• Часопісы
  • Пад страхам смерці  Жорж Сімянон

    Пад страхам смерці

    Жорж Сімянон

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 365с.
    Мінск 1992
    100.65 МБ
    На бульвары Сэн-Мартэн стаяў натоўп чалавек трыццаць. Іх стрымлівалі паліцэйскія ў накідках. Нэвэ, які чакаў камісара, адчыніў дзверцы машыны.
    — Я папрасіў доктара пачакаць вас,— сказаў ён.
    Быў той час, калі гэтая частка Вялікіх бульвараў робіцца найбольш шматлюднай. Вялікі святлісты гадзіннік над ювелірным магазінам паказваў дваццаць хвілін на шостую. Але ў лаўцы штучных кветак, якая выходзіла на вуліцу толькі адной вітрынаю, было ўжо цёмна. Шкло вітрыны было такое бруднае, што, здавалася, у лаўку ніхто ніколі і не заглядваў.
    Паміж магазінам і лаўкаю — вузкі тупічок, дакладней,
    неасветлены, якіх багата ў гэтым квартале, праход ва ўнутраны двор.
    Нэвэ праціснуўся наперад, вызваляючы дарогу камісару. Метры за тры-чатыры ад пачатку праходу іх чакалі ў цемрадзі нейкія людзі. У двух былі ліхтарыкі, але твары можна было разгледзець толькі зблізу.
    Тут было яшчэ халадней, чым на бульвары — дзьмуў скразны вецер. Паміж ног круціўся, колькі яго ні адштурхоўвалі, нейкі сабака.
    На зямлі, ля сырой сцяны, ляжаў чалавек. Адна ягоная рука была закінута за спіну, а другая, выцягнутая ва ўсю даўжыню, загароджвала амаль увесь праход.
    — Мёртвы?
    Доктар кіўнуў:
    — Смерць, відаць, наступіла імгненна.
    Усё роўна як пацвярджаючы гэтыя словы, святло ліхтара прапаўзло па целе забітага і спынілася на нажы, усаджаным у спіну. Другі ліхтар асвяціў паварот твару, адкрытае вока, шчаку, разадраную аб камяні пры падзенні.
    — Хто яго знайшоў?
    Адзін з паліцэйскіх, які толькі гэтага і чакаў, выступіў наперад.
    — Я рабіў абход. Я звычайна зазіраю ва ўсе закуткі, бо ў іх усё і здараецца. I тут убачыў яго. Спярша я падумаў, што ён п’яны.
    — Ен быў ужо мёртвы?
    — Напэўна. Але цела было яшчэ цёплае.
    — Які гэта быў час?
    — Без чвэрці пяць. Я засвістаў паставому і пабег званіць у аддзяленне.
    — Трубку падняў я,— уступіў у размову Жэнэ.— I адразу ж прыбыў на месца. Загадаў выклікаць доктара.
    Паліцэйскае аддзяленне было паблізу.
    — Ніхто нічога не чуў?
    — He ведаю.
    Непадалёк віднеліся невялікія дзверы, над якімі гарэла слабенькая лямпачка.	,
    — Што гэта?
    — Дзверы ў кантору ювелірнага магазіна. Імі рэдка карыстаюцца.
    З’явіліся эксперты, якіх Мэгрэ выклікаў, выязджаючы з набярэжнай Арфэўр.
    — А што там, у канцы двара? — спытаўся Мэгрэ.
    — Нічога. Сцяна. Есць дзверы ў дом па вуліцы Мэле, але яны даўно закалочаныя.
    Было відавочна: чалавека забілі ўдарам нажа ў спіну, як толькі ён зайшоў у глыб тупічка. Нехта, праслізнуўшы ўслед за ім, ціха зрабіў сваю справу.
    — Я праверыў кішэні і выняў кашалёк.
    Нэвэ працягнуў яго Мэгрэ. Адзін з экспертаў пасвяціў ліхтарыкам. Кашалёк як кашалёк, не новы, але і не надта заношаны, з добрай скуры. Усярэдзіне — тры паперкі па тысячы франкаў і некалькі па сто, пасведчанне, выдадзенае на імя Луі Турэ, кладаўшчыка, жыхара Жувізі (вуліца Таполяў, 37), картка выбаршчыка з тым самым іменем, шматок паперы, на якім напісаны алоўкам пяць-шэсць слоў, і старая фатаграфія маленькай дзяўчынкі.
    — Ну што, прыступім? — спытаўся эксперт.
    Мэгрэ кіўнуў. Зазіхацелі бліцы, зашчоўкалі фотаапараты. Эксперты рабілі свае вымярэнні спакойна, не задавалі ніякіх пытанняў, адчувалася адно, што ім трохі нязручна працаваць у такім вузкім праходзе. Натоўп з боку бульвара павялічваўся, і паліцэйскія з цяжкасцю стрымлівалі яго.
