся нават дакранацца да ракавін. Насаджваць ракаў на кручок стала работаю аднаго Лябро. Рака нельга
было параніць, і таму апрацоўка ракавіны вымагала вялікай далікатнасці, так што самому Лябро рыбу лавіць часу амаль не заставалася. Скручваючы цыгарку, Жуль кідаў на яго позірк.
— Як ты думаеш, Аскар: мне здалося, што...
Кожнага дня яму прыходзіла ў галаву якая-небудзь новая ідэя, звязаная са спосабам смяротнага пакарання Лябро, і ён абмяркоўваў яе з ім у самым зычлівым тоне, усё роўна як давяраў сябру.
Аднаго разу ён сказаў:
— Спачатку я думаў задушыць цябе. Ведаеш чаму?.. Бо неяк у бары, не памятаю ўжо дзе, адна жанчына сказала мне, што ў мяне рукі забойцы, які ўжо задушыў не аднаго чалавека. Дык цяпер добры выпадак паспрабаваць, га?..
Ён прыглядаўся да шыі Лябро, пасля пазіраў на свае рукі, круціў галавою.
— He, наўрад ці я буду душыць цябе...
Перабіраў уголас усе магчымыя варыянты смяротнага пакарання.
— Калі я цябе ўтаплю, ты будзеш такі непрыгожы ў труне... Мне агідна пра гэта думаць... Ты калі-небудзь бачыў тапельца, Аскар?.. А цябе ж і цяпер прыгажуном не назавеш...
Апусціўшы вуду ў ваду, ён нерваваўся, калі не торгала хоць пяць хвілін. I тады Лябро, які ўжо даўно перастаў маліцца, пачынаў прасіць бога, каб той паслаў Жулю рыбы, бо баяўся, што той разлюбіць рыбалку і... Страшна было падумаць, што тады можа здарыцца...
— Скажы, Аскар... He, дай мне спярша пляшку... Час ужо...
3 кожным днём ён пачынаў піць усё раней і раней.
— А ведаеш, справа ўсё больш ускладняецца. Раней я думаў, што заб’ю цябе і не мае, урэшце, значэння, як я гэта зраблю, бо як ужо выйдзе ўсё, так яно няхай і будзе... Ты разумееш, што я хачу сказаць? У мяне не было асаблівых прычын чапляцца за жыццё... Урэшце, магу табе прызнацца, што 288
мне было б нават цікава трапіць у турму, каб вакол мяне ўсчаўся ўвесь гэты гвалт: паліцыя, суддзі, журналісты, прыгожыя дамы ў зале суда... Грандыёзны быў бы працэс, га?.. Я расказаў бы ім усё, што ёсць у мяне на сэрцы... А чаго толькі там няма — аднаму богу вядома!.. Упэўнены, галаву мне не адсеклі б... А ў турме мне было б не так ужо і блага... Але ўяві: цяпер я зноў адчуў смак жыцця... Што ўсё і ўскладняе, бо цяпер мне трэба, каб я забіў цябе і мяне не сцапалі... Тры ці чатыры спосабы пракруціў я ўжо ў сваёй галаве — ад самага пачатку да самага канца... Гадзінамі думаю... Дзіва, дый годзе... Прадумваю кожную дэталь, спрабую прадугледзець любы магчымы паварот... I толькі пачне ўжо здавацца, што ўсё гладка, ды тут раптам — ба-ба-ах! Нейкая драбяза нішчыць увесь план...
На якісьці час ён змоўк, пасля абсалютна спакойна спытаўся ў Лябро:
— Ну а як бы ты ўзяўся за гэтую справу, га?..
3 дня яго з’яўлення на востраве прайшло ўжо амаль тры тыдні. Лябро ўжо прызвычаіўся да такіх размоў. Якраз у той самы момант ён даставаў з вады добрую, ці не кілаграмовую скарпену.
— А можа, не трэба мяне забіваць? — асцярожна спытаўся ён у адказ.
Жуль здзіўлена, нават дакорліва паглядзеў на яго.
— Ну, сам падумай, Аскар... Ты ж выдатна ведаеш, што я напісаў: «Пад страхам смерці...»
— Гэта было так даўно...
Жуль стукнуў кулаком па сваёй драўлянай назе:
— А хіба я адмяняў свой прысуд?
— Мы тады яшчэ не былі знаёмыя...
— Ну і што?.. Дык тым больш, што знаёмыя!.. He, галубок!.. Трэба, каб я знайшоў добры спосаб... Відаць, зраблю гэта ўсё ж такі ў моры... Хто тут можа бачыць нас цяпер?.. Ніхто. Ты плаваць умееш?
