Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
— А ты, я гляджу, позна ўстаеш! Яшчэ не адзеўся як след...
Здавалася, Лябро пачне зараз прасіць прабачэння.
— Нічога!.. Нічога!.. Гэй ты, карантыш! Але, ты, кухар! — крыкнуў аднаногі Марысу, гаспадару «Ноевага каўчэга», які і праўда быў нізкі ростам і хадзіў у белым кухарскім халаце.— Скажы, каб мой куфар аднеслі да вас!.. I падрыхтуй мне найлепшы пакой!
Марыс зірнуў на Лябро. Той кіўнуў галавою.
— Слухаю, пане...
— Жуль.
— Прабачце.
— Я сказаў, што мяне завуць Жуль... Скажы яму, Аскар, што мяне завуць Жуль.
— Яго завуць Жуль,— паслухмяна паўтарыў Лябро.
— Ідзеш, Аскар?
— Іду.
— У цябе, напэўна, вока не ў парадку? Ану, здымі на хвілінку акуляры, каб я мог паглядзець!
Лябро зняў акуляры, праўда, не адразу. Разгледзеўшы выбітае вока, Жуль прысвіснуў, усё роўна як выказаў гэтым сваё захапленне ўбачаным:
— Нішто сабе, га?.. У цябе адно вока, а ў мяне адна нага. Добрая кампанія!
Ен узяў Лябро за руку, быццам старога сябра, і павёў яго, падскокваючы, да гатэля. Пры кожным кроку Лябро адчуваў рывок драўлянай нагі.
— Ведаеш, я спыніўся б лепш не ў цябе, а ў «Ноевым каўчэзе». He люблю замінаць людзям. Дый жонка ў цябе не надта памяркоўная.— Ягоны гучны голас быў адначасна і злы і насмешлівы.— Я распытаў пра цябе на «Баклане»... Гэтая старая малпа расказала мне ўсё, што трэба...
Старою малпаю быў капітан судна Батыст — Жуль празваў марака так, напэўна, таму, што яго загарэлы твар парос сівым шчаціннем. Батыст нешта незадаволена буркнуў. Зірнуць на яго Лябро не асмеліўся.
— Калі хочаш, можаш ім сказаць, каб яны паставілі лодку на месца... Яна яшчэ нам спатрэбіцца... Палаўлю і я рыбку... Скажы ім! Ну, чаго ты чакаеш, га?
— Віяль! — крыкнуў Лябро рыбаку.— Злаві лодку і пастаў на месца!
Па твары ў Лябро цёк пот. Акуляры ссунуліся ўніз і блішчалі на мокрым пераноссі.
— Трэба трошкі перакусіць, га?..— запытаўся Жуль.— А мясціны тут прыгожыя, нічога не скажаш...
Дарога ішла ўгару — яны ўзбіраліся ўверх павольна і важка, бы надавалі гэтай хвіліне ўрачысты характар.
Плошча. Рады эўкаліптаў з пяшчотнай лістотаю. Маленькая жоўтая царква, падобная на цацачны дамок.
— Дзе тут твая хацінка?.. Вось гэтая?.. Ты, я бачу, любіш герань... Паслухай, гэта не твая кабета на нас пазірае?..
Пані Лябро, у бігудзі, развешвала на другім паверсе бялізну.
— Дык праўда гэта, што яна ў цябе не надта памяркоўная?.. Будзе злаваць, калі мы замочым нашу сустрэчу шкляначкай беленькага?
У гэты момант пану Лябро, нягледзячы на яго пяцьдзесят гадоў, вялікі рост і вагу, аўтарытэт багатага чалавека і былога мэра вострава, захацелася ўпасці прылюдна на калені і ўголас маліць: «Пашкадуйце!..»
Волып таго, ён ледзь не зрабіў яшчэ горш. Бо гатовы ўжо быў завыць: «Забіце мяне адразу ж!..»
I не таму не зрабіў ён гэтага, што баяўся страціць павагу людзей. Проста пан Лябро не ведаў ужо болып, дзе ён знаходзіцца, не валодаў ні целам сваім, ні думкамі, проста госць трымаў яго за руку, абапіраўся на яго і паволі і ўладна цягнуў да чырвона-зялёнай тэрасы «Ноевага каўчэга».
— Ты, мабыць, часта сюды заходзіш, га?
Лябро адказваў, бы вучань настаўніку:
— Некалькі разоў на дзень.
— Выпіваеш?
— He... Tpoxi...
— Але зрэдку хоць напіваешся?
— Ніколі...
— А ў мяне бывае... Убачыш яшчэ... Толькі не бойся... Гэй, там ёсць хто-небудзь?
3 гэтымі словамі Жуль падштурхнуў Лябро ў залу кафэ, да бара, які зіхацеў у змроку нікелем.