    Эксперты асцярожна вынялі нож і паклалі яго ў скрыню. Перавярнулі цела на спіну. На твары ў забітага, чалавека гадоў сарака — пяцідзесяці, застыла здзіўленне. Было ў гэтым здзіўленні штосьці дзіцячае. Чалавек, напэўна, так і не зразумеў, што з ім здарылася. Нехта, гледзячы на яго, узнервавана хіхікнуў.
    Апрануты ён быў прыстойна: чыстыя цёмны касцюм і бэжавае дэмісезоннае паліто. Але вось на нагах былі жоўтыя чаравікі, зусім не па сезоне.
    Каб не яны, то на вуліцы гэтага чалавека ніхто і не заўважыў бы, такі ён быў неадметны.
    Аднак паліцэйскі, які знайшоў яго, сказаў:
    — Мне здаецца, я яго недзе бачыў...
    — Дзе?
    — He памятаю. Але твар мне знаёмы. Ведаеце, часта сустракаеш адных і тых самых людзей, а твары неяк не запамінаюцца.
    Нэвэ пацвердзіў:
    — Мне ён таксама некага нагадвае. Магчыма, працаваў тут непадалёк.
    Але што магло спатрэбіцца нябозе ў гэтым тупіку?
    Мэгрэ паглядзеў на Сантоні. Карсіканец доўга працаваў у паліцыі нораваў і мог запомніць яго, як аднаго з маньякаў — шукальнікаў адзіноты. Там іх ведаюць амаль усіх. Часам гэта значныя людзі. Зрэдку іх ловяць, але калі адпускаюць, яны зноў бяруцца за сваё.
    Аднак Сантоні пакруціў галавою.
    — Ніколі не бачыў.
    Тады Мэгрэ прыняў рашэнне:
    — Працягвайце, панове. Калі завезяце яго ў Інстытут, не распранайце да майго загаду. А мы, Сантоні, паедзем. Паглядзім на яго сям’ю, калі такая ёсць.
    Камісар быў заінтрыгаваны: забіты зусім ззычайны, нічым не прыкметны чалавек...
    — У Жувізі! — загадаў Мэгрэ шафёру.
    Яны спыніліся на момант ля Італьянскіх варотаў, каб выпіць па куфлі піва. А калі ў Жувізі, ля вакзала, пачалі распытваць пра вуліцу Таполяў, дык адказаў ім толькі пяты чалавек:
    — Гэта вунь там, у недабудаваным раёне. Як даедзеце, дык глядзіце на шчыткі. Там кожная вуліца носіць назву якогасьці дрэва, а так яны ўсе аднолькавыя.
    Спачатку доўга ехалі ўздоўж сарціровачнай станцыі, на якой лязгалі, пераязджаючы з аднаго пуці на другі, вагоны, свісталі і сіпелі, пускаючы клубы дыму, дзесяткі два параво-
    заў. Нарэшце дабраліся да патрэбнага раёна. Вузенькія вулкі і праўда зусім аднолькавыя, сотні, можа, тысячы досыць новых домікаў, пабудаваных па адной мадэлі. Дрэвы, пасадкі якіх давалі назвы вуліцам, яшчэ не паспелі вырасці, сям-там не было нават тратуараў. За аднымі дамамі — пусткі, за іншымі — чэзлыя садкі, у якіх засыхалі апошнія восеньскія кветкі.
    Дубовая вуліца... Бэзавая... Букавая... Магчыма, калінебудзь гэты раён будзе падобны на парк, калі толькі ўсе гэтыя дрэнна пабудаваныя дамы не разваляцца, перш чым вырастуць як след дрэвы.
    Жанчыны за вокнамі кухняў гатавалі вячэру. На вуліцах пуста. Дзе-нідзе — маленькія крамы, таксама даволі новыя з выгляду, аднак вітрыны іх нічым не вабілі.
    — Налева.
    Хвілін дзесяць кружылі, пакуль не прачыталі на шчытку патрэбную назву. Але дом праскочылі, бо трыццаць сёмы нумар ішоў чамусьці адразу ж за дваццаць першым.
    Святло гарэла толькі на кухні, унізе. Было відаць, як за штораю ходзіць мажная жанчына.
    — Хадзем,— уздыхнуў Мэгрэ, з цяжкасцю вылазячы з маленькай машыны, і выбіў люльку аб абцас.
    Калі ён ступіў на тратуар, штора зварухнулася і жанчына прыпала тварам да акна. Выдавала на тое, што прыезд машыны быў ёй падзеяй.
    Мэгрэ ступіў на ганак і спыніўся перад пакрытымі лакам сасновымі дзвярыма, з жалезнай ручкаю і сінім акенцам. Ен пачаў шукаць кнопку званка, але перш чым знайшоў яе, пачуў голас з-за дзвярэй:
    — Хто там?
    — Пані Турэ?
    — Я.
    — Я хацеў бы пагаварыць з вамі.
    Але жанчына не рашалася адчыніць дзверы.
    — Паліцыя,— ціха дадаў Мэгрэ.