— Трошкі.
Лябро адразу ж пашкадаваў, што сказаў гэтае «трошкі»,
якое магло канчаткова падштурхнуць Жуля да зд-зяйснення задуманага, і асцярожна зазірнуў свайму кату ў вочы.
— Я заўсёды няблага плаваў...
— Але ты не зможаш плыць, калі атрымаеш добры ўдар па галаве... I слядоў пасля майго ўдару не застанецца... Трэба, каб я навучыўся кіраваць лодкаю, бо буду ж вяртацца на бераг адзін... Насадзі мне новую піяду!
Калі не тсргала і Жуль быў у кепскім настроі, ён зусім ужо дапякаў Лябро.
— Ты, мусіць, думаеш купіць мяне тым, што будзеш карміць і паіць? Га?.. А ўвесь час лічыш, колькі я выпіў пляшак... Ты сквапны, Аскар! I эгаіст. А баязлівец які! Памерці нават прыгожа не зможаш. Ведаеш, што я табе скажу? Ты мне агідны. Дай выпіць...
Трэба было піць разам з ім. Лябро жыў усё роўна як у нейкім кашмары — аглушаны віном ужо з дзесяці гадзін раніцы і п’яны ўшчэнт апоўдні. А Жуль нават праспацца яму не даваў пасля гэтага, будзіў у чатыры-пяць гадзін дня, каб ісці гуляць на плошчу ў шары.
Гуляць ён не ўмеў зусім, але ўпарта імкнуўся выйграць. Спрачаўся пасля кожнага ўдару, вінаваціў іншых гульцоў у махлярстве. А калі хоць хто-небудзь з прысутных дазваляў сабе зрабіць заўвагу або ўсміхнуцца, Жуль кідаў тады шалёныя позіркі на Лябро.
— Спадзяюся, што ты перастанеш урэшце сустракацца з гэтым тыпам? — казала пані Лябро.— Думаю, гэта не ты плаціш за віно, якое вы, кажуць, літрамі смокчаце?..
— Ды не... He я...
Ведала б яна, што ён плаціў не толькі за віно, але і за пражыванне Жуля ў «Ноевым каўчэзе», у тым ліку і за сталаванне!
— Паслухайце, пан Лябро,— казаў яму гаспадар гатэля Марыс.— Усялякія кліенты ў нас былі. Але гэты зусім невыносны. Учора ўвечары ён пагнаўся ў калідоры за маёю жонкаю... Пазаўчора — за Жажо. Цяпер дзяўчына адмаўляецца заходзіць да яго ў пакой... Ен падымае нас сярод ночы, груко-
ча сваёю драўлянкаю па падлозе, каб запатрабаваць шклянку вады і таблетку аспірыну... Лямантуе з любой нагоды, адсылае назад ежу, якую ён, ці бачыце, не ўпадабаў... Адбівае, словам, ад гатэля пастаяльцаў... Я так больш не магу...
— Я прашу цябе, Марыс... Калі толькі ты паважаеш мяне, як сябра...
— Дзеля вас я ўсё гатовы зрабіць, пан Лябро... Але не дзеля гэтага аднаногага, не...
— Пацярпі яго яшчэ два тыдні...
Два тыдні... Тыдзень... Трэба было выйграць час... Пазбегчы смерці... А яшчэ прыходзілася штодня па некалькі разоў улагоджваць гульцоў у шары: людзі адмаўляліся гуляць з гэтым нахабным шаленцам, які няспынна сварыўся і кляў кожнага, не лезучы за словам у кішэню...
— Трэба табе пагуляць сёння, Віяль... I Герсі папрасі прыйсці... Скажы яму ад майго імя, што гэта вельмі важна... Проста неабходна, каб ён сёння прыйшоў...
Плакаць хацелася ад такой абразы. Іншы раз Лябро казаў сам сабе, што Жуль — вар’ят. Але гэта нічога не мяняла. He мог жа ён запраторыць свайго нязванага госця ў вар’ятню?
Ен нават не мог пайсці ў паліцыю і заявіць, што гэты чалавек пагражае яму смерцю.
Перш за ўсё таму, што ў яго не было ніякіх доказаў. He паштоўкі ж паказваць — абсмяялі б адно. Па-другое, яго мучыла сумленне. Ео Жуль такі, як ён ёсць цяпер, быў, можна сказаць, яго ўласным творам. Хто ж, як ке ён, Лябро, быў адказны за ўсе тыя рысы, якія набыў Жуль разам са етратаю нагі і веры ў людзей?..
