• Газеты, часопісы і г.д.
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    — Ну як, гаспадыня нікому не званіла?
    — He яшчэ.
    — А ёй?
    — Ей — не. Званілі адной з жанчын, Вользе, наконт прымеркі сукенкі.
    Мэгрэ вырашыў паабедаць пазней. Ен выпіў у бары шклянку аперытыву і зноў сеў у машыну.
    — На вуліцу Даменіль.
    Ехаць прыйшлося доўга. Будынак быў бедны, стары.
    — Скажыце, калі ласка, дзе жыве пані Машэр? — спытаўся ён у кансьержкі.
    — На пятым паверсе, налева.
    Ліфт падымаўся рыўкамі — здавалася, зараз спыніцца між паверхамі.
    Вельмі чысты дыванчык перад дзвярыма, зіхоткая медная ручка. Мэгрэ пазваніў. Недзе ў глыбіні кватэры пачуліся крокі.
    — Хвілінку! — Жанчына, мабыць, надзявала сукенку.
    Напэўна, гаспадыня была не з такіх, што сустракаюць гасцей у халаце.
    Адчыніўшы дзверы, яна моўчкі паглядзела на Мэгрэ.
    — Камісар Мэгрэ.
    — Праходзьце.
    Было відаць, што прыход такога госця ўсхваляваў жанчыну.
    Яна была такая, якой і ўяўляў яе сабе Мэгрэ: высокая, мажная, спакойная. Акуратна прычасаныя валасы, строгая сукенка, усе гузікі зашпіленыя.
    Паркет ззяў.
    — Я вам тут напэцкаю...
    — Нічога страшнага.
    Абсталюнак прыкладна такі ж, што і ў доме Турэ. Амаль такія ж забаўкі на палічках. Фатаграфія паліцэйскага, да рамкі прымацаваны медаль.
    — Я прыйшоў пагаварьіць з вамі пра пана Луі.
    — Я гэтага чакала.
    Яна не заплакала, хоць твар у яе быў маркотны.
    — Сядайце, калі ласка.
    — Дзякую. Вы былі блізкімі сябрамі, ці ж не так?
    — Ен быў вельмі добры да мяне.
    — I толькі?
    — Магчыма, кахаў мяне. Ен жа ніколі не быў шчаслівы ў сям’і.
    — Ваша знаёмства пачалося з таго часу, як вы працавалі ў Капланаў?
    — Што вы?.. Тады быў яшчэ жывы мой муж.
    — I Турэ нават не спрабаваў зблізіцца з вамі?
    — Ен глядзеў на мяне гэтаксама ж, як і на любую іншую жанчыну з нашага аддзела.
    — Значыцца, вы сустрэліся зноў пасля закрыцця фірмы?
    — Так. Месяцаў праз восем-дзевяць пасля смерці мужа.
    — Выпадкова?
    — Выпадкова. Мне прыйшлося шукаць працу — вы ж разумееце, на пенсію ўдавы не пражывеш. Суседка пазнаёмі-
    ла мяне з дырэктарам кінатэатра, і я ўладкавалася білецёркаю. Пры жыцці мужа я не працавала, хіба што кароткі час у Капланаў... Скажыце, гаэеты не будуць пісаць пра мяне?
    — He. Можаце не баяцца.
    — Дырэктар такі строгі, я магу страціць месца... Дык вось, у кінатэатры мы з панам Луі і сустрэліся... Неяк на ранішнім сеансе. Ен прыйшоў на фільм «Вакол свету за восемдзесят дзён»... Я яго пазнала, калі паказвала, дзе сесці. Ен таксама пазнаў мяне. Ніякай асаблівай размовы тады паміж намі не было, але з тае пары ён стаў часта прыходзіць да нас і заўсёды на ранішнія сеансы. Аднаго разу прапанаваў мне схадзіць з ім у кавярню. Я згадзілася.
    — Ен тады ўжо здымаў пакой на вуліцы Ангулем?
    — Думаю, здымаў.
    — Ен казаў, што нідзе не працуе?
    — He. Сказаў толькі, што ўдзень заўсёды вольны.
    — I вы так і не даведаліся, чым ён займаўся?
    — He. Я ніколі б не стала ў яго пра гэта пытацца.
    — А пра жонку ці дачку ён расказваў?
    — Шмат.
    — Што менавіта?
    — Ведаеце, цяжка перадаць... Калі чалавек няшчасны ў сям’і, ён пра гэта часта загаворвае... Жонка яго праз сясцёр зневажала. У сясцёр мужы добра ўладкаваныя, бясплатны праезд усёй сям’і, пенсія... Яны ўсе папракалі Луі за тое, што ён не імкнецца знайсці што-небудзь лепшае за месца кладаўшчыка...
    — Куды ж вы, прабачце, хадзілі ўдваіх?
    — Амаль заўсёды ў адно і тое ж кафэ на вуліцы СэнтАнтуан. Мы маглі гаварыць гадзінамі.
