Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
Мэгрэ прыкійуўся грубым «свойскім хлопцам». Капітан, адчыніўшы шафу, дастаў збузаваны партфель, які ад часу стаў шэры. У партфелі ляжалі дакументы, дзелавыя лісты на бланках навігацыйных кампаній.
У вялізнай жоўтай папцы, новай на выгляд, камісар убачыў аркушы паперы. Гэта і быў роестр экіпажа. Складзены ён быў паўтара месяца назад, дакладна адзінаццатага верасня, гэта значыць за пяць дзён да знікнення капітана Жарыса.
«Шхуна «Сэн-Мішэль», водазмяшчэннем 270 тон, абсталяваная для кабатажнага плавання. Уладальнік — Луі Легран, з Пор-ан-Бэсэна. Капітан — Іў Ланэк. Матрос — Сэлестэн Гроле».
Вялікі Луі зноў наліў сабе джыну. Разгублены Ланэк апусціў галаву.	1П7
— Вось яно як! Выходзіць, ты цяпер уладальнік судна, Луі?
Той не адказаў. Сэлестэн у сваім куце жаваў тытунь.
— Паслухайце, хлопцы, не будзем марнаваць часу. Я ненамнога дурнейшы за вас, хоць мала што разумею ў марскіх справах. Як вы думаеце?.. У Вялікага Луі за душою ніводнага су1. А судна, як ваша, каштуе сама меней сто пяцьдзесят тысяч франкаў... Значыць, Луі купіў «Сэн-Мішэля» некаму другому! Скажам, Жану Марціно, які чамусьці не хоча, каб ведалі, што ён — уладальнік шхуны... Ваша здароўе!
Сэлестэн паціснуў плячыма, нібы гэтая гісторыя была яму вельмі агідная.
— Адзінаццатага верасня, калі была прададзена шхуна, Марціно быў у Фекане?
Маракі нахмурыліся. Луі ўзяў кавалачак тытуню для жавання, які ляжаў на стале, і адкусіў ад яго, а Сэлестэн мудрагеліста размалёўваў падлогу кубрыка пляўкамі.
Размова перапынілася, бо ў лямпе скончылася газа і яна капціла. Прыйшлося пайсці на палубу па бітон. Ланэк вярнуўся ўвесь змоклы. 3 хвіліну сядзелі ў цемры, і калі святло зноў запалілася, усе заставаліся на сваіх месцах.
— Марціно быў там, я ў гэтым упэўнены! Ён купіў судна на імя Вялікага Луі, а Ланэк застаўся на ім капітанам, можа, назаўсёды, а можа, толькі на нейкі час...
— На нейкі час.
— Выдатна! Я так і думаў! Якраз на той час, за які «Сэн-Мішэль» можа зрабіць адзін незвычайны рэйс...
Ланэк устаў, закурыў. У вачах у яго ясна віднелася раздражненне.
— Вы прыйшлі ў Вістрэам. Ноччу шаснаццатага верасня шхуна стаяла ў порце. Дзе быў Марціно?
Капітан зноў сеў. Ен абмяк, але гаварыць не збіраўся ўсё роўна.
1 Манета ў пяць сантымаў, 1/20 франка.
— Шаснаццатага верасня раніцай «Сэн-Мішэль» выходзіць у мора. Хто на борце? Марціно ўсё яшчэ тут? А Жарыс?
Мэгрэ не быў падобны ні на суддзю, ні на паліцэйскага. Голас у яго заставаўся зычлівы, вочы — хітрыя. Здавалася, ён гуляў з сябрукамі ў загадкі-адгадкі.
— Вы ідзяце ў Англію, пасля бераце курс на Галандыю. Гэта там Марціно і Жарыс пакідаюць шхуну? Бо ім трэба плыць далей. Я магу смела меркаваць, што яны адправіліся ў Нарвегію...
Вялікі Луі нешта прабурчаў...
— Што ты кажаш?
— Што ў вас нічога не выйдзе.
— Капітан Жарыс быў ужо ранены, калі падняўся на борт? Ці яго ранілі па дарозе? Альбо ўжо ў Скандынавіі?
Адказу камісар ужо не чакаў.
— Вы ўтрох працягваеце кабатажныя плаванні, як і раней, але не пакідаеце паўночных раёнаў, чакаеце ліста або тэлеграмы, у якіх былі б указаны час і месца сустрэчы. На тым тыдні вы стаіце ў Фекане, порце, дзе Марціно сустрэў вас упершыню. Вялікі Луі даведваецца, што капітана Жарыса знайшлі ў Парыжы ў вельмі дзіўным стане і што яго прывязуць у Вістрэам. Ен прыязджае сюды на цягніку. У доме ў капітана нікога няма. Тады ён пакідае сястры запіску і вяртаецца ў Фекан.