3 кухні выйшла маладзенькая афіцыянтка. Яна яшчэ, мусіць, нічога не ведала пра прыезд такога дзіўнага госця.
— Дзень добры, пан Лябро...
— А мяне завуць Жуль... Дай нам, крошка, пляшку беленькага... I што-небудзь паесці...
Дзяўчына зірнула на Лябро.
— Анчоўсы? — спыталася яна.
— Няхай будуць анчоўсы,— адказаў за Лябро Жуль.— Я бачу, Аскар іх любіць. Анчоўсы дык анчоўсы... Падай нам на тэрасу.
Ен сеў, ці, хутчэй, упаў у лазовае крэсла, выцягнуў драўляную нагу, выцер твар вялікай чырвонай насоўкаю — горача было і яму.
Пасля доўга пляваўся, харкаў. Урэшце паднёс шклянку з віном да вуснаў, паглядзеў яе на святло, уздыхнуў.
— Цяпер ужо лепш!.. За тваё здароўе, Аскар!.. Я заўсёды казаў, што калі-небудзь усё роўна знайду цябе... Пад страхам смерці, памятаеш?.. А дзіўна ўсё ж такі... Я ж зусім не ведаў, які ты...
Ен зноў паглядзеў на Лябро — задаволены, нават шчаслівы.
— А ты тлусцейшы за мяне... У мяне адны мускулы...— Ен напружыў біцэпсы.— Памацай... Ну, не бойся... Я ж толькі і ведаў, што твае імя ды прозвішча, якія ты напісаў на шчытку. А ты не з тых людзей, пра якіх пішуць газеты... Адзін з сарака мільёнаў французаў... Адгадай, як я цябе знайшоў. Ну, адгадай!..
— He ведаю...
Хочучы ўлашчыць госця, Лябро змушана ўсміхнуўся.
— Гэта ўсё твая дачка Івона...
Лябро занепакоіўся яшчэ больш: як магла яго дачка...
— Я напаў на твой след якраз тады, калі ты выдаваў яе замуж, дзевяць месяцаў назад... Слухай, дзіцяці ў іх яшчэ няма?.. Дык ты, значыць, такое закаціў вяселле, што пісалі пра яго ажно на першай старонцы «Вара»1... Газета выходзіць у Тулоне, га?.. Уяўляеш, мне сустрэўся ў Адыс-Абебе, адкуль ты і атрымаў першую паштоўку, тып з гэтых мясцін, які пражыў у Афрыцы дваццаць гадоў і ўсё яшчэ падпісваецца на вашу газету... Вось у адным з яе нумароў я і напаткаў тваё імя... Тут і ўспомніўся шчыточак...
Ен нахмурыў бровы. Твар у яго пасуравеў. Ен глядзеў Лябро ў самыя вочы — позірк у яго быў і люты, і адначасна насмешлівы.
— Прыгадваеш, га?..
Памаўчаўшы крыху, Жуль, хоць і груба, ды ўсё ж зычліва дадаў:
— Давай пі віно... Пад страхам смерці, чуеш?.. Я ад гэтых слоў не адракуся... Пі, я табе кажу!.. Гэта, браток, усяго толькі віно, а будзе яшчэ і ром... Як яе зваць, афіцыянтачку?..
— Жажо...
— Жажо!.. Хадзі сюды, прыгажуня... I прынясі нам другую бутэльку... У Аскара вельмі ўжо ў горле сушыць...
II
Кожныя пяць хвілін аднаногі выпіваў адным глытком шкляначку віна і загадваў Лябро такім тонам, што пярэчыць ніяк было нельга:
— Дапівай, Аскар!
I Лябро піў. Пасля трэцяй бутэлькі ён ужо ледзь бачыў стрэлкі гадзінніка на званіцы царквы: было ці то дзесяць гадзін, ці то адзінаццаць. А Жуль, адкінуўшыся ў крэсле, курыў і курыў да самага канца цыгаркі, якія ён сам скручваў, і буркліва дапытваў Лябро:
1 В а р — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі.
— Адкуль ты?
— 3 Пон-дзю-Ляса... Гэта непадалёк ад Тулона...
— Ведаю! А я з Марселя, з квартала Сэн-Шарль,— радасна ўсміхнуўся Жуль. Але ў радасці гэтай, як, зрэшты, і ва ўсіх астатніх праявах ягоных пачуццяў, было і нешта жахлівае. Нават калі ён прыкметна мякчэў у гаворцы, то ўсё роўна глядзеў на Лябро, бы на мураша, якога збіраўся восьвось раздушыць.
— Бацькі багатыя?
— Бедныя... Так сабе... He, хутчэй бедныя...
