Пад страхам смерці
Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
рожжа!.. Вы ўяўляеце нас на борце судна з чалавекам, які памірае?.. Трэба было сама меней месяц лячыць чалавека, даглядаць яго... Я хацеў быў весці шхуну ў Нарвегію. Але рабіць гэта не прыйшлося, бо выпадак звёў нас з капітанам аднаго судна, якое ішло на Лафатэнскія астравы... Я ўзяў Жарыса з сабою на борт... На моры мы былі ў большай небяспецы, чым на сушы... У маім доме ён правёў восем сутак. Але суседзі зацікавіліся таямнічым госцем... Трэба было зноў некуды рушыць... Капенгаген... Гамбург... Жарыс адчуваў сябе лепш... Рана зацягнулася, але ён страціў пры гэтым і памяць, і здольнасць гаварыць... Ну што я мог зрабіць, скажыце?.. Мне здавалася, што дома, у прывычнай атмасферы, ён ачуняе хутчэй, чым бадзяючыся па свеце... Я вырашыў хоць бы забяспечыць яго матэрыяльна і паслаў на яго імя ў банк трыста тысяч франкаў... Але як памагчы яму дабрацца дадому?.. Вярнуцца сюды з ім я сам не мог, бо вельмі многім рызыкаваў бы... А калі пераправіць яго ў Парыж, падумалася мне, дык ён абавязкова трапіць у паліцыю, дзе яго ўрэшце апазнаюць і завязуць дамоў... Так і здарылася... Толькі аднаго я не мог прадугледзець: што стрыечны брат, які дрыжаў ад страху пры адной думцы пра тое, што Жарыс можа яго выдаць, гнюсна атруціць капітана... Гэта ж ён падсыпаў стрыхнін у шклянку з вадою... Дастаткова было ўвайсці ў дом з чорнага ўвахода, па дарозе на паляванне...
— I прадоўжылі барацьбу? — паволі сказаў Мэгрэ. — Інакш я і не мог! Я хацеў, каб мой сын быў са мною! Толькі Эрнэст наглядаў за ім пільна. Хлопчык вярнуўся ў свой калеж, адкуль мне б яго не аддалі...
Мэгрэ ведаў усё гэта. Але цяпер ён лепш разумеў тую нябачную барацьбу, якая пачалася паміж стрыечнымі братамі.
Барацьбу не толькі паміж імі двума, але і супраць яго, Мэгрэ!
Нельга было дапусціць, каб у гэтую гісторыю ўмяшалася паліцыя! Hi адзін, ні другі не мог сказаць праўду!
— Я прыйшоў сюды на «Сэн-Мішэлі»...
— Ведаю! I вы паслалі Вялікага Луі да мэра...
Раймон міжволі ўсміхнуўся — камісар расказваў за яго.
— Раз’юшаны Луі спагнаў на ім усю сваю злосць за ўсё тое, што яму прыйшлося зведаць у жыцці... I ён мог лупцаваць мэра, не баючыся, што той пакліча на дапамогу... Вось і адвёў душу!..Урэшце ён вымусіў яго напісаць ліст, у якім дазваляў вам забраць хлопчыка з калежа...
— Але... Я хаваўся за вілаю, а ваш калега вісеў у мяне літаральна на пятах... Вялікі Луі пакінуў ліст у дамоўленым месцы, а я перахітрыў вашага памочніка... Узяў веласіпед... У Кане купіў машыну... Трэба было спяшацца... Пакуль я ехаў забіраць сына, Луі заставаўся ў мэра, каб не даць яму адмяніць якім-небудзь чынам тое, што ён напісаў у лісце... Дарэмна, бо Эрнэст паспеў ужо выправіць па дзіця Элен... Вы загадалі затрымаць мяне... Барацьба скончылася... Яе немагчыма было працягваць: вы ж так упарта імкнуліся дакапацца да праўды... Заставалася толькі ўцячы... Калі б мы засталіся, вы б непазбежна ўсё разгадалі... Адсюль і падзеі апошняй ночы... Але няўдачы не адставалі ад нас... Шхуна села на мель... Мы з вялікай цяжкасцю дабраліся да берага, а я згубіў пры гэтым на наша няшчасце кашалёк... Без грошай!.. I жандары на хвасце!.. Заставалася адно: тэлефанаваць Элен і прасіць у яе некалькі тысяч франкаў, каб мы маглі дабрацца ўчацвярых да мяжы... У Нарвегіі я мог бы аплаціць сябрам усё, што яны страцілі праз мяне... Элен прыехала адразу ж... Але і вы таксама! Вы ўвесь час паўставалі на нашай дарозе. Упарта дамагаліся разгадаць праўду, а мы вам нічога не маглі сказаць. He мог жа я крыкнуць вам, што праз вас могуць здарыцца новыя няшчасці!..
Раптам у вачах у яго прамільгнула трывога. Перамяніўшы голас, ён спытаў:
— Скажыце, Эрнэст напраўду скончыў жыццё самагубствам?
А што, калі яго падманулі, каб прымусіць гаварыць?
— Калі зразумеў, што праўды не схаваць... А ўцяміў ён гэта, калі я арыштаваў вас... Ен здагадаўся, што я пайшоў
на арышт толькі дзеля таго, каб даць яму час падумаць...
Дайшоўшы да пірса, яны спыніліся. Перад імі паволі праходзіў «Сэн-Мішэль». 3 гордасцю круцячы штурвалам, шхуну вёў нейкі стары рыбак.
Тут нехта падбег да натоўпу на пірсе, адштурхнуў аднаго, другога і ўскочыў на палубу шхуны.
Вялікі Луі!
Ен уцёк ад жандараў, сарваў наручнікі! Адштурхнуўшы рыбака, Луі схапіў руль у свае рукі.
— Цішэй, няхай на вас!.. Шхуну загубіце! — з усяе сілы крыкнуў ён матросам з буксіра.
— А астатнія двое? — спытаўся Мэгрэ ў Раймона.
— Сёння раніцай вы былі за метр ад іх. Яны абодва схаваліся ў пуні ў старой сялянкі...
Люка, прадзіраючыся праз натоўп, набліжаўся да Мэгрэ.
На твары ў яго было здзіўленне: не чакаў ён убачыць тут побач з камісарам Марціно.
— Вы ведаеце, мы іх узялі!..
— Каго?
— Ланэка і Сэлестэна...
— Яны тут?
— Жандары з Дзіў толькі што даставілі.
— Ну, дык скажы, каб іх выпусцілі. I няхай абодва ідуць у порт...
Насупраць іх бачны быў дом капітана Жарыса і сад, у якім у начную буру зляцелі з ружаў апошнія пялёсткі. За фіранкаю — постаць Жулі. Убачыўшы на палубе брата, яна не паверыла вачам.
Каля шлюза партавікі сабраліся вакол капітана Дэлькура.
— Ну і намучыўся ж я праз іх цьмяныя адказы! — уздыхнуў Мэгрэ, кіўнуўшы на маракоў.
Раймон усміхнуўся:
— Гэта ж маракі!
— Я ўжо ведаю, што гэта за людзі. He любяць яны, калі сухапутныя тыпы, як я, лезуць у іх справы!
Пальцам ён умінаў тытунь у сваёй люльцы. Закурыўшы, спытаўся:
— Што ім сказаць?..
Эрнэст Гранмэзон быў мёртвы. Ці трэба казаць гэтым людзям, што забойца — ён?
— Можна было б,— пачаў быў Раймон...
— He ведаю! Скажу, відаць, што нейкая даўняя гісторыя. Адзін замежны марак адпомсціў і ўцёк...
Маракі з буксіра паволі ішлі ў шынок і знакамі клікалі шлюзаўшчыкоў.
А Вялікі Луі імкліва крочыў то ўзад, то ўперад па шхуне, абмацваючы ўсё, што траплялася пад руку,— гледзячы на яго, камісар міжволі прыгадаў сабаку, які, вярнуўшыся дадому, радасны, хоча пераканацца, што ўсё на месцы і не змянілася...
— Гэй! — крыкнуў яму Мэгрэ.
Матрос аж падскочыў. Але падысці да камісара ці пакінуць шхуну ён не рашаўся. А калі ўбачыў раптам, што Раймон на волі, здзівіўся не менш за Люка:
— Як гэта?..
— Калі «Сэн-Мішэль» зможа выйсці ў мора?
— Хоць зараз! Усё ў поўным парадку! Цуд, а не судна, клянуся!..
Луі дапытліва глядзеў на Раймона. Той вымавіў:
— У такім выпадку прагуляйся на шхуне з Ланэкам і Сэлестэнам...
— Яны тут?
— Зараз прыйдуць... Некалькі тыдняў марской прагулкі... Далей адсюль... Каб пра «Сэн-Мішэль» тут ужо болей не гаварылі...
— Я мог бы прыхапіць з сабою і сястру — займалася б кухняю... Ведаеце, Жулі не з палахлівых...
I ўсё ж такі яму было няёмка перад Мэгрэ. Перад вачыма стаялі падзеі апошняй ночы. I ён яшчэ не ведаў, ці можна ўсміхнуцца, маючы іх на ўвазе.
— Вы хоць не прастудзіліся?
Яны стаялі на краі шлюза, і Мэгрэ адным штуршком адправіў матроса ў ваду.
— Здаецца, мой цягнік адыходзіць у шэсць,— сказаў пасля камісар. Аднак ён не рашаўся пайсці. Глядзеў вакол сябе з сумам: гэты маленькі порт стаў яму дарагі. Усё ж такі цяпер яму былі знаёмыя ўсе яго закуткі... I ў якое толькі надвор’е не давялося яму пабываць ці не ў кожным з іх: і пад слабым яшчэ ранішнім сонцам, і ў буру, і ў дождж, і ў непраглядны туман...
— Вы едзеце ў Кан? — спытаўся Мэгрэ ў Раймона, які ўсё яшчэ стаяў каля яго.
— He адразу. Думаю, так будзе лепш... Трэба, каб прайшоў нейкі час...
— Час,— скончыў за яго Мэгрэ.
Калі праз чвэрць гадзіны вярнуўся Люка і спытаў, дзе Мэгрэ, яму паказалі на «Марацкі прытулак», дзе ўжо гарэла святло.
Праз запацелыя вокны шынка інспектар угледзеўся ў камісара...
Той сядзеў, ёмка ўладкаваўшыся на саламяным крэсле, з люлькаю ў зубах і кухлем піва ў руках, і слухаў розныя гісторыі, якія расказвалі вакол яго людзі ў марскіх фуражках і гумавых ботах...
У цягніку, гадзін каля дзесяці вечара, Мэгрэ ўздыхнуў. — Мусіць, сядзяць цяпер уее трое ў кубрыку ў цяпле... — У якім кубрыку? — спытаўся Люка.
— На «Сэн-Мішэлі»... На зрэзаным стале — лямпа, цяжкія шклянкі і бутэлька галандскага джыну... Печ патрэсквае... Дай мне запалкі!..
ЧАЛАВЕК НА ЛАЎЦЫ
АПОВЕСЦЬ
1. ЖОЎТЫЯ ЧАРАВІКІ
Забойства здарылася ў панядзелак, 19 кастрычніка — у швагеркі камісара Мэгрэ быў якраз дзень нараджэння. Дзіўна, але на набярэжнай Арфэўр даўно заўважылі, што ў панядзелак забойстваў бывае меней, чым у астатнія дні.
Гэта была першая восеньская справа, расследуючы якую Мэгрэ адчуў набліжэнне зімы.
Усю нядзелю ліў дождж, халодны і дробны. Дахі і асфальт заблішчалі, а потым узняўся жаўтаваты туман, які, здавалася, украдаўся ў жытло праз аконныя шчыліны.
Стала так холадна, што ў панядзелак раніцай пані Мэгрэ сказала:
— Трэба закласці шчыліны лямцам.
Камісар гадоў ужо пяць сама меней абяцаў жонцы кожную восень зрабіць гэта «ў наступную нядзелю».
Калі ён выйшаў з дому, першы раз надзеўшы гэтай восенню прапахлае нафталінам паліто — прапанавала жонка,— была ўжо палова дзевятай, але на вуліцы было так змрочна, што ў кватэры яшчэ гарэла святло.
Удзень дождж скончыўся, аднак асфальт не прасыхаў і рабіўся ўсё больш брудны. А гадзіны ў чатыры Парыж зноў ахутаў той самы жаўтаваты туман, у якім расплывалася святло ліхтароў і вітрын.
Калі зазваніў тэлефон, у бюро ке было ні Люка, ні Жанв’е, ні нават маленькага Лапуэнта. Адказаў Сантоні, карсіканец, новы чалавек у брыгадзе — да гэтага ён працаваў у аддзеле азартных гульняў, потым — у аддзеле нораваў.
— Шэф, вас турбуе інспектар Нэвэ, з трэцяга раёна,—
далажыў Сантоні камісару.— Хоча пагаварыць асабіста з вамі. Здаецца, справа тэрміновая.
Мэгрэ ўзяў трубку:
— Слухаю, даражэнькі.
— Званю з бістро на бульвары Сэн-Мартэн. Толькі што знайшлі аднаго тыпа. Зарэзаны.
— На самым бульвары?
— He, не зусім. У адным тупічку.
Нэвэ, які ўжо даўно працаваў у паліцыі, ведаў, пра што адразу ж падумае Мэгрэ. Такое забойства, асабліва ў густанаселеных кварталах,— справа следчаму мала калі цікавая. Найчасцей гэта вынік п’яных сварак альбо звядзенне рахункаў сярод шпаны, іспанцаў, арабаў. Таму інспектар таропка дадаў:
— Справа здаецца мне няпростай. Лепей бы вы прыехалі. Гэта паміж вялікім ювелірным магазінам і лаўкаю штучных кветак.
— Добра. Еду.
Камісар упершыню паехаў з Сантоні і цяпер ніяк не мог дачакацца, калі ж яны прыедуць на месца — так моцна наадэкалоніўся інспектар. Каб здацца вышэйшым, нізкарослы карсіканец насіў чаравікі на высокіх абцасах, валасы ў яго былі напамаджаныя, на безыменным пальцы жаўцеў буйны брыльянт, напэўна, фальшывы.