Пад сузор’ем сярпа і молата  Барыс Сачанка

Пад сузор’ем сярпа і молата

Барыс Сачанка
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 548с.
Мінск 2016
124.59 МБ
Дык грошай на гарэлку не было, прызнаўся, пасмялеўшы, Уладзіслаў.
Ладна, ідзіце... Але больш ігіколі так не рабіце...
Уладзіслаў пайшоў, так і не зразумеўіпы, чаго яму ніколі не трэба рабіць: піць ці мяшаць гарэлку з півам...
ПЕРАКАНАЎ...
У час маёй працы ў Саюзе пісьменнікаў аднойчы ў кабінет да мяне завітаў Іван Чыгрынаў.
Ці пойдзеш ты на банкст да Мікалая Іванавіча Аляксеева? спытаў ён. Мне нешта не хочацца, абрыдлі гэтыя банкеты... Учора банкет, сёння банкст, заўтра банкет... Я паглядзеў на Чыгрынава і ўсміхнуўся.
Распанеў ты, Іване, урэшце сказаў я. Успомні, кім ты быў... Звычайны вясковы хлопец... А цяпер сам генерал цябе запрашае, «почтёт за честь откушать» з табою, а ты... Ці мог марыць пра такое, калі пасвіў свіней і кароў на поплаве ў сваім Вялікім Бары?
Іван Гаўрылавіч паглядзеў на мяне і таксама ўсміхнуўся.
Ты праўду кажаш. Трэба ісці...
I пайшоў на банкет, нават прамову сказаў у гонар генерала-пісьменніка...
воля
Піліп Пестрак каля адзінаццаці гадоў правёў у польскіх турмах. Вядома ж, увесь гэты час ён марыў пра волю.
Але яе ніколі нідзе не было і няма, успамінаючы той не лепшы перыяд у сваім жыцці, неяк гаварыў Піліп Сямёнавіч. I гэта зразумеў я ў першы ж дзень, як вызваліла мяне Чырвоная Армія. Я тады выйшаў з турмы, купіў газету і, разваліўшыся на лаўцы, амаль іпто лёг, пачаў чытаць. Пяці хвілін не мінула, а да мяне адкуль ён і ўзяўся! падышоў міліцыянер. Уладным голасам загадаў падняцца, бо, маўляў, «не положено лежать на скамейке»... Вось так і скончылася мая воля, пра якую я столькі марыў, не сплючы часта па начах, ківаў галавою, смяяўся быццам нават зларадна Пілігі Сямёнавіч.
ТЭЛЕФОННЫЯ ЗВАНКІ
Уладзіміра Дадзіёмава многія ведалі і як аўтара цікавых празаічных твораў, і як чалавека. Даволі добра ведаў яго і я. I раптам, як гром з яснага неба, аглавушыла мяне вестка: з Уладзімірам Ільічом здарылася бяда захварэў. Ды так, што перастаў пазнаваць не толькі знаёмых, але і зусім блізкіх яму людзей. Знаёмыя, сябры, зрабіўшы па некалькі спроб вярнуць чалавека да нармальнага ранейшага жыцця, паступова адышлі, забыліся на яго. Але ён, як неўзабаве выявілася, на знаёмых і сяброў не забыўся своеасабліва не-не дый напамінаў пра сябе. Набярэ нумар тэлефона, пакліча, каго яму трэба, і чакае, калі той падыдзе, вымавіць першае слова. Пачуе Уладзімір Ільіч знаёмы голас і пакладзе тэлефонную трубку. Спярша я, ды і многія не ведалі, хто гэтак робіць. Сёй-той, узлаваўшыся, нават званіў на тэлефонную станцыю, прасіў назваць пару-
шальніка спакою. Але ў Саюзе пісьменігікаў было вядома гэта падае аб сабе голас, абзываецца Уладзімір Дадзіёмаў...
Памёр Уладзімір Ільіч. I не стала больш тых безыменных тэлефонных званкоў. He ведаю, як каму, а мне неяк не па сабе, калі я іх згадваю, не чую сёння...
«ВЕСТАЧКІ»
Цяжкае, проста невыноснае жыццё выпала на долю Ларысы Геніюш. Зведала яна арышт, допыты, турмы, лагеры, смерць самых блізкіх. Калі апынулася зноў на волі, прыехала ў Беларусь, пасялілася ў Зэльве, не сустрэла ў мясцовага начальства даверу, за ёю, кожным яе крокам сачылі. Пра ўсё перажытае яна расказала з уласцівымі ёй талентам, шчырасцю і праўдзівасцю ў сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «Споведзь». Але нават у гэтай аповесці, якая пісалася не для друку, а хутчэй для сябс «стала» яна не прызналася ў тым, чаго заўсёды баялася, яе зноў будуць «шманаць» рабіць вобыск, а значыцца, могуць забраць тое, што яна напісала. I таму сваіх твораў ніколі не трымала пры сабе як толькі што напішацца, яна перасылала яго каму-небудзь са сваіх сяброў «брату» ці «сястрыцы». Гэтак было ў турме, гэтак было ў лагеры, гэтак было тады, калