Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Пасля гэтага фільма я некалькі дзён не ўключаў тэлевізар. Баяўся натрапіць на яшчэ што-небудзь непрыстойнае...
ПЯРЭБАРЫ
Між тым у нас дома «перабудова» ўваходзіла ў «новую фазу». Савецкі Саюз як краіна пераставаў існаваць, ён проста не па днях, а літаральна па гадзінах распадаўся, развальваўся. Быць пераемніцай Саюза прэтэндавала Расія. Урэшце з’явілася паведамленне, што міністэрства замежных спраў СССР будзе скарочана ў дзесяць разоў і ўжо з лістапада не будуць фінансавацца замежныя службы. Пачалася эканомія сродкаў. Хтосьці вырашыў сэканоміць і на нас нам было загадана тэрмінова выбрацца з гасцініцы і пераехаць жыць у савецкі дом.
Што ж, у чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць у адзін з дзён мы пераехалі. Кожнаму з нас выдзелілі асобны пакой. Вядома, з паламанай мэбляй, з кухняй, дзе няма нават чайніка і шклянкі, прусакамі. Каб зайсці да сябе, трэба паказаць дакументы дзяжурнаму Ды і ў горад выбрацца праблема, бо гэта ўжо не ў цэнтры, не каля ЮНЕСКА. У доме ёсць гандлёвы кааператыў, дзе сёе-тое можна купіць. Але ў першы ж дзень ён нас расчараваў сваімі чэргамі. Дзе-дзе, а бачыць у Францыі чаргу ў магазіне нам не даводзілася купляй, бяры што хочаш, і без чаргі. А тут чарга. Гэта было нават цікава. За той час, што я стаяў разам з іншымі ў чарзе, прыйіпла адна камісія, потьгм другая... Прадаўшчыца замест таго, каб прадаваць, паказвала камісіям нейкія дакументы. Потым да прадаўшчыцы прыйшла знаёмая пашаптацца... Скончылася гэта, выявілася: стаяў перада мною адзін чалавек, але калі падышла яго чарга, адкульсьці вынырнула яіпчэ чалавек з дзесяць, цэлая спартыўная каманда, якая прыйшла атаварыцца.
Так і не дастаяўся я, каб што-небудзь купіць у кааператыве здалі нервы... Падумалася мне: куды б ні закінуў лёс савецкага чалавека, ён проста не можа жыць без чаргі створыць яе...
Пакуль мы засядалі, знаёміліся з Парыжам, ездзілі і хадзілі ў госці, словам, займаліся сваімі справамі, сваёю справаю займалася і прырода няспешна, але настойліва фарбавала дрэвы, распранала іх, напаўняючы ўсіх тым лёгкім мроістым
сумам, што звычайна агортвае чалавека восенню. Яна, восень, пачалася яшчэ ў Мінску. Калі мы ад’язджалі, у нас, у Беларусі, асыпалася лісце, ляцела павуцінне. У Маскве дрэвы ўжо былі голыя. За той месяц, што мы жылі ў Парыжы, восень і тут зрабіла сваё цёплаю пярэстаю коўдраю заслала скверы і бульвары, несла, мяла ветрам лісце да асфальту тратуараў і вуліц. Іншы раз змрачнела неба, зацягвалася хмарамі, імжыў, ішоў дождж....
Восень у нас у Беларусі гэта пах антонавак і кропу, пах пячонікаў і дыму, і яшчэ горы крутабокіх гарбузоў ля вясковых хат. Тут, у Парыжы, усяго гэтага няма, хоць восень адчуваецца таксама пражаць на жароўнях на вуліцах каштаны, a ў магазінах прадаюцца забітыя паляўнічымі зайцы, перапёлкі і вельмі ж імпазантныя прыгожыя фазаны...
