• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    — Яны не надта збіраюцца выходзіць. Адна гуляе ўвесь час голая па лесвіцы, а другая ўсё ніяк не намыецца: у ванну — з ванны, у ванну — з ванны... Ну а трэцяй ужо некалькі дзён як няма.
    — Ну, зрабі што трэба і вяртайся.
    Мэгрэ выйшаў да свайго начальніка, але па дарозе яго перанялі і вярнулі назад: Нэвэ прывёў нейкага чалавека і хоча неадкладна паказаць яго.
    Нэвэ стаяў у прыёмнай. Ен быў вельмі ўзбуджаны. Побач з ім сядзеў на крэсле нейкі надзіва цікавы тып: маленькі, кволы, няпэўнага ўзросту, смешны. Мэгрэ адразу ж падумаў, што ён яго некалі бачыў і нават ведаў.
    Камісар прапанаваў Нэвэ:
    — Можа, ты спачатку мне ў кабінеце што-небудзь растлумачыш?	„„„
    — He мае сэнсу. Да таго ж яго і на момант аднаго пакінуць нельга: уцячэ.
    Толькі цяпер Мэгрэ заўважыў, што на руках у чалавека наручнікі.
    Камісар адчыніў дзверы кабінета і ўпусціў арыштаванага. Той трохі накульгваў. Ад яго несла спіртным. Нэвэ зачыніў кабінет на ключ і толькі тады зняў з чалавека наручнікі.
    — He пазнаяце, начальнік?
    Рот у затрыманага расцягваўся ледзь не да вушэй. Гледзячы на яго, так і хацелася засмяяцца.
    Сумненняў не было: чалавек гэты не быў яму незнаёмы. I тут мільганула: ды ён жа на клоуна падобны! А нехта казаў яму нядаўна пра чалавека, падобнага на клоуна, якога... Гэта ж пані Машэр бачыла яго з Турэ на лаўцы!
    — Сядай.
    Чалавек адказаў як заўсёднік паліцэйскіх аддзяленняў: — Дзякую, начальнік.
    7.	КЛОУН
    Інспектар Нэвэ быў настолькі ўзбуджаны сваім поспехам, што прадстаўляў арыштаванага так, нібыта аб’яўляў нумар у цырку:
    — Джэф Шрамэк уласнай персонаю, або Клоун Фрэд, ці Акрабат, нарадзіўся ў Рыксвіры, у вярхоўі Рэйна, шэсцьдзесят тры гады назад.
    — Згадваеце, начальнік?
    Нават арыштаваны, ён не пераставаў крыўляцца. У яго быццам патрэба такая была: выклікаць сваім выглядам і гаворкаю смех.
    Мэгрэ пазваніў па ўнутраным тэлефоне:
    — Прынясіце мне, калі ласка, дасье Джэфа Шрамэка.
    Камісар успомніў: гадоў пятнаццаць назад гэты смешны чалавечак прагрымеў на ўсю краіну.
    Гэта здарылася на пачатку вясны, у канцы дня. На Вя-
    лікіх бульварах было людна, так што гледачоў тады ў гэтага клоуна-аматара хапіла.
    Нехта заўважыў, што ў акне высокага дома насупраць перамяшчалася святло ліхтарыка. Паднялі трывогу, прымчалася паліцыя, людзі, як заўсёды, збіліся ў натоўп, хоць большасць, вядома, нават і не пачула яшчэ, што ж тут такое здарылася. А чакала іх між тым неверагоднае двухгадзіннае прадстаўленне з камічнымі і драматычнымі нумарамі ўперамешку. Сабралася столькі людзей, што паліцыя вымушана была паставіць загароды.
    Калі злодзей зразумеў, што яго ловяць, ён адчыніў акно — і папоўз уверх па фасадзе, трымаючыся за вадасцёкавую трубу! Яму ўдалося дабрацца да карніза наступнага паверха. Але там у акне з’явіўся паліцэйскі, і злодзей папоўз вышэй. Жанчыны ўнізе крычалі ад жаху.
    Гэта была адна з самых фантастычных пагонь у гісторыі французскай паліцыі. Злодзей пацяшаў публіку больш за любога цыркача. Паліцэйскія бегалі ўсярэдзіне будынка і, падымаючыся з паверха на паверх, адчынялі вокны, а ўцякач узбіраўся ўсё вышэй і вышэй.
    Нарэшце яму ўдалося дасягнуць даху, такога стромкага, што паліцэйскія адмовіліся штурмаваць яго. А ён, не ведаючы ніякага страху, пераскокваў з даху на дах, пакуль не дабраўся такім чынам да вуліцы Дзідро, дзе і знік раптам у акенцы на гары.
    Хвілін праз пятнаццаць яго ўбачылі на іншым даху. «Вунь ён!» — крычалі людзі ўнізе, паказваючы рукою.
