• Часопісы
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    — Пажадана.
    — Дзе ёй лепш сустрэцца з намі?
    — У маім бюро на набярэжнай Арфэўр. Гэта будзе найбольш аператыўна. Колькі ёй гадоў?
    — Дваццаць два.
    — А вы не маглі б папярэдзіць яе па тэлефоне?
    — Па-першае, у нас няма тэлефона, а па-другое, яна ўжо пайшла з працы і едзе на вакзал. Пачакайце мяне.
    Яна паднялася наверх па лесвіцы, якая ўся рыпела пад ёю — дом быў пабудаваны з уцэненых матэрыялаў, і дажыць да старасці яму наўрад ці было наканавана.
    Уніз яна спусцілася ў чорным, напарфумленая.
    Падышоўшы да машыны, пані Турэ спынілася, усё роўна як сумнявалася, ці памесціцца яна ў такім маленькім аўтамабілі. Нехта назіраў за імі з суседняга акна.
    — Сястра жыве за два кварталы адсюль. Няхай шафёр паверне направа, а потым на другую вуліцу налева.
    Домікі сясцёр здаваліся блізнятамі. Адрозніваліся яны хіба што колерам шкла ў акенцы на дзвярах: тут яно было жоўтае.
    — Я зараз вярнуся,— сказала пані Турэ, выйшаўшы з машыны, аднак затрымалася хвілін на пятнаццаць.
    Вярнулася яна разам з сястрою, падобнай на яе як дзве кроплі вады і таксама апранутай у чорнае.
    — Сястра паедзе з намі. Я думаю, месца хопіць. Яе муж пойдзе да мяне і дачакаецца Монікі. Сёння ў яго выхадны, Ен кантралёр на чыгунцы.
    Мэгрэ сеў побач з шафёрам. Сантоні ледзь уціснуўся на сядзенне побач з мажнымі жанчынамі. Па дарозе сёстры перашэптваліся.
    Калі яны прыехалі ў Інстытут судмедэкспертызы, цела Луі Турэ ўжо ляжала на мармуровай пліце. Нябожчыка згодна з загадам Мэгрэ яшчэ не распраналі. Камісар сам адкінуў з твару забітага прасціну.
    Мэгрэ назіраў за сёстрамі. У цемнаце ён прыняў іх за блізнят. А цяпер, пры яркім святле, заўважыў, што сястра гады на тры-чатыры маладзейшая.
    — Вы яго пазнаяце?
    Пані Турэ трымала ў руках насоўку, але не плакала. Сястра трымала яе пад руку.
    — Гэта Луі... Нябога...— уздыхнула ўдава.— Ці магла б я падумаць уранку...— Раптам яна заўважыла: — Яму ж ніхто не закрыў вочы...
    — Можаце гэта зрабіць.
    Сёстры пераглянуліся: а чый гэта абавязак?.. Разважыўшы, пані Турэ з урачыстым выглядам закрыла мужу вочы.
    Прашаптаўшы: «Бедны Луі...» — яна звярнула ўвагу на чаравікі нябожчыка, бачныя з-пад прасціны, і адразу ж нахмурыла бровы.
    — Што гэта?.. Хто надзеў яму гэтыя чаравікі?
    — Яны былі на ім, калі мы яго знайшлі.
    — He можа быць. Луі ніколі не насіў жоўтых чаравікаў. Прынамсі, за ўсе дваццаць шэсць гадоў, што мы разам жылі. Ен ведаў: я такога колеру не дапусціла б. Жанна, ты бачыла?
    Сястра згодна кіўнула.
    — Вы ўсё-такі падумайце,— сказаў Мэгрэ,— ці былі ў яго такія адзежа і абутак... А можа, гэта не ён?
    — А хто ж? Але чаравікі не ягоныя. Я ж чышчу іх кожны дзень. Магла я запомніць іх колер?.. Сёння ўранку на ім былі чорныя чаравікі на двайной падэшве, ён надзяваў іх на працу.
    Мэгрэ адкінуў прасціну да канца.
    — Паліто ягонае?
    — Ягонае.
    — А касцюм?
    — Таксама. А гальштук — не. Ён ніколі не надзеў бы такога яркага гальштука. Гэты ж амаль чырвоны!
    — Які лад жыцця быў у вашага мужа?
    — Самы мерны. Сястра можа пацвердзіць. Уранку ён ад’язджаў на працу, сядаў у аўтобус, ехаў да вакзала на цягнік у восем семнаццаць. На Ліёнскім вакзале ён спускаўся ў метро і выходзіў на станцыі Сэн-Мартэн.
    Супрацоўнік Інстытута зрабіў Мэгрэ знак, і камісар, зразумеўшы яго, падвёў сясцёр да другога стала, на якім былі раскладзены рэчы, знойдзеныя ў кішэнях у забітага.
    — Спадзяюся, вы пазнаяце гэтыя рэчы?