Але няўжо ён павінен быў даць забіць сябе?.. Павінен, іпто яшчэ горш, жыць тыдзень за тыднем, мажліва, месяц за месяцам (гэта калі пашанцуе) з думкаю, што ў любую гадзіну, у самы нечаканы момант Жуль скажа яму сваім адначасна і зычлівым і здзеклівым голасам: «Час прайшоў, Аскар...»
А Жуль быў садыст, якіх пашукаць. Дбайна падкідаў і
падкідаў дровы ў вогнішча страху свайго колішняга злосніка. Варта было Лябро супакоіцца крыху хоць на якую хвілінку, як Жуль адразу ж казаў ліслівым голасам:
— А што, калі мы гэта зробім зараз?..
Яшчэ гэтае сапраўды езуіцкае «мы»! Нібыта ён, Лябро, даў ужо яму сваю згоду і самахоць пойдзе на смерць.
— Павер мне, Аскар, я пастараюся зрабіць усё так, каб ты пакутаваў як мага меней... He такі ўжо я і жорсткі, як можаш ты думаць... Усё гэта зойме хвіліны тры, сама больш...
Лябро заставалася адно ўшчыкнуць сябе, каб пераканацца, што гэта не сон, не вар’яцкае насланнё.
— Дай пляшку,— зноў і зноў казаў Жуль.
Выпіўшы, Жуль пачынаў гаманіць пра рыбалку, гульню ў шары, пра пані Лябро, якую ён, хоць і бачыў толькі здалёк, дужа незалюбіў.
— Ты ніколі не думаў развесціея?.. Табе гэта трэба зрабіць. Прызнайся, што ты не шчаслівы з ёю, га?.. Яна ж на ланцужку цябе водзіць, бы сабачку якога!..
I Лябро прызнаваўся, хоць тое, што казаў яму толькі што Жуль, поўнай праўдаю назваць ніяк нельга было. Гэта была праўда хіба што ў пэўнай ступені. Але лепш было не пярэчыць, бо тады Жуль адразу ж тэрарызаваў яго новымі жорсткімі меркаваннямі пра ягоную не надта далёкую смерць.
Дый без пярэчанняў не вельмі лёгка было яго слухаць.
— Калі ты развядзешся,— зазіраў у будучыню Жуль, дачакаўшыся ад Лябро прызнання,— думаю, мне будзе лепш перабрацца да цябе. Возьмем Жажо за служанку...
Лябро ўпіваўся пазногцямі ў далонь. Былі моманты — у моры, на тэрасе кафэ ў Марысавым гатэлі, на плошчы ў час гульні ў шары,— калі яму жудасна хацелася выць. Выць, як вые на месяц сабака. А што, калі гэта наставала вар’яцтва?..
— Я заўважыў, што ты ўмееш гатаваць,— сказаў Жуль.
— Я гатую толькі рыбу...
— Але ўсё роўна няблага, што ты ўмееш гатаваць... Кажуць, ты нават мыеш посуд... Дык як табе мая ідэя?..
— Жонка не захоча.
Праз якія тры-чатыры дні Жуль зноў браўся за сваё.
— Падумай... Тады я яшчэ пачакаю... Урэшце, пратуляўшыся ўсё жыццё па гатэлях, я пачынаю цяпер думаць, што, як і ўсе іншыя людзі, маю права на свой кут...
— А калі я дам вам грошы, каб уладкавацца дзе-небудзь у іншым месцы?
— Аскар!
Жуль сурова заклікаў яго да парадку.
— Сцеражы цябе бог загаварыць са мной так хоць адзін яшчэ раз! Бо тады я зраблю гэта адразу ж. Ты чуеш? Адразу ж!
He, жыць так далей было нельга. Трэба было нешта прыдумаць. «А як бы ты сам узяўся за гэтую справу, га?» — спытаўся ў яго неяк на днях Жуль, выцягваючы здаравенную скарпену.
Гэтыя згаданыя цяпер словы падказалі Лябро выйсце: што мог зрабіць аднаногі, тое мог здзейсніць і ён сам.
«Упэўнены,— сказаў яму Жуль аднаго разу,— што ёсць усё ж такі спосаб забіць цябе так, каб пасля самога не сцапалі...»
♦ А чаму б і яму не знайсці такі спосаб? Чаму не пазбавіцца ад свайго ката?»
Калі гэтая думка прыйшла раптам Лябро ў галаву, яму стала страшна, што Жуль прачытае яе на ягоным твары, ледзь азірнуўшыся. I тут аднавокі гаротнік упершыню ў жыцці парадаваўся, што вымушаны насіць чорныя акуляры.