Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
— Я ўжо і не памятаю...
— Сама меней дзве, калі меркаваць па астатніх днях... Ен вас абразіў... Мажліва, накінуўся на вас. Ва ўсякім разе, вы біліся...
— Біліся...
— У вас не было з сабой ніякай гброі?
— He... Я нават не ўзяў у руку малаток...
Ніхто і ўвагі не звярнуў на гэтыя словы, аб якіх сам Лябро неўзабаве пашкадаваў, бо яны маглі лёгка стаць завязкаю абвінавачвання.
— Ен адштурхнуў вас, і лодка перакулілася... А ў вадзе ўчапіўся ў вас, бо не ўмеў плаваць... Тут яму і канец прыйшоў... Ну, што ж, адным меней...
Лябро нічога не мог зразумець. Можа, ён трызніць? Можа, кашмар усіх апошніх тыдняў дабіў яго, і прыйшоў гэты салодкі і лёгкі сон?..
Уеё, калі паслухаць следчага, было так проста, што здавалася ўжо немагчымым, зусім нерэальным.
— Я прашу, каб мне даравалі тое, што я зрабіў...
— Ды пра што вы, смешны вы чалавек! Вы абараняліся, і закон на вашым баку. 3 такімі тыпамі...
He, здавалася Лябро, нешта ў гэтай гісторыі не так, вельмі ўжо спакойным быў следчы. Лябро пачаў яшчэ больш турбавацца і адчуў сябе зусім няшчасным. А паколькі ў яго была пасля халоднага купання і перажытага страху гарачка, ён блытаў дні сённяшнія і ўчарашнія, казаў нешта такое, чаго ніхто не мог уцяміць, напрыклад, згадваў раптам нейкую пірогу дзесьці ў Мбале.
— Вядома, цяпер я разумею, што нельга было так рабіць,— умольваў Лябро следчага.
— Ваша жонка, Марыс, рыбак Віяль і многія іншыя расказалі нам усё...
Што маглі яны расказаць, гэтыя людзі, якія нічога не ведалі?
— Вы велікадушны, гасцінны чалавек. Дзівак, якіх пашукаць... He кожнага ж чалавека, з якім пілі колісь раз-два, трэба так сустракаць, калі ў яго за душою ніводнага франка. Шаноўны пан Лябро, адзіная ваша памылка ў тым, што вы не пацікавіліся ў паліцыі, што гэта за тып... Калі б вы зайшлі да нас...
— Га?..
Што гэта кажа яму камісар?.. Пра якога тыпа трэба было яму пацікавіцца ў іх?..
— Гэтага чалавека шукала па абвінавачванні ў махлярстве паліцыя не менш як пяці краін. Яму ўжо не было куды дзецца. Дзе б ён ні з’явіўся, яго маглі пазнаць і схапіць. Таму і кажу, што адным меней... Больш ужо гэтага прайдзісвета Марэлье ўспамінаць не будуць...
Што ён чуе?.. Як... Марэлье?..
— Прабачце,— спытаўся Лябро далікатна нейкім чужым голасам,— што вы сказалі?
— Марэлье... Жуль Марэлье... Дваццаць гадоў гастраляваў па Паўночнай Афрыцы і міжземнаморскім узбярзжжы, жыў адным махлярствам, не грэбуючы нічым... А да таго адседзеў дзесяць гадоў у турме за крадзеж з узломам.
— Хвілінку!.. Хвілінку... Вы ўпэўнены, што яго звалі Жуль Марэлье?
— Мы не толькі знайшлі ў валізах гэтага тыпа яго дакументы, але і маем адбіткі яго пальцаў і антрапаметрычную картку...
— Вы сказалі, што ён... што ён сядзеў у турме?.. Чакайце... Вы прабачце... галава баліць... Калі дакладна ён сядзеў у турме?
— Трыццаць гадоў таму...
— А нага ў яго...
Лябро змоўк. Сілы не было гаварыць.
— Што — нага?
— Як ён застаўся без нагі?
— Ен страціў яе, калі спрабаваў аднойчы ўцячы з турмы. Саскочыў у цемнаце з дзесяціметровага муру акурат на жалезныя штыры... He ведаў, што там, унізе... Пан Лябро, здаецца, вы стаміліся... Доктор у суседнім пакоі, гаворыць з вашай жонкаю. Зараз я яго паклічу.
— He... Чакайце... А калі ён быў у Габоне?
— Ніколі... Мы ўсю яго біяграфію ведаем... Ніжэй Дакара ён у бок экватара не спускаўся... Вам што, кепска?
— He звяртайце ўвагі... I што... ён ніколі не быў у балотах Мбале?
— Прабачце?
— Гэта адзін з раёнаў Габона... ЧП1
— Я ж вам сказаў...
I тут Лябро адчайна прастагнаў:
— Значыцца, гэта не ён!.. He той Жуль...
Занепакоены камісар адчыніў дзверы і паклікаў доктара:
— Пан доктар!.. Мне здаецца, хвораму кепска!..
— Ды не! Пакіньце мяне аднаго! — закрычаў Лябро, адчуваючы жаданне біцца галавою аб сцяну.— Вы не зможаце зразумець... Гэта быў не той Жуль... Я забіў другога Жуля... Другога Жуля, які...
— Супакойся, Аскар,— перапыніла ягоныя крыкі жонка.— He варушыся. Ты трызніш, мой дарагі...
— Што я сказаў? — спытаўся Лябро, ачуняўшы.
— Глупства... Але ж ты нас і напалохаў... Так ты да інсульту дойдзеш...
— Дык што я сказаў?
— Кажу ж, глупства нейкае... Усё пра Жуля... To пра аднаго, то пра другога... Толькі і трызніш гэтым махляром, дык ён табе ўжо дваіцца стаў...
— Што яшчэ я казаў? — горка ўсміхнуўся Лябро.
— Што забіў яго нізавошта... Супакойся, дурненькі... Выпі мікстуры... Выпі, яна не горкая... Заснеш...
Ен адразу ж выпіў гэту мікстуру, так хацелася заснуць: цяперашні яго кашмар быў проста невыносны! Нізашто забіў чалавека!.. Нейкага абармота, які не быў тым самым Жулем, з якім ён так жорстка абышоўся некалі ў Габоне... Забіў нікчэмнага тыпа, які не хацеў зрабіць яму нічога благога, звычайнага жуліка, які толькі і думаў, што, пагражаючы яму час ад часу, пажыць спакойна за ягоны кошт на Паркэролі!..
«Не трэба, пан Лябро'» — усё яшчэ стаялі ў яго ў вушах апошнія словы гэтага прайдзісвета, вымаўленыя ў неверагодным жаху.
Ен маліў яго.
А хамства, пагрозы былі яго прафесійнай гульнёю.
Зяачыцца, ён, Лябро, і баяўся марна, і забіў нізашто.
* * *
— Дык што, дан Лябро, адным менш, га?.. Цяпер можна і ў шары пагуляць спакойна,— казалі Лябро на плошчы гульцы.
Ціха было цяпер і ў Марыса ў «Ноевым каўчэзе» — паркэрольцы забываліся патроху на стук драўлянай нагі, які наводзіў на ўсіх жах.
— А вы яшчэ ўпрошвалі нас быць з ім цярплівымі, бо ён сам, гаротны, нацярпеўся ўсяго ў Габоне... Гм... У Габоне, куды ён і нагою не ступаў!.. Ну 1 штукар быў гэты ваш Жуль... Дык што, шклянку белага, пан Лябро?
— Дзякую...
— Як настрой? Відаць, пакуль што яшчз не надта?..
— Нічога, наладзіцца пакрысе...
Трэба было прывыкнуць да таго нялёгкага факту, што з гэтага часу і назаўсёды ён — забойца. Але крычаць пра гэта ўсюды ён, вядома, не стане.
Ды вось падумаць адно балюча, што ўся гэтая недарэчная гісторыя толькі таму і здарылася, што нейкі нікчэмны шарлатан, які стаміўся цягацца па свеце, хаваючыся ад паліцыі, падслухаў зусім выпадкова расказаную якімсьці каланістам гісторыю пра ўкрадзеную пірогу, гісторыю, перажытую невядомым па імені Жуль Шапю. Невядомы гэты памёр сваёй смерцю праз пятнаццаць гадоў пасля таго, як усё ж такі здолеў выбрацца з балот Мбале, памёр на службе ў Індакітаі, куды бьіў накіраваны сваёю фірмаю з Габона.
А спрытнаму махляру выпала не толькі пачуць гэтую гісторыю, але і разгарнуць неяк у Адыс-Абебе, каб прагнаць нуду, нумар тулонскай газеты «Вар» і напаткаць у ім знаёмае імя — Аскар Лябро.
Гэта і наштурхнула яго на думку скончыць у спакоі свае нялёгкія дні на маленькім і ціхім востраве Паркэроль.