— Як і ў мяне. Вучыўся ты дрэнна — іду ў заклад.
— 3 матэматыкай заўсёды было кепска.
— Зноў жа — як і ў мяне!.. Дапівай! Кажу табе, ну!.. Як ты трапіў у Габон?
— 3 адной марсельскай фірмы, пасля службы ў арміі.
Жуль спытаўся ў Лябро і пра ўзрост. Выявілася, што Лябро быў на год старэйшы — і гэта вельмі ўзрадавала аднаногага.
— Урэшце, мы маглі сустрэцца на якім-небудзь параходзе, а яшчэ раней у арміі... Весела было б, га?.. Яшчэ пляшку, міленькая...
Лябро ўжо дрыжаў ад адной думкі, што яму яшчэ прыйдзецца піць.
— He бойся! — засмяяўся Жуль.— У мяне норма. Дый табе лепш, калі я набяруся: убачыш тады, які я чуллівы...
I ўсё гэта было на вачах у людзей: адны заходзілі да Марыса выпіць, другія гулялі на вуліцы ў шары. Усе ведалі свайго былога мэра, але дапамагчы яму не мог ніхто. Лябро махалі рукою, клікалі яго, але адзінае, што мог ён зрабіць,— гэта вымушана ўсміхнуцца.
— Значыцца, калі ты так брыдка абышоўся са мною, табе было дваццаць два гады... Як ты апынуўся ў балотах Мбале?
— Фірма даручыла наладзіць у тамтэйшых селішчах збор пальмавага алею.
— Такой спякоты, як там, я больш нідзе не еустракаў... Самы малярыйны экватарыяльны лес... Але ж ты не адзін там быў?..
— Са мною былі яшчэ кухар і два весляры.
— I ты згубіў сваю пірогу?.. Адказвай!.. Чакай... Выпі спачатку... Выпі, або раструшчу табе галаву!
Лябро цераз сілу піў. Усё яго цела пакрывалася потам, як некалі ў час службы ў Габоне, але гэты пот быў халодны. Аднак зманіць смеласці не хапіла. Ен шмат думаў з таго часу пра гэты выпадак з Жулем — і ўдзень, і ўначы, калі не спалася. Каб не гэтая афрыканская гісторыя, ён мог бы лічыць сябе сумленным чалавекам, нават шчаслівым чалавекам. Успамін аб ёй прыходзіў кожныя два-тры месяцы, працінаў душу знянацку і стаў ягоным сапраўдным кашмарам.
— Я не губляў пірогі,— прызнаўся Лябро.
Жуль глядзеў на яго, нахмурыўшы бровы, і не мог паверыць таму, што пачуў.
— Дык што ж ты тады?..
— Была страшэнная задуха... Мне здалося, што ў мяне ліхаманка... Тры дні ледзь паспявалі адмахвацца ад камароў...
— Я таксама...
— Мне было дваццаць два гады...
— Мне таксама... Яшчэ менш: дваццаць адзін...
— Я не ведаў Афрыкі...
— А я?.. Пі!.. Пі, я табе сказаў!.. У цябе была пірога, і, нягледзячы на гэта...
Цяпер, праз многія гады, пан Лябро, былы мэр Паркэроля, і сам не мог зразумець свой колішні ўчынак.
— У мяне быў негр, вясляр з племені пагу... Ен сядзеў зусім блізка ад мяне, і ад яго нясцерпна смярдзела...
Гэта і была сапраўдная прычына ягонага злачынства. Бо Лябро ўсведамляў, што зрабіў злачынства, і не шукаў сабе апраўдання. Калі б трыццаць гадоў назад ён проста забіў чалавека, то, мажліва, і не пакутаваў бы гэтак праз тое цяпер. Але ягоны ўчынак быў горшы за забойства — і Лябро разумеў гэта.
— Расказвай далей,— утаропіўся ў яго Жуль.— Значыцца, ты, паскуда, не любіш, як пахнуць пагу...
Лябро ўспамінаў.
Балоты Мбале... На паверхні мутнай вады лопаюцца велізарныя бурбалкі... Усё кішма кішыць кракадзіламі, змеямі і ўсялякай іншай брыдотаю... I нідзе ні купінкі цвёрдай зямлі — толькі балота, такое зарослае дрэвамі і кустоўем, што ледзь удавалася прадзірацца скрозь гэты гушчар... I ўдзень і ўначы камары, а кусаліся яны так балюча і небяспечна, што ён не здымаў з твару маскітнай сеткі, пад якой проста задыхаўся...
Можна было плыць цэлымі тыднямі і не сустрэць ніводнай халупы, ніводнага чалавека... I тут ён убачыў раптам схаваную паміж карэннямі мангля1 пірогу, а на ёй — маленькі шчыток з надпісам: