Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

Пад страхам смерці

Жорж Сімянон
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 365с.
Мінск 1992
100.65 МБ
Гэтага было мала, каб разжаліць Мэгрэ: ён і сам дзесяткі разоў быў у падобных сітуацыях.
— Зараз прынясу табе паесці і выпіць.
У гатэлі «Універсаль» была добрая вячэра, але Мэгрэ абышоўся кавалкам хлеба з паштэтам, праглынуў яго стоячы. Пасля зрабіў калегу бутэрброд і ўзяў недапітую бутэльку бардоскага віна.
— А я зрабіў вам такі буайбэс1, які вы і ў Марселі не пакаштуеце! — пачаў угаворваць прысесці гаспадар.
Але нішто ўжо не магло ўтрымаць камісара. Вярнуўшыся да Люка, ён у каторы раз задаў тое самае пытанне:
— Што яны робяць?
— Служанка прыбрала стол. Мэр у крэсле курыць адну за адной цыгары. Па-мойму, Луі засынае. Цыгара ў яго ўсё яшчэ ў роце, але дыму не відаць.
— Што яму далі выпіць?
— Поўную шклянку з бутэлькі, што на каміне.
— Арманьяк,— успомніў Мэгрэ.
— Чакайце... На трэцім паверсе запалілася святло... Пэўна, служанка збіраецца спаць. Мэр устае, ідзе...
Чуюцца нейкія галасы — недзе каля шынка. Шум матора. Можна разабраць адсюль некаторыя словы:
— За сто метраў? У доме?..
— He. Каля дома.
Мэгрэ пайшоў насустрач машыне. Спыніў яе даволі далёка ад дома, каб не ўстрывожыць мэра. У машыне сядзелі некалькі чалавек у паліцэйскіх мундзірах.
— Што новага?
— 3 Эўрэ паведамілі, што чалавек у жоўтай машыне арыштаваны.
— Хто ён?
— Пачакайце! Ен пратэстуе. Пагражае, што выкліча пасла.
— Іншаземец?
— Нарвежац. Нам сказалі па тэлефоне яго прозвішча, але немагчыма было разабраць: Марціно ці Маціно... Здаецца, што дакументы ў парадку... Жандары пытаюцца, што з ім рабіць...
— Везці яго сюды, разам з жоўтай машынаю... Хтонебудзь з жандараў, напэўна, умее вадзіць. А вы едзьце ў Кан... Паспрабуйце даведацца, дзе звычайна спыняецца пані Гранмэзон, калі прыязджае ў Парыж...
1 Рыбны суп з часнаком і вострымі прыправамі.
— Нам гэта ўжо сказалі. Гатэль «Лютэцыя», бульвар Распай.
— Тэлефануйце туды з Кана і даведайцеся, ці прыехала яна і што робіць. Гэта не ўсё! Калі яна там, звярніцеся ад майго імя ў крымінальную паліцыю і папрасіце ўзяць яе пад нагляд. Але каб асцярожна!..
Машына ў тры прыёмы развярнулася на вузкай дарозе. Мэгрэ зноў падышоў да Люка — той чамусьці спускаўся ўніз.
— Чаму ты злез?
— А няма на што больш глядзець.
— Разышліся?
— He. Але мэр падышоў да акна і зашмаргнуў шторы...
Метраў за сто ў шлюз паволі ўваходзіла судна з Глазга. Чуліся англійскія каманды. Вецер сарваў з галавы камісара капялюш. Святло ў акне на трэцім паверсе раптам пагасла. Віла патанула ў цемры.
VIII.	МЭР ВЯДЗЕ СЛЕДСТВА
Мэгрэ стаяў пасярод дарогі, засунуўшы рукі ў кішэні і нахмурыўшы бровы.
— Вы чымсьці ўстрывожаны? — спытаў Люка, які добра ведаў свайго шэфа.
Сам ён быў устрывожаны, бо надта змрочна пазіраў на вілу.
— Нам трэба быць там, усярэдзіне,— ціха сказаў камісар, узіраючыся ў кожнае акно.
Але ўсе яны зачыненыя. He было ніякай магчымасці прайсці ў дом. Мэгрэ ціха падышоў да дзвярэй, нахіліў галаву, прыслухаўся. Зрабіў памочніку знак маўчаць. I абодва прыпалі вушамі да дубовых дзвярэй.
Галасоў чуваць не было. Але з кабінета даносіўся тупат ног і глухі, мерны стук.
Няўжо яны біліся? Наўрад ці: удары не былі б такія роўныя. Калі б яны біліся, дык, пэўна, перамяшчаліся б
па пакоі, штурхалі адзін аднаго і натыкаліся на мэблю, a ўдары былі б то часцейшыя, то радзейшыя.
А тут нібыта палі забівалі. Можна было нават пачуць цяжкае дыханне таго, хто наносіў удары:
— Х-ха!.. Х-ха!.. Х-ха!..
I як кантрапункт гэтаму хаканню — глухі хрып.
Мэгрэ глянуў інспектару ў вочы, паказаў рукою на замок — і Люка ўсё зразумеў, выняў з кішэні набор адмычак.
— Толькі ціха! — папярэдзіў Мэгрэ.
I ў доме цяпер было ціха. Цішыня была нейкая цяжкая, трывожная. Hi ўдараў, ні крокаў. Хіба што чулася яшчэ крыху хрыплае дыханне чалавека, як бы з астатняй сілы.
Люка даў знак і адчыніў дзверы. Злева, з кабінета, прабівалася святло. Мэгрэ паціснуў плячыма, нічога не разумеючы. Ён перавысіў свае паўнамоцтвы. Вельмі перавысіў. I зрабіў гэта ў доме афіцыйнай асобы, ды яшчэ такой далікатнай, як мэр Вістрэама.
— Ну, што тут ужо зробіш!
3 калідора выразна даносілася дыханне, але толькі аднаго чалавека. Ніякіх рухаў. Люка намацаў у кішэні рэвальвер. Адным штуршком Мэгрэ адчыніў дзверы.
I адразу ж, збянтэжаяы, застыў. Ен не стаў сведкам новай драмы.
Перад яго вачыма было нешта зусім іншае.
Карціна, якую ўбачылі Мэгрэ і Люка, была дзіўная і недарэчная. Гранмэзон стаяў з разбітымі вуснамі і падбародкам, залітым крывёю. Халат, раскіданыя валасы, тупы выраз твару надавалі яму выгляд баксёра, які прыходзіць да прытомнасці пасля накаўта.
Ледзь трымаючыся на нагах, ён абапіраўся на камін, так моцна адхіліўшыся назад, што можна было толькі дзівіцца, як ён яшчэ не грымнуўся вобзем.
За два крокі ад яго стаяў Вялікі Луі. Валасы раскудлачаныя, на яшчэ сціснутых кулаках — кроў. Кроў мэра!
Выходзіць, гэта яго дыханне чулі яны ў калідоры. Гэта
ён con, лупцуючы Гранмэзона! Ад матроса пахла спіртным. На стале — перакуленыя шклянкі.
Камісар і інспектар былі настолькі разгублены, а мэр і Вялікі Луі так атупелі, знясіленыя, што прайшло яшчэ колькі часу, перш чым яны загаварылі.
Гранмэзон выцер вусны і падбародак крысам халата і, стараючыся трымацца на нагах, прамармытаў:
— Што ж... што ж гэта?..
— Выбачайце мяне за тое, што я ўвайшоў у дом,— пачціва сказаў Мэгрэ.— Я пачуў шум... Дзверы былі не зачыненыя.
— Хлусня!
Мэр сабраў усю сваю сілу, каб вымавіць гэтае слова.
— Ва ўсякім выпадку, я задаволены, што своечасова прыйшоў, каб абараніць вас і...
Мэгрэ кінуў позірк на Вялікага Луі, які не здаваўся разгубленым,— наадварот, неяк дзіўна ўсміхаўся, пільна гледзячы на мэра.
— Я не маю патрэбы ў ахове.
— Аднак гэты чалавек напаў на вас.
Стоячы перад люстрам, Гранмэзон спрабаваў прывесці сябе ў парадак і нерваваўся, бо кроў не пераставала цячы.
Цяпер гэта было неверагоднае, вычварнае спалучэнне сілы і слабасці, упэўненасці і млявасці.
Заплылае вока, сінякі і раны сагналі з яго твару лялечную гладкасць — ён стаў шэры.
3 нечаканай хуткасцю мэр зноў напусціў на сябе самаўпэўнены выгляд і, прытуліўшыся спінаю да каміна, пачаў атаку на камісара з інспектарам:
— Мяркую, што вы зламалі дзверы майго дома...
— Прабачце! Мы хацелі памагчы вам.
— Хлусня! Вы не маглі ведаць, што мне што-небудзь пагражае. I мне нішто не пагражала! — наўмысна адчаканіў ён апошнія словы.
Мэгрэ ўважліва ўгледзеўся ў Вялікага Луі.
— Спадзяюся, аднак, што вы дазволіце мне забраць гэтага пана...	о_
— Hi ў якім разе!
— Ен вас біў. I, дарэчы, жорстка...
— Мы ва ўсім разабраліся самі. I гэта нікога не датычыцца, апроч самога мяне!
— Я магу меркаваць, што вы, крыху спешна спускаючыся сёння раніцаю па лесвіцы, натыкнуліся менавіта на яго кулак...