    На стале ляжалі срэбраны гадзіннік з ланцужком, насоўка без меткі, пачаты пачак цыгарэт, запальнічка, ключ і, побач з кашальком, два сінія білеты.
    — Квіткі ў кіно,— адзначыла пані Турэ.
    Мэгрэ дадаў, зірнуўшы на іх:
    — Кінатэатр «Навіны дня», бульвар Бон-Нувэль. Калі я не памыляюся, квіткі сённяшнія,
    — He можа быць. Ты чуеш, Жанна?
    — Цікава,— адказала сястра.
    — Будзьце ласкавы, гляньце, што там у кашальку.
    Праверыўшы кашалёк, пані Турэ зноў нахмурыла бровы.
    — У Луі не было столькі грошай уранку.
    — Вы ўпэўнены?
    — Я ж кожную раніцу правяраю, ці ёсць у яго грошы. Ен ніколі не бярэ з сабою больш як тысячу дзвесце, тысячу трыста.
    — Можа, ён сёння атрымаў грошы?
    — Ды не, цяпер жа канец месяца.
    — Калі ён вяртаўся ўвечары, у яго заўсёды заставаліся грошы?
    — За вылікам тых, што ён плаціў за метро і цыгарэты. А на цягнік у яго праязны.
    Яна не рашалася пакласці кашалёк сабе ў сумку.
    — Напэўна, ён вам яшчэ патрэбны?
    — Пакуль што патрэбны.
    — Я ніяк не магу зразумець, чаму ў яго гэтыя гальштук і чаравікі. I чаму, калі ўсё гэта здарылася, ён не быў у сябе ў магазіне?..
    Нічога не адказаўшы, Мэгрэ папрасіў яе распісацца на бланках.
    — Вы паедзеце дамоў?
    — Калі мы зможам забраць цела?
    — Напэўна, праз дзень ці два.
    — Яго будуць ускрываць?
    — Магчыма. Але не абавязкова.
    Пані Турэ паглядзела на гадзіннік.
    — Праз дваццаць хвілін адыходзіць наш цягнік,— сказала яна сястры і звярнулася да Мэгрэ: — Ці не маглі б вы давезці нас да вакзала?
    — Ты не будзеш чакаць Моніку? — запыталася ў пані Турэ сястра.
    — Яна можа вярнуцца сама.
    Вяртаючыся з Ліёнскага вакзала ў паліцыю, Мэгрэ і Сантоні яшчэ раз зірнулі з машыны сёстрам услед.
    — Ведзьма! — прабурчаў Сантоні па дарозе з вакзала на набярэжную Арфэўр.— Нябозе, відаць, было не надта весела.
    — Ва ўсякім разе, з ёю.
    — Што вы думаеце пра гэтыя чаравікі? Калі б яны былі новыя, можна было б падумаць, што ён купіў іх сёння...
    — Наўрад ці. Ен не пасмеў бы. А цікава, ці падобная на маці дачка?
    Заехалі ў піўную перакусіць. Мэгрэ патэлефанаваў жонцы і сказаў, што не ведае, калі вернецца.
    Калі яны пад’ехалі да камісарыята, вартавы-паліцэйскі паведаміў Мэгрэ:
    — Вас пыталася нейкая дзяўчына. Кажа, што вы яе выклікалі. Я адправіў яе ў вашае бюро.
    — Даўно?
    — Хвілін дваццаць назад.
    Туман зноў змяніўся дажджом, і пыльныя прыступкі лесвіцы стракацелі мокрымі слядамі. Большасць пакояў ужо апусцела. Але ў некаторых яшчэ гарэла святло.
    — Мне застацца з вамі? — спытаўся Сантоні.
    Мэгрэ кіўнуў. Раз ужо пачаў расследаванне з ім — будзе з ім і працягваць.
    У чакальні сядзела дзяўчына ў блакітным капялюшыку. Твар з-за слабага святла разгледзець было цяжка. Дзяжуряы, які чытаў вячэрнюю газету, далажыў:
    — Гэта да вас, шэф.
    — Я ведаю.
    Звяртаючыся да дзяўчыны, Мэгрэ запытаўся:
    — Панна Моніка? Хадземце, калі ласка, у мой кабінет.
    Мэгрэ запаліў настольную лямпу. Святло ўпала на крэсла, і, калі камісар прапанаваў дзяўчыне сесці, то адразу заўважыў сляды слёз на яе твары.
    — Дзядзька ўсё мне сказаў.
    Мэгрэ загаварыў не адразу, прыгледзеўся да дзяўчыны. Яна, як і маці, трымала ў руцэ насоўку, але сціскала яе неяк па-дзіцячы, усё роўна як мяла камяк пластыліну.
    — Я думала, што заспею маму ў вас.
    — Яна паехала дадому.
    — Як яна?..
    Ен не ведаў, што адказаць.
    — Ваша маці — мужная жанчына.
    Моніка здалася камісару абаяльнай: непадобная да маці, праўда, таксама ў целе. На ёй быў велымі элегантны касцюм, што здзівіла Мэгрэ: пакупка, відавочна, была зроблена ў дарагім магазіне.