    Гаспадыня зняла ланцужок, адсунула засаўку і, агледзеў-
    шы мужчын праз шчыліну прыадчыненых дзвярэй, спыталася:
    — А што вам трэба?
    — Пагаварыць з вамі.
    — Чым вы дакажаце, што вы з паліцыі?
    Мэгрэ паказаў паліцэйскі жэтон.
    — Добра. Спадзяюся, ён не фальшывы,— сказала пані Турэ, убачыўшы жэтон, і ўпусціла нечаканых гасцей.
    Вузкі калідор, выбеленыя сцены, пакрытыя лакам дзверы і плінтусы. Дзверы на кухню заставаліся адчыненыя, жанчына правяла іх у суседні пакой і запаліла святло.
    Мэгрэ разгледзеў гаспадыню. Сорак — сорак пяць гадоў, як і мужу, паўнейшая за яго, але не рыхлая, а шырокая ў касцях. Імпазантнай не назавеш. Шэрая сукенка і фартух, які яна машынальна церабіла, яшчэ болып спрошчвалі яе.
    Спыніліся яны ў сталовай. Абсталюнак у вясковым стылі, кожная рэч на сваім месцы, як на вітрыне мэблевага магазіна. Нідзе нічога лішняга — ні кінутай люлькі ці пачка цыгарэт, ні шытва ці нават газеты, нічога такога, што магло б даць хоць нейкае ўяўленне, чым тут людзі жывуць.
    Сесці гаспадыня гасцей не запрасіла, але выразна паглядзела на іхнія ногі, перасцерагаючы ўсім сваім выглядам: «Не запэцкайце лінолеум!»
    — Слухаю вас.
    — Вашага мужа зваць Луі Турэ?
    Нахмурыўшы бровы і спрабуючы здагадацца, што прывяло сюды паліцыю, яна кіўнула галавою.
    — Ен працуе ў Парыжы?
    — Памочнікам дырэктара фірмы «Каплан і Занэн», на вуліцы Бондзі.
    — Ен працаваў калі-небудзь на складзе?
    — Працаваў.
    — Даўно?
    — Некалькі гадоў таму назад. Але ўжо тады ён быў у дырэктара першым памагатым.
    — У вас няма яго фатаграфіі?
    — А нашто яна вам?
    — Мне б хацелася ўпэўніцца...
    — У чым? — Падазрона ўзіраючыся ў гасцей, пані Турэ запыталася: — Луі трапіў у аварыю?
    Яна машынальна паглядзела на насценны гадзіннік, які вісеў на кухні, усё роўна як прыкідвала, дзе цяпер можа быць муж.
    — Спярша я павінен упэўніцца, ці ён гэта.
    — Гляньце на сервант,— сказала яна.
    Падышоўшы да серванта, Мэгрэ ўбачыў некалькі фатаграфій: на адной — маладзенькая дзяўчына, на другой — чалавек,— зарэзаны ў тупіку, але маладзейшы, у чорным.
    — Вы часам не ведаеце, ці ёсць у вашага мужа ворагі?
    — Адкуль яны ў яго могуць быць?
    Гаспадыня выйшла на хвілінку ў кухню і выключыла газавую гарэлку — на пліце нешта закіпела.
    — А якой гадзіне вяртаецца ён звычайна дамоў?
    — Ен выязджае з Ліёнскага вакзала ў шэсць дваццаць дзве. Дачка вяртаецца наступным цягніком, яна пазней заканчвае працаваць. У яе адказная пасада, і...
    — Я вымушаны папрасіць вас праехаць з намі ў Парыж.
    — Луі памёр? — Яна паглядзела на іх спадылба, позіркам жанчыны, якая не церпіць маны.— Скажыце мне праўду.
    — Яго забілі.
    — Дзе?
    — У тупіку ля бульвара Сэн-Мартэн.
    — Што яму там спатрэбілася?
    — He ведаю.
    — Калі гэта здарылася?
    — Мы мяркуем, недзе пасля паловы пятай.
    — А палове пятай ён быў яшчэ ў Капланаў. Вы з імі гаварылі?
    — He, не паспелі. Ды мы й не ведаем яшчэ, дзе ён працуе.
    — А хто ж яго забіў?
    — Якраз гэта мы і спрабуем высветліць.
    — Ен быў адзін?
    Мэгрэ адчуў раздражненне.
    — Ці не лепей вам апрануцца і паехаць разам з намі?
    — Што вы з ім зрабілі?
    — Цяпер ён у Інстытуце судова-медыцынскай экспертызы.
    — Гэта морг?
    Мэгрэ змаўчаў.
    — Як мне папярэдзіць дачку?
    — Можаце пакінуць запіску.
    Гаспадыня задумалася.
    — He. Мы лепей заедзем да маёй сястры, і я перадам ёй ключ. Яна прыйдзе сюды і дачакаецца Монікі. Дачку вам таксама трэба ўбачыць.