1991 1992, ІІарыж Мінск
Р. S. Праз год я зноў наведаў Францыю. Гэты раз паўночнуіо яе частку, а калі быць больш дакладным, сталіцу Эльзаса горад Страсбург. Справа ў тым, што ў Страсбургу знаходзіцца пітабкватэра еўрапейскага супольніцтва Савета Еўропы, а менавіта па прапанове гэтай арганізацыі пасля таго, як Беларусь аб’явіла аб сваёй незалежнасці, ёй прапанавана вывучыць і падпісаць Канвенцыю па культуры. Упершыню ў Еўропу я кіраваўся не праз Маскву, ехаў непасрэдна з Мінска. У «Боінгу», які арандавала пямецкая кампанія «Люфтганза», пачуў беларускуіо мову на ёй паведамлялі дадзеныя аб палёце. Ды і ў Страсбургу да дэлегацыі, у якую ўваходзіў я разам з іншымі таварышамі, адносіліся як да дэлегацыі суверэннай дзяржавы. Цікавасць да нас была надзвычайная, бо Беларусь адна з нямногіх рэспублік былога Савецкага Саюза, які распаўся, змагла не дапусціць у сябе канфліктаў на нацыянальнай глебе, не парушаць нравоў чалавека, захаваць спакой, талерантнасць, дбаць у неверагодна цяжкіх эканамічных умовах пра культуру, захаванне спадчыны. На пасяджэннях, дзе ішла размова пра Канвенцыю па культуры, давялося выступаць па некалькі разоў на дзень, расказваць і пра прынятыя нашым Вярхоўным
Саветам законы аб мовах, аб адукацыі, аб культуры, іншых нарматыўных дзяржаўных актах, накіраваных на ўмацаваннс маладой дэмакратычнай дзяржавы. Прыемна было пачуць, што многае ў нас зроблена ў духу Канвенцыі па культуры. Вядома, напіа дэлегацыя агледзела памяшКанні Савета Еўроны (архітэктар Б. Мане), вельмі, дарэчы, прыгожыя, унутры выдатна, з густам аздобленыя, пазнаёмілася з горадам, які на працягу сваёй шматвяковай гісторыі пераходзіў з рук у рукі то Германіі, то Францыі. У горадзе і цяпер побач з французамі жыве іпмат немцаў, людзей іншых нацыянальнасцей. Была восень, але гэта не замінала нам бачыць хараство і прыгажосць гэтага куточка зямлі, дзе нарэшце ўсталяваўся мір і спакой, дзе людзі жывуць не толькі клопатамі аб кавалку хлеба надзённага, а нечым большым адвечным. I не пра раз’яднанасць, правядзенне межаў між дзяржавамі і народамі мараць, а пра іх збліжэнне, дапамогу адно аднаму.
Было шмат цікавых сустрэч і з кіраўнікамі Савета Еўропы, і з радавымі супрацоўнікамі гэтай паважанай арганізацыі, і з жыхарамі горада. I яны, гэтыя сустрэчы, яшчэ раз пераканалі нас: мы, беларусы, еўрапейцы, і пра нас у Еўропе ведаюць. I не толькі ведаюць, а імкнуцца дапамагчы, каб мы як найхутчэй упісаліся ў еўрапейскі працэс, набылі не папяровую, a сапраўдную незалежнасць, умацавалі свой суверэнітэт. I гэта было прыемна, радасна.
Вярталіся мы са Страсбурга з адчуваннем сваёй годнасці, упэўненыя, што Беларусь нарэшце таксама зойме «свой пасад між народамі», які па праву ёй належыць даўно.
1993
Ill
3 ЦЫКЛА «ПОСТАЦІ»
«ВЫЗВАЛЯЎ ДУХ НАРОДА»
Працуючы ў рэдакцыі часопіса «Полымя», аднойчы пэўна не помню ўжо, у якім годзе: ці то ў канцы 1960, ці то ў пачатку 1961, калі я сядзеў у кабінеце галоўнага рэдактара, туды, асцярожна пастукаўшыся ў дзверы, зайшла незнаёмая пажылая жанчына у доўгім шэрым паліто, з чорнаю сумкаю ў руках. Жанчына на што я звярнуў адразу ж увагу была сівая да апошняга воласу, далікатная, інтэлігентная. Павітаўшыся і акінуўшы вачыма ўсіх нас, хто на той час знаходзіўся ў кабінеце Максіма Танка, Янку Скрыгана, Алеся Бачылу і мяне яна як бы ўздыхнула.
-	Людцы добрыя, звярнулася яна на добрай беларускай мове, памажыце мне рэабілітаваць майго мужа, Аляксандра Мікітавіча Уласова, так і сказала; не Уласава, а Уласова. Можа сёй-той з вас і не ведае, хто гэта такі. А ён жа адзін з пачынальнікаў беларускай справы. Каб не ён, мусіць, не было б і вапіага часопіса, і ўсіх вас. А калі б і былі, то не такія, як ёсць...
Яна падышла бліжэй да доўгага на ўвесь пакой стала, што стаяў у кабінеце, палажыла на яго цэлы пук папер.
-	Некалькі тыдняў праседзела я ў Вільні, расказвала, нібыта просячы прабачэння, што так неспадзявана ўварвалася са сваімі клопатамі, жанчына. Пабывала ў архівах, падняла судовую справу, калі Аляксандра Мікітавіча за публікацыю ў «Нашай ніве» артыкула «Дума і народ» асудзілі да сядзення ў
астрозе. Пачытайце, што ён гаварыў і пісаў, якія абвінавачванні яму высоўвалі. Ен жа перадавы чалавек быў, рэвалюцыянер. I потым, калі жыў у Заходняй Беларусі, поглядаў сваіх не мяняў, за што неаднойчы таксама пераследаваўся пілсудчыкамі, зноў у турме сядзеў...