    — Вы любіце пышкі?
    — Адкуль вы ведаеце?
    — Я ведаю, што пан Луі купляў іх вам на вуліцы Акацый.
    — Гэта было пазней, калі...
    — Калі вы сталі хадзіць да яго ў пакой?
    — Тады. Ен хацеў, каб я бывала там. Ен называў гэты пакой сваім закуткам... Вельмі ганарыўся ім...
    — Ен не казаў вам, чаму ён зняў гэты пакой?
    — Яму хацелася мець свой кут, хоць бы на некалькі гадзін у дзень.
    — Ен купляў вам каштоўнасці?
    — Пярсцёнак, зусім нядаўна.— Жанчына паказала пярсцёнак на руцэ.— Ен быў такі добры, такі чулы! Яму была патрэбная падтрымка. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне, але перш за ўсё я была яму сябрам, адзіным сябрам.
    — А сюды ён прыходзіў?
    — Ніколі. 3-за кансьержкі і суседзяў. Мяне б тады ўвесь дом абгаворваў.
    — Вы бачылі яго ў панядзелак?
    — Мы прабылі разам прыкладна гадзіну.
    — У які час?
    — Адразу пасля абеду. Я якраз хадзіла па магазінах.
    — А як вы сустрэліся?
    — Я назначыла яму спатканне.
    — Па тэлефоне?
    — He. Я яму ніколі не званіла. Мы, калі развітваліся, заўсёды дамаўляліся аб наступнай сустрэчы.
    — Дык дзе ж вы сустрэліся ў панядзелак?
    — Як звычайна, у нашым кафэ. Праўда, мы сустракаліся з ім і ў кафэ на рагу Сэн-Мартэн, і ў кафэ на Вялікіх бульварах, але рэдка.
    — Ен прыйшоў у час?
    — Ен ніколі не спазняўся. У той дзень было холадна, а ў мяне крыху балела горла, і мы вырашылі пайсці ў кіно.
    — На бульвары Бон-Нувэль?
    — Вы, я бачу, многае ведаеце.
    — Калі вы развіталіся?
    — Каля чатырох. За паўгадзіны да смерці.
    — Ен павінен быў з кім-небудзь еустрэцца?
    — Ен мне нічога не сказаў.
    — Ен гаварыў з вамі пра людзей, з якімі бачыўся?
    Яна пакруціла галавою і падышла да серванта.
    — Можна, я прапаную вам шклянку? Праўда, у мяне толькі вермут. Даўно стаіць — я ж не п’ю.
    Мэгрэ не змог адмовіць ёй. Вермут купляў, напэўна, яшчэ сяржант, такі быў на дне бутэлькі асадак.
    — Калі я прачытала ў газеце, то адразу ледзь не пабегла да вас. Мой муж часта пра вас расказваў. Я і фатаграфію вашу часта бачыла. Так што адразу пазнала вас.
    — Ці думаў ён развесціся, каб ажаніцца з вамі?
    — Ен дужа баяўся жонкі.
    — А дачкі?
    — Яе ён вельмі любіў. Дзеля яе ён што хочаце зрабіў бы. Але мне здаецца, яна ў чымсьці расчаравала яго...
    — Чаму вы так думаеце?
    — Проста мне так здавалася. Ен часта быў сумны пасля сустрэч з ёю.
    Але і сама яна была не надта вясёлая: гаварыла нейкім вялым, манатонным голасам. Можа, яна прыходзіла да Турэ больш, каб прыбраць у пакоі?.. Ва ўсякім разе, Мэгрэ ніяк не мог уявіць яе ў ложку з каханкам. Яна больш бачылася яму ў паўзмроку за столікам кафэ, у ціхай, лагоднай размове.
    — Ен ашчаджаў грошы?
    — He надта. Як на разуменне простага чалавека, дык ён многае сабе дазваляў. Калі б я згадзілася, ён бы мне багата чаго накупіў.
    — А вы як-небудзь сустракалі яго выпадкова, калі ён сядзеў на лаўцы?
    — На лаўцы?..— збянтэжылася жанчына. Памаўчаўшы, яна згадала: — Адзін раз, неяк уранку, калі ішла ў магазін. Ен размаўляў з нейкім хударлявым чалавекам, дзівачлівым.
    — А чым ён вас здзівіў?
    — Ен быў падобны на клоуна, толькі без грыму. Праўда, я разгледзець яго не магла, але ўсё ж заўважыла: чаравікі на ім былі стаптаныя і штаны — абтрапаныя.
    — Вы спыталіся потым у пана Луі, што гэта за чалавек?
    — Канечне. Ен адказаў, што на лаўках якіх толькі тыпаў
    не сустрэнеш і што яму цікава пагаманіць з незвычайнымі людзьмі.
    — Вам хацелася прыйсці на пахаванне?
