Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
цін Рубенса, Рафаэля, Тыцыяна, Ван Дэйка, Дзюрэра, іншых майстроў пэндзля. Найбагацейшыя і залы старажытнагрэчаскага і старажытнарымскага мастацтва, старажытнага Егіпта, краін Усходу... Выходзіш з музея не здольны да ўспрыняцця нічога і як бы агаломшаны. Здаецца, у адным месцы трымаць столькі шэдэўраў нельга, іх варта было б размясціць у многіх музеях свету...
Непадалёку ад Луўра знаходзіцца сад Цюільры шэдэўр паркавай архітэктуры прайшоўшы па якім, трапляеш на плопічу Згоды. У цяперашнім яе выглядзе яна існуе з сярэдзіны мінулага стагоддзя, хоць гісторыя гэтай плошчы начынаецца значна раней, калі на загад Людовіка XV пачалося яе будаўніцтва. Калісьці ў цэнтры плопгчы ўзвышалася статуя караля, але яна была разбурана. У часы Камуны плошча называлася плошчаю Рэвалюцыі, на ёй каля рашоткі саду была пакарана смерцю каралева МарыяАнтуанета, а ў той частцы, дзе плошча набліжаецца да Елісейскіх палёў, абезгалоўлены Людовік XVI. На плошчы ў час кіравання Луі-Філіпа ў 1836 г. быў устаноўлены гэтак званы Луксорскі абеліск, спісаны егіпецкімі іерогліфамі. Ад Луксорскага абеліска падарунка егіпецкага віцэ-караля адкрываецца велічная перспектыва на Трыумфальную арку, царкву Мадлен і палац Бурбонаў. Сама плошча мае васьмігранную форму, на ёй стаяць статуі, якія сімвалізуюць буйнейшыя гарады Францыі Ліён, Марсель, Бардо, Страсбург, Нант, Руан, Брэст і Ліль.
3 плошчы Згоды найлепш дайсці да царквы Мадлен, якая нагадвае грэка-рымскія храмы і манументальны франтон якой упрыгожаны скулыітурнымі сцэнамі Страшнага суда, а барэльефы на бронзавых дзвярах галоўнага ўваходу сцэнамі са Старога запавету. Тут, на плошчы, вялікі рынак кветак, а ў дамах навокал знаходзяцца самыя дарагія ў Парыжы гастраномы далікатэсных прадуктаў. Купляць тут што-небудзь не па нашай кішэні, але паглядзець на тое, што яіпчэ ёсць у свеце і што ядуць тыя, хто мае грошы, нават цікава, карысна.
Па бульвары Капуцынак спускаешся да «Дома Гарнье» Парыжскай оперы, якая пабудавана па праекце Ш. Гарнье ў 1862 1875 гг. Дарэчы, па праекце гэтага архітэктара пабуда-
ваны оперны тэатр у Адэсе. Адсюль, ад тэатра Парыжскай оперы, можна, вядома, кіравацца ў розныя бакі. Але найлепш па вуліцы Дэ Да По выйсці на Вапдомскую нлошчу, у цэнтры якой узвышаецца Калона (43,5 м), яна была адліта на заказ Наналеона I з гармат, што былі захоплены ў бітве пад Аўстэрліцам. Калона ўпрыгожана барэльефамі, якія адлюстроўваюць перамогі імператара, а на самай яе вяршыні скулыітура самога Напалеона ў адзенні цэзара. У 1871 г. камунары павалілі калону, але пазней яна была адноўлена ў сваім ранейшым выглядзе. Па вуліцы Сент Анарэ на ёй размепічаны фешэнебельныя дарагія магазіны , можна выйсці да каралеўскага палаца Пале Руаяль, да левага крыла якога прымыкае тэатр «Камеды Франсез» адзін з нямногіх тэатраў Францыі, які цалкам утрымліваецца на дзяржаўныя датацыі...
Цэнтрам жыцця Першай акругі, ды ў некаторым сэнсе і ўсяго Парыжа, калісьці быў велізарны рынак, вядомы па многіх творах мастацкай літаратуры як «Чэрава Парыжа». Тут рабіліся вялікія закупкі прадуктаў для магазінаў і рэстаранаў, рьшак жыў бурлівым, цікавым жыццём пават уночы. Цяпер яго няма, на тым месцы пабудаваны самы вялікі ў Еўропе сучасны гандлёвы цэнтр пад назвай «Форум дэ Аль». Гэтае збудаванне са шкла і металічных канструкцый робіць незабыўнае ўражанне. Да «Форума дэ Аль» можна прайсці па вуліцы Пон Неф, якая пачынаецца непадалёку ад Новага моста, што злучае заходнюю частку вострава Сітэ з правым і левым берагамі Сены...
За Першай акругай гэтаксама можна абыходзіць Другую, Трэцюю, Чацвёртую, Пятую акругі. Іх у Парыжы 20.1 ў кожнай знаходзіцца сваё непаўторнае. Так, напрыклад, у Другой акрузе варта наведаць гандлёвы раён Санцье з яго маленькімі вузенькімі вулачкамі. I, вядома ж, знакамітую вуліцу Сен Дэні з яе цэлай плоймай сутэнёраў, гуляк, разявак і прастытутак; у Трэцяй акрузе Нацыянальны цэнтр культуры і мастацтва імя Ж. Памггіду ультрасучаснае збудаванне, якое нагадвае хутчэй велізарны завод, чым цэнтр культуры. Можна, вядома, не ўсе акругі абыходзіць пешкі вельмі ж шмат трэба часу! а сёе-тое і аб’язджаць на машыне ці аўтобусе апошніх у
Парыжы ходзяць тысячы. Ёсць нават начныя яны курсіруюць праз кожныя 30 хвілін з гадзіны ночы да 5.30 раніцы. На некаторых маршрутах аўтобусы маюць адкрьгтыя заднія пляцоўкі вельмі, дарэчы, зручныя для назірання за гарадскім жыццём. Можна пераязджаць з месца на месца і ў метро, памятаючы, што яно тут мае 13 ліній і 336 станцый. Дарэчы, на ўсе віды гарадскога транспарту можна купіць праязны білет усяго на адзін дзень каштуе ён нядорага 22 франкі. Можна праехацца на цеплаходзе і па Сене, палюбавацца відамі горада з ракі. Ды і на масты паглядзець іх жа каля 50 у Парыжы... I самы, як мне здалося, прыгожы мост Аляксандра Трэцяга...
Але і нагэтанетрэбазабываць ёсць асобныя раёны, дзе ні на якой машыне, а тым больш на аўтобусе падарожнічаць не будзеш, трэба хадзіць толькі пешкі, як, скажам, Лацінскі квартал, што знаходзіцца каля ўніверсітэта Сарбона. Назву гэтаму раёну дала лацінская мова, на якой ішло ў даўнія часы навучанне студэнтаў, што жылі тут. Сёння ў Лацінскім квартале размяіпчаецца толькі частка факультэтаў Сарбоны і некалькі студэнцкіх інтэрнатаў. Вулачкі тут такія вузкія, што людзям і размінуцца цяжка, а не тое што праехаць на машыне. Дарэчы, мне пашчасціла пабываць і ў галоўным корпусе Сарбоны, паслухаць там канцэрт з твораў Моцарта, які быў дадзены ў гонар выдатнай спявачкі Элізабет Шварцкопф... Тут, у Лацінскім квартале, у другой палове XIX стагоддзя былі знойдзены рэшткі антычных збудаванняў, дзе, як сцвярджаюць вучоныя, праводзіліся баі гладыятараў, паказваліся незвычайныя дзікія звяры, іншыя публічныя відовішчы...
Вядома, быўшы ў Парыжы, нельга не наведаць і могілкі Пер Лашэз, на якіх пахаваны героі Парыжскай камуны непадалёку ад той сцяны, дзе камунары былі расстраляны, магіла спадзвіжніка Кастуся Каліноўскага, ураджэнца нашага Жалудка, героя Парыжскай камуны Валерыя Урублеўскага. Там жа, на гэтых могілках, магілы і многіх выдатных людзей Бальзака, Расіні, Дэлакруа, Пруста, Мадыльяні, Дадэ, Бамаршэ, Айседоры Дункан, Шапена, Бізэ... Адна з апошніх магіл магіла Эдзіт Піяф; яна і цяпер уся ў кветках, стала месцам усеагульнага пакланення... Месцам, якому пакланяюцца і
куды многія ходзяць, як парыжане, так і турысты, з’яўляецца і Пантэон, размешчаны на гары заступніцы Парыжа Святой Жэнеўевы, на франтоне якога напісана «Вялікім людзям удзячная Айчына». Менавіта сюды ў час рэвалюцыі былі перанесены прах Вальтэра і Русо, тут пахаваны Гюго, Эміль Заля, Жарэс, муж і жонка Кюры, многія іншыя выдатныя людзі Францыі... А хіба ж можна не пабываць ля Люксембургскага і Бурбонскага палацаў, не наведаць музей Арсэ Музей мастацтва XIX стагоддзя, размешчаны ў памяшкапні нядаўняга вакзала, які звязваў Парыж з паўднёвым захадам краіны, не пахадзіць па Марсавым полі і Елісейскіх палях, не палюбавацца Домам інвалідаў, Артылерыйскай акадэміяй! А той жа знакаміты Манпарнас, дзе знаходзяцца апісаныя многімі кавярні і рэстараны «Купал», «Селект», «Ратонда», «Дом», у якіх нараджаліся ў спрэчках і адзінокіх ціхіх роздумах вобразы будучых твораў Мадыльяні, Суціна, Пікаса, Лежэ, Шагала, Апалінэра, Генры Мілера, Рамэна Ралана, Эрнеста Хемінгуэя! Нельга адмовіць сабе і ў той радасці, якуіо адчуваеш, калі любуешся горадам з вышыні Эйфелевай вежы, на якую падымае фунікулёр, ці з тэрасы Базілікі Сакрэ Кср, што знаходзіцца на вяршыні Манмартра. Асабліва незабыўнае ўражанне робіць горад, калі глядзіш на яго ў вячэрні ці начны час...
I можаце паверыць: як толькі выпадала вольная хвіліна, я пакідаў штаб-кватэру ЮНЕСКА, імкнуўся на прастор у Парыж...
ПАРЫЖ I ПАРЫЖАНЕ
Сказаць пра Парыж, што ён прыгожы гэта нічога не сказаць. Бо Парыж не толькі прыгожы (тут амаль кожны дом помнік архітэктуры, яго можна разглядваць з усіх бакоў, любавацца і сценамі, і вокпамі, і балконамі, і дахам) ён і вельмі ўтульны. I ўтульнасць гораду надаюць вулачкі і вуліцы з зялёнай абсадай, бульвары і скверыкі. I, вядома ж, кавярні, бістро яны на кожным кроку, усюды, прычым столікі з крэсламі стаяць часта на тратуарах. Проста дзіўна, як апраўдваюць сябе гэтыя кавярні і бістро некалькі столікаў, прадаюць
там таксама не бог ведае што каву, пячэнне, вараныя яйкі, бутэрброды і людзей быццам няма, а гаспадары не закрываюць іх: значыцца, маюць прыбытак. У кавярнях і бістро не толькі перакусваюць, п’юць каву, ваду і віно, але і чытаюць газеты, пішуць лісты ці яшчэ штосьці, проста сядзяць, сузіраюць наваколле. Мноства ўсюды і рэстаранаў. Дарэчы, меню рэстаранаў вывешваюцца перад уваходам і ты можаш выбраць рэстаран па сваім кашальку і па кухні.
Кідаецца ў вочы і яшчэ адно мноства аптэк. Яны гэтаксама, як і кавярні, бістро, здаецца, на кожным кроку. Самыя розныя звычайныя, гамеапатычныя і яшчэ нейкія, якія гандлююць сваімі і замежнымі лекамі. Аптэкі ў Парыжы не зблытаеш ні з якімі іншымі ўстановамі над імі своеасаблівая шыльда зялёны крыж. Калі аптэка не працуе крыж не бліскае, не гарыць. Бліскае, гарыць значыць, аптэка працуе. Некаторыя аптэкі працуюць кругласутачна, не зачыняючыся ні на хвіліну. Французы цэняць здароўе, надаюць яму першаснае значэнне. Наогул, французы вельмі ветлівыя, калі ў іх спытаеш пра што спыняцца, адкажуць. Вядома, калі ты з імі загаворыш па-французску. Калі ж па-нямецку ці па-англійску гэта яны ўспрымаюць як абразу, нават не спыняцца.
У Парыжы існуе культ рускіх. Звязана гэта, відаць, з тым, што ў Францыю пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі прыехала шмат эмігрантаў. Прычым не абы-якіх, а з вышэйшых, самых выхаваных колаў. Яны і паднялі тут прэстыж рускіх. He дзіва, калі мы гаварылі на вуліцах і ў магазінах па-руску, да нас часам падыходзілі, загаворвалі таксама па-руску.
Удзень у Парыжы не шматлюдна. Нам растлумачылі: дзеці вучацца, дарослыя працуюць. Калі і блукаюць па вуліцах, то ў асноўным турысты. Іх шмат, асабліва немцаў. Прыязджаюць аўтобусамі і цягнікамі, болыпасць на суботу і нядзелю. У такія дні наша гасцініца «Аркадэ» аж гудзе. Запоўнены калідоры, ды так, што не прабіцца. На снеданне выстройваюцца чэргі. Праўда, ненадоўга у кавярні адразу ж большае абслугі і за некалькі хвілін чарга знікае. Шумна ў гасцініцы і ўночы. I не толькі ў нумарах, але і ў калідорах. Нават стукаюцца ў дзверы, крычаць, гарлапаняць, няйнакіп, п’яныя. Немцы па-