Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
«Лодку не браць — пад страхам смерці.
Жуль».
Словы «пад страхам смерці» былі двойчы падкрэсленыя. Гэта і выклікала ў Лябро смех.
Тут, у гушчары экватарыяльнага лесу, за сотні кіламетраў ад усякай цывілізацыі, ад бліжэйшага жандарскага паста, гэтае папярэджанне, напісанае друкаванымі літарамі, здавалася вар’яцкім. Вось яму і прыйшла ў галаву не менш вар’яцкая думка, якая магла нарадзіцца хіба што ў гэтай саракапяціградуснай спякоце. Ногі ў яго зацяклі, бо ў цемнаце ён вымушаны быў падкурчваць іх пад сябе. Ад негра нясцерпна смярдзела — той невядома калі апошні раз мыўся... А калі ён возьме гзтую пірогу і прывяжа яе да сваёй, то застанецца ў лодцы зусім адзін да самага канца падарожжа і не будзе больш чуць, як смярдзіць ягоны вясляр...
«Пад страхам смерці?» Вось і добра! Якраз таму і вазьму, што пад страхам смерці!
1 М а н г л ь — трапічнае дрэва, якое расце на ілістых берагах
і мае спецыфічныя паветраныя карані, што ідуць ад ствала і галін у глебу.
— I ты яе ўзяў?
— Я прашу ў вас прабачэння...
— Я ўжо сказаў табе, каб ты быў са мною на «ты»„. Паміж намі гэта больш натуральна... А я якраз у той самы момант пайшоў раздабыць што-небудзь паесці, бо здыхаў ужо з голаду некалькі дзён... I вось, вярнуўшыся назад да пірогі, апынуўся раптам у становішчы вязня на востраве...
— Я не ведаў...
Але гэта было яшчэ не ўсё. Лябро не толькі ўзяў чужую пірогу, але і дадумаўся нават брыдка адказаць яе невядомаму гаспадару. Узяў і напісаў на тым самым шчытку, які пакінуў на месцы ўкрадзенай пірогі:
«С... я на цябе!»
I,	смеючыся, падпісаўся: «Аскар Лябро».
— Я прашу ў вас прабачэння,— паўтарыў цяпер ужо пяцідзесяцігадовы Жулеў злоснік.
— Адзін, у балоце,— узіраўся ў Лябро Жуль,— сярод кракадзілаў... Што б, цікава, рабіў на маім месцы ты?.. Га?..
Лябро не ведаў, куды і дзецца.
— Адзін,— працінаў яго сваім позіркам Жуль,— сярод змей і велізарных ядавітых павукоў... Я быў там зусім адзін, ты разумееш?.. Негры-насільшчыкі кінулі мяне яшчэ за некалькі дзён да таго... Ты сволач, Аекар...
— Але...
— Сволач жудасная, якіх пашукаць... Аднак, гляджу, цяпер ты шчаслівы...
Сказаўшы гэта, Жуль паглядзеў на прыгожы ружовы дом у герані, на пані Лябро, якая час ад часу падыходзіла да акна — выглядала, ці не вяртаецца муж дамоў.
Лябро не было чаго сказаць у адказ. He стане ж ён сцвярджаць адваротнае: гэта была б няпраўда.
Пастукаўшы па драўлянай назе, Жуль сказаў:
— Там я нагу і пакінуў...
Лябро не асмеліўся нават спытацца, як гэта здарылася: ці яе адкусіў кракадзіл, ці гэта вынік ^койсьці інфекцыі.
— 3 таго часу што толькі я ні рабіў, каб не здохнуць з
голаду... Ты не думаў, чаму я не выправіўся да цябе напрасткі адразу ж пасля першай паштоўкі?.. Да цябе з Адыс-Абебы не так ужо і доўга дабірацца... А таму, што ў кішэні ў мяне не было ніводнай манеты, і я павінен быў увесь час адкладваць нашу сустрэчу, каб зарабіць на хлеб і дарогу... 3 гэтым паленам, ты разумееш? — зноў дакрануўся Жуль да драўлянай нагі.
Але цяпер позірк у яго не быў ужо такі пагрозлівы, як гадзіну назад. Часам, гледзячы на іх, можна было сказаць, што гэта сядзяць старыя сябры.
Раптам Жуль прыўзняўся, нагнуўся над Лябро і, схапіўшы яго за каўнер халата, прахрьіпеў:
— Яшчэ пляшку!.. Але, я п’ю... I ты будзеш піць са мною кожны раз, як я таго захачу... He так ужо і шмат я патрабую, га?.. А што ў цябе з вокам?
— Няшчасны выпадак,— адказаў Лябро, усё роўна як саромеючыся таго, што не страціў гэтае вока ў тым самым лесе, у якім Жуль страціў нагу.
