Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Яна з’ядае яшчэ тры рагалікі. Ей сорамна, што так шмат есць уранку, але яна галодная. Чатыры рагалікі!
Прачытаўшы рэпартаж, Жэрмэн адразу зразумела, што напісаны ён не Марсэлевай рукою. Есць нешта ў гэтых радках не ўласцівае яму: пабудова асобных фраз, выразы, словы... Ей вядома, што час ад часу журналісты робяць адзін аднаму такія паслугі: пішуць за калегу і пасылаюць у газету патрэбны матэрыял.
Вярнулася ў кватэру. Глынуць, каб узбадзёрыцца, каньяку? Івэта, аказваецца, выпіла амаль усю бутэльку. Жэрмэн заўсёды падазравала, што сяброўка не грэбуе спіртным. Яна дапіла рэшту і выпрасталася на канапе: забалелі ныркі. За тое, што выпіла, было сорамна яшчэ больш, чым за жудасны апетыт, але яна заснула.
У газеце не было паведамлення ні пра які кватэрны ўзлсм, ні пра іншае здарэнне, якое магло б датычыць мужа.
Але гэта нічога яшчэ не значыла: не кожная ранішняя газета паспявае паведаміць пра ўсе начныя здарэнні, а тут яшчэ яна чытала тую, у якой працуе сам Марсэль!
Дзесяць гадзін. Тэлефон маўчаў. Праз паўгадзіны на Вялікіх бульварах пачнуць прадаваць дзённыя газетьі. Жэрмэн апранулася. I хоць яна і выпіла ўсяго толькі два-тры глыткі каньяку, адчуванне было такое, як пасля сапраўднай гулян-
кі. I як гэта Івэта магла выпіць ажно тры чвэрці бутэлькі?
У кашальку — троху меней за сто франкаў. Нягуста! Але ўсё ж яна ўзяла таксі!
Купіла ў вулічнага гандляра газету. Ногі зрабіліся проста ватныя. Яна і праўда была п’яная — і гэта нагадала ёй адзін вечар, калі яны былі разам з Марсэлем у гасцях і выпілі лішняе...
Зайшла ў кафэ «Мазарыні» — і вось там раптам убачыла на першай старонцы газеты тое, што шукала: «Няўдалы напад на кватэру графа Ньёля».
Граф і Маленькая Графіня — так завуць у свеце яго жонку за яе мініяцюрныя фігурку, тварык і неверагодную рухавасць... Арыстакраты, якія займаюцца ўсім: спортам, мастацтвам, кіно... Пастаянна выбіраюцца на балі, кактэйлі і розныя іншыя вечарыны. 3 Енскага праспекта, на якім знаходзяцца мастацкія выставы-аўкцыёны, у іх кватэру шмат чаго прыбывае. Аднаго разу Жэрмэн хадзіла да іх з Марсэлем на адкрыты вечар паглядзець на калекцыю твораў жывапісу. Было сама мала трыста чалавек: журналісты, акторы тэатра і кіно, знакамітыя дактары і адвакаты... Стаяў гармідар.
«Глядзі,— сказаў Марсэль,— у іх, бадай што, самыя прыгожыя Рэнуары ружовага перыяду...»
Яна амаль што нічога не ўбачыла. Надта ўжо зашмат было народу. Слугі, падыходзячы да кожнага госця, налівалі віскі, шампанскае проста бесперапынна. Можна было сказаць, спіртное лілося ракою.
Вось тое, што яна так доўга хацела ўведаць уначы: граф і графіня Ньёль. Матч па боксе яны не прапусцяць, гэта ўжо напэўна: ім гэта тое самае, што тэатральная прэм’ера... Безразважная Маленькая Графіня проста зачараваная гэтым мужным спортам...
«Гэтай ноччу на кватэру вядомых усяму Парыжу графа і графіні Ньёль быў зроблены напад з узломам, які ледзь не закончыўся смерцю рабаўніка. Граф і графіня былі тым часам на матчы па боксе ў зале «Ваграм». Цікавая дэталь,
выяўленая неўзабаве пасля замаху: вярнуўшыся дамоў у дзве гадзіны ночы, графіня заўважыла, што згубіла на матчы ключ ад кватэры, які быў у яе сумачцы яшчэ тады, калі яна выпраўлялася з дому. Гэты факт дазваляе меркаваць, што напад не быў запланаваны загадзя і насіў выпадковы характар.
Невядомы...»
Жэрмэн збялела.
«...які трапіў у кватэру, скарыстаўшыся ключом, у дванаццатай гадзіне, мог завалодаць ім толькі ў зале «Ваграм». Немагчыма, каб ключ быў наўмысна ўкрадзены якімсьці спрытным «кішэннікам»: сумка ў графіні была на засцежцымаланцы.
Маленысая Графіня, як заве яе ўвесь Парыж, згадала, што калі яна падыходзіла да свайго месца, то дастала з сумкі насоўку. Можа, ключ упаў на падлогу якраз у той самы момант? У натоўпе ёй самой цяжка было тое прыкмеціць.
Ва ўсякім разе, той, хто падняў ключ, добра ведаў, каму ён належаў і якую можна тут мець выгаду.
Далей невядомы трапіў у кватэру, у якой нікога не павінна было быць. Толькі выпадак прывёў у яе дзядзьку графіні Ньёль пана Марціно, які зайшоў да пляменніцы ўвечары і, адчуўшы стому, застаўся ў кватэры адпачыць замест таго, каб пайсці на матч у зале «Ваграм».
Ледзь ён заснуў, як яму пачуўся шум у вестыбюлі, дзе былі вывешаны самыя каштоўныя палотны з калекцыі гаспадароў. I, натуральна, спалоханы, пан Марціно ўзяў у рукі рэвальвер...»
Словы, літары расплываліся. Прагнучы ведаць, чым усё скончылася, Жэрмэн усё ж была вымушана, каб дайсці да сэнсу, перачытвадь кожны радок па два-тры разы. Хлопчыкафіцыянт паставіў на яе стол мандарынавы лікёр.
«У вестыбюлі стаяў на крэсле невядомы з кішэнным электрычным ліхтаром. Убачыўшы пана Марціно з рэвальверам у руцэ, ён выключыў ліхтар, скочыў на падлогу і збіў графінінага дзядзьку з ног ударам кулака.
Устаўшы, пан Марціно стрэліў, будучы, як ён кажа, у стане афекту. А куля выпадкова трапіла ў злодзея, бо і на дыване, і на лесвіцы былі знойдзены сляды крыві.
Наколькі цяжка быў ранены нападчык? Немагчыма меркаваць аб гэтым цяпер, але, бясспрэчна, яго арышт — пытанне самага блізкага часу. Вечарам вы, напэўна, ужо даведаецеся пра тое. Пан Марціно, чалавек у гадах, да таго ж яшчэ і збянтэжаны незвычайным здарэннем, не мог дагнаць злодзея.
Напэўна, ім быў або дэбютант у гэтай справе, або аматарвыпадковец — але толькі не рэцыдывіст-прафесіянал. На гэтую думку наводзіць той факт, што шум, які пачуў дзядзька Маленькай Графіні, быў выкліканы падзеняем вялізнай сэўрскай вазы, рэчы сапраўды гістарычнай, вельмі вялікай каштоўнасці: датуецца яна напалеонаўскай эпохаю. Стаяла ваза пад адмысловай карцінай Рэнуара ружовага перыяду «Купальшчыца», якую, бадай, усхваляваны прафан-няўдаліца выпусціў з рук, ледзь зняўшы.
Вось і ўсе нашы здагадкі, якімі мы можам падзяліцца з чытачом. Але ў зале «Ваграм» было, заўважым, некалькі тысяч гледачоў — і...»
Жэрмэн машынальна выпіла лікёр, склала газету і паклала яе ў сумку.
Нягледзячы на ўсё, што здарылася, вочы ў яе, калі яна выходзіла з кафэ, свяціліся радасцю. Яна была ўпэўнена: Марсэля яшчэ не ўзялі! Хвалявалася і таму яшчэ, што некалькі гадзін назад сама аб усім здагадалася.
Яна прайграла загадзя ў сваім уяўленні ўсю гэтую гісторыю дзякуючы толькі званку Марсэля а палове адзінаццатай і знойдзенаму ў кішэні ў мужавым паліто бясхвостаму фарфораваму парсючку. Яна ўжо бачыла і постаць невядомай тады яшчэ ёй арыстакраткі, якая ўпусціла ключ, і пра Рэнуара згадала — сама.
А што больш за ўсё было ёй прыемна ўведаць, дык гэта тое, што ёнбыў няспрытны! Выпусціў карціну на сэўрскую вазу. Можа, рукі ў яго дрыжалі? Ва ўсякім разе, яму было
страшна. Ён паводзіў сябе, быццаім пачатковец або нявопытны дылетант, які кажа сабе:
«Яшчэ раз... Толькі раз!..»
Кажа гэта сабе, адчуваючы, што бярэцца не за сваю справу, што і праўда не будзе больш ёю займацца...
— Ідыёт,— ледзь чутна сказала яна сама сабе ў натоўпе, калі выйшла на Вялікі бульвар.
Але дарагі ёй ідыёт! Што ён рабіў, паранены, на вуліцы, пакідаючы за сабою сляды крыві? Трэба было адбегчыся ад дома графа Ньёля. Толькі б ён не дадумаўся ўзяць таксі!.. Тады яго непазбежна знойдуць: паліцыя ж, вядома, апытае ўсіх шафёраў таксі. Ужо апытвае. Але нават усхваляваны, Марсэль мусіў быць хітрэйшы.
— Ідыёт! — зноў паўтарыла сама сабе.
Але, ідыёт, што не прыйшоў адразу ж дадому. Яна б дагледзела яго, вядома ж! Знайшла б знаёмага доктара, любога доктара, які б перавязаў яго і зрабіў усё неабходнае, не выдаючы паліцыі. Каго хочаш можна знайсці, як спатрэбіцца.
Напэўна, яму было сорамна перад ёю.
«Урэшце, я не які-небудзь жулік»,— зноў успомніла яна яго словы.
Ідучы, Жэрмэн размаўляла з Марсэлем — і ні разу яшчэ не была яна з ім такая лагодная. Гэты хлапчук, але, нягодны хлапчук, што так гарэзліва ўсміхаўся, меў цяпер як ніколі патрэбу ў ёй: яго трэба было выцягнуць з бруднай гісторыі, у якую ён трапіў.
Ідыёт, так!.. Хлапчук, смелы на словах, нават у нейкіх учынках, але зусім яшчэ баязлівы ў душы.
Хацеў — пан такі! — звазіць яе на адпачынак у горы і пакатаць на аўтамабілі! А яна і не пярэчыла, не заікнулася нават: адкуль жа мы возьмем на гэта грошы? Усміхалася адно. А трэба было сказаць:
«Ты з глузду з’ехаў, дурненькі... Пра гэта падумаем неяк пазней... А пакуль што пішы свае рэпартажы пра бокс ды рэгбі...»
Вядома, уначы яна не памылілася, калі адчула раптам, што ён яе кліча. Як яна была яму тады патрэбная! Толькі духу ў яго не хапіла паклікаць яе на дапамогу.
— Пан вельмі горды,— з’едліва сказала яна сама сабе.
Ну і дурань, ну і ідыёт!.. Але ж які дарагі ёй!.. Дагэтуль яшчэ не набраўся розуму...
Толькі ж не застаўся ён на вуліцы на ўсю ноч?.. Дзе ён мог спыніцца, каб прывесці сябе ў парадак?..
Ці ж думаў ён пра тое, што перажывае цяпер яна? Ну, вядома! Мабыць, уяўляе яе ўсю ў слязах. Думае, ягоная Жэрмэн баіцца, што ён кінуў яе, падмануў!..
Дурненькі...
Толькі таму і не паддалася роспачы, што, нягледзячы ні на што, адчувала радасць: цяпер яна ведала, што ён яшчэ зусім маленькі і мае патрэбу ў ёй.
Напачатку баялася яна. Думала, што прыйдзе неяк дзень і Марсэль даведаецца, хто яна такая, чым займаецца яе бацька, дрыжала, бо ў параўнанні з мужам, журналістам, яна была зусім ніхто...
А ён, аказваецца...
Яна ішла і ўсё яшчэ думала, думала — толькі ўжо старалася не гаварыць сама з сабою, бы старая дзеўка.
Трэба было спяшацца, каб паепець Марсэлю на выручку. Хто-небудзь мог прыкмеціць яго ў зале «Ваграм», якраз тады, калі ён падбіраў з падлогі ключ Маленькай Графіні.
Цяпер ужо роўна гадзіна, як Марсэль павінен быў з’явіцца ў рэдакцыі. Яна зноў зайшла ў кафэ. Божа мой, і тут мандарынавы лікёр! Падышла да тэлефона, набрала нумар.
— Алё, мадэмуазэль, будзьце так ласкавы, дайце мне рэдактара. Гэта пані Блан...
Так, спакойна, не хвалявацца. Жэрмэн не ведала, ці правільна яна рабіла, што званіла, але трэба было захоўваць абсалютны спакой.
— Алё? Пан Манш?.. Гэта пані Блан... Муж просіць у вас прабачэння... Калі ён вярнуўся ноччу, пасля таго, як паслаў вам рэпартаж, я ўжо чакала яго з тэлеграмай
ад цёткі з правінцыі: у яе толькі што памёр муж... Марсэль выехаў першым ранішнім цягніком... Некалькі дзён яго не будзе...
Яна адчувала ўздым усіх сваіх сіл. Пазваніўшы рэдактару, адразу ж згадала пра Жуля.