Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
— Ты не вяртаешся?
— Думаю, што хутка... Кніга павінна быць у спальні... Там ёсць невялічкая палічка побач з ложкам...
— Дзякуй... Жадаю ўдачы!..
Паклаўшы трубку, Жэрмэн ціха загаварыла сама з сабою. Пра бацьку, які хацеў легчы, ужо не думала.
— У газету званіць нельга: калі яго яшчэ не ўзялі, гэта будзе небяспечна... Цікава, ці аддаў ён у рэдакцыю рэпартаж?.. Калі аддаў, значыцца, заставаўся на матчы да канца, да адзінаццаці гадзін... Пасля пісаў, заносіў у рэдакцыю ці перадаваў праз кагось... У гзтым разе...
Яна зірнула на гадзіннік. Палова шостай. Яна ўжо праседзела ў бацькі амаль паўгадзіны. А лічыльнік у таксі з’ядаў паціху грошы, якіх і так не было, толькі пра гэта яна не думала.
— Рэнуары...— пачала была яна, хочучы спытацца, дзе цяпер ёсць «малыя» Рэнуаравы творы.
— Шмат у каго яны ёсць,— уздыхнуў бацька.— Ехала б лепш дадому, паспала... Ну з чаго ты ўзяла ў галаву, што яго накрылі?.. Дый калі б павязалі, то гэта яму не задужа страшна: яго ж яшчэ не бралі ні разу... Разумееш? Іншая справа, калі б ён быў рэцыдывіст... 3 добрым адвакатам...
Яна зразумела. Бацька ёй не адкажа. Можа, не хоча, а хутчэй за ўсё, калі верыць яго словам пра Марсэля, проста не ведае, дзе той шукае грошы...
Грошы ці...
He, гэтага не можа быць. Узяўшы сябе ў рукі, яна ўстала. Задуменна сама сабе паўтарыла:
— Рэнуары...
Чаму ёй здаецца, што менавіта ад яе залежыць выратаванне Марсэля? Ніводнага разу не падумала пра яго са злосцю. А чаму яна павінна была злавацца? Хіба не сама ўтойвала ад яго, хто ў яе бацька?
I, паколькі Жэрмэн была дачкою такога чалавека, яна ведала, як усё гэта робіцца. Перш за ўсё, думала яна, адпадае, што крадзеж, на які ён сёння, пэўна, пайшоў, быў даўно абдуманы. Тады б яна адчула, што голас у Марсэля ненармальны, калі ён тэлефанаваў ёй яшчэ першы раз, у сем гадзін.
А палове адзінаццатай ён толькі прыняў рашэнне. Чаму менавіта ў дзесяць трыццаць? I чаму ў зале «Ваграм»?..
Бацька праводзіў яе да дзвярэй.
— На вуліцу Каленкур,— сказала яна шафёру на вуліцы.
Усё яшчэ ішоў дождж, па-ранейшаму дробны. Было холадна і ў таксі: акно да канца не зачынялася.
Марсэль, як і большасць бацькавых «кліентаў», мусіў дзейнічаць хіба што ў пустой кватэры. Так лягчэй. У Парыжы прыслуга амаль заўсёды кладзецца спаць не ў саміх апартаментах, а на сёмым ці восьмым паверхах, дзе ёй адведзены пакоі.
Але хлопец, якога ў Версалі забіў вартаўнік, памыліўся...
Яна зноў і зноў міжволі вярталася да пачатку.
Ен пазваніў другі раз а палове адзінаццатай...
Зала «Ваграм». Заліты святлом рынг... Канаты... Тысячы балельшчыкаў... Марсэль за столікам прэсы...
Напэўна, ідэя прыйшла яму ў галаву там... Рэнуары... Значыцца, ён некага ўбачыў там, у натоўпе, хто мае гэтых Рэнуараў... Некага, у каго кватэра будзе пустая да канца вечара...
Жэрмэн здалося, што прыдуманая ёю гіпотэза настолькі бясспрэчная, што яна ўжо і пад сумненне яе не ставіла.
Зала «Ваграм»... Адпачынак у гарах, мажліва, аўтамабіль, які ён так хоча мець... I гэты стары корч, які адмовіўся пазычыць яму колькі там тыеяч франкаў, але затое абяцаў 326
даць шмат больш, калі ён прынясе аднаго, некалькі маленькіх Рэнуараў...
Сярод гледачоў, твары якіх высвечвалі пражэктары, у самых першых радах, вядома, сядзеў нехта той, хто навёў Марсэля сваім з’яўленнем у зале на думку аб Рэнуары, зімовым адпачынку ў гарах, хуткім аўтамабілі...
I паколькі гэты нехта глядзеў у той час бокс, Марсэль вырашыў: небяспекі ў тым, што задумаў, няма...
Але чаму тады ён пазваніў ёй? Прадчуванне?.. Можа, ён, ні разу раней не злоўлены, адчуў раптам інтуітыўна, што гэтым разам замах будзе няўдалы? Ці яшчэ вагаўся? Што, як яна пачала б настойваць на тым, каб ён вярнуўся раней, бо ёй сумна адной?..
Але не! Яна, наадварот, яшчэ пялася перад ім прыкінуцца бадзёрай! Ніколі не хацела замінаць яму ў чымнебудзь, бо з першага дня іх сумеснага жыцця вырашыла, што ён павінен адчуваць сябе з ёю вольным.
Нават не сказала яму, калі ён званіў увечары, што хацела:
— He вяртайся надта позна...
А гэта зрабіла б любая жанчына.
He прызналася яму, што ў гэты вечар у яе быў вельмі меланхалічны настрой.
Гэта была яе віна.
У яго была ў запасе прыблізна адна гадзіна.
Куды ж ён пайшоў? У які квартал?
А як з ключом? Звычайна гэта праблема, вырашэнне якой патрабуе часу. Трэба дастаць ключ ад кватэры або зрабіць злепак і ўжо з яго — сам ключ.
Часу ў Марсэля на гэта не было. Жэрмэн была ў тым упэўнена. Ей хацелася верыць, што ён нічога загадзя не падрыхтаваў. Цэлы ж год не быў у яе бацькі!
Так ці інакш, адчуў Марсэль агіду да гэтага занятку ці не, але ён захацеў змяніць сваё жыццё. Доказ — тое, што ажаніўся з ёю. А можа, ён зрабіў гэта толькі дзеля таго, каб цягнула на новыя замахі, бо пачаў баяцца, што зловяць?
Бывае і такое: калі ўдаюцца тры-чатыры буйныя пакра-
жы, злодзей раптам не можа саўладаць са страхам. Тады ён звычайна кажа сабе, што дагэтуль проста ішла дзікая лафа, што гэта не можа працягвацца бясконца і ўжо наступным разам прыйдзецца за ўсё заплаціць.
Небяспечны стан, калі менавіта ў гэты час ён надумае распачаць свой ранейшы занятак: вось тады яго і «накрываюць». Бо няма ўпэўненасці. Падводзіць нядбаласць. ♦ Падстаўляюцца» па-дурному, «гараць» на якойсьці ідыёцкай драбніцы.
Пазваніць у паліцыю яна не магла. Газеты з’явяцца толькі праз гадзіну.
Яна ўжо ўяўляла, як ён сядзіць у паліцэйскім участку, у кабінеце ў якога-небудзь інспектара на допыце. Гальштук, рэмень, шнуркі з чаравікаў ужо адабралі... A то раптам бачыла яго ў бальніцы...
Але не ў трупярні! Толькі гэтае слова, адно з усіх, што з’яўляліся ў яе ў думках, выклікала жаданне крычаць.
— Рэнуары...
Цікава: ёй здавалася, што варта яшчэ крышачку напружыцца — і яна разгадае праўду. Чаму імя Рэнуара — карціны мастака былі ёй, вядома, знаёмыя — развярэджвала памяць, падказвала нешта звязанае з Марсэлем, штосьці пачутае зусім нядаўна?..
Больш таго: яна магла паклясціся, што менавіта Марсэль і прамовіў перад ёю гэтае імя. Але калі? Дзе? 3 лкой нагоды?
Таксі спынілася, і яна ўбачыла святло ў вокнах сваёй кватэры. Пачала шукаць у сумачцы кашалёк... Грошай было вельмі мала. Пра ўсё ж думала раней, толькі не пра гэта.
— Пачакайце мяне, калі ласка, хвілінку. Я падымуся, вазьму грошы...
Пабегла па лесвіцы. Чырванела пры адной толькі думцы, што аддала ўчора шпалершчыку ўсе грошы, якія толькі мела...
— Слухай, Івэтачка, дарагая...
Ёй было сорамна, як ніколі яшчэ ў жыцці. Івэта, якая.
каб адчуваць сябе ямчэй, раздзелася да камбінацыі, чытала, лежачы на канапе ў зале.
— У цябе ёсць грошы?
— Многа трэба?
— За таксі заплаціць... He ведаю, колькі... Марсэля няма, а ў яго ўее нашы грошы...
Івэта пашукала, дастала чатырыста франкаў.
— Думаеш, хопіць? — спытала яна.
— Здаецца...
