Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
2 «Пармскі манастыр» — раман памерам прыкладна 560 старонак такой кнігі, якую вы цяпер чытаеце. Калі Сіменон і праўда не памыляецца, то Стэндаль пісаў па 12—14 такіх старонак у дзень. (Заўв. перакладчыка.)
з усёй шчырасцю: як на маю думку, дык хутка ты працуеш ці не, не мае аніякага значэння. У мяне ёсць сябры-мастакі, якія пішуць карціну за некалькі гадзін, а ёсць і такія, якія тыднямі працуюць над адным матывам, аднак і тыя і другія ў роўнай ступені адметныя жывапісцы.
У мяне часта пытаюцца:
— Як вы знаходзіце сюжэт?
А ніяк не знаходжу. Я яго не шукаю. Я мог бы сказаць, практычна зусім не перабольшваючы, што сюжэт мяне не цікавіць. Давайце паглядзім. Праз некалькі дзён я вярнуся ў свой канадскі дом і сяду за пісьмовы стол. У мяне проста рукі чэшуцца пісаць: ужо некалькі месяцаў я не пісаў, а мне гэта неабходна, як наркаману наркотык.
Калі я апынуся дома, мне будзе вельмі проста ўвайсці ў стан мілаты. Гэты выраз, які, несумненна, выкліча ў вас усмешку,— адзіны, які я змог знайсці, каб вызначыць стан, неабходны для творчае працы. Калі хочаце, гэта своеасаблівыя ўцёкі ад рэальнага жыцця. За дзень да таго, як трэба сядаць за раман, я зазвычай прагульваюся і не пазнаю знаёмага наваколля, ці, дакладней, яно страчвае для мяне сваю рэальнасць, шчыльнасць. Я сустракаю людзей, з якімі бачуся звычайна, і вітаю іх усё роўна як у сне, а то і зусім забудуся паздароўкацца.
Ці не ў трансе я? Гэта задужа гучнае слова, а я баюся і гучных слоў, і гучных ідэй. I тым не менш. Аднак прадоўжым...
Адвячорак... Гэта самы спрыяльны час... Мякчэюць абрысы, звычайны рог вуліцы, цёмны ўваход у дом, водбліск святла на вільготным бруку — усё раптам становіцца невытлумачальна таямнічым. Мне згадваюцца дзесяткі гарадкоў, дзе я вось гэтак жа бадзяўся; успаміны хлынулі патокам, яны захапляюць мяне. Маленькае кафэ ў Дзюнкерку, восеньскі вечар, падобныя да статуй рыбакі ў зюйдвестках, што блішчаць ад марской вады... Зямля пасыпана апілкамі, у нагах у людзей ляжаць рыбы, пакінутыя на вячэру... Згадваецца яшчэ адна дэталь: зязюлька з гадзінніка... Я тады ўздрыгнуў:
яна пракукавала шэсць... Пах гарэлкі, якую там называюць «гарладзёркаю»... Здаецца, гэта была каманда маленькага судна «Мары Жанна»?..
Трэба пажыць некалькі дзён з імі... Дарэчы, там быў адзін тып, Маленькі Луі, які, калі напіваўся, а напіваўся ён кожнага вечара, грыз шклянкі і глытаў аскепкі... Ен хадзіў на парусніках да Ньюфаўндленда... Паўгода ва ўсім абмежаванага, цяжкага жыцця ў моры... Ен сыходзіў на бераг з невялікімі грашыма і кожнага разу даваў сабе слова заўтра паехаць у Брэтань наведаць сваіх старых бацькоў. Аднак назаўтра валяўся п’яны што цэп дзе-небудзь у канаве ці ў камеры паліцэйскага ўчастка. Праз тры-чатыры дні ў яго не заставалася ніводнага франка, так што пра білет на цягнік думаць ужо не прыходзілася, і ён падпісваў новы кантракт, асуджаючы сябе на паўгода матроскага жыцця і ўстрымання. Маленькі Луі...1 Іншыя... Дзюнкерк...
Рубільнік уключаны. Цяпер на працягу адзінаццаці дзён я буду жыць там, мяне акружыць натоўп маіх персанажаў, ужо скажоных часам. Але гэтага мне хапае, каб зрабіць іх персанажамі рамана, паставіць іх у сітуацыю, дзе яны вымушаны будуць дайсці да мяжы сваіх магчымасцей.
Разумееце? Герой рамана — гэта любы праходжы на вуліцы, любы мужчына, любая жанчына. У кожным з нас сядзяць інстынкты, уласцівыя чалавечай прыродзе. Але мы падаўляем гэтыя інстынкты, прынамсі, многія з іх, ці то праз нашую дужа ўжо пільную прыстойнасць, ці то саромеючыся, ці то пад уплывам атрыманага выхавання, а найчасцей проста таму, што ў нас не бывае падставы даць ім волю. А герой рамана пойдзе да мяжы сваіх магчымасцей, і мая роля, роля раманіста,— паставіць яго ў такую сітуацыю, калі ён вымушаны гэта зрабіць.
Як бачыце, усё проста. I мне зусім не трэба шукаць
1 Гэты Маленькі Луі — відавочны прататып Луі Вялікага, персанажа рамана «Порт у тумане», падрукаванага ў гэтай кнізе. (Заўв. перакладчыка.)
якую-небудзь гісторыю. Мне патрэбныя людзі, жывыя людзі ў іх атачэнні, іх асяроддзі. I невялікі штуршок, каб яны пачалі дзейнічаць...
3 гэтага моманту я павінен прымушаць іх жыць. Гісторыя — гэта тое, што яны робяць, прычым я няздольны ўмешвацца ў гэта, бо ў маіх герояў, калі яны на самай справе сапраўдныя, свая логіка, і мая аўтарская логіка тут зусім бяссільная.