    Ніхто не ведаў, ці ёсць у яго зброя і што ён зрабіў, але па натоўпе пайшла пагалоска, што ён забіў некалькі чалавек.
    А ўжо калі прыехалі пажарныя, расставілі свае высачэзныя лесвіцы і накіравалі на дахі святло фар, натоўп завішчаў.
    Нарэшце злодзея ўдалося схапіць на даху дома недзе на вуліцы Гранж-Батэльер. Потым газеты пісалі, што ў гэты момант у яго нават дыханне было роўнае! Ен смяяўся з няў-
    клюдных паліцэйскіх. I калі яго ўпіхвалі ў «варанок», вывернуўся, як вуж, і знік у натоўпе.
    Газеты яшчэ тыдзень смакавалі ўсялякія акалічнасці пагоні за «Акрабатам» — гэтак празвалі Шрамэка. Нарэшце яго ўзялі, але зусім выпадкова, на скачках.
    Яшчэ падлеткам Шрамэк пачаў выступаць у цырку, які ездзіў па Эльзасе і Германіі. Потым ён асеў у Парыжы і выступаў на кірмашах, за вылікам таго часу, які бавіў у турмах за крадзяжы.
    — Вырашыў на старасці гадоў прыладзіцца ў маім квартале,— сказаў Нэвэ.
    — Я ўжо даўно ніякімі глупствамі не займаюся,— запэўніў камісара Шрамэк.
    Нэвэ расказаў, як і чаму затрымаў ён Шрамэка.
    — Зайшоў я ў бар на вуліцы Бландэль, гэта за два крокі ад нашага бульвара. Там збіраюцца аматары конных скачак. Называецца ён «У Фернана». Гэтага Фернана я добра ведаю, ён былы жакей. Я паказаў яму фотакартку Турэ, і ён яго пазнаў. Сказаў, што Турэ прыходзіў да яго разы са тры з адным з ягоных кліентаў, Клоунам Фрэдам. Я здзівіўся, бо думаў, што Акрабат даўно ўжо памёр ці сядзіць у турме, а ён, выяўляецца, прыходзіць да гэтага Фернана кожны вечар выпіць кілішак і паставіць на якога-небудзь каня. Але вось ужо некалькі дзён не заходзіў. 3 панядзелка. Ці быў ён тады адзін, ці з Турэ, Фернан не памятае. Тут я і вырашыў узяць яго за шкірку. Фернан назваў мне імя жанчыны, з якою Фрэд жыве ўжо некалькі гадоў. Былая прадаўшчыца зеляніны Франсуаза Біду. Але толькі сёння я атрымаў яе адрас: набярэжная Вальмі, насупраць канала. Галубок схаваўся ў спальні — ён не пакідаў яе з самага панядзелка. Я адразу ж надзеў на яго наручнікі і прывёў сюды.
    — Я ўжо не такі спрытны, як раней,— жартаўліва пракаменціраваў Шрамэк.
    Мэгрэ ўзіраўся ў затрыманага.
    3 гадамі Шрамэк, відаць, пачаў далучацца да тае пароды людзей, якія могуць дзень пры дні сядзець на лаўках, нічога 236
    не робячы. I вось цяпер нібыта пашарэў, што тыя тратуарныя пліты, якія так часта і падоўгу свідраваў сваім абыякавым позіркам нікому не патрэбнага чалавека.
    He спяшаючыся, папыхваючы люлькаю, Мэгрэ пачаў праглядваць пульхную жоўтую папку — гісторыю ўзаемадачыненняў Шрамэка і правасуддзя.
    Настаў самы зручны час для допытаў: ад дванаццаці да дзвюх. Усе пайшлі на абед, ніхто не бегае па калідорах, сціхлі тэлефоны.
    — Схадзі паабедай,— сказаў камісар інспектару.— Ты, напэўна, галодны, а можаш мне яшчэ сёння спатрэбіцца.
    Нэвэ выйшаў без асаблівага жадання: ведама ж, яму б хацелася пабыць на допыце.
    Затрыманы праводзіў яго ўхмылкаю.
    Мэгрэ запаліў новую люльку, паклаў руку на дасье і, гледзячы Шрамэку ў вочы, ціха сказаў:
    — А зараз пагаворым!
    Аднак перш чым пачаць допыт, Мэгрэ замкнуў дзверы на ключ, паглядзеў на акно.
    — He турбуйцеся,— зноў ухмыльнуўся Шрамэк.— Я ўжо па карнізах не хадок.
    — Думаю, ты здагадаўся, чаму цябе забралі?
    — А што тут здагадвацца? Заўсёды забіраюць адных і тых самых. Даўнавата я ў вас не быў. Трэба асвяжыць успаміны.