Жэрмэн спусцілася ўніз, размаўляючы сама з сабою: рэпеціравала размову з шафёрам. Якую ж страшэнную спляжанасць адчувала яна сёння ў душы — быццам перад усім светам была вінаватая.
Паволі паднялася наверх. Стамілася ўжо, цяжка дыхала. Івэта надзела сукенку і з капелюшом у руцэ ішла да дзвярэй.
— Думаю, я табе больш не патрэбна?
Жэрмэн хацела сказаць, што, наадварот, неабходная, што ёй страшна заставацца тут адной, але не асмелілася.
— Дзякуй табе, Івэтачка... I прабач яшчэ раз... Праўда, ты можаш зрабіць мне яшчэ адну паслугу... Калі ў восем я не прыйду ў магазін, будзь ласкавая, скажы тады патранэсам, што я кепска сябе адчуваю, з’яўлюся пазней, а можа, і зусім мяне не будзе... Добра?.. Я табе калі-небудзь растлумачу... Гэта шмат страшней, чым ты думаеш...
— Усе замужнія так кажуць!.. Дый незамужнія таксама...
— Ты не зразумееш...
— Ведаю... Ніхто ніколі нічога не разумее...
Пасля, надзяваючы паліто, дадала:
— Можа, хочаш, каб я засталася?
— Дзякуй... Гэта вельмі далікатна з твайго боку... Я паспрабую крыху паспаць...
— Ну, добра... Усё будзе ў парадку... Я табе пакінула трохі каньяку... Раю выпіць каліва...
Бледны твар, чырвоныя павекі — рыхтык клоун, як паглядзець на яе цяпер. А грымаса, дзіўнаватая ўсмешка, якой яна, мусіць, думала падбадзёрыць сяброўку, адно павялічвала гэтае падабенства.	q9Q
— Дабранач, цётка...
Жэрмэн ледзь ужо была не паклікала Івэту назад, бо, толькі засталася адна, здалося, што яе кліча Марсэль, які меў дзесьці патрэбу ў ёй, чакаў жончынай дапамогі.
Але дзе?
Праз паўгадзіны развіднела, зазіхацелі дахі дамоў, з усіх гарадскіх комінаў пацягнуўся ў неба дымок, ажывалі вуліцы, пад’езды, пайшлі аўтобусы, тысячы людзей рушылі на працу халоднай снежаньскай раніцай...
Марсэль быў недзе ў гэтым вялікім горадзе... Жэрмэн, трымаючыся рукамі за мокрыя парэнчы балкона, глядзела ва ўсе бакі гіганцкай панарамы, нібы спадзеючыся ўбачыць у ёй яго...
Раздзел трэці
ВЯЛІКАЯ СЭУРСКАЯ ВАЗА I ГРАФІНШ ДЗЯДЗЬКА
Палова восьмай раніцы. 3 балкона бачны быў грузавічок паштовай службы, які развозіў газеты і спыніўся цяпер каля шынка насупраць іх дома. Шафёр у скураной кепачцы выйшаў на тратуар з тоўстым стосам пошты.
Жэрмэн збегла па лесвіцы з непакрытаю галавою. Брамніца якраз мыла калідор. Жэрмэн яшчэ мала ведала гзтую крыху касавокую жанчыну. Вось ужо з месяц, як яна ўлашчвала кансьержку: у Парыжы з імі трэба ладзіць. У брамніцы, можа, таму, што яна касавурыла, позірк быў поўны падазрэння.
— Сёння ноччу да вас, здаецца, прыходзілі? — спыталася яна.— Я званіла вам тры ці чатыры разы. У вас усё ў парадку, га?
Ёсць людзі, якія проста чуюць бяду. Вось і гэтая жанчына была такая. Нельга нічым выдаць сябе! Жэрмэн, падабраўшыся, адказала з усмешкаю:
— Гэта муж паслаў дадому сакратарку з рэдакцыі пера-
даць мне, што тэрмінова адбывае ў Лондан... Там сёння сур’ёзны матч... Марсэля паслалі ў самы апошні момант... Мне трэба было завезці ў рэдакцыю яго рэчы...
— Дык добра!.. А то я падумала, што ў вас хто-небудзь захварэў...
Жэрмэя выйшла на вуліцу, купіла газету. Зайшла ў бар, і, нязмушана гартаючы газету, выпіла кавы і з’ела рагалік.
Матч у зале «Ваграм»... Рэпартаж на тры чвэрці калонкі... Падпісаны Марсэлем Бланам...
Гэта зрабіла на яе такое ўражанне, быццам яна атрымала ліст ад чалавека, які ўжо даўно памёр, ці ўбачыла яго раптам у кінахроніцы.
Але не! Марсэль не памёр!