Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
— Добра,— адказаў ён, напусціўшы на сябе абыякавасць.
* * *
У вёсцы было дамоў дваццаць, не болей. У некаторых мясцінах, прыціснуўшыся адзін да аднаго, хаты збіраліся ў нешта накшталт вулкі, якая, праўда, была завалена купкамі гною. Усё яшчэ ішоў дождж, такі дробненькі, што можна было сказаць, гэта сыпаўся з неба нейкі вадзяны пыл. На вуліцы нікога не было. Аднак фіранкі на вокнах вырушыліся. За імі ў хатнім паўзмроку ўгадваліся зморшчаныя твары старых жанчын.
На самым краі вёсачкі, акурат каля агароджы вакол лугу, пасвіліся два кані. Мэгрэ ўбачыў невялічкую хаціну, дах якой прыкметна пакасіўся. Камісар азірнуўся і, пачуўшы мзравы крокі на другім канцы вёсачкі, не стаў стукацца ў дзверы.
Увайшоўшы ў хату, ён пачуў нейкі шоргат. Было зусім цёмна, у печы ледзь гарэла. Перад вачыма вырасла нейкая згорбленая старая ў белым каўпаку.
— Хто там? — спыталася яна, тупаючы насустрач камісару.
Было горача. Пахла саломаю, капустаю, седалам. Вакол дроў, складзеных у куце, нешта дзяўблі кураняты. 126
Мэгрэ, які амаль даставаў галавою да столі, убачыў дзверы ў глыбіні памяшкання і зразумеў, што дзейнічаць трэба хутка. He кажучы ні слова, падышоў да гэтых дзвярэй і адчыніў іх. Пані Гранмэзон была там. Седзячы за сталом, яна нешта пісала. Побач з ёю стаяў Жан Марціно.
Убачыўшы камісара, яны разгубіліся. Жанчына ўзнялася з саламянага крэсла, а Марціно адразу ж схапіў і змяў аркуш паперы. Абое інстынктыўна наблізіліся адно да аднаго.
У хаціне былі толькі два пакоі. Другі быў спальняю старой. На яго сценах, пабеленых вапнаю, віселі два партрэты і танныя лубкі ў чорных з пазалотаю рамках. Высокі ложак і стол, за якім пісала пані Гранмэзон. Відно было, што з яго толькі што знялі тазік, які стаяў цяпер на падлозе.
— Праз некалькі хвілін ваш муж будзе тут! — пачаў Мэгрэ.
Марціно з нянавісцю кінуў:
— I гэта вы прывялі яго сюды?
— Маўчы, Раймон,— спыніла пані Гранмэзон.
Яна была з ім на «ты» і называла яго не Жан, а Раймон. Адзначыўшы сам сабе гэтыя дэталі, Мэгрэ падышоў да дзвярэй, прыслухаўся і вярнуўся да стала.
— Будзьце ласкавы, перадайце мне ліст, які вы пачалі пісаць.
Раймон-Марціно і пані Гранмэзон пераглянуліся. Жанчына была стомленая і бледная. Мэгрэ ўжо бачыў яе аднойчы, але тады яна выконвала пачэсныя абавязкі гаспадыні багатага дома, якая прымае ў сябе знакамітых людзей Кана.
Тады ён адзначыў яе бездакорнае выхаванне і завучаную грацыёзнасць, з якой яна ўмела падаць кубак чаю або адказаць на камплімент.
Ен уявіў сабе яе жыццё: хатнія клопаты ў Кане, візіты, выхаванне дзяцей. Штогод два-тры месяцы на водах або ў санаторыях. Умеранае какецтва. Імкненне не так здавацца прыгожай, як захаваць годнасць.
Бясспрэчна, усё гэта было ў жанчыне, якая стаяла цяпер
перад ім. Але праглядвала і штосьці іншае. Па праўдзе кажучы, яна трымалася больш спакойна і ўпэўнена, чым яе спадарожнік.
— Аддай яму ліст,— сказала яна, калі ён сабраўся разарваць скамячаны аркуш.
Напісана было ўсяго толькі некалькі слоў:
«Пан дырэктар, маю гонар прасіць вас...»
Буйны почырк з нахілам — тыповы для жанчын, якія выхоўваліся ў пансіёнах пачатку стагоддзя.
— Сёння раніцай вам двойчы званілі, праўда?.. Адзін раз — ваш муж... Ці, дакладней, вы яму самі паведамілі, што едзеце ў Вістрэам. Потым званіў пан Марціно: прасіў вас прыехаць сюды. Ен паслаў па вас на развілак грузавічок.
На стале за чарніліцаю ляжаў нейкі пачак, які Мэгрэ не адразу прыкмеціў,— стос банкнотаў па тысячы франкаў.
Марціно злавіў камісараў позірк. Хаваць грошы было позна. Надламаны стомаю, што агарнула яго, апусціўся на край ложка і ўтаропіўся абыякавымі вачыма ў падлогу.
— Гэта вы прывезлі яму грошы?
I зноў маўчанне, у каторы ўжо раз у гэтым следстве! Маўчала Жулі. He сказалі ні слова ў адказ Гранмэзон і Вялікі Луі на мэравай віле, калі камісар заспеў матроса якраз у той самы момант, як ён лупцаваў гаспадара. Hi ў чым не адкрыліся мінулай ноччу і члены экіпажа «Сэн-Мішэля».
Ну і ўпартасць! Ніводнага слова, якое б дапамагло хоць што-небудзь прасвятліць!
— Мяркую, вы збіраліся адрасаваць гэты ліст дырэктару калежа «Станіслаў»? Ваш сын вучыцца там, і пісьмо, напэўна, датычыць яго... А грошы... Ну вядома! Спяшаючыся, Марціно быў вымушаны пакінуць шхуну, якая села на мель, і дабірацца да берага плывам... Там ён, як я разумею, і згубіў кашалёк... А вы прывезлі яму грошы, каб...
Раптоўна змяніўшы і тэму і тон, ён спытаўся:
— А астатнія, Марціно? Усе цэлыя?
Марціно нейкі час вагаўся, але ўрэшце кіўнуў галавою.
— Я не пытаюся ў вас, дзе яны хаваюцца. Ведаю, што гэтага вы не скажаце...
— Праўда.
— Што— «праўда»?
Гэта гучаў голас раз’юшанага мэра — дзверы былі шырока расчыненыя. Яго нельга было пазнаць, Ен проста задыхаўся ад нянавісці. Сціскаў кулакі, гатовы кінуцца на Bo­para. Пераводзіў позірк з жонкі на Марціно, з Марціно на стос банкнот, які ўсё яшчэ ляжаў на стале.
Погляд у яго быў пагрозлівы, але раз-пораз мільгалі ў ім не то жах, не то адчуванне краху.
— Што — праўда?.. Што ён сказаў?.. Што ён вам яшчэ наманіў?.. А яна? Яна, якая... якая...
Ен больш не мог гаварыць. Мэгрэ стаяў побач, гатовы ўмяшацца.
— Што — праўда?.. Што тут адбываецца?.. Што за балбатню вы тут развялі?.. I чые гэта грошы?..
Чуваць было, як у суседнім пакоі старая шоргала нагамі і клікала з ганка куранят: «Цып-цып-цып-цып!..»
Кукурузныя зярняткі градам сыпаліся на каменныя прыступкі ганка. Старая адганяла нагою суседскую курыцу:
— Кыш, кыш, пайшла вон, Чарнушка!..
А ў спальні — ні гуку! Глыбокая цішыня! Яна прыгнятала, як неба ў гэты дажджлівы ранак.
Гэтыя трое нечага баяліся... Вядома, баяліся!.. Усе трое!.. I Марціно, і мэр, і яго жонка!.. I кожны баяўся па-свойму... У кожнага быў свой страх!..
Мэгрэ напусціў на сябе ўрачысты выгляд і паволі, быццам суддзя, пачаў:
— Пракуратура даручыла мне знайсці і арыштаваць забойцу капітана Жарыса, раненага стрэлам з пісталета ў галаву, а праз месяц атручанага стрыхнінам у сябе дома. Ці не хоча хто з прысутных заявіць што-небудзь з гэтай нагоды?
Дагэтуль ніхто не заўважыў, што печ у пакоі была няпаленая,— і раптам усе адчулі, як тут было холадна. Кожнае
слова гучала гулка, як у царкве. Здавалаея, што ўсё яшчэ чуецца: «...атручанага стрыхнінам...» Асабліва стаялі ў вуіпах апошнія словы: «Ці не хоча хто з прысутных заявіць што-небудзь з гэтай нагоды?»
Марціно першы апусціў галаву. Пані Гранмэзон кінула позірк на мужа, пасля на нарвежца. Вочы ў яе блішчалі.
Але ніхто не вымавіў ні слова. Ніхто не мог вытрымаць цяжкага позірку Мэгрэ.
Дзве хвіліны... Тры... Чуваць было, як старая падкідвала ў печ дровы...
Зноў камісараў голас, наўмысна сухі, без ніякага пачуцця:
— Жан Марціно, імем закона вы арыштаваны!
Крык жанчыны. Усёй сваёй істотаю пані Гранмэзон падалася была да Марціно — і адразу ж страціла прытомнасць.
Раз’юшаны мэр павярнуўся да сцяны.
А Марціно, нібыта скарыўшыся, стомлена ўздыхнуў.
I нават не падышоў да жанчыны.
Мэгрэ нахіліўся над ёю, пашукаў вачыма шклянку вады, — Воцат ёсць? — спытаўся ён, адчыніўшы дзверы, у старой.
I без таго цяжкае паветра халупы змяшалася з пахам воцату.
Неўзабаве пані Гранмэзон апрытомнела. Узнервавана ўсхліпнуўшы некалькі разоў, яна спыніла позірк на нейкім узоры на дыване.
— Вы можаце ісці.
Яна слаба кіўнула галавою, паднялася і пайшла да дзвярэй няроўнай паходкаю.
— Прашу вас ісці за мною, панове! Спадзяюся, г э т ы м р а з а м я магу разлічваць на тое, што вы будзеце памяркоўныя?
Разгубленая старая моўчкі глядзела ім услед. I толькі калі ўжо ўсе выйшлі на двор, яна кінулася да дзвярэй і крыкнула:
— Пан Раймон, вы вернецеся абедаць?
Раймон! Ужо другі раз гучала гэтае імя. Марціно адмоўна пакруціў галавою.
Усе чацвёра пайшлі па вясковай вулцы. Перад тытунёвай крамай Марціно спыніўся і сказаў Мэгрэ:
— Выбачайце, але я не ведаю, ці вярнуся яшчэ сюды, і мне не хацелася б пакідаць за сабою даўгі. Я павінен заплаціць тут за тэлефон, грог і пачак цыгарэт.
Заплаціў Мэгрэ. Выйшлі з вёскі. У канцы няроўнай дарогі іх чакала машына. Камісар запрасіў усіх сесці ў яе і, падумаўшы крыху, сказаў шафёру:
— У Вістрэам! Але спачатку спыніцеся каля жандармерыі.
Усю дарогу праехалі моўчкі. Па-ранейшаму ішоў дождж, неба было ўсё такое ж шэра-халоднае, вецер спакваля ўзмацняўся і пагойдваў мокрыя дрэвы.
Перад жандармерыяй Мэгрэ папрасіў Марціно выйсці з машыны і загадаў начальніку аддзялення:
— Пасадзіць яго ў камеру... Вы адказваеце за яго. Тут нічога новага?
— Буксір прыйшоў. Чакаюць, калі павысіцца ўзровень мора.
Паехалі далей. Мэгрэ трэба было пабываць у порце, і камісар яшчэ раз спыніў машыну, выйшаў з яе на хвілінку.
Быў поўдзень. Шлюзаўшчыкі чакалі на сваіх месцах параход з Кана. Мора падыходзіла ўсё бліжэй да берага, белыя хвалі набіралі ўсё больш моцы.
Справа стаяў вялікі натоўп. Людзі з цікаўнасцю разглядвалі буксір з Трувіля, што стаяў на якары за паўмілі ад берага. Да «Сэн-Мішэля», які з прылівам ужо напалову выраўняўся, набліжалася невялікая шлюпка.
Глянуўшы на машыну, Мэгрэ заўважыў, што мэр таксама назірае за выратавальнымі работамі. 3 шынка выйшаў капітан Дэлькур.
— Атрымаецца? — спытаўся камісар.
— Думаю, што ўсё будзе нармальна. Вось ужо дзве
гадзіны яны вызваляюць шхуну ад баласту. Толькі б швартовы не парваліся.— Спрабуючы ўгадаць, які будзе вецер, ён паглядзеў на неба, бы на карту.— Трэба адно зрабіць усё гэта да канца прыліву.
Начальнік порта заўважыў, што ў машыне сядзяць мэр і яго жонка, пачціва павітаў іх, але болып у іх бок не глядзеў.
Падышоў Люка, адвёў камісара на колькі крокаў ад Дэлькура.
— Узялі Вялікага Луі.
— Гм!
— Сам папаўся!.. Сёння раніцай жандары з Дзіў заўважылі сляды на полі... Сляды чалавека, які ішоў напрасткі, перамахваючы праз агароджы... Сляды вялі да ракі, да мясціны, дзе адзін рыбак пакідае звычайна на беразе лодку... А тут яна была на другім беразе...
— Жандары перабраліся туды?
— Але... I выйшлі акурат насупраць шхуны. Там, каля дзюнаў, ёсць...
— Разваліны капліцы!
— Вы ўжо ведаеце?
— Капліца божай маці Дзюнаў...
— Ну, там яго і накрылі... Ен залез туды і назіраў за выратавальнымі работамі. Калі я прыйшоў, ён упрошваў жандараў не забіраць яго адразу і дазволіць заставацца там, пакуль не выратуюць шхуну... Я дазволіў... Ен у наручніках... Аддае загады: баіцца, што без яго судна загіне... He хочаце глянуць на яго?