Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
Марсэль двойчы прыязджаў разам з ім у Марсанг. Гэта быў доктар. Ен атрымаў дыплом яшчэ летась, але, каб практыкаваць самому, яму не хапала яшчэ грошай, і ён служыў нарыхтоўшчыкам лекаў у вялікай аптэцы на Севастопальскім бульвары. Высокі, кашчавы хлопец з крыху падобным на конскі тварам і кучаравымі, усё роўна як у херувімчыка, светлымі валасамі, што так не адпавядалі яго фізіяноміі.
Трэба было знайсці яго. А яна нават прозвішча яго не помніла. I адраса ніколі не ведала.
Узяла таксі. А ў кашальку толькі сто франкаў. Ды дзе там: частку гэтай сумы растраціла ўжо ў кафэ... А што заставалася рабіць, калі час быў такі дарагі?..
— Выбачайце, пане, я хацела б пагаварыць з мсьё Жулем... Вы ведаеце: высокі бландзін, часта бывае ў гэтым раёне...
— Доктар Бэлуар?
— Але... Кучаравы бландзін, з вялікім носам.
Адрас ёй даваць не хацелі.
— Сёння раніцай доктар не прыходзіў і не тэлефанаваў. Прыходзьце пасля абеду. Можа, з’явіцца.
— Мне трэба бачыць яго цяпер. Я яго стрыечная сястра. Толькі што прыехала ў Парыж, а ён мяне падвёў: павінен быў чакаць на вакзале...
Шушуканне. Нарэшце:
— Калі вы на самай справе яго кузіна...
— Ды клянуся вам... Мой бацька — ягоны.;.
— Вуліца Мон-Сэніз, дзвесце сорак шэсць...
Зноў таксі. Яна праехала ўверх па Манмартры, да сабора Сакрэ-Кэр... Заплаціла пятнаццаць франкаў. Дзіўны двор, усё адно як на вясковай ферме. У глыбіні — невялікая
двухпавярховая будыніна. На першым паверсе жыве сталяр.
— Дзе тут можна знайсці пана Бэлуара?
— На другім паверсе...
Яна паднялася, пастукала ў зашклёныя дзверы: званка не было.
— Што там такое? — крыкнуў нехта незнаёмы.
— Гэта я! — холадна адказала яна.
Чаканне. Асцярожныя крокі. Нарэшце да шкла прыціснуўся конскі твар Марсэлевага сябра. Яшчэ праз нейкі час Жуль павярнуўся і знік. Жэрмэн была ўпэўнена, што гаспадар з кімсьці гаварыў. Сэрца ў яе часта білася.
— Адчыняйце...
Адзеты быў Жуль па-хатняму, твар — няголены.
— Выбачайце, не пазнаў вас. За што такі гонар?..
— Дзе Марсэль?
Аднапакаёвая доктарава кватэра была адначасова і спальняю, і залаю, і чымсьці накшталт майстэрні, як у сталяра ўнізе. Джутавая шторка падзяляла яе на дзве часткі. Два старыя прамятыя крэслы, стол, кнігі, лямпа.
— Але... я не ведаю...
— Слухайце, Жуль...
Калі ён пазнаў яе праз шкло, то загаварыў з кімсьці, яна ж чула. Значыць, за штораю нехта быў. А калі жанчына? Што ж, тым горш для яе, Жэрмэн. I якая розніца, надаваў ёй смеласці мандарынавы лікёр ці што іншае...
Яна ступіла тры крокі. Болей не трэба было. Падняла штору.
За ёю стаяў Марсэль. Ен глядзеў на яе так спалохана, што яна ледзь не зарагатала ад слёз, і толькі адно і сказала:
— Ідыёт!..
I вось яна ўжо і плакала і смяялася. He асмельвалася дакрануцца да яго, бо быў вельмі бледны і грудзі былі шчыльна перавязаны — ён прыкметна раздаўся.
— Думаеш, хітры?..
— Дарагая...
— Ідыёт...
— Слухай, дарагая... Клянуся табе...
— Але спачатку ты адразу ж вернешся дамоў...
— Ен не дасць...
— Хто?
— Жуль...
Доктар выйшаў, каб не замінаць ім, на лесвічную пляцоўку — там яму, мусіць, холадна было ў адной кашулі.
— Кляніся, што...— пачала яна.
— He трэба... я і так...
— Чаму раптам?
— Сама разумееш...
— Прызнайся, што было страшна...
Ен адвярнуўся ад выбеленай сцяны.
— Было...
— Прасі ў мяне прабачэння...
— Даруй...
— Скажы, што ніколі больш не будзеш гэтага рабіць і што я буду хадзіць з табою на ўсе матчы па боксе...
— Згодзен...
— А калі я яшчэ раз знайду ў тваёй кішэні бясхвостага парсючка...
I толькі тады яны загаварылі сур’ёзна.
РАМАНІСТ
ЛЕКЦЫЯ'
Шаноўныя панове!
Мяркую, што расчарую вас, прынамсі, у двух пунктах. Па першым вы ўжо гэта адчулі. Вы зразумелі: я належу да самай нуднай і страшнай пароды дакладчыкаў, што сядзяць перад шклянкай вады і моцненька звязаны пупавінаю са стосам аркушаў, якія яны перагортваюць з халоднай бязлітаснасцю машыны. Зрэшты, што я кажу? Прызнаюся вам, ніякі я не дакладчык. У мяне так мала вопыту ўдзелу ў падобнага кшталту ўрачыстасцях, што з простасці душэўнай я спачатку вырашыў выйсці да вас з пустымі рукамі. Мне ўяўлялася, як я хаджу па эстрадзе, часам спыняюся, каб падкрэсліць якую-небудзь дасціпную думку, уражваю вас красамоўствам і, не буду залішне сціплы, натхненнем.
Так было прыкладна месяц назад, калі я тэлеграфаваў П’еру Бэдару, што прымаю вельмі прыемнае мне запрашэнне. Я жыў у Канадзе ў зрубе на беразе возера. Там мне ўсё здавалася простым. Але ў цягніку, па дарозе ў Нью-Йорк, упэўненасць пачала пакідаць мяне, і я падумаў: а ці не падрыхтаваць мне якія-небудзь нататкі? Гэта ж таксама ўражвае, і нямала: у чалавека ў руцэ лісточкі паперы, на якія ён час ад часу кідае кароткі позірк. Але ішлі дні, а галоўнае, ночы, і гэтыя лісточкі ператварыліся паціху ў кашмар. А раптам я іх усе пераблытаю? Ці мо забуду ў хваляванні сэнс якога-небудзь запісу і спатыкнуся?
Кашмар ператварыўся ў страх, у той каламутны страх, што знаёмы кожнаму артысту, і таму, панове, у апошнюю
1	Лекцыя прачытана ў Французскім інстытуце ў Нью-Йорку 20 лістапада 1945 года.
хвіліну я екарыўся з тым, што мне прыйдзецца паўстаць перад вамі гэтакім раманістам-лектарам, чалавекам, які перагортвае аркуш за аркушам, тым часам як слухачы позіркам ацэньваюць таўшчыню стоса і ў думках прыкідваюць, калі ж скончыцца гэтая кара.
Другое расчараванне: вам паабяцалі — і ў гэтым вінаваты толькі я — гутарку аб рамане і раманісце, дакладна не ведаю. Усё таму, што неабходная была назва. Бо я падумаў: раманіст, натуральна, мусіць гаварыць аб рамане. Я быў перакананы, што гэта будзе проста. Аднак я зразумеў, што зусім няздатны распавесці вам што-небудзь дужа слуіпнае аб рамане. I калі дазволіце, паспрабую вызначыць прычыну: каб вы не надта сердавалі на мяне з-за гэтай другой здрады.
Бачыце, раманіст зусім неабавязкова разумны чалавек. Вядома, такія існуюць. Мне зусім не хочацца настройваць супраць сябе маіх калег, надзеленых гэтай выдатнай вартасцю. Але ёсць і такія, што пазбаўлены яе. I гэта зусім не парадокс. Існуе, паводле майго вызначэння, «чысты» раманіст, чалавек, які выстройвае раманы, як іншыя лепяць з каменя ці пішуць карціны, раманіст, які свядома, а найчасцей несвядома збірае наўкол чалавечыя дакументы, назапашвае іх у сабе, пакуль не пачынае ад іх задыхацца і адчуваць настойлівую патрэбу выказаць нарэшце свае пачуцці, зашмат моцныя для аднаго-адзінага чалавека. Навошта ж патрабаваць ад яго, каб ён быў разумны? Як мне здаецца, аналітычны розум у яго дужа часта — недахоп. Я маю на ўвазе свядомы, сістэматычны аналіз.
Што ж да крытычнага пачуцця, то я думаю: а ці не будзе яно яго скоўваць? Як бачыце, я прымаю перасцярогу, перш чым прызнацца вам, што не валодаю ні крытычным пачуццём, ні аналітычным розумам і што, маючы справу з ідэямі, адчуваю ў сабе гэтакую няўклюднасць рабочагамуляра. Дарэчы, мне падабаецца слова «рабочы», і, калі дазволіце, скажу, што я ўсяго толькі рабочы славеснасці. Уяўляеце сабе муляра, які гутарыць з вамі аб архітэктуры?..
Ен проста бярэ цагліну. Кладзе яе, потым кладзе раствор. Адзінае, што ад яго патрабуецца,— добра выкананая работа. Вам хочацца пагаварыць з ім, не баючыся занудзіцца? Тады няварта разважаць ні пра мастацтва, ні пра палітыку, ні пра эканоміку: пагаманіце пра ягонае мулярскае рамяство — і, ўпэўнены, не расчаруецеся.
Большую частку жыцця я баўлю ў сельскай мясцовасці, дзе няма чым забаўляцца і дзе на пяцьдзесят міль вакол не знойдзеш аніводнага чалавека. Mae сябры вельмі спачуваюць мне:
— Як ты можаш месяцамі жыць, ні з кім не размаўляючы?
— Ды я размаўляю дні напралёт.
Іх гэта дзівіць. Яны не разумеюць. He разумеюць, што кожнаму чалавеку ёсць што расказаць, кожны чалавек цікавы, калі гаворыць пра сваё, гэта значыць пра сваю прафесію. Вазьму хоць бы нашага вясковага лекара: проста дзіва, калі ён вечарамі пачынае згадваць ля каміна сваіх пацыентаў і ўсялякія гісторыі пра іх!.. Ды я нашмат болей уведаў пра чалавечую прыроду з гамонак з вясковымі лекарамі, чым чытаючы філосафаў. А каваль, які расказвае пра сваю кузню?.. Сталяр за варштатам... Селянін, калі ідзеш разам з ім па ягонай зямлі... He трэба толькі ўцягваць іх у сферу чыстых ідэй — гэтыя людзі імгненна губляюць усю сваю сілу, усю непаўторнасць і пачынаюць апавядаць моваю перадавіц.
Чаму ж, мяркую я, раманіст павінен маніпуляваць ідэямі спрытней за вясковага лекара ці аратага? Мяне заўсёды бянтэжылі пытанні, якія задаюць нам журналісты, беручы інтэрв’ю:
— Што вы думаеце пра пасляваенны перыяд? Пра рускае пытанне? Пра атамную бомбу? Пра беспрацоўе ці пра забастоўкі?
Уявіце сабе, нічога не думаю! Вельмі рэдка рэпарцёр, несумненна пазбаўлены цалкам фантазіі, просіць мяне прост" расказаць пра маю справу.
I аднак, калі б я вырашыўся пагаварыць з вамі аб рамане ўвогуле, калі б пачаў: «Раман — гэта...»
А праўда, што гэта такое — раман?.. Як на маю думку, дык гэтае паняцце вельмі шырокае. Я нагаварыў бы вам процьму глупстваў і банальнасцей. Калі стаіш за варштатам, бачыш толькі варштат. Так і са мною. Імшыя раманісты? Я альбо не ведаю іх, альбо ведаю вельмі дрэнна, так што мне не выпадае гутарыць пра іх.
Адкуль ці куды ідзе раман? Тэма адмысловая, але тут мусова патрабуецца погляд звонку, а не знутры. Так што гэта справа крытыка альбо якога-небудзь доктара літаратуразнаўства.
Шаноўныя панове, гэта ўступ, каб прызнацца вам, што я не буду гаварыць ні аб рамане, як было абяцана, ні нават аб раманістах, а ўсяго толькі пра аднаго з іх, пра таго адзінага, каго хоць трохі ды ведаю — гэта значыць пра сябе.
I прашу зразумець, што гэта зусім не з пыхлівасці, а, наадварот, ад сціпласці: я не адчуваю сябе падрыхтаваным гаварыць пра нешта іншае. Зрэшты, паверце, я не буду закранаць ні сваю творчасць, якая, дальбог, не заслугоўвае такога гонару, ні пра свае творчыя планы. Я хачу пагутарыць з вамі прыкладна ў такім духу:
— Вось як я стаў сталяром, выбачайце, раманістам...
Гэта варштат, а гэта інструменты... Гэта вось робіцца такім чынам... Каб зрабіць стол, гэта значыць раман, трэба пачынаць вось з гэтага і вось з гэтага...
Толькі майце на ўвазе, гэта зусім не азначае што іншыя робяць гэтаксама. Але ўрэшце, каб зразумець рамесніка, трэба хоць трохі ўяўляць сабе ягонае рамяство. Вось прыкладна тое, пра што я хачу сёння расказаць.