Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
фатэлі, сакрэтнікі, зжаўцелыя эстампы, карціны — нібыта арыгіналы, кітайскія забаўкі з нефрыту, вырабы са слановай косці...
Там, таксама, як і на віле, было пыльна, адусюль патыхала старызнаю, дый сам гаспадар крамы быў заўсёды ў пракаветным, завэдзганым касцюме, які проста вісеў на ім,— локці свецяцца, засалены каўнер ажно блішчыць.
— Дні тры-чатыры назад,— адказаў ён.
У глыбіні магазіна можна было ўбачыць на паліцы некалькі бясхвостых парсючкоў, адзін з якіх, знойдзены ў кішэні ў Марсэлевым паліто, так усхваляваў Жэрмэн. А ў падсобным памяшканні гэтых парсючкоў была цэлая скрыня.
Калісьці іх было тысяча — падобных адзін на адзін як дзве кроплі вады. Адсутнасць звычнага скручанага хвосціка, які надае жывым парсючкам такі вясёлы выгляд, рабіла іх фарфоравых братоў вельмі прыкметнымі.
Некалькі гадоў таму ў краму прыйшоў коміваяжор і паказаў пану Франсуа адну такую забаўку.
«Гэта сапраўдны ліможскі фарфор,— растлумачыў ён.— Іх роўна тысяча — абсалютна аднолькавых. He буду расказваць пра тонкасць фарфору і колеру: самі бачыце. Гэта частка велізарнага заказу... Партыя розных жывёлін, на экспарт... Што здарылася, пра што думаў мастак, як так магло выйсці, што на заводзе ніхто не прыкмеціў памылкі, не ведаю. Так ці інакш, праца была выканана, калі ўрэшце нехта заўважыў, што парсючкі бясхвостыя... Ну, дык вось, пан Франсуа: бясхвостых іх ніхто не хоча купляць... Я аддаю вам усю партыю, тысячу штук... Колькі вы за яе дасце?..»
Гаспадар назваў смяхотную цану — і назаўтра ў яго былі поўныя скрыні гэтага дабра. За год ён прадаў толькі двух парсючкоў: кожны раз, калі паказваў забаўку кліенту, той круціў галавою:
«Шкада як, што хвост адламаны...»
«Ен не адламаны — яго ніколі не было...»
Аднак патроху парсючкі знікалі адзін за адным з крамы. Больш таго, тыя кліенты, што забіралі іх, не прадавалі
забаўкі зноў, не шукалі нічога ў магазіне, толькі пыталіся, ледзь пераступіўшы парог:
«У вас ёсць фарфоравыя парсючкі?»
Пры гэтым адбывалася нешта зусім дзіўнае. Калі кліент пытаўся пра цану, гаспадар думаў больш, чым звычайна, і называў амаль кожны раз іншую.
«Дваццаць два франкі...»
Або дваццаць адзін ці дваццаць тры, радзей — менш за дваццаць. А іншы раз, напрыклад, і ўвогуле толькі адзін франк.
Дваццаць два франкі — дваццаць дзве гадзіны, вось што гэта значыла, Дзесяць гадзін вечара. Адзін франк — гадзіна ночы. У гэты час пан Франсуа мусіў чакаць кліента ў сябе на віле.
Такім чынам, усе гэтыя людзі маглі прыходзіць да гаспадара ў краму, і ніхто чужьі ні пра што не здагадваўся. Дый госцю, нават новаму, не трэба было нічога расказваць: толькі ён пытаўся пра парсючкоў, як адразу ж рабілася ясна, што прыслаў яго сюды свой чалавек, які прадаў яму арыгінальную забаўку,— і гаспадар назначаў кліенту час спаткання ў Жуанвілі.
— Ен прынёс табе што-небудзь? — спытала Жэрмэн, утупіўшыся позіркам у бацьку.
— Гэты раз — не,— паціраў той хворую нагу.
Марсэль прыходзіў да яго тры ці чатыры дні назад... А пяць-шэсць дзён таму гаварыў з ёю пра паездку ў горы...
— Ну, і чаго яму ад цябе было трэба?..
— Таго, дзеля чаго звычайна прыходзяць, калі з грашыма нявыкрутка... Бабкі прасіў... Калі ў іх ёсць што п і х н у ц ь мне, тады яны памяркоўныя і прымаюць маю цану моўчкі... А як не свеціць нічога, дык тон у іх мяняецца... Песня адна і тая ж: «Вы няблага зарабілі на мне... Апошні раз вы мяне абдурылі... Вы б маглі пазычыць мне колькі тысяч, пакуль выгарыць справа...» I тут яны пачынаюць расказваць, на што выйшлі. Ну, сенсацыйныя проста палотны: Рэнуар, Сезан, a то ажно і старыя майстры... «Праз тыдзень прынясу,
не, праз пяць дзён, добра?.. Трэба, каб я пачакаў зручнага выпадку, разумееце?.. Гэта ж больш у вашых інтарэсах, чым у маіх: які будзе мой заробак — і які ваш...»