Усе мы згрувасціліся, панахіляліся над тымі копіямі з дакументаў і выпіскамі, што прывезла жанчына жонка былога рэдактара-выдаўца «Нашай нівы». Вядома, даць якуюнебудзь раду жанчыне, не пазнаёміўшыся больш дэталёва з матэрыяламі, ніхто не мог. Таму папрасілі жанчыну пакінуць на нейкі час тое, што яна прывезла, каб потым, вывучыўшы, даць справе ход.
Некалькі разоў звярталася я ў пракуратуру і КДБ, паведамляла жанчына. Падключала людзей, хто ведаў Аляксандра Мікітавіча. А жаданага выніку няма... Таму і да вас прыйшла памажыце... Hi ў чым не вінаваты мой муж, ён быў заўсёды за працоўнага чалавека, патрыёт Беларусі...
Жанчына, пасядзеўшы, паўздыхаўшы і пабедаваўшы, як цяжка дайсці праўды, даказаць невінаватасць таго, хто сапраўды ні ў чым не вінаваты, пайшла. Пайшоў і я, вырашыўшы ці не вырашыўшы справы, па якіх прыходзіў у кабінет да галоўнага рэдактара. Але жанчына шукальніца праўды і справядлівасці, як і імя яе мужа Уласава Аляксандра Мікітавіча запомніліся, не забыліся...
Знайсці хоць якія звесткі пра Аляксандра Мікітавіча Уласова, як вымаўляла гэтае прозвішча яго жонка Аляксандра Паўлаўна, дарэчы, як пасля я даведаўся, па прафесіі настаўніца, аказалася нялёгка. Нават у «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі», апошні том якой выйшаў у 1975 годзе, іх няма. He было, выходзіць, такога чалавека ў Беларусі. Былі газета «Наша ніва», рэдактарам-выдаўцом якой ён быў, былі часопісы «Саха» і «Лучынка», якія ён рэдагаваў, было выдавецтва «Наша хата», якое ён арганізаваў і якое выдала «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа, «Тарас на Парнасе», творы М. Канапніцкай, М. Горкага і інш. кнігі, а вось таго, хто за гэта адказваў, хто там працаваў, не было. Зрэшты, калі
верыць Энцыклапедыі, гэтыя выданні былі, быў і А. Уласаў, вось толькі хто ён, гэты чалавек, не палічылі патрэбным паведаміць. Ніякіх звестак пра А. Уласава чамусьці не падаў у сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры» і вельмі ж акуратны, дасведчаны М. Гарэцкі. I. Дварчанін у «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)> успамінае гэтае прозвішча. I як! «Выдатнейшыя дзеячы, якія стаялі на чале ўсяе працы каля «Нашае нівы», былі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў, Антон Лявіцкі, Алёіза Пашкевіч і потым усе пісьменнікі, творы якіх будуць тут паданы». Але зноў жа больш ніякіх звестак пра Аляксандра Уласава не змяшчае. Успамінае гэтае прозвішча ў ліку аднаго з арганізатараў Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пасля Беларускай сацыялістычнай грамады) Антон Луцкевіч у сваіх успамінах «За дваццаць пяць гадоў» (1903 1928). I. Дварчанін і А. Луцкевіч на старонках згаданых вышэй выданняў друкуюць і здымак на ім кіраўнічая «тройка» «Нашай нівы» Іван Луцкевіч, Аляксандр Уласаў і Антон Луцкевіч; Іван Луцкевіч і Аляксандр Уласаў сядзяць абое вусатыя, у добрых касцюмах, камізэльках, пад гальштукамі, а ззаду іх стаіць Антон Луцкевіч. Здымак датуецца 1910 годам. Пра Івана і Антона Луцкевічаў сякіятакія звесткі ёсць нават у той самай «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі». «Луцкевіч Іван Іванавіч (28.5.1881, г. Шаўлі Ковенскай губ. 20.8.1919), беларускі археолаг, этнограф і грамадскі дзеяч. Скончыў Маскоўскі археал. ін-т (1904), Пецярбургскі ўн-т (1905). У Пецярбургу ўдзельнічаў у стварэнні Бел. гуртка нар. асветы, рэдагаваў літаграфаванае выданне «Каляднай пісанкі», у зб. «Вязанка» выдаў літ. спадчыну Я. Лучыны. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады, уваходзіў у рэдакцыі газ. «Наша доля» і «Наша ніва». У энцыклапедычнай даведцы таксама паведамляецца, што ён быў «ініцыятарам», а не стваральнікам Беларускага музея ў Вільні, першай беларускай гімназіі. Вядома, ён меў недахопы «пытанні сац.-эканамічнай гісторыі Л. разглядаў з ідэаліст. пазіцый, падтрымліваў нацыяналіст. тэорыю пра бяскласавасць і «дэмакратызм» бел. народа, проціпастаўляў яго рус. народу, падзяляў лозунг культ.-нац. Аўтаноміі для