Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
Зміранасць прыйшла з узростам. Мне было амаль трыццаць, і Жыццё ўяўлялася мне гэтакай свецкай паненкаю, .354
да якой я не смеў падступіцца з налёту. Вось чаму я прыйшоў аднойчы да Феяра, выдаўца большасці маіх народных раманаў, і сказаў:
— Я вырашыў узняць планку.
— Як вас зразумець?
— Хачу пасля народных раманаў паспрабаваць раман паўлітаратурны.
Гэты тэрмін развесяліў яго, але ў той самы час і збянтэжыў:
— Што вы маеце на ўвазе пад «паўлітаратураю»?
Блытаючыся, я паспрабаваў растлумачыць:
— Існуе дзесяць, а то і дваццаць відаў літаратуры. Яны ўсё роўна як розныя аддзелы універмага. Інакш кажучы, існуюць толькі з маўклівай дамовы паміж прадаўцом і пакупніком. У кожнай з гэтых катэгорый свае правілы, і парушаць іх забаронена з прычын камерцыйнай прыстойнасці. Над усім гэтым узвышаецца «чысты» раман, твор мастацтва, які арыентуецца толькі на сябе самога і не падпарадкоўваецца аніякім выдавецкім правілам. Пакуль я яшчэ не адчуваю сябе досыць сталым, каб падступіцца да яго. Раман, сапраўдны раман нельга напісаць да сарака гадоў: ён вымагае сталасці, а раней за сорак яе не дасягнуць. Аднак я лічу сябе здатным адысці ад некаторых шаблонаў і ствараць герояў, амаль падобных да жывых людзей, пры ўмове, што буду карыстацца апораю, каркасам, буду абапірацца на павадыра, а такім з’яўляецца дэтэктыў. I ад гэтай пары мне хацелася б пісаць вам па дэтэктыве ў месяц.
— Чаму па адным у месяц?
— Бо паводле маіх разлікаў гэтага вымагае мой бюджэт.
— А хто мне гарантуе, што вы зможаце вытрымаць такі тэмп?
— Вось вам шэсць раманаў, напісаных за тры месяцы. , Феяр прачытаў іх і праз тыдзень сказаў:
— Я іх выдаю.— Аднак адразу ж дадаў: — Толькі мы ідзём да катастрофы.
— Чаму?
— Таму што, па-першае, вашы дэтэктывы — ніякія не дэтэктывы. Яны не навуковыя. Вы не выконваеце правілаў гульні.
— Далей?
— Па-другое, у іх няма кахання, хоць бы ў той меры, у якой яно дапускаецца ў дэтэктывах.
— Што яшчэ?
— Па-трэцяе, у іх няма персанажаў відавочна сімпатычных і відавочна антыпатычных. Вашыя раманы канчаюцца ні добра, ні дрэнна. Гэта катастрафічна.
Усё гэта праўда. У свеце не знойдзеш дэтэктываў, зробленых горш за мае. I ўсё-такі Феяр іх выдаў, дагэтуль не разумею чаму. Напэўна, усё з тае ж прычыны: кіруючыся спачуваннем, якое ўратавала мяне ад выгнання з калежа, а пазней ад звальнення з газеты, дзе я працаваў рэпарцёрам. Разумееце, гэтыя раманы былі даволі нізкай якасці. Яны ўяўлялі сабою этап. У багатых на ўмоўнасці рамках я спрабаваў прымусіць людзей жыць.
Вынік быў вельмі сціплы. I я прызнаюся вам у гэтым без падманнай сціпласці. Я тады ўсё яшчэ быў на ўзроўні гам. Іграў, як піяніст, гамы. I ўсё ж то тут то там мог паспрабаваць перастварыць атмасферу, характар.
Я напісаў Феяру за вызначаны дамовамі тэрмін ці то васемнаццаць, ці то дваццаць дэтэктываў. Яны былі перакладзеныя амаль на ўсе мовы, у тым ліку ідзіш, эсперанта і японскую. I, аднак, роўна праз паўтара гады пасля падпісання нашай дамовы я прыйшоў да Феяра, які так ніколі і не змог зразумець майго рашэння, і аб’явіў:
— 3 дэтэктывамі канчаю. Хопіць з мяне Мэгрэ.
Думаю, ён палічыў мяне вар’ятам і ўжо ва ўсякім разе параноікам. Добры камерсант, ён ніяк не мог уцяміць, як можна рэзаць курыцу, што нясе залатыя яйкі. Але пасля ўсяго, што я вам ужо распавёў, пасля ўсіх маіх шчырых прызнанняў, вы, спадзяюся, разумееце мяне. Я адчуваў, верыў, што цяпер я досыць моцны, каб адмовіцца ад усіх шаблонаў, каб адкінуць мыліцы, на якія абапіраўся.
Я наблізіўся да чалавека — чалавека аголенага, чалавека, які стаіць твар у твар са сваім лёсам, а ён, мяркую, самы галоўны рухавік рамана.
Згадайце, што я вам казаў у самым пачатку пра мае ілюзіі ў дванаццаць гадоў, пра пары ў шаснаццаць, пра самалюбівыя памкненні ў дваццаць. Мне хочацца, каб вы адчулі, што бывае прызванне, якому немагчыма не давярацца, хоць у гэтым няма аніякай нашай заслугі. Існуе нейкі ўнутраны фактар, якому немагчыма супраціўляцца, як нельга супраціўляцца страсці.
Гэтай страсці мне вельмі хацелася б даць дакладнае вызначэнне, але, як бачыце, я няздольны гаварыць пра яе ў дакладных тэрмінах, а магу толькі, выкарыстоўваючы ўспаміны, прымусіць вас адчуваць яе; дык вось, гэтая страсць называецца любоўю да чалавека, да ягонага Лёсу, да ягонай Велічы і Нікчэмнасці, да жорсткага, бязмернага разрыву паміж ягонымі адмысловымі памкненнямі і мажлівасцямі.
Калет казала мне:
— Навучыцеся распавядаць гісторыю, а ўсё астатняе дадасца!
Дзесяць гадоў майго жыцця пайпіло на тое, каб я сяк-так навучыўся расказваць гісторыі хлопчыкам, краўчыхам, машыністкам, брамніцам. Але вось наспеў дзень, калі я, можа, заўчасна, палічыў сябе здатным і на астатняе — і аб’явіў:
— Адгэтуль я буду пісаць проста раманы.
Вядома, мне хацелася растлумачыць вам, што я разумею пад проста раманам ці, карацей, раманам. Але мне гэта цяжка перш за ўсё таму, што я дрэнна падрыхтаваны мець справу з ідэямі. Уявіце сабе, на працягу дваццаці гадоў усе мае намаганні, усе памкненні накіроўваліся на тое, каб выкарыстаць толькі матэрыяльныя словы. Вось яшчэ адно вызначэнне, якое трэба было б дадаць і якое я не магу сфармуляваць. Калі хочаце, гэта словы, якія маюць матэрыяльную вагу, словы, якія маюць тры вымярэнні, як стол, дом, шклянка вады. Гэта здаецца простым, і, шчыра кажучы, у пачатку шляху
мяне больш за ўсё ўражвала адсутнасць шчыльнасці ў людзях і прадметах, якія я апісваў. Адсутнасць гэтае шчыльнасці ўражвае мяне й дагэтуль — ва ўсім, што пішацца ў дваццаць гадоў.
Нехта, гаворачы пра жывапіс, заўважыў:
— Ідэальная, дасканалая карціна — гэта тая, у якой можна выразаць у правым ці левым кутку кавалачак у дзесяць квадратных сантыметраў, і ён будзе ўяўляць сабою нешта цудоўнае.
Гэтыя словы праследавалі мяне ўжо тады, як я, невядомы — з прычыны шаснаццаці маіх псеўданімаў і нягледзячы на іх, а таксама з-за штодзённага васьмідзесяцістаронкавага ўроку — пісьменнік, штодня дапускаў найцяжэйшыя памылкі і прамашкі ў адносінах да мастацтва і добрага густу. Прымусіць жыць дрэва ў садзе насуперак трагедыі, што адбываецца побач... Надаць лістам гэтага дрэва ўласцівую ім важкасць... Здаецца, я знайшоў патрэбнае слова — важкасць. Важкасць аркуша паперы, шматка неба, якойсьці рэчы, усіх тых рэчаў, якія ў самыя напружаныя моманты нашага жыцця набываюць патаемнае значэнне...
Важкасць электрычнага асвятлення, сонечнага промня, зеленаватага святла, якое льецца з-за аблокаў у марозны ранак, важкасць усяго, што вакол нас — дажджу, вясны, гарачага сонца, сонечнага зайчыка на стале, ды ці ж мала чаго яшчэ... Важкасць рэчаў, ці, калі дазволіце выкарыстаць слова, якое з дзіўнай упартасцю круціцца на языку, важкасць Жыцця.
Я не рапіаюся гаварыць пра важкасць чалавека, а то ў мяне будзе адчуванне, што я спакушаю Бога. He рашаюся гаварыць, але думаю, думаю ўвесь час, і мне хацелася б адным рухам вуснаў перадаць усё значэнне чалавечае тэмы, усю драматычнасць сутыкнення чалавека з жыццём.