Ен перадаў усё гэта ляніва, з пагардаю. Уздыхнуў.
— Усе аднолькавыя! Думаюць, я скупы. Дзіўлюся нават, як гэта хто з іх не прыйдзе сюды, каб прыкончыць мяне ды прыхапіць мае бабкі... Бо ж думаюць, я сплю над імі, што матрац у мяне набіты купюрамі, золатам...
Зрэшты, Жэрмэн знала, што ён не быў скупы. Яна была, бадай што, адзіны чалавек, які ведаў яго. Бацька не быў скупы — ён быў маньяк.
Мала якія з карцін і іншых каштоўнасцей з тых, што кралі яму на вілах і ў багатых кватэрах гэтыя дурні (як казаў, бязмерна пагарджаючы кліентамі, пан Франсуа), прадаваліся. Аматар мастацтва згаджаўся развітацца з некаторымі набыткамі толькі тады, калі яны выклікалі ў яго сумненне ў сваёй арыгінальнасці або былі відавочна другарадныя.
Лічылі, што нявартыя рэчы ішлі ў Амерыку, а большасць калекцыі, творы сапраўды каштоўныя, заставаліся на віле, і па вечарах стары ў адзіноце з асалодаю аглядаў сваё багацце.
— Ты яму што-небудзь даў?
— He.
— Што ён табе сказаў?
Яна добра ведала бацьку. Менавіта таму, што ведала, і пайшла аднойчы з яго дому. Ей не было тады яшчз і дваццаці.
Адзін з яго кліентаў, дваццацідвухгадовы хлопец, загінуў, здабываючы бацьку антыкварную рэч. Ен таксама купіў у аднаго з ранейшых кліентаў бясхвостага парсючка, прыйшоў у краму, на сценах якой віселі жудасныя літаграфіі ў чорных рамках. Хто б мог надумацца шукаць у гэтым склепе якія-небудзь шэдэўры?
Жэрмэн выпадкова апынулася сведкам іх размовы.
«Толькі дзве тысячы,— упрошваў малады чалавек.— Клянуся вам, што прападаю без іх... Мая сяброўка хворая...
Трэба рабіць аперацыю... Я не хачу пасылаць яе ў дзяржаўны шпіталь... Вы разумееце?..»
Бацька ўздыхнуў:
«Што ты прынёс мне апошні раз?»
«Маленькага Манцічэлі, вы ж памятаеце... Вы далі мне хіба толькі за адну раму... Я пытаўся пасля і ведаю, што карціна каштуе сама меней сто тысяч франкаў...»
«Але ж яе яшчэ трэба прадаць і не папасціся... Бачыш, дружок, я таксама бедны чалавечак... Прынясі мне штонебудзь сур’ёзнае, і я заплачу табе як след... Я не настолькі багаты, каб строіць з сябе філантропа...»
«Але ж гэта будзе толькі аванс...»
«За што — аванс?»
«За тое, што на днях прынясу...»
«У цябе ёсць на прыкмеце што-небудзь вартае?»
Ясна было, што не. Хлопец вагаўся, расчырванеўся.
«Вось калі б ты прынёс мне Манэ... Толькі аднаго маленькага Манэ...»
У той час ён захапляўся Манэ. У яго пастаянна было якоесьці галоўнае захапленне.
«Што там ёсць?» — спытаўся хлопец.
«Яшчэ не ведаю... Відаць, усяго патроху, але гэта нялёгкая справа — прабрацца ўначы на выставу...»
«Ноччу яе сцерагуць... А электрычная сігналізацыя і процьма ўсялякіх новых штучак...»
«На тым тыдні адзін банкір набыў там на распрадажы карціну, якая б мне спадабалася...»
«Што за ён?»
«Люка-Мартон... Запомні, тое, што я табе кажу...»
«Калі я прынясу вам ягонага Манэ,— перапыніў хлопец,— колькі вы мне дасце?»
«Хоць дваццаць тысяч... Трыццаць нават...»
Праз два дні Жэрмэн прачытала ў ранішняй газеце, што ў доме ў пана Люка-Мартона, у Версалі, начны вартаўнік забіў дваццацідвухгадовага злодзея ў той момант, калі той спрабаваў зламаць дзверы і залезці ў хатнюю галерэю.