    — Я пабаялася. Праз дзень-два схаджу да яго на магілу...
    Развітаўшыся з пані Машэр, Мэгрэ паехаў адразу дахаты, сказаўшы шафёру, каб той забраў яго праз гадзіну.
    За абедам жонка прыглядалася да Мэгрэ пільней як зазвычай.
    — Што з табою? — нарэшце спыталася яна.
    — Нічога...
    — He ведаю... Нешта ты на сябе не падобны...
    — А на каго ж тады?
    — На каго хочаш, толькі не на Мэгрэ.
    Камісар засмяяўся. I праўда, апошнім часам ён столькі думаў пра гэтага нябогу Луі Турэ, што непрыкметна для сябе пачаў нават трымаць сябе так, як мог бы трымаць сябе нябожчык. Нават выраз твару, міміка ў яго змяніліся.
    — Змяні касцюм,— прапанавала жонка.
    — Навошта? Усё роўна змокну.
    I ўсё ж камісар паслухаўся жонку...
    Прыехаўшы ў камісарыят, Мэгрэ зайшоў у аддзел нораваў.
    — Ты ведаеш такую Марыету, ці Мары Жыбон? — спытаўся ён у інспектара.— Не?.. Будзь ласкавы, правер па картатэцы.
    — Маладая?
    — Гадоў пяцьдзесят.
    Інспектар узяў скрыначку з пажаўцелымі і запыленымі карткамі. Доўга шукаць не прыйшлося.
    — Нарадзілася ў Сэн-Мало, у картатэцы ўжо адзінаццаць гадоў. Тры арышты. Усе да вайны'. Два — за абкраданне кліента.
    — Сядзела?
    — Адпусцілі. За адсутнасцю доказаў.
    1 Аповесць напісана ў 1952 годзе.
    — Што яшчэ?
    — Чакайце. Пагляджу ў другой скрыні...
    Імя яе траплялася яшчэ на некалькіх картках, але ўсе яны былі даваенныя.
    — Да вайны была масажысткаю ў салоне на вуліцы Марцір. Жыла з нейкім Наталі, асуджаным за забойства. Я згадваю гэтую справу. Іх было трое. Яны забілі хлопца з іншай банды каля тытунёвай будкі на вуліцы Фантэн. Так і не ўдалося разабрацца, хто парнуў нажом. Вось і далі ўсім траім па дзесяць гадоў.
    — Гэты Наталі цяпер на волі?
    — Памёр.
    Гэтыя факты нічога не давалі Мэгрэ, адно пацвярджалі ягоныя здагадкі адносна мінулага пані Жыбон.
    — А чым яна цяпер займаецца? — спытаўся камісар.
    — He ведаю. Можа, памерла.
    — He, жывая яшчэ.
    — Значыцца, завязала. Вярнулася, можа, на радзіму і прыкінулася там самавітай дамаю.
    — He, яна ўсё яшчэ ў Парыжы. I здае мэбліраваныя пакоі на вуліцы Ангулем. Неафіцыйна. I, заўважце, у доме амаль што адны дзеўкі.
    Інспектар зацікавіўся.
    — Аднак я не думаю, што яны прымаюць у гэтых нумарах.
    — Мы б ведалі,— запэўніў інспектар.
    — Паназірайце, галубкі, за гэтым домам. Можа, суседзі што-небудзь падкажуць. Mae хлопцы могуць не пазнаць вашых добрых знаёмых.
    — Зробім усё як след.
    Прыйшоўшы ў свой кабінет, Мэгрэ не паспеў і сесці, як увайшоў Люка.
    — Што новага?
    — Па тэлефоне яна не званіла нікому. Але сёння ўранку да нас звярнулася адна старая, якая жыве са сваім пляменнікам на вуліцы Гэй-Люсака. Яна выходзіла з дому, а калі
    вярнулася, дык выявіла, што з буфета знікла каўбаса, якая дзве гадзіны назад была яшчэ на месцы. Тады яна ўзяла стары рэвальвер мужа, з якім той ваяваў яшчэ ў першую сусветную, і абшукала кватэру. I знайшла пад пляменнікавым ложкам хлебныя крошкі і насоўку. Чужую, не пляменніка!
    — Чым гэты пляменнік займаецца?
    — Студэнт. Працуе рассыльным у кнігарні на бульвары Сэн-Мішэль.
    — Цікава... Дык, значыцца, цётка выклікала паліцыю?
    — Яна патэлефанавала нам, і я адразу паслаў Леруа ў кнігарню распытаць гэтага хлопца. Ён затросся, а потым дык нават заплакаў.
    — Жарыс — ягоны сябра?
    — Так. Жарыс папрасіў у яго прытулку.
    — 3 якой прычыны?
    — Ен нібыта пасварыўся з бацькамі, а бацька ў яго такі жорсткі, што нават забіць можа.
    — I колькі гэта ён пражыў пад ложкам?