Тут варта было б сфатаграфаваць усмешку Вялікага Луі: той проста свяціўся ад задавальнення. Аддыхваючыся, матрос разам з тым сачыў, што адбывалася вакол яго. Апошняя сцэна, здавалася, была яму асабліва прыемная — чыстая асалода. Бясспрэчна, Луі былі вядомыя таемныя спружыны таго, што хацеў цяпер разгадаць камісар!
— Я ўжо казаў вам, пан Мэгрэ, што і я са свайго боку вяду расследаванне. Я не ўмешваюся ў вашыя справы, дык, будзьце ласкавы, не ўмешвайцеся і вы ў мае... I не здзіўляйцеся, калі я падам на вас у суд за парушэнне недакранальнасці жытла з узломам.
Цяжка сказаць, чаго было больш у гэтай сцэне: камічнага ці трагічнага. Мэр хацеў здавацца важным, трымаўся, расправіўшы плечы, але з яго вуснаў па-ранейшаму цякла кроў, а твар быў як адзін вялізны сіняк, халат быў увесь памяты...
Нарэшце, прысутнасць Вялікага Луі, здавалася, усё роўна як падсцёбвала яго.
Памятаў ён, мусіць, і пра папярэднюю сцэну, якую няцяжка было ўявіць: катаржнік, напэўна, біў з блізкай адлегласці і з такою сілаю, што ўрэшце не мог ужо і размахнуцца як след.
— Выбачайце, пан мэр, але я не магу пайсці ад вас зараз. Улічваючы той факт, што вы — адзіны грамадзянін Вістрэама, у якога ноччу дзейнічае тэлефон, я дазволіў сабе даць ваш нумар, бо мне павінны званіць.
Замест адказу Гранмэзон суха сказаў:
— Зачыніце дзверы!
Сапраўды, дзверы былі зачыненыя.
Мэр узяў адну з рассыпаных на каміне цыгар, хацеў закурыць, але, відаць, адзін ужо дотык цыгары да вуснаў выклікаў у яго вельмі непрыемнае пачуццё, бо ён з раздражненнем адкінуў яе.
— Калі ласка, Люка, злучы мяне з Канам.
Камісар перавёў позірк з мэра на Вялікага Луі. Думкі імкліва праносіліся ў яго галаве.
На першы погляд жорстка адлупцаваны Гранмэзон павінен быў здавацца пераможаным, слабым не толькі фізічна, але і маральна: яго ж заспелі ў надзвычай непрыемнай сітуацыі, якая так уніжала яго!
Дык не! За колькі хвілін ён падабраўся і хоць збольшага вярнуў сабе рэспектабельны выгляд паважанага буржуа.
Цяпер ён быў амаль спакойны і глядзеў на Мэгрэ высакамерна.
У Вялікага Луі роля была прасцейшая. Ен быў пераможца, на ім не было ніводнае драпіны. I яшчэ хвіліну назад ва ўсмешцы ў яго ззяла амаль дзіцячая радасць.
Але неўзабаве матрос пачаў адчуваць сябе неяк няёмка і не ведаў цяпер, што рабіць, як стаць, куды глядзець.
«Хто з іх можа быць галоўны ў гэтай справе?» — задаваў сабе пытанне Мэгрэ.
Hi адзін, ні другі адказ відавочным не здаваўся. Пад падазрэннем заставаліся абодва.
— Алё! Паліцыя Кана? Камісар Мэгрэ просіць перадаць вам, што ён будзе ўсю ноч у доме мэра... Мэра... Тэлефануйце па нумары адзін... Алё!.. Есць што-небудзь новае? Ужо ў Лізьё?.. Дзякуй! Але.
Паклаўшы трубку, Люка сказаў камісару:
— Машына толькі што праехала праз Лізьё. Яна будзе тут праз сорак пяць хвілін.
— Калі я не памыляюся,— пачаў мэр,— вы сказалі...
— Што я застануся тут на ўсю ноч. 3 вашага дазволу, натуральна... Ужо два разы вы пачыналі расказваць мне пра ваша ўласнае расследаванне. Думаю, лепей за ўсё будзе, калі вы дазволіце аб’яднаць вынікі, якія мы атрымалі абодва.
Мэгрэ не іранізаваў. Ен злаваўся, бо нічога не разумеў у сітуацыі.
— Растлумачце мне, калі ласка, Луі, чаму, калі мы ўвайшлі, вы... хм... білі пана мэра?
Але Вялікі Луі не адказваў, пазіраючы на мэра так, нібыта прапаноўваў яму: «Гаварыце вы!»
Гранмэзон вымавіў:
— Гэта мая асабістая справа.
— Вядома! Кожны мае права быць адлупцаваным, калі яму гэта даспадобы,— усміхнуўся раззлаваны Мэгрэ.— Люка, папрасіце гатэль «Лютэцыя».