    — Каму ж спатрэбілася ягонае жыццё? — Слёзы зноў з’явіліся ў яе на вачах.
    Камісару чамусьці здавалася, што яна не зусім шчырая. Маці таксама трымалася насцярожана, аднак калі ўлічыць характар, у якім Мэгрэ паспеў сёе-тое ўгледзець, то яе можна было зразумець. Пані Турэ здавалася ганебным, што яе мужа зарэзалі ў нейкім цёмным тупіку. Яна заціснула жыццё, і сваё, і сваёй сям’і, у строгія рамкі, і гэтая смерць выходзіла з іх. Ды яшчэ гэтыя жоўтыя чаравікі і амаль што чьірвоны гальштук!
    А дачка нібыта баялася пытанняў.
    — Вы добра ведалі бацьку?
    — Ну... вядома...
    — Вы, пэўна, ведалі яго так, як дзеці ведаюць сваіх бацькоў. А я пытаюся ў вас, ці давяраўся ён вам, ці гаварыў з вамі пра сваё асабістае жыццё...
    — Ен быў добры бацька.
    — Ен быў шчаслівы?
    — Напэўна.
    — Вы калі-небудзь сустракаліся ў Парыжы?
    — He разумею. Вы маеце на ўвазе на вуліцы?
    — Я ведаю, што вы вярталіся дамоў рознымі цягнікамі. Але вы маглі калі-нікалі разам абедаць.
    — Задаралася.
    — Часта?
    — He. Рэдка.
    — Вы заходзілі да яго ў магазін?
    Дзяўчына вагалася.
    — Мы сустракаліся ў рэстаране.
    — Вы званілі яму?
    — Ніколі.
    — Калі вы абедалі з ім апошні раз?
    — Некалькі месяцаў назад. Да адпачынку.
    — Дзе?
    — У «Эльзасе». Гэта рэстаранчык на Севастопальскім бульвары.
    — Ваша маці ведала пра гэта?
    — He памятаю. Думаю, я ёй казала.
    — Ваш бацька быў вясёлы чалавек?
    — Вясёлы. Ва ўсякім разе, на маю думку.
    — А здароўе ў яго было добрае?
    — Ён ніколі не хварэў.
    — Сябры ў яго былі?
    — Мы бывалі пераважна ў маіх цётак і дзядзькоў.
    — Яны жывуць у Жувізі?
    — Так, непадалёк ад нас. Дзядзька Альбэр, муж цёткі Жанны, і сказаў мне, што бацьку забілі.
    — I шмат іх у вас?
    — Дзве цёткі і два дзядзькі. Цётка Сэліна з дзядзькам Жульенам жывуць трохі далей. Дзядзькі абодва чыгуначнікі.
    — Панна Моніка, а ці сустракаецеся вы з якім-небудзь маладым чалавекам?
    Дзяўчына сумелася.
    — He будзем зараз пра гэта. Мне трэба паглядзець на бацьку?
    — Вы што маеце на ўвазе?
    — Як я зразумела з дзядзькавых слоў, мне трэба будзе апазнаць цела.
    — Ваша маці і цётка зрабілі ўжо гэта. Але, калі вы хочаце...
    — He. Я ўбачу яго дома.
    — Пачакайце яшчэ трохі, панна Моніка. Вам прыходзілася сустракаць вашага бацьку ў Парыжы ў жоўтых чаравіках?
    — У жоўтых чаравіках? — паўтарыла яна задуменна.
    — He зусім жоўтых, хутчэй бэжавых. У мой час, даруйце за выраз, такі колер называлі «дзіцячым паносам».
    — Нешта не памятаю.
    — А чырвонага гальштука на ім не заўважылі?
    — He.
    — Вы даўно хадзілі ў кіно?
    — Учора пасля абеду.
    — У Парыжы?
    — У Жувізі.
    — He буду вас больш затрымліваць. Думаю, вы зможаце сесці на цягнік...
    — Праз трыццаць пяць хвілін.
    Яна паглядзела на гадзіннік, узнялася, але не пайшла адразу, а затрымалася на імгненне.
    — Да пабачэння,— сказала яна нарэшце.
    — Да пабачэння, панна. Дзякую вам.
    Мэгрэ праводзіў дзяўчыну і зачыніў за ёю дзверы.
    2.	ПАННА «ІЛЬВІЦА»
    Мэгрэ, сам не ведаючы чаму, заўсёды вылучаў участак Вялікіх бульвараў паміж плошчаю Рэспублікі і Манмартрам. Уласна кажучы, гэта быў ягоны квартал. Сюды, у кінатэатр на бульвары Бон-Нувэль, непадалёк ад тупічка, дзе забілі Луі Турэ, ён пешшу, пад руку са сваёй жонкаю, заходзіў амаль кожны тыдзень. Побач, якраз насупраць кінатэатра, была піўная, дзе ён любіў перакусіць сасіскамі з капустаю.