Пад сузор’ем сярпа і молата
Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
Мы расказваем, што і як цяпер у нас.
Нічога, як кажуць, перамелецца мука будзе. Праз гэта праходзілі многія краіны і народы. I вы пройдзеце. Вядома, з пэўнымі выдаткамі...
Развітваючыся, дамаўляемся сустрэнемся праз некалькі дзён у майстэрні ў Барыса. Каб і карціны яго паглядзець і нагаварыцца ўволю...
КАМІСІІ ЮНЕСКА
Яшчэ ў Мінску мы вызначыліся, хто, дзе, у якой з пяці камісій будзе прадстаўляць Беларусь у ЮНЕСКА. Мне выпала Камісія па культуры. Гэта як бы асноўная мая праца, дзеля чаго, можна сказаць, я і быў уключаны ў склад дэлегацыі. Але па некаторых пытаннях трэба было браць удзел і ў рабоце Камісіі па адукацыі. Паколькі сякі-такі вопыт работы ў падобных міжнародных арганізацыях у мяне быў (тры месяцы ў свой час я правёў у ААН), то асаблівых хваляванняў гэта не выклікала. Ведаў я, што ад мяне патрабуецца. Галоўнае тут слухаць іншых, а калі трэба, то і самому выступіць. Ну і, вядома ж, галасаваць, рыхтаваць рэзалюцыі...
Абстаноўка на Генеральнай Канферэнцыі была вельмі спакойная, добразычлівая. Ад той колішняй канфрантацыі, што была на Генеральнай Асамблеі ААН, і следу не засталося. He трэба было і кожнае слова ўзгадняць з дэлегацыяй Савецкага Саюза. Беларусь жа цяпер суверэнная дзяржава. Пры галасаванні таксама не трэба на каго б там ні было азірацца.
Вядома, слухаць дэлегатаў на любой канферэнцыі не заўсёды цікава. Розны інтэлектуалыіы ўзровень саміх дэлегатаў, розныя праблемы, што хвалююць краіны і іх жыхароў. ЮНЕСКА імкнецца дапамагчы захаваць лепшае, што ёсць у культурах кожнага народа. Захаваць і развіць. На гэта выдзяляюцца грошы, на гэта накіраваны распрацаваныя праграмы. I калі некаторыя краіны выдзяляюць сродкі, не вельмі клапоцячыся, куды яны пойдуць, дык ёсць такія, якія тым толькі і заняты, каб як мага больш урваць, словам, займаюцца перацягваннем коўдры на сябе... Усе краіны імкнуцца сказаць, піто робіцца ў іх у галіне культуры, як яна развіваецца, дзе ў каго балючыя кропкі. Давялося некалькі слоў сказаць і мне:
«Вынесеныя на абмеркаванне напіай Камісіі пытанні маюць велізарнае значэнне для развіцця як асобных нацыянальных культур, так і ўвогуле для культуры ў яе сусветным, глабальным маштабе. Без сваёй жа культуры, мовы, гісторыі, помнікаў мінулага няма народаў. Дарэчы, гэта добра ведалі ўсе заваёўнікі і пакарэнне іншых народаў заўсёды пачыналі з разбурэ-
ння і знішчэння чужой ім духоўнай спадчыны, навязвання і насаджэння ўсяго свайго, у першую чаргу мовы, культуры. Беларускі народ гэта зведаў на працягу стагоддзяў у поўнай меры на сабе. За апошнія гады ў Беларусі адбыліся важныя змены. Услед за прыняццем законаў аб мовах, культуры, адукацыі, распрацаваны і паспяхова здзяйсняюцца праграмы па выданні і перавыданні багатай духоўнай спадчыны народа фальклору, мастацкіх твораў, якія ў сілу вядомых прычын не даходзілі да чытачоў, філасофскай, юрыдычнай і гістарычнай думкі. Распрацавана і паспяхова здзяйсняецца вялікая праграма па перакладзе на беларускую мову і выданні шэдэўраў сусветнай класікі. Усё гэта садзейнічае распаўсюджванню ведаў, чытанню і засваенню мастацкіх каштоўнасцей. I таму мы падтрымліваем падрыхтоўку і правядзенне канферэнцыі міністраў еўрапейскіх краін па кнізе і чытанні, а таксама тыя захады, што прымае ЮНЕСКА па ўрэгуляванні аўтарскіх правоў. Мы таксама падтрымліваем і прапановы многіх дэлегацый па вяртанні культурных каштоўнасцей, незаконна прысвоеных, у тым ліку старадаўніх манускрыптаў, рукапісаў і кніг. Нашы сведкі мінулага, як нам вядома, знаходзяцца ў многіх краінах, пошукі некаторых, напрыклад, Крыжа Еўфрасінні Полацкай, працягваюцца і цяпер.
He магу не сказаць і пра тую бяду, якая напаткала наш народ і нашу культуру ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй. Непаўторны, унікальны рэгіён са сваёй адметнай мовай, этнаграфіяй, фальклорам, помнікамі матэрыяльнай і духоўнай культуры, гэтак званае Палессе, апынуўся пад пагрозай знішчэння. Наўрад ці вернуцца ў гэтым, ды і ў будучым стагоддзі да сваіх родных селішчаў выселеныя адтуль жыхары. A значыць, гэты непаўторны, унікальны рэгіён можа знікнуць. A Палессе ж з’яўляецца, на думку вучоных, праматкаю славянскіх моў. Калі вучоныя не могуць разгадаць таямніцу таго ці іншага слова, звяртаюцца да палескіх дыялектаў. I таямніца часта разгадваецца.
Наогул, славянства цэлы мацярык, на жаль, не ўсімі пакуль добра вядомых культур. Наша дэлегацыя сумесна з дэлегацыяй Савецкага Саюза і Украіны ўнесла праект Рэзалюцыі
па славянскіх культурах, і я прасіў бы ўсіх вас падтрымаць гэты праект. Са свайго боку мы падтрымліваем усе праекты па развіцці славянскіх культур, якія ўнесены дэлегацыямі іншых краін».
На Камісіі па адукацыі цікава было супаставіць нашу сістэму адукацыі з тымі, якія ёсць у іншых краінах. Вядома, сямутаму варта павучыцца, сёе-тое не шкодзіла б пераняць. Але ёсць у нас і тое, чаго няма ў іншых, і якраз нядрэннае. Есць і тыя праблемы, якія аднолькава хвалююць многіх, у прыватнасці, на якой мове вучыцца дзецям, асабліва ў пачатковых класах. Вядома, кожны скажа: на роднай. Але ёсць краіны, дзе на роднай мове не прынята дзецям даваць адукацыю, вучаць іх па-англійску, па-французску ці па-іспанску. А гэта стварае дадатковыя цяжкасці дзеці ідуць у школу позна, вельмі цяжка даецца ім вучоба, многія так і застаюцца невукамі, бо кідаюць раней часу школу. А ў выніку так і застаюцца на ўсё жыццё непісьменныя. Таму задача стаіць перад некаторымі краінамі перайсці на родную мову павучання. А гэта дадатковыя цяжкасці: патрэбныя падручнікі, а значыцца, не абысціся без выдаткаў, і немалых...
ПА ГРЫБЫ
Здаецца, пра Францыю я ведаў усё, але што там растуць грыбы, ды яшчэ баравікі, не ведаў. Упершыню пра гэта пачуў ад Анатоля Георгіевіча Лабанка. Ён, прыйшоўшы аднойчы на пасяджэнне, пахваліўся:
Учора па грыбы ездзіў. Шэсць баравікоў узяў...
А есці іх можна? спытаў я. I вось чаму быў у мяне такі выпадак: у ЗША я знайшоў у лесе некалькі баравікоў, але мяне папярэдзілі: есці іх нельга, атрутныя...
А чаму ж не? Такія ж прыгажуны, як і ў нас, растуць. Патэльню ўчора цэлую насмажыў...
У Францыі набраць баравікоў? Заманліва... Тым больш, што сёлета ў Беларусі грыбоў, лічы, не было. Ва ўсякім выпадку, акрамя нейкай жмені лісічак, я больш ніякіх грыбоў і ў вочы не бачыў. Ды і французскі лес хацелася паглядзець...
Выехалі мы рана амаль усёй дэлегацыяй. Справа ў тым, што лес быў у тым кірунку, што і замак Рамбуе, дзе перад гэтым М. С. Гарбачоў сустракаўся з прэзідэнтам Францыі Ф. Мітэранам. I была магчымасць і грыбы пазбіраць, і з замкам пазнаёміцца.
Па дарозе з цікавасцю аглядалі палі, пералескі, лясы. I, вядома ж, вёскі. Калі палі і лясы былі ў нечым падобныя да нашых, то вёскі ані. Кожная вельмі чыстая, заасфальтаваная, з гасцініцай, рэстаранам, шыкоўнымі і багатымі магазінамі. Абавязкова ў вёсцы ёсць плошча, а на ёй помнічак самаму вядомаму свайму земляку.
Што ж да лясоў, дык яны ў Францыі, як хутка я заўважыў, прыкладна такія самыя, як і ў нас на Палессі. Есць хваёвыя чыстыя, як у нас кажуць, іпчырыя, бары, ёсць бярэзнікі, асіннікі, алешнікі, дубнякі, ёсць і змешаныя, гэтак званае чарналессе. Праўда, дарогі, нават прасёлкавыя, і то без гразі падсыпаныя, папраўленыя, a то і брукаванкі, асфальтаванкі.