— Які выпадак?
— Адкаркоўваў бутэльку... Бутэльку з воцатам, жонка папрасіла... Рыльца адскочыла, і асколак шкла трапіў у вока...
— Ну і ну!.. А ты доўга яшчэ заставаўся ў Афрыцы?
— Дзевяць гадоў... Усяго тры кантрактныя тэрміны па тры гады, разам з адпачынкам. Пасля мяне перавялі ў Марсель.
— Тут ты і стаў вялікім начальнікам? Дырэктарам, здаецца?
— Намеснікам дырэктара... Пяць гадоў назад я пайшоў на пенсію, з-за вока...
— Багаты, мусіць?.. Грошы, відаць, не лічыш...
У Лябро з’явілася надзея. А што, калі адкупіцца грошамі? Чаму не? Нават пасля суда, калі выносяць смяротны прысуд, 1 то не заўсёды вядуць на гільяціну. Есць катарга, турма, штраф, нарэшце.
Чаму б не заплаціць штраф?
Але адначасна з надзеяй прыйшла і трывога. Лябро не
ведаў апетытаў гэтага аднаногага і баяўся назваць першы суму, на якой яны маглі б пагадзіцца,
— Жыву няблага,— адказаў асцярожна Лябро.
— Рэнту ж маеш! Які пасаг даў ты за Івонаю?
— Хацінку ў Гіеры.
— А ў цябе яшчэ ёсць такія хацінкі?
— Есць... Дзве. Невялікія...
— Ты, напэўна, скупы?
— He ведаю...
— Зрэшты, гэта не мае значэння, бо нічога не мяняе...
Што ён хацеў гэтым сказаць? Што яму не патрэбныя грошы? Што прагне выканаць свой колішні прысуд?
— Ты разумееіп, Аскар, я, калі ўжо што вырашыў, ніколі не перадумваю. Слова даю адзін толькі раз! Хіба што цяпер у мяне ёсць час...
Але, думаў Лябро, гэта не сон, а праўда. I плошча — хоць і цьмяна ён яе бачыў цяпер — стаіць на месцы. I галасы ў кафэ і на тэрасе былі знаёмыя.
Праходзячы міма кафэ па вуліцы, Віяль, босы, з сеткаю на спіне, спыніўся і крыкнуў:
— Пан Лябро! Лодка ў парадку!
— Дзякуй, Віяль,— адказаў машынальна Лябро.
Ніхто, вядома, і не падазраваў, што ён, іх добры знаёмы, былы іх мэр і паважаны на востраве чалавек,— асуджаны на смерць. I якім чынам асуджаны — горш ужо і не прыдумаеш!
У судзе хоць ёсць адвакаты. Журналісты, якія даюць у друку паведамленні аб ходзе працэсу. Нарэшце, рашэнне суда можна абскардзіць. I апошні злачынца можа выклікаць спачуванне ці нават нейкія сімпатыі. А тут...
— Урэшце, гэта будзе залежаць ад таго, што за жыццё будзе ў мяне на тваім востраве, ты разумееш?
He, Лябро нічога не разумеў. Бачыў адно, як зноў наліваў яму Жуль у шклянку віно. Няўмольны погляд прымусіў паднесці шклянку да вуснаў і зноў піць...
А Жуль ужо крычаў:
— Жажо, паўтарыць!
Лябро зусім атупеў. Пяць бутэлек — гэта ўжо занадта. Ды яшчэ раніцай! Ен ніколі і за тыдзень столькі не выпіваў. Страўнік у яго яшчэ з Афрыкі быў не ў парадку.
— А нумар мой нічога, га? — спытаўся Жуль.— Спадзяюся, плошчу з яго відаць?
— Вядома... Пайду скажу Марысу...
З’явіўся шанц хоць на якую хвіліну адысці ад гэтага невыноснага тыпа, пастаяць аднаму ў цяньку, перадыхнуць крыху ад яго няўмольнага, здзеклівага позірку. Але толькі Лябро прыўзняўся, як аднаногі паклаў яму на плячо сваю цяжкую, бы свінцовую, руку.
— Паглядзім яшчэ... Мажліва, мне тут спадабаецца, і тады нам хопіць часу на сёе-тое...
Ці ж не давалі гэтыя словы хоць якую надзею?
— He думай пра гэта, Аскар. Ты яшчэ мяне не ведаеш.
Лябро не сказаў ні слова. Твар у яго быў абсалютна нерухомы, а вочы, дакладней, вока праз цёмныя акуляры ніяк нельга было разгледзець.
Дык як тады ўгадаў аднаногі, пра што ён думае?
