Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
«Слушна,— думаў Лябро.— Трэба гэта ўлічыць: ён таксама мажны... Малаток у мяне заўсёды пад рукою... He, малаток не падыдзе: сляды застануцца... Штурхнуць яго як след, і ён вываліцца за борт... А што, як выплыве?.. Ды не павінен... Калі гэта лепш зрабіць?.. Праз нейкі час, выбраўшы сеткі на другім канцы вострава, міма іх пройдуць рыбацкія лодкі... Пасля, гадзін прыкладна ў восем, дзесьці за паўмілі ад «Люстраной шафы» праплыве на сваёй пасудзіне стары ў каланіяльным шлеме... Паміж праходам рыбакоў і васьмю гадзінамі, во калі трэба!..»
Праўда, і Жуль ведаў, хто і калі тут праллывае, бо паспеў, напэўна, прыгледзецца за ўвесь гэты час... Так што і ён мог прыступіць да задуманага ў тыя ж самыя паўгадзіны...
3 гэтага моманту Лябро пачаў прыглядацца да ворага. Ен прыкмеціў, што пасля трэцяй бутэлькі Жуль заўсёды робіцца абыякавы да рыбалкі і пачынае драмаць. Але ці драмаў ён напраўду? Можа, сачыў употайкі за ім?
Вырашыўшы аднойчы праверыць Жуля, Лябро рэзка ўстаў.
Аднаногі адразу ж расплюшчыў вочы і, утаропіўшыся ў яго сваім хітрым, пільным позіркам, буркнуў:
— ПІто ты збіраешся рабіць?
Лябро лёгка падмануў Жуля, бо загадзя падрыхтаваў на гэты выпадак праўдападобны адказ, але, баючыся выклікаць падазрэнні, вырашыў не праводзіць больш такіх эксперыментаў. Сумнявацца не прыходзілася: адгадаўшы ягоную задуму, Жуль адразу ж, як і абяцаў, зробіць тое, што збіраўся.
А пакуль што аднаногі дзяліўся з ім сваімі меркаваннямі:
— Урэшце, раніцой тут амаль што заўсёды прыліў, і хвалі, думаю, вынесуць цябе на бераг непадалёк ад порта...
Абодва глядзелі на тыя самыя хвалі. Толькі труп ім бачыўся не адзін і той самы.
— Трэба будзе, напэўна,— разважаў Жуль,— зрабіць гэта, калі ты будзеш на нагах. Ты цяжкі, і, калі мне прыйдзецца падымаць цябе, каб выкінуць за борт, лодка можа перакуліцца, і я апынуся ў вадзе разам з табою...
Але была яшчэ адна акалічнасць, невядомая Жулю, якую, каб зрабіць усё гладка, нельга было не ўлічваць. На беразе, у соснах, стаяла халупа флоцкага кватармайстра, ахоўніка форта Мэд. Лябро ведаў, што два разы на тыдзень, у аўторак і пятніцу, кватармайстар выпраўляўся ў Гіер на «Баклане». Значыць, ён выходзіў з дому прыблізна без дваццаці пяці, сама пазней без дваццаці восем.
Без пятнаццаці восем... Якраз тады і трэба гэта зрабіць!..
А яшчэ трэба сачыць, каб дазсрац маяка не стаяў у той самы момант каля парапета, a то ўгледзіць усё ў свой бінокль...
— Бываюць дні, Аскар,— гаманіў і гаманіў Жуль,— калі я пытаюся ў сябе, ці не час ужо скончыць з усім гэтым... Гатуюць у Марыса нядрэнна, але мне ўжо абрыдла дзень пры дні есці адно і тое... Я ўжо не кажу, што жанчын не хапае... Жажо і глядзець на мяне не хоча...
Лябро чырванеў, бы школьнік. Няўжо гэты аднаногі монстр думае, што ён яшчэ і жанчыну шукаць яму павінен?..
— Мы бавілі разам неблагія хвіліны, гэтага я адмаўляць не буду... Амаль што сябрамі сталі, во як!.. Так і быць, скажу тое, што думаю... Цяжка мне будзе ісці за тваёю труной... Цябе ж на Паркэролі, мусіць, пахаваюць, га?..
— Я ўжо купіў сабе месца на могілках...
— Выдатна!.. На могілках лепш, чым пад вадою... Дай пляшку, Аскар... He, выпі спачатку сам... Ну, пі!.. Хай твая баба скуголіць — рабі тое, што кажу табе я...
Тысячы, сотні тысяч, мільёны людзей жылі — і не так ужо далёка ад іх — нармальным жыццём. Хіба ж можна было цярпець больш гэтакі здзек з сябе?..