Мэгрэ ўздыхнуў, распаліў не спяшаючыся люльку.
— I вось мы падышлі да канца. Прыязджае Марціно. Вы вяртаецеся ў Вістрэам разам з ім. Пры ўваходзе ў порт ён сыходзіць з судна — доказ таго, што ён не хоча, каб яго бачылі. Пасля адбываецца сустрэча паміж ім і Вялікім Луі на дразе... Ваша здароўе.
Ен наліў сабе джыну, выпіў, адчуваючы на сабе змрочныя позіркі маракоў.
— Урэшце, каб усё зразумець, застаецца адно высветліць, навошта Вялікі Луі хадзіў да мэра, у той час як Марціно паехаў у Парыж. Даволі дзіўнае даручэнне: адлупцаваць
чалавека, дужа вядомага сваёй пераборлівасцю ў знаёмствах!
Прыгадаўшы, як ён лупцаваў мэра, Вялікі Луі міжволі расплыўся ў шчаслівай усмешцы.
— Вось так, сябры мае! А цяпер пастарайцеся зразумець, што ўсё роўна клубок разблытаецца. Дык ці ж не здаецца вам, што лепш зрабіць гэта адразу?
Мэгрэ выбіў люльку, пастукаўшы ёю па абцасе свайго чаравіка, набіў яе зноў. Сэлестэн ужо спаў: хроп, разявіўшы рот. Вялікі Луі, нахіліўшы галаву, разглядваў брудную падлогу. Ланэк дарэмна спрабаваў, кідаючы на яго позірк, хоць без слоў параіцца, як тут быць.
Нарэшце капітан сказаў:
— Нам няма чаго сказаць.
На палубе пачуўся шум, усё роўна як бы ўпала нешта цяжкае. Мэгрэ ўздрыгнуў. Вялікі Луі высунуў галаву ў люк — на лесвіцы віднеліся толькі яго ногі.
Калі б ён вылез, камісар, відавочна, выбраўся б наверх сам. Цяпер чуваць было толькі шум дажджу і скрып шківаў.
Колькі часу Луі разглядваў, што б там такое магло здарыцца? Сама больш паўхвіліны. Матрос спусціўся, валасы ў яго прыліплі да лоба, па твары цякла вада. Тлумачыць нічога не стаў.
— Што там такое? — спытаўся ў яго Ланэк.
— Шкіў ударыўся аб рэлінгі.
Капітан падкінуў у печ вугалю. Кінуў на Луі дапытлівы позірк. Пасля патрос за плячо Сэлестэна.
— Ідзі пастаў шкот на бізань-мачце.
Матрос цёр вочы, нічога не разумеючы. Ланэку прыйшлося паўтарыць яшчэ раз. Тады Сэлестэн накінуў плашч, насунуў на галаву зюйдвестку, падняўся па лесвіцы, усё яшчэ сонны і, вядома, незадаволены, што трэба выходзіць на холад і дождж.
Чуваць было, як ён грымеў сваімі сабо, ходзячы па палубе акурат над галовамі тых, што засталіся ў кубрыку. Вялікі Луі наліў сабе ці не шостую ўжо шклянку — але не п’янеў зусім.
Усё тыя ж няправільныя рысы крыху азызлага твару, вылупленыя вочы. Выглядаў ён, як чалавек, што панура брыдзе па жыцці.
.— Што ты пра гэта думаеш, Луі?
— Пра што?
— Ну, што ты хітруеш? Ты падумаў пра сваё становішча? Хіба не разумееш, што расплачвацца прыйдзецца табе? Спачатку — тваё мінулае. Ты ж былы катаржнік! Пасля ты робішся гаспадаром гэтага судна, хоць у цябе не было ні су! Жарыс не хацеў бачыць цябе больш у сваім доме, бо ты надта часта цягнуў з сястры грошы! «Сэн-Мішэль» стаіць у Вістрэаме ў ноч выкрадання капітана! Ты знаходзішся тут і тае ночы, калі яго атруцілі... Нарэшце, твая сястра атрымлівае па завяшчанні трыста тысяч франкаў!..
Ці думаў цяпер увогуле пра што-небудзь Вялікі Луі? Позірк у яго быў пусты-пусты і абсалютна нерухомы.
— Што ён там робіць! —■ занепакоіўся Ланэк, гледзячы на адчынены люк, з якога сцякала на падлогу вада — назбіралася ўжо добрая лужа.
Мэгрэ выпіў яшчэ крыху. Мала, але даволі, каб ударыла ў галаву кроў, асабліва ў гэтай заблытанай сітуацыі. Досыць, каб разамлець ад розных думак, звязаных з жыццём маракоў, што сядзелі насупраць яго...
Цяпер, калі ён добра ведаў усіх трох, ён без цяжкасці ўяўляў сабе, як праходзілі іх дні на борце «Сэн-Мішэля», што быў ім светам.
Адзін — на ложку, амаль заўсёды адзеты. На стале — бутэлька і брудныя шклянкі. Другі — на палубе, чуваць, як ён ходзіць па ёй, стукаючы сабо... А яшчэ гэты глухі рокат мора, што ніколі не аціхае... Ледзь свеціцца компас... Святло ліхтара, які матляецца на фок-мачце... Вочы няспынна ўзіраюцца ў цемрадзь, шукаюць светлячок маяка... Дзень пры дні — пірсы, пагрузка, разгрузка... Пасля — два-тры дні адпачынку, якія з ранку да вечара праходзяць у шынках, такіх падобных адзін на адзін...
Наверсе пачуўся нейкі няясны шум. Вялікі Луі, здава-
лася, таксама задрамаў. Маленькі будзільнік паказваў ужо тры гадзіны. Бутэлька была амаль пустая...
Відаць, у такую самую ноч і знік капітан Жарыс... У кубрыку было гэтаксама душна, пахла потам і спіртным, горача была напалена печ... Ці сядзеў тады ён разам з імі, змагаючыся са сном?..
Раптам на палубе пачуліся нейкія галасы. Вецер быў вельмі моцны, і да кубрыка даносіліся толькі асобныя гукі.
Мэгрэ ўстаў, нахмурыў бровы, убачыў, як наліваў сабе джыну Ланэк. Нахіліўшы галаву, драмаў Вялікі Луі. Вочы ў яго былі ўжо прыплюшчаныя.
Мэгрэ намацаў у кішэні рэвальвер, узняўся па прыступках стромкай лесвіцы.
Люк быў якраз такой шырыні, каб праз яго мог пралезці чалавек, а камісар быў шырокі ў плячах.
Таму Мэгрэ нават абараняцца не змог: толькі ён высунуў галаву з люка, як на рот яму накінулі павязку і завязалі яе на патыліцы.
Зрабіў гэта Сэлестэн і яшчэ нехта, той самы чалавек, які быў да таго на палубе са старым матросам.
А знізу ў яго выхапілі рэвальвер і звязалі яму рукі за спінаю.
Мэгрэ з усяе сілы брыкнуў нагою і трапіў, здаецца, у чыйсьці твар. Але прайшло якое імгненне, і яму канатам звязалі ногі.
— Цягні! — абыякава сказаў Вялікі Луі.
А зрабіць гэта было нялёгка: Мэгрэ быў цяжкі. Знізу яго падштурхоўвалі, зверху цягнулі.
Дождж падаў стромкай сцяною. Вецер урываўся ў бухту з неверагоднай сілаю.
Мэгрэ здалося, што людзей было чацвёра. Было зусім цёмна: ліхтар патушылі. Да таго ж збіваў з панталыку і раптоўны пераход з цяпла і святла да ледзяной цемрадзі...
— Раз... два... Хоп!..
Яго раскачалі, як нейкі мй'шок. Ен падляцеў даволі высока і ўпаў на мокрыя камяні пірса. Вялікі Луі падышоў
да яго, аглядзеў вяроўкі, каб пераканацца, што звязаны камісар надзейна. На нейкі час твар былога катаржніка наблізіўся да твару Мэгрэ. Камісару здалося, што рабіў Луі ўсё гэта з вельмі змрочным выглядам, неахвотна.
— Трэба будзе сказаць сястры...— пачаў ён...
Што сказаць? Ен і сам не ведаў. На шхуне чуліся хуткія крокі, скрып, каманды напаўголаса. Паставілі ўжо кліверы, па мачце паволі падымаўся грот.
— Трэба будзе сказаць, але, трэба будзе сказаць ёй, што калі-небудзь мы яшчэ ўбачымся... I, магчыма, з вамі таксама...
Ен цяжка ўскочыў на судна. Мэгрэ ляжаў тварам да мора. Ліхтар на канцы фала даставаў да верху мачты. Каля штурвала віднелася чыясьці чорная постаць.
— Адчальваем!
Вакол кнехтаў заслізгалі канаты, якія цягнулі з судна. Залапаталі ветразі. Hoc шхуны адышоў ад паляў, і судна развярнулася ледзь не на трыста шэсцьдзесят градусаў — такі моцны быў парыў ветру.
Але рулявы здолеў усё ж выраўняць шхуну. На імгненне «Сэн-Мішэль» замёр на месцы — і паплыў паміж пірсамі...
Яго чорная маса на вачах знікала ў непрагляднай цемрадзі... На палубе свяцілася нейкая кропка... Высока на мачце — другая... Яна здавалася зоркаю, што згубілася ў штармавым небе...