— Я ж сказаў: «Пад страхам смерці» — хіба не так? Га?.. Але пакуль што, у чаканні прысуду, нішто не перашкаджае нам пазнаёміцца трохі бліжэй. Урэшце, мы ж зусім не ведаем адзін аднаго... Дык праўда, што твая жонка не надта памяркоўная?.. Іду ў заклад, што яна намыліць табе шыю, бо ты смярдзіш шынком і праседзеў тут да паўдня... У піжаме... А дзіўна, братка, бачыць цябе ў такім выглядзе ў гэты час... Жажо!..
— Я малю вас...
— Апошняя... Пляшку, Жажо!.. Што я табе казаў?.. А, што ў нас ёсць час пазнаёміцца бліжэй... Рыбу разам палавіць... Ніколі не было на гэта ні часу, ні магчымасці... Заўтра ты мяне навучыш... Як тут, бярэ?
— Бярэ.
— I ў цябе?
— I ў мяне... Як і ў іншых...
— Ну, і мы пойдзем на рыбалку... Возьмем з сабою віна... Ты гуляеш у шары?.. Выдатна, я так і думаў... Навучыш і мяне... Мы час марнаваць не будзем!.. За тваё здароўе!.. «Пад страхам смерці», не забывай... А цяпер я пайду спаць...
— He пад’еўшы? — спытаўся збянтэжаны Лябро.
— Крошка Жажо прынясе мне снеданне ў нумар...
Ен устаў, уздыхнуў і, хістаючыся, рушыў да дзвярэй, у якія так і не патрапіў. Нехта засмяяўся, і Жуль раз’юшана агледзеў прысутных.
— Паклапаціся, Аскар, каб такога больіп не было,— сказаў ён Лябро.
Пасля прайшоў праз усю залу на кухню, падняў, ні на кога не звяртаючы ўвагі, накрыўку з каструлі і гучна загадаў:
— Мне ў нумар!
— Зараз, пан Жуль!
У кафэ было чуваць, як ён стукаў драўлянай нагою па прыступках, пасля па падлозе. Мяркуючы па гуку, які данёсся з ягонага нумара, ён адразу ж, не раздзеўшыся, упаў на ложак.
— Адкуль ён? — спытаўся Марыс, спусціўшыся ў кафэ.— Калі гэты тып збіраецца тут заставацца...
Лябро перапыніў яго, пераймаючы тон Жуля, каб і слова супраць сказаць было нельга:
— Застанецца дык застанецца.
Пасля чаго выйшаў з кафэ і накіраваўся дамоў праз плошчу. На ганку яго чакала жонка. Лябро, хоць і сціснуў у кулак усю сваю волю і не зводзіў з жонкі вачэй, зрабіў усё ж некалькі добрых кругоў.
— Што гэта цябе так разабрала? Што ты робіш у кафэ ў такіх строях? — паказала яна на ягоныя піжаму і пантофлі.— Мне распавядалі, быццам нейкі тып перарэзаў трос у тваёй лодкі. Хто ён?
Лябро не мог адказаць на ўсе пытанні адразу і таму адказаў толькі на апошняе:
— Гэта сябра.— I дадаў, націскаючы на склады са ста-
раннасцю п’янага чалавека, які хоча здавацца цвярозым: — Гэта мой лепшы сябра... Больш чым сябра... Гэта брат, ты чуеш?.. Я не дазволю нікому...
У пяць гадзін дня ў нумары, дзе спыніўся новы пастаялец «Ноевага каўчэга», усё яшчэ было ціха.
Калі ў той самы час звычайныя партнёры пана Лябро па гульні ў шары пастукаліся ў дзверы ягонага дома, выйшла да іх гаспадыня.
— Тс-с! — ціха сказала яна.— Ен спіць. Вельмі стаміўся сёкня...
III
Кожны наступны дзень яны выходзілі зранку ў мора.
Лодка мерна пагойдвалася на лагодных хвалях. У гэты час мора заўсёды было спакойнае, гладкае, бы атлас,— брыз падымаўся толькі праз некалькі гадзін пасля ўсходу сонца. I марскі лазурак, і нябесная сінь так і пераліваліся дзівоснымі вясёлкавымі адценнямі. А непадалёк ад «Люстраной шафы», за колькі соткяў метраў ад мыса, бы снег, бялела высачэзная скала Мэд.
Спадзяванні аднаногага спраўдзіліся: ён усур’ёз захапіўся рыбалкаю. Часцей за ўсё Жуль сам будзіў Лябро свістам гадзін у пяць раніцы.
— He забудзь узяць вінца! — напамінаў ён кожны раз.
Сеўшы ў лодку, Лябро заводзіў маторчык, і «Люстраная шафа», ірвануўшыся з месца, ускаламучвала ваду, пакідаючы шумны след уздоўж пляжаў і бухтаў да самай скалы Мэд, непакоіла сваім гудзеннем ціхі світанак.