Выбачайце. Я спрабаваў проста даць вызначэнне рамана, як я яго разумею, а дазволіў сабе заглыбіцца ў напышлівыя словапляценні. Аднак менавіта гэта і ёсць раман, а такеама многае іншае. Раман — гэта чалавек, чалавек аголены і ча-
лавек адзеты, чалавек будзённы; часам гэта жорсткая драма, якая разыгрываецца паміж чалавекам аголеным і чалавекам адзетым, чалавекам вечным і чалавекам пэўнага адукацыйнага ўзроўню, пэўнае касты ці пэўнага гістарычнага моманту, але перш за ўсё гэта драма Чалавека, які змагаецца са сваім лёсам.
Ці ж не праўда, пасля ўсяго, што я тут нагаварыў, не дужа лёгка прызнаць сябе раманістам ці заявіць, што хочаш ім быць або стаць?
Разумееце цяпер маё параўнанне раманіста з богамбацькам?
У шаснаццаць гадоў я аб’явіў сябрам:
— У трыццаць я напішу свой першы раман!
У трыццаць я задаволіўся тым, што сказаў:
— Сваім першым раманам я буду лічыць той, які напішу ў сорак гадоў.
Ну а ў сорак... Цяпер мне сорак трэці, і я ўсё адсоўваю назначаны тэрмін, бо чым больш сталею, тым больш разумею ўсю пыхлівасць сваіх намераў.
Першы раман? Можа, я напішу яго ў пяцьдзесят, а можа, пазней, калі буду жывы; толькі дзеля гэтага мне і хочацца жыць, і толькі таму я зайздрошчу Гётэ, ягонай плённай старасці. У яго быў час акрэсліць усю лінію і замкнуць круг. Паэт можа памерці малады: у паэзіі няма ўзросту, яна ўваходзіць у нас, калі мы яшчэ падлеткі, можа, нават калі яшчэ зусім дзеці — ды што я кажу, яна звязаная з дзяцінствам таямніцаю... А раман — гэта цяжар, гэта сусвет, які могуць трымаць толькі моцныя плечы.
Вы хочаце, каб я вам расказаў, як я пішу раман? Вымушаны папярэдзіць, што гэта ні ў якім разе нельга ўспрымаць як рэцэпт, бо ў кожнага аўтара свой метад, які адпавядае ягонаму тэмпераменту ці, калі выкарыстоўваць слова, якое я не надта люблю, ягонаму натхненню. Скарыстаўшы выпадак, я хацеў бы абвергнуць адну легенду. У мяне часта высакамерна пытаюцца:
— Вы хутка пішаце?
— Вельмі.
— Здаецца, за месяц раман?
— He, за адзінаццаць дзён1.
— Усё правільна! Усё правільна!
Мой суразмоўца трыумфуе. Ен мяне не чытаў. А цяпер ён атрымаў пацвярджэнне, што мяне і чытаць няварта, бо раман, напісаны за адзінаццаць дзён, можа належаць толькі да самай нізкасортнай прадукцыі.
He думайце, што я перабольшваю. Многія крытыкі гэтак жа прадузята настроены супраць аўтараў, якія пішуць хутка, але гэта сведчыць, што яны блага знаёмыя з гісторыяй літаратуры. He, яны, канечне, ведаюць, што вялікі Бальзак вельмі часта выдаваў за ноч па сорак старонак. Але яны могуць палічыць Бальзака нейкай пачвараю, a то 1 аўтарам народных раманаў.
Ну, а Стэндаль? Вось ужо хто з’яўляецца, і зусім справядліва, літаратарскім аўтарытэтам. Аднак Стэндаль напісаў «Пармскі манастыр», у якім амаль тысяча старонак, калі я не памыляюся, менш як за паўтара месяца2. Гюго закончыў «Марыён Дэлорм» за дзевяць дзён, іншыя п’есы забіралі ў яго таксама менш як месяц, і кожнае раніцы, перш чым заняцца штодзённымі справамі, ён пісаў па сотні радкоў вершаў.
Я выглядаю так, нібыта апраўдваюся. I тым не менш кажу
1 Звычайны сіменонаўскі раман (накшталт «Порта ў тумане») — гэта найчасцей прыкладна 180 старонак такой кнігі, якую вы цяпер чытаеце, Такім чынам, пісьменнік у сталую сваю пару пісаў прыблізна 16 старонак у дзень. Калі ўлічыць ягоную фенаменальную працаздольнасць, багатыя фантазію і вопыт, характар і надзвычайную стылёвую простасць многіх раманаў, распрацаванасць абраных метадаў і выдатныя ўмовы жыцця, а таксама той факт, што з узростам Сіменон пісаў раманы ўсё радзей (да чатырох на год), то ў гэтай, няхай сабе і неверагоднай, выніковасці няма нічога фантастычнага. (Заўв. перакладчыка.)