Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Іх дом быў на рагу вуліц Каленкур і Ламарк, каля плошчы Канстанціна Пэкэра. Яна ўбачыла яго здалёк, разгледзела на сёмым паверсе доўгі рад балконаў з жалезнымі парэнчамі, адзін з якіх быў іхні.
Праходзячы па калідоры, павіталася з брамніцай, якая мыла на ноч ногі свайму маленькаму сыну. Ліфт стаяў. Адзінае, што крышачку пагоршыла настрой. Падымаючыся па лесвіцы, бачыла вузкія палоскі святла пад дзвярыма, чула радыё, людскую гамонку, пахі шматкватэрнага жытла.
«А ў вас ёсць кватэра, га?» — спытаўся ён у яе чатыры месяцы назад сваім непаўторным голасам, ні кропелькі не падобным на чый-небудзь іншы,— ніколі нельга было ўгадаць, ці жартуе ён, ці гаворыць сур’ёзна.
Гэта было ў Марсанзе, на беразе Сены, дзе яны пазнаёміліся ў канцы лета. Жэрмэн каторы ўжо год ездзіла туды адпачываць па выхадных са сваімі прыяцелямі. Адзін хлопец неяк прывёў у іх кампанію Марсэля, і той пачаў заходзіць у катэдж, дзе яны спыняліся.
«Я здымаю мэбляваны пакой».
«Я таксама. Вам гэта даспадобы?»
«А што зробіш, калі нічога лепшага няма?»
«Дык вось, я знайшоў на днях кватэру...»
Свая кватэра! Цуд з цудаў! Мара паўмілёна парыжан!
«Чакайце! Гэта на Манмартры. 3 усіх вокнаў — гарадская панарама. I балкончык ёсць. He большы, праўда, за тры насоўкі, але паснедаць на ім у сонечнае надвор’е можна.
Калі яно сонечнае... Я ўжо заплаціў, Цяпер шукаю жонку. Гэта тэрмінова, пятнаццатага кастрычніка перабіраюся».
Памаўчаўшы, дадаў:
«Кухня, сталоўка, спальня, балкон, ванная — як вам усё гэта?..»
Ей гэта была ўеё яшчэ вялікая радасць: выйшаўшы на сваю лесвічную пляцоўку, апусціць руку ў сумку, пашукаць там ключ, адчыніць дзверы, запаліць святло, кінуць позірк на Марсэлевы паліто, люльку, пантофлі ў спальні...
— Шкада, дарагі, што цябе няма дома,— сказала яна сама сабе.— Прабавілі б разам цудоўны вечар...
Размаўляючы ўголас, яна пачувала сябе весялей. Усётакі надта часта заставалася дома адна. Марсэль жартаваў:
«Разумееш, я яшчэ не зусім прызвычаіўся быць мужам, але гэта прыйдзе, пазней, калі мне будзе... калі мне будзе, як ты думаеш, колькі?.. Пяцьдзесят? Шэсцьдзесят?»
Яна пачала была чытаць. Пасля вырашыла навесці парадак у гардэробе: дзе перашыць гузік, дзе паглядзець, ці не распаролася што. У дзевяць гадзін зірнула, колькі часу, і падумала, што матч у зале «Ваграм», пэўна, пачаўся. Уявіла заліты святлом рынг, запоўненыя балельшчыкамі трыбуны, баксёраў, Марсэля за журналісцкім столікам.
А палове адзінаццатай — яна ўсё яшчэ аглядвала адзенне — зазваніў тэлефон. Апарат у іх паставілі толькі тыдзень назад, яна яшчэ не прывыкла да яго — і таму адразу ж ускочыла.
— Гэта ты, зайчык?
Пачуўшы мужаў голас, Жэрмэн падумала, што Марсэль тэлефанаваў ёй дадому ўпершышо. На тыдні ён званіў ёй у магазін сясцёр Каро, дзе яна працавала, і рабіў гэта крыху часцей, чым хацелі б патранэсы.
— Ну, што робіш?
— Гузікі перашываю...
Нешта не спадабалася ёй у Марсэлевым голасе, а што, пакуль зразумець не магла. Ен яшчэ не піў, яна гэта адчу-
вала, аднак голас у яго быў нейкі незвычайны. Нібыта няёмка яму было, акурат як тады, калі спрабаваў маніць.
— He ўмееш ты хлусіць! — сказала яна, пасля паўтарыла гэта яшчэ і яшчэ.
— Проста хацеў сказаць табе: «Добры вечар»,— прамармытаў ён у адказ.— Ну і матч зараз пачнецца!.. Людзей — яблыку няма дзе ўпасці... Чуеш, мусіць, як тут?..