— Што мяне дзівіць, Аскар, дык тое, што ты быў тады такі хам... Ты ж цяпер зусім далікатны чалавек... У прынцыпе, ты стаў тыповы буржуа... Ну, прызнайея, што так... Іду ў заклад, што ты нашмат багацейшы, чым кажаш... На біржы не гуляеш?
— Трошкі.
— Во як яно ў цябе выйшла... А я яшчэ сумняваўся... Заўваж, пачыналі мы абодва аднолькава... Хто ведае, можа, калі б не гзты твой фокус з пірогаю, каб не мая дзеравянка, і я стаў бы кімсьці накшталт цябе... Ну і гад ты быў!.. Падумай, што ты зрабіў: пакінуў чалавека, белага чалавека, у афрыканскім балоце, без аніякай надзеі выбрацца адтуль... Дагэтуль не разумею, як гэта здолеў я ўратавацца... задумваўся ты хоць калі-нікалі пра гэта?.. А напісаў ты мне што тады?.. Я і цяпер гэтакіх слоў не вымаўлю, хоць і не буржуа, як ты... Ты нават уявіць не можаш, падарваў ты маю веру ў людзей...
У такія моманты Лябро нават паварушыцца не смеў, бо бояўся, што гэта здарыцца менавіта зараз. Стараўся не пакідаць малаток паблізу ад Жуля...
— Баішся памерці, га?.. А мне дык глядзець на цябе смешна, бо напляваць мне на смерць... Ты таму баішся, што стаў буржуа, што табе ёсць што траціць...
«Ну,— думаў Лябро,— калі табе няма чаго траціць...»
— Я нават не ведаю, ці жывыя яшчэ мае бацькі... Была сястра, збіралася замуж, але так ні разу і не аказалася... He дай бог, таксама шалапутная...
Цікава, падумаў раптам Лябро, а якое ў яго прозвішча? Там, у Габоне, ён падпісаўся на гэтым праклятым шчытку проста: «Жуль».
— Прозвішча?.. Шапю... Ты хіба не ведаў?.. Жуль Шапю... He горшае за тваё, га?.. Іду ў заклад, што ёсць на свеце і вельмі прыстойныя людзі з прозвішчам Шапю... Дай пляшку... He... Трымай... Я пытаюся ў сябе іншы раз...
«Чаму ён раптам прыўзняўся?» — падумаў Лябро і ўхапіўся за сядзенне. Ен уклаў у гэты рух усю сваю сілу. Але адчуў, што спацеў, толькі тады, калі заўважыў: устаў Жуль, каб схадзіць да ветру.
I тут у галаву Лябро закралася думка:
«Час настаў...»
Лябро дрыжаў — у ім віравала цяпер усё тое, што перажыў ён побач з гэтым страшным чалавекам...
Ен таксама ўстаў і ступіў два крокі...
IV
Былы мэр Паркэроля забыўся на ўсё, што так старанна абдумваў: і на кватармайстра-вартаўніка, і на рыбакоў, якія павінны былі вяртацца на востраў з другога канца Паркэроля, і на старога ў каланіяльным шлеме.
Дазорац з маяка, які пазіраў на мора ў бінокль акурат у тую самую хвіліну, расказваў пасля:
— Прыблізна без дзесяці восем, гледзячы ў бок мыса
Мэд, я заўважыў, што пан Лябро і гэты ягоны дзівак-прыяцель стаяць каля самага борта «Люстраной шафы», абхапіўшы адзін аднаго. Спярша я падумаў, што некаму з іх стала блага і другі прытрымлівае таварыша, каб той не ўпаў у ваду. Але пасля зразумеў, што яны боруцца. Лодка была ад мяне за некалькі сотняў метраў, і ўмяшацца я ніяк не мог. I вось урэшце яны ўпалі разам на планшыр1, і лодка перакулілася...
Рыбак Віяль у той момант разам са сваімі двума сынамі агінаў мыс Мэд.
— Я ўбачыў перакуленую лодку,— расказваў Віяль,— і пазнаў, што гэта была «Люстраная шафа». Я заўсёды казаў, што судна пана Лябро калі-небудзь конча перакуліцца, бо надта ўжо шмат усяго на ім пабудавана і кабіна дужа высокая... У той момант, як мы заўважылі пана Лябро і гэтага вар’ята ў вадзе, яны яшчэ віслі адзін на адным... Я падумаў быў, што пан Лябро, добры плывец, ратуе аднаногага, які ўпаў у ваду і, мусіць, не ўмее плаваць... А гзты чалавек, як часта бывае, учапіўся ў яго ад страху кляшчом...