    — Твайго дружка Луі забілі. Толькі не прыкідвайся, што нічога не ведаеш. Ты выдатна разумееш, што мы маем усе падставы абвінаваціць цябе.
    — Будзе яшчэ адна судовая памылка.
    Мэгрэ зняў тэлефонную трубку.
    — Злучыце мяне з барам «У Фернана» на вуліцы Бландэль... Пан Фернан?.. Гаворыць камісар Мэгрэ. Я хацеў бы навесці даведкі адносна вашага кліента Джэфа Шрамэка... Так, Акрабата... Рабіў буйныя стаўкі?.. Што?.. Разумею... А апошнім часам?.. У суботу?.. Дзякую... He. Пакуль дастаткова.
    Мэгрэ выглядаў задаволеным, а вось Шрамэк устрывожыўся.
    — Хочаш, паўтару табе, што ён сказаў?
    — Мала што кажуць!
    — Усё сваё жыццё ты гуляеш на скачках і прайграеш.
    — Калі б урад забараніў скачкі, гэтага б не здаралася.
    — Вось ужо шмат гадоў, як ты купляеш у Фернана квіткі на стаўкі.
    — Фернан — афіцыйны букмекер.
    — Але, каб рабіць стаўкі, трэба мець грошы. I вось што цяпер высвятляецца: яшчэ два з паловаю гады назад твае стаўкі былі маленькія, ты прайграваў, і Фернан паіў цябе ў крэдыт.
    — Ен не павінен быў гэтага рабіць. Ен мяне заахвочваў, і я прыходзіў зноў.
    — Але вось ужо два з паловаю гады ты ставіш буйныя сумы. Зноў прайграеш, а праз некалькі дзён зноў на кані!
    — I што гэта даказвае?
    — У мінулую суботу ты зноў паставіў буйную суму.
    — А што вы скажаце пра багацеяў, якія ставяць мільён на аднаго каня?
    — Адкуль у цябе грошы?
    — У мяне жонка працуе.
    — Кім?
    — Прыбіральшчыцай.
    — Смяешся з мяне?
    — Пан Мэгрэ, я б сабе такога ніколі ў жыцці не дазволіў!
    — Хочаш пацягнуць час?
    — Самі разумееце, мне спяшаць няма куды.
    — А я табе ўсё-такі скажу: дрэнныя твае справы. Некалькі чалавек бачылі цябе з панам Луі, справай якога мы цяпер займаемся.
    — Добры быў чалавек.
    — Можа быць. Але яшчэ два з паловаю гады назад, два з паловаю, Джэф, ён не меў працы і клаў зубы на паліцу.
    — Ведаю я гэтую паліцу! — уздыхнуў Джэф.— Сам на яе зубы клаў — не раз.
    — Ты, напэўна, жыў за кошт Франсуазы, а Турэ пазычаў у сяброў.
    — Яшчэ адзін доказ таго, што свет не без добрых людзей.
    Мэгрэ не надта зважаў на блазенства Шрамэка, а расстаўляў спакваля свае непрыкметныя на пачатку пасткі.
    — I вось аднаго дня вы раптам разбагацелі. Расследаванне дакладна ўстановіць гэтую дату.
    — У мяне на даты дрэнная памяць.
    — I вось з таго часу ты то робіш буйныя стаўкі, то п’еш у крэдыт. Вы, зразумее і дурань, добра заевоілі спосаб здабычы грошай, але не пастаянны. Мы зоймемся гэтым пытаннем пазней.
    — Шкада. Я б хацеў адразу ж уведаць, што гэта за спосаб.
    — Хутка ты перастанеш смяяцца. Паўтараю, у суботу ў цябе былі вялікія грошы, але ты спусціў іх за некалькі гадзін. А ў панядзелак у тупіку на бульвары Сэн-Мартэн забілі твайго падзельніка.
    — Для мяне гэта вялікая страта.
    — Ты ведаеш, што такое суд прысяжных?
    — Да яго я яшчэ не даходзіў.
    — Дык вось, прысяжныя — людзі, з якімі няварта жартаваць, асабліва такому чалавеку, як ты, з такой судовай анкетаю. Ты маеш усе шанцы, што яны прызнаюць цябе адзіным чалавекам, які ведаў, чым займаўся пан Луі, дзе хадзіў, і давядуць, што забіць яго было ў тваіх інтарэсах.
    — Значыцца, яны будуць ідыётамі.
    — Вось і ўсё, што я хацеў табе сказаць. Цяпер палова першай. Пакуль што мы тут удвух. У гадзіну дня вернецца суддзя Камельё, і я яго сюды запрашу.
    — Гэта такі нізенькі, чарнявы, з вусамі шчоткаю?
    — Ён самы.
    — Сустракаліся некалі. Злы дзядзька. Напэўна, пастарэў... Скажыце, калі ласка, а маладзейшага вы не знойдзеце?