Спыніліся мы ў дубняку, які вельмі ж нагадаў мне маё Палессе. Толькі там яшчэ захаваліся ў Беларусі дубнякі. Але, на жаль, Палессе цяпер засыпана радыяцыяй. I хоць растуць там баравікі, іх не збіраюць. Тут жа, у Францыі, хвала богу, збераглі не толькі дубнякі, але і пакінулі іх у непарушным, можна сказаць, натуральным, амаль дзікім стане. I, ходзячы па лесе, я адпачываў душою: хоць дзе-небудзь, а ўсё ж захавалася прырода. Праўда, у адрозненне ад нашых дубнякоў дубнякі Францыі вельмі ж пазарасталі маладым падлескам. Справа ў тым, што ў нас збіраюць жалуды, ядуць іх свінні, каровы. А ў Францыі іх, мабыць, ніхто не збірае. Упаўшы на зямлю, паляжаўшы, яны прарастаюць. Кожны год. I таму трохі нязвыкла было хадзіць па такім захмыжаным лесе. I ўсё ж дубняк ёсць дубняк, у ім я добра арыентуюся, ведаю, дзе можа і які вырасці грыб. Палеская навука мне і тут прыдалася поўны цэлафанавы пакет назбіраў грыбоў! I якіх маладых, крамяных баравікоў, падасінавікаў, падбярозавікаў! Аж, здаецца, памаладзеў, дзяцінства ўспомніў. Словам, душу адвёў...
Калі зноў сабраліся ўва ўмоўлены час усе разам ля машыны, некаторыя не паверылі няўжо і праўда я столькі назбіраў грыбоў!
Селі ў мапіыну, ад’ехаліся ад грыбных мясцін. Знайшлі чыстую паляну каля азярца. Спыніліся, вынялі з сумак сякіятакія захопленыя ў Парыжы прыпасы. Вядома, знайшлося віно... Ды і дзень жа выдаўся як на заказ ціхі, сонечны і цёплы-цёплы, зусім летні...
Словам, затрымаліся мы на той паляне. Успомнілі сваю Радзіму Беларусь, нашы лясы, нашы грыбы. Амаль жа кожны з нас вырас у вёсцы, і грыбная пара для ўсіх як бы свята. Ды і лес гэта якраз той сабор, як сказаў паэт, дзе гатовы маліцца кожны беларус...
Вядома ж, не мінулі мы і замак Рамбуе, наведалі яго. Гадзін колькі хадзілі па парку, аглядалі каналы, клумбы, кветкі, газоны, дрэвы... I забыліся на абед , які чакаў нас у рэстаране гасцініцы «Аркадэ».
ФРАНЦУЗСКАЯ КУХНЯ
Я не гурман. Але смачна паесці люблю. Ды і хто гэтага не любіць? Нядрэнна ведаючы сваю беларускуіо кухню, заўсёды, калі бываю за мяжою, параўноўваю яе з чужаземнымі. Прызнаюся: не спадабалася мне ані, як харчуіоцца галандцы. Бутэрброды ўранні, бутэрброды ў абед і нават увечары бутэрброды, якія запіваюць каваю, чаем. Зрэдку падаецца кубачак перацёртага супу. Што ж да розных адбіўных, катлет, біфштэксаў, рамштэксаў, шашлыкоў, то іх ядуць толькі адзін раз на тыдзень у нядзелю. He дабраў я смаку і ў амерыканскай кухні. Булачкі з сасіскамі, каўбасамі, сырам, піца з пепсі-колай ці якімі іншымі напіткамі, пімат усяго салодкага... Вядома, у Амерыцы жывуць людзі розных нацыянальнасцей, многія з іх захавалі нацыянальную ежу і, захацеўшы, можна знайсці прысмакі, паесці па-людску. Але на гэта трэба час. Увогуле ж, культу яды ў амерыканцаў няма. Усё спажываецца на хаду, спяшаючыся, як бы похапкам...
Культ яды захаваўся ў немцаў, часткова ў чэхаў, балгар, палякаў. Але яны не могуць ісці ні ў якое параўнанне з французамі, з іх, відаць, трэба браць прыклад усім. Калі снеданне ў французаў звычайнае, як і ў многіх народаў (сокі, кефір, малако, яйкі, сыр, масла, кава, чай, розныя булачкі), то абед гэта ўжо як не рытуал. Па-першае, на яго адпускаецца не менш дзвюх гадзін. Па-другое, ён не бывае без віна. Па-трэцяе, французы, як правіла, абедаюць не дома, а ў рэстаранах. A там ежа гатуецца смачная, разнастайная і падаецца няспешна ў дарагім, прывабным посудзе. Асаблівае ўражанне робяць дэсерты. Колькі іх і якія яны смачныя!