Стары, што не знімаў ніколі свайго каланіяльнага шлема, не бачыў нічога.
— Я якраз выцягнуў добрую скумбрыю... Лодка пана Лябро была на ўсход ад мяне, і сонца сляпіла вочы...
Такім чынам, ніхто не мог дакладна расказаць, што ж здарылася на самай справе. Ніхто, апроч Лябро, які выйграў бой.
А было ўсё так.
Калі ён падышоў да Жуля і штурхнуў яго, той, устояўшы неяк на нагах, павярнуўся назад, і Лябро ўбачыў у колькіх сантыметрах ад сябе ягоны скрыўлены твар. Толькі не злосць, не лютасць былі на ім, а неверагодны жах.
Але, неверагодны, бо цяпер перад Лябро стаяў зусім іншы, непадобны на ранейшага шаленца чалавек, вочы якога малілі пашкадаваць яго, вусны дрыжалі...
1 Планшыр — парэнчы ўздоўж борта лодкі.
— He трэба, пан Лябро!
Ён сказаў не «Аскар», як звычайна, а «пан Лябро»!
Нават голас яго нельга было пазнаць, столькі чулася ў ім мальбы: і Лябро стала шкада гэтага слабага цяпер чалавека. Ды позна было ўжо. Адступіць ён не мог. Хоць бы таму, што замах ён ужо зрабіў. Што станецца пасля гэтага, пашкадуй ён Жуля, з ім самім?.. Як паводзіць сябе з чалавекам, якога ты спрабаваў забіць?.. I як будзе абыходзіцца з табою той самы чалавек?.. He, адступленне стала ўжо абсалютна немагчымае.
Па сутнасці, усё здарылася ў адзін момант.
Лябро моцна ўдарыў Жуля плячом, але той невядома як паспеў ухапіцца за яго.
Кароткі час яны яшчэ ўтрымлівалі нейкім чынам раўнавагу на невялікім судне, якое ўжо гайдалася, бы ў шторм.
Абодва цяжка дыхалі, абодва адчувалі страх.
Хто каго?
Сілы былі прыкладна роўныя.
— Паслухайце, я...— прахрыпеў Жуль, але ці ж мог Лябро пачуць што-небудзь цяпер? Адзін павінен быў прайграць у іх паядынку.
За борт упалі абодва, бо «Люстраная шафа» перакулілася.
Жуль і ў вадзе здолеў учапіцца за Лябро. Ен адчайна спрабаваў яшчэ нешта сказаць, але марна, бо захлёбваўся вадою.
Пачуўся буркат матора. Да іх набліжалася чыясьці лодка. Нейкім чынам, проста інтуітыўна, Лябро здагадаўся, што гэта лодка Віяля. Жадаючы вызваліцца, ён ударыў Жуля ў нос з такой сілаю, што ажно адчуў боль у костках параненых пальцаў.
Нарэшце ўсё скончылася...
— Трымайцеся, пан Лябро! — бы ў сне пачуў ён голас Віяля.
Лябро згубіў у вадзе акуляры, ногі заблыталіся ў лёсцы.
— Хапай яго, Фердынанд! — крыкнуў Віяль аднаму з сыноў.
Яго зачапілі бусаком і трымалі над вадою, быццам нейкую цяжкую торбу, якую не стае сілы падняць. Бусак балюча ўрэзаўся ў бок.
— Трымай мацней, тата!.. Чакай, я ўхаплю яго за ногі!
Праз якісьці час Лябро ляжаў на дне Віялевай лодкі. У вачах у яго былі слёзы. Стары рыбак і яго сыны думалі, што гэта вада, але сам Лябро добра разумеў, чаму ён плача...
* * *
Маніць яму амаль не давялося. Хлусілі за яго ўсе паркэрольцы, хлусілі, не падазраючы, што дапамагаюць тым самым свайму былому мэру. Кожны жыхар мястэчка, усяго вострава прыдумаў і расказваў гісторыю, якая здарылася ў моры, япічэ да прыезду следчага.
— Вы яго добра ведалі? — спытаўся ў хворага Лябро, які ляжаў у ложку, камісар паліцыі, упэўнены, што так яно і было.
— Я сустрэў яго ў Афрыцы, вельмі даўно...
— I ласкава далі яму прытулак... А ён круціў вамі, як толькі хацеў... Нам ужо багата пра гэта расказалі... Нікому тут жыцця не даваў...
— Але...
— Піў з самага ранку, усім хаміў, пагражаў... Калі здарылася ўсё гэта з вамі ў моры, ён паспеў ужо да таго выпіць дзве бутэлькі, ці ж не так?..