«Ты чытаў?» — спыталася яна ў бацькі.
Ен прабег вачыма паведамленне — і нават жылка не сцепнулася ў яго на твары.
«Табе ўсё роўна?»
«А пры чым тут я? Га?..»
Яна б многае магла яму сказаць. Але маўчала. А пасля пайшла з дому. Праз месяц, абышоўшы ўсе бюро па працаўладкаванні, нанялася прадаўшчыцаю ў магазін сясцёр Каро.
3 тае пары Жэрмэн бачыла бацьку толькі адзін раз, у яго ў краме.
«Падпішы»,— сказала яна яму, працягваючы паперу.
«Што гэта?»
«Бланк на твой дазвол выйсці мне замуж».
«За каго?»
«Якое гэта мае значэнне?..»
Ен нахіліўся і падпісаў, уздыхнуўшы:
*Як хочаш...»
Глядзеў ёй услед, калі яна выйшла з крамы, але Жэрмэн не азірнулася — і таму не ўбачыла, які ўсхваляваны быў у яго твар.
Цяпер яна была з ім вельмі халодная, цвёрдая. Дапытвала, як суддзя:
— Што ты яшчэ яму сказаў?
Як ніколі раней, не магла яна забыць таго забітага ў Версалі хлопца. Забітага за нейкія трыццаць тысяч франкаў. Куды ж гэтым разам паслаў бацька Марсэля? Марсэля, які меў патрэбу ў грошах толькі таму, што ажаніўся нядаўна і не мог адмовіцца ад задумы звазіць маладую жонку на адпачынак у горы...
— Нічога я яму не сказаў... Дамовіліся адно, што ён прынясе мне што-небудзь і я дам яму грошы...
— Ен да цябе часта прыходзіў?
— Пяць-шэсць разоў...
— За які час?
— За тры гады... Заўсёды прыносіў неблагія штучкі... Калі што выгарала... Ен у гэтым разбіраецца... I не ўдаецца ў падрабязнасці...	„„
Цяпер Жэрмэн зразумела, чаму — нібы насміхаючыся з самога сябе, як заўсёды гэта рабіў, калі казаў нешта сур’ёзнае,— прызнаўся ёй Марсэль:
«Шкада, што я не сустрэў цябе тры гады таму...»
Тады яна падумала, што ён жартуе. Яна ўвогуле ніколі не прымала ўсур’ёз яго прызнанняў, і шкадавала цяпер, што не зрабіла гэта тады!
«Я не які-небудзь жулік»,— сказаў ён ёй неяк.
Яна зноў пачала распытваць бацьку.
— Апошнія месяцы ён прыходзіў?
— 3 год ужо, мусіць, як не быў...
— А цяпер я хачу ўсё-такі, каб ты сказаў, што іменна ты ў яго папрасіў. Чуеш?
Звычайны скупшчык крадзенага бярэ ўсё, што яму прыноеяць, усё, што хоць нешта каштуе, што можна болып-менш лёгка прадаць. Але яе бацька быў не звычайны скупшчык, а чалавек, якога з’ядала маніякальная любоў да твораў мастацтва.
Размаўляў з тым хлопцам, якога забілі, пра Манэ... Гэта ж ён, урэшце, і паслаў няшчаснага на смерць у дом да банкіра...
— Адказвай...
— Цяпер я цікаўлюся перш за ўсё Рэнуарам... He вялікімі пітукамі, якія можна ўбачыць у любым музеі, а маленькімі Рэнуарамі... Жаночымі галоўкамі, нацюрмортамі... Есць нацюрморты, якія...
— Ты не сказаў яму, да каго ісці?
— Здаецца, не...
— Падумай...
— He... 3 Марсэлем можна без гэтага... Ен сам добра ведае, дзе ёсць што вартае...
— Пачакай. Я пазваню...
Жэрмэн заказала свой нумар. Ледзь пачуўшы Івэцін голас, задрыжала. Тая была ўсхваляваная, думала, пэўна, што гэта званіў Марсэль.
— Гэта ты?.. Слухаю... Нічога, цётка... Я б табе з радасцю
добрае што сказала, але, на жаль, нічога новага... Скажы мне вось што... Я тут кніжку захацела пачытаць, а знайшла толькі другі том... «Пармскі манастыр»... He ведаеш, куды ты першы засунула?..
Гэта нагадала Жэрмэн пра тое, што колькі дзён таму Марсэль чытаў, лежачы разам з ёю ў ложку, другі том «Пармскага манастыра».