Аніякага плана. Некалькі імёнаў, якія я запісваю на аркушы паперы: справа ў тым, што ў мяне благая памяць на імёны. Іх узрост, нумары іх тэлефонаў, калі яны ў іх ёсць. Гэта рэальныя персанажы, і трэба забяспечыць іх поўную рэальнасць. Апрача таго, гэтыя некалькі дзён на сцяне ў мяне вісіць план горада ці мясцовасці. Чыгуначны расклад, бо ў рамане, як і ў жыцці, здараецца, ездзяць у цягніках, і трэба, каб гэта былі сапраўдныя цягнікі.
Застаецца нарэшце праца, якою я з задавальненнем займаюся: чышчу машынку да самых дробных шасцяронак, змазваю яе, запраўляю новую стужку, карацей, рыхтую машынку, каб яна стала хуткая і прыгожая, усё роўна як ёй трэба будзе браць удзел у спаборніцтве.
Вось і ўсё. Заўтра я ўстану да світання і нашча, не скінуўшы з сябе туману ночы, пайду да свайго стала, дзе, я ў гэтым упэўнены, чакаюць мяне мае героі. Праз дзве гадзіны ў мяне будзе надрукаваны раздзел роўна на дваццаць старонак, бо я сябе настроіў менавіта на дваццаць старонак. Такую норму лічу вельмі някепскай.
Цяпер я магу расчыніць насцеж вокны, пайсці прайсціся, як нармальны чалавек. Але ўсе адзінаццаць дзён, пакуль ідзе праца, людзі сустракаюць не мяне, а Маленькага Луі ці некага іншага, чыю паходку я падсвядома пераймаю, як нярэдка пераймаю і звычкі. Але, але! Ажно да чарачак «гарладзёркі» — і гэта пры тым, што я амаль не п’ю.
Вось, шаноўныя панове, усё, што я хацеў вам распавесці — проста і шчыра.
Я, як і абяцаў загадзя, гаварыў пераважна пра сябе, за
што і прашу ў вас прабачэння, але, галоўнае, прашу зразумець: калі я так рабіў, дык толькі таму, што нічога іншага і не мог сказаць.
Раман — гэта не проста мастацтва, а ўжо менш за ўсё прафесія. Перш за ўсё гэта страсць, якая цалкам апаноўвае вас і занявольвае.
Нарэшце, гэта патрэба, мажліва, патрэба ўцячы ад сябе, жыць, хоць бы нейкі час, па сваёй ахвоце ў свеце, табою абраным.
I хто ведае, ці не з’яўляецца ён, раман, да таго ж,— і галоўным чынам,— спосабам пазбавіцца ад сваіх прывідаў, даўшы ім жыццё і выштурхнуўшы ў свет?
Вось, без сумнення, прычына, з якой не выбіраюць характар герояў — вясёлых ці сумных, неспакойных, змрочных ці бесклапотных.
Раман — усё гэта разам, а для таго, хто яго піша, ён яшчэ і Вызваленне.
Так што цяпер вы разумееце, што раманіст ні пра што іншае і няздольны гаварыць?
3 М Е С Т
Ад укладальніка	3
ПОРТ У ТУМАНЕ. Раман	5
ЧАЛАВЕК НА ЛАЎЦЫ. Аповесць	151
ПАД СТРАХАМ СМЕРЦІ. Аповесць	267
ДЗЯЎЧЫНА I БЯСХВОСТЫЯ ПАРСЮЧКІ.
Аповесць	304
РАМАНІСТ. Лекцыя	340
Сіменон Ж.
С 37 Пад страхам смерці. Раман, аповесці: 3 фр./ Пер. з фр. А. Асташонак; Уклад. і прадм. Л. Казыры.— Мн.: Маст. літ., 1992. — 365 с.— (Б-ка замеж. прозы).
ISBN 5-340-00956-4.
Снменон Ж. Под страхом смертн. Роман, повестн.
У кнігу французскага пісьменніка Жоржа Сіменона ўвайшлі вядомыя творы з цыкла пра камісара Мэгрэ і дзве вострасюжэтныя аповесці. У лекцыі «Раманіст» Сіменон расказвае пра сваё жыццё і творчыя прынцыпы.
4703010100—100
С	172—92
М 302(03)—92
ББК 84.4Фр
Латературно-художественное йзданйе
Снменон Жорж
ПОД СТРАХОМ СМЕРТН
Роман, повестн
Мннск, мздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне
Сіменон Жорж
ПАД СТРАХАМ СМЕРЦІ
Раман, аповесці
Рэдактар В. С. Сёмуха. Мастак Д. К. Локіць. Мастацкі рэдактар A. I. Цароу. Тэхнічны рэдактар Г. П. Тарасееіч. Карэктар I. М. Паланейчык.
ІБ № 3733
Здадзена ў набор 10.04.91. Падп. да друку 25.05.92. Фармат 70Х 108’/32. Папера друк № 1. Гарнітура школьная. Высокі друк. Ум. друк. арк. 16,10. Ум. фарб.адб. 16,45. Ул.-выд. арк. 17,87. Тыраж 37 500 экз.
Зак. 1313.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
ВЫДАВЕЦТВА «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Чытайце творы з серыі «Бібліятэка замежнай прозы» ў перакладзе на беларускую мову
Карсан Маккалерс БАЛАДА ПРА СУМНАЕ КАФЭ А повесці (ЗША)
Юзаф Ігнацы Крашэўскі
ХАТА ЗА ВЕСКАП Аповесць (Польшча)
Альберта Маравія
ПАГАРДА Р а м а н (Італія)
Леангард Франк ВУЧНІ ІСУСА
Р а м а н (Германія)