ДЗЯЎЧЫНА
I БЯСХВОСТЫЯ ПАРСЮЧКІ
АПОВЕСЦЬ
Раздзел першы
МАЛАДЫЯ ЖОНКІ ЛЮБЯЦЬ УШЫВАЦЬ ГУЗІКІ
Хто тэлефанаваў ёй цяпер, у сем гадзін вечара, Жэрмэн не сумнявалася: Марсэль павінен быў пазваніць ёй з рэдакцыі. Дзяўчына толькі прыйшла ў «Французска-італьянскі» рэстаран на бульвары Клішы, дзе яны звычайна вячэралі і сустракаліся пасля працы, калі не дамаўляліся на якое іншае месца. У іх і столік быў ужо свой, заўсёды свабодны ў гэты час, каля акна. Месца гэтае было ім па-хатняму ўтульнае.
Яна якраз толькі села і была падумала, што да трох гадзін засталося ўсяго тры хвіліны, як. да яе падышла Лізэта, гардэробшчыца. Гэтая маленькая жанчына з відавочным задавальненнем называла яе пасля замужжа мадам і ўвесь час пазірала на прыемную ёй наведніцу з цікаўнасцю і хваляваннем.
— Пані Блан... Пан просіць вас да тэлефона...
Яна сказала толькі «п а н», не дадаючы «Марсэль», і выгляд у яе быў такі змоўніцкі, што можна было падумаць, быццам гэты п а н належаў ім абедзвюм.
Напэўна, у яго планах нешта змянілася. 3 Марсэлем заўсёды трэба быць гатовай да гэтага. Мусіць, скажа зараз:
— Ідзі хутчэй пераадзенься і падрыхтуй мой смокінг... Пойдзем на такую прэм’еру ці на такое рэвю...
Колькі вечароў правялі яны дома з таго часу, як ажаніліся? Два, ёй няцяжка было палічыць.
— Гэта ты, Марсэль?
He, гэта быў не ён. Сакратарка з рэдакцыі газеты, у якой працаваў Марсэль. Жанчыны ўжо добра ведалі адна адну па голасе.
— Перадаю слухаўку вашаму мужу, пані Блан.
Значыць, ён быў у рэдакцыі. I нічога яшчэ не піў. Бо варта было яму выпіць два-тры глыткі аперытыву, і яна прыкмячала гэта па тым, як ён гаварыў: язык у яго ўжо тады трохі заплятаўся. Ей, дарэчы, падабалася слухаць Марсэля, калі ён быў крышачку на падпітку: ён быў тады такі добры, лагодны — бы дзіця. Яму яна пра гэта не казала, але заўсёды слухала яго ў такія моманты прыязна.
— Гэта ты, зайчык? Калі ласка, не крыўдзіся, павячэрай без мяне. У мяне ў кабінеце Джон Дзіксан... Ага, Тэрнераў мэнэджэр... Настойвае, каб я павячэраў з ім перад матчам, ну, ніяк нельга адмовіцца...
Жэрмэн успомніла, што Марсэль мусіў пайсці на матч па боксе. Гэтага спорту яна не любіла. Апроч таго, адразу ж зразумела, што сёння ў яго рабочы вечар, а ў такія яна старалася не замінаць яму.
— Ведаеш, гэтыя баксёрскія заўзятары не дужа пакутуюць ад залішняга выхавання, дык я баюся, што пацапаюся з імі.
— Што ты будзеш рабіць, зайчык? У кіно пойдзеш?
— He ведаю яшчэ. Відаць, пайду дамоў.
— Я вярнуся недзе ў адзінаццаць трыццаць. Пасядзім трохі, чаю вып’ем... Я напішу матэрыял, занясём яго разам у рэдакцыю. А можа, хочаш пасядзець, як закончу, у шынку?..
— He, пабудзем дома.
Ей не стала сумна. Вядома, яна і не павесялела, але трэба было прывыкаць. Такая ўжо ў яго работа. Павячэрала адна. Два ці тры разы ледзь не загаварыла сама з сабою, нахіліўшыся над талеркаю, так прывыкла ўжо думаць уголас.
— Дэсэрту не будзеце? А мо кавы, пані Блан?
— Дзякуй... He хачу болей...
Праходзячы каля рэкламных агнёў кінатэатра, падумала: дарма сказала, што адразу вернецца дамоў. Але потым
заспяшалася. Настрой у яе быў цудоўны, быццам гэта свята — чакаць мужа, пакуль ён вернецца. Дагэтуль яна чакала яго зазвычай ці ў барах, ці ў шынках, дзе ён назначаў ёй спатканне. Такім чынам, яны, па сутнасці, і да кватэры сваёй як след не прывыклі.
Яна прайшла пехам па вуліцы Каленкур, якая спакваля аціхала і ўсё больш выдавала на правінцыйную — па меры таго, як аддаляліся Манмартрскія бульвары. Вечар быў мяккі, даволі цёплы як на снежань, але дажджлівы. Лёгкі туман ахутаў вулічныя агні пяшчотнай смугою.