Але колькі яна ні напружвала слых, не чула ніякага шуму ўсхваляванай залы.
— Думаю, што да апоўначы вярнуся... Алё!.. Чаму ты маўчыш?..
— Я цябе слухаю...
— Ты не ў гуморы?
— Ды не...
— Сумна?..
— He, мілы... He разумею, чаму ты турбуешся...
— He турбуюся я... Слухай... Калі я...
Жэрмэн вырашыла, што зараз усё-такі дапытаецца, чаму ён ёй пазваніў.
— ...калі я трохі спазнюся...
— Ты думаеш, прыйдзецца? — перапыніла яна.
— He... Але ж ты сама ведаеш, як усё ў нас... Можа, мне трэба будзе прапусціць з арганізатарамі шкляначку...
— Надоўга затрымаешся?
— Ды не... Да сустрэчы... Цалую...
Ен зымітаваў пяшчотны пацалунак.
— Марсзль, я...— пачала была яна, але ён паклаў трубку.
Жэрмэн з сумам глядзела на бялізну і адзежу вакол сябе.
Калі яна была абсалютна ўпэўнена, што першы званок і праўда быў з рэдакцыі, бо пазнала сакратарчын голас, дык гэтым разам нішто ўжо не пацвярд.жала таго, што Марсэль званіў з залы «Ваграм»,— наадварот, яна была пераканакая: тэлефанаваў ён не адтуль.
У адзінаццаць Жэрмэн расклала ўсё па шуфлядах. Што ж рабіць далей? Збіралася ўжо зноў узяць у рукі кнігу. Але
ўбачыла выпадкова на крэсле Марсэлева паліто з вярблюджай воўны і ўспомніла, што колькі дзён таму прыкмеціла на ім гузік, які вось-вось павінен быў адарвацца. Было тое ў горадзе, а вярнуўшыся дамоў, яна пра гузік забылася. I вось цяпер, кінуўшы позірк на паліто, усміхнулася, бо згадала іх колішнюю размову.
Марсэль быў вельмі какетлівы, іншы раз аж занадта. У адзенні любіў светлыя колеры, гальштукі падбіраў яркія.
Неяк раніцаю ў Марсанзе, яшчэ да таго, як загаварылі пра кватэру, яна сказала яму:
«Вы згубілі гузік з вашага світэра...»
«Не, не згубіў, ён у мяне ў кішэні».
«Тады дайце яго мне, я прышыю...»
«Уяўляю, што з вамі будзе, калі выйдзеце замуж!» — засмяяўся Марсэль.
«Што? »
«Я так заўсёды кажу, калі хто з сяброў жэніцца. Маладыя жонкі так любяць прышываць мужам гузікі, што я падазраю, быццам яны адрываюць іх наўмысна: каб зноў прышыць. Калі ў вас гэтая звычка з’явілася да таго...»
Гледзячы на паліто, якое яна паклала ўжо сабе на калені, Жэрмэн засмяялася. Прасунула нітку ў іголку — і раптам намацала рукою ў кішэні ў мужавым паліто нешта нязвыкла вялікае.
Яна і не думала ніколі корпацца ў Марсэлевых кішэнях. Раўніваю яшчэ не стала. I, магчыма, не будзе ёю ніколі, гэтак верыла яму, такому ласкаваму і пяшчотнаму.
Прадмет быў цвёрды. Ен не быў падобны ні на адну рэч, якія Марсэль клаў звычайна ў кішэню, і не з цікаўнасці, а з любові да парадку дастала.
Калі яна ўбачыла, што гэта было, аж змянілася ў твары. Нейкі час яна была абсалютна нерухомая, разгубленыя вочы напаўняліся жахам.
У руцэ ў яе быў маленькі фарфоравы парсючок.
* * *
Яна паглядзела на гадзіннік: палова дванаццатай. Ружовы парсючок ляжаў на стале перад ёю. Паліто спаўзло на падлогу. Жэрмэн набірала нумар на тэлефонным дыску — рука ў яе дрыжала,— але кожны раз абанент быў заняты.
Яна сціснула пальцы і раз за разам зноў набірала нумар, быццам гэта было пытанне жыцця і смерці і секунды вырашалі ўсё. Зноў няўдача. Жэрмэн устала, пагартала тэлефонны даведнік і ўпэўнілася, што нумар яна не пераблытала.
Калі Марсэль пазваніў а палове адзінаццатай, матч толькі пачынаўся. Колькі часу ідзе бой у лёгкай вазе? Раз на раз, відаць, не прыходзіцца. А пасля што магло здарыцца? Ці хутка разышліся балельшчыкі? Ці пайшлі дамоў арганізатары адразу ж пасля іх?
— Алё! Зала «Ваграм»?
— Яна самая, пані.
— Скажыце, пане, калі ласка, матч ужо закончыўся?..
— 3 паўгадзіны назад...
— Усе разышліся?.. А з кім я гавару?
— 3 дзяжурным электрыкам... Тут яшчэ багата людзей...
— Зрабіце ласку, спытайцеся, ці ёсць там пан Марсэль Блан... Але, Блан... Ну, журналіст... Дык спытайцеся, ці там ён яшчэ... Ен павінен быць з арганізатарамі... Гэта вельмі важна... Я вас прашу, зрабіце ўсё, што можаце, каб знайсці яго... Алё!.. Так, калі ён яшчэ там, паклічце яго да тэлефона...
Чакаючы, яна пашкадавала, што была такая нястрыманая і цяпер вось уткнулася, мусіць, Марсэлю сваім недарэчным званком. Што яна яму скажа?..
Можа, ён вернецца, пакуль яна будзе чакаць яго каля тэлефона. На лесвіцы пачуліся чыесьці крокі. He, гэта на чацвёртым паверсе. А што, калі ён узяў таксі адразу ж пасля матча?.. Марсэль не любіў чакаць аўтобусаў, а ў метро ўвогуле не ездзіў: баяўся...
— Алё... Што вы кажаце?.. Яго ў вас няма?.. А вы не ведаеце, ці...
Электрык паклаў трубку. Яна зноў разгублена ўтаропілася вачыма ў ружовага парсючка на стале... Б я с х в о стага парсючка...
— Слухай, Марсэль, трэба, каб ты мне сказаў,— забыўшыся, вымавіла яна.
Але Марсэля тут не было. Яяа была адна, і ёй раптам стала жудасна ад свайго адзіноцтва. Жэрмэн падышла да акна, адчыніла.
Ноч была светлая, цемрадзь разрэджвалася нейкім шэрым блакітам. Выразныя абрысы дахаў, комінаў, кароткіх і доўгіх вуліц, абрысы зіхоткіх ліхтароў... Манмартрскі бульвар, Белая плошча, плошча Пігаль, Мулен-Руж, сотні начных рэстаранаў, шынкоў, піўнушак, усюды вакол іх — слабае святло...
Па вуліцы Каленкур паволі ўзбіраліся ўверх легкавыя аўтамабілі. Кожны раз, калі адзін які спыняўся, Жэрмэн здавалася, што зараз з машыны выйдзе Марсэль і яна ўбачыць, як нязмушана павернецца ён да шафёра, каб расплаціцца, пасля кіне позірк на іх вокны. Глядзела яна і на аўтобусны прыпынак каля дома: было позна, і з кожнага выходзілі, падымаючы каўняры, толькі два-тры чалавекі, не больш.
— Гэтага не можа быць, Марсэль,— ціха сказала сама сабе...
Раптам яна адчула, што не можа болып заставацца ў хатнім халаце — прыйшоўшы дамоў, Жэрмэн, як звычайна, пераадзелася. Яна хутка прайшла ў спальню, узяла шарсцяную сукенку — першую, якая трапілася. Тую самую, зашпілька ў якой была на спіне і якую Марсэль так любіў зашпільваць, цалуючы яе ў патыліцу.
Чаго яна баялася? Прайшло, можа, некалькі дзён ці, сама больш, тыдняў, як фарфоравы парсючок апынуўся ў кішэні яго паліто. Калі Марсэль апранаў яго? Трэба было ўспомніць: у яго ж былі толькі два паліто. I ўвогуле, яна павінна была згадаць гэта, бо кахала яго і таму ўсё ў ім прыкмячала. Сто разоў на дзень яна ўпотайкі з захапленнем разглядвала яго, асабліва ягоную дужую постаць. А як лю-
біла яна глядзець на мужа, калі ён тушыў цыгарэту: Марсэль рабіў гэта так элегантна!
Удзень яны яшчэ паабедалі разам, і не ў «Французскаітальянскім» рэстаране, куды звычайна хадзілі ўвечары, а бліжэй да Вялікіх бульвараў, у «Матухны Катрын»... Але яна ніяк не магла ўспомніць, калі ён апошні раз апранаў гэтае паліто!..
Ва ўсякім разе, сама меней дзён восем таму, бо на тым тыдні яна насіла паліто ў хімчыстку.
А яшчэ ўпэўненая была, што нічога не абмінала ў мужу сваёю ўвагай! Ен расказваў ёй усё, нават рэдакцыйныя анекдоты. Бесперапынку званіў ёй. Яны часта сустракаліся ўдзень. Калі ў яго толькі з’яўлялася вольная хвілінка, ён заскокваў да яе ў магазін — проста каб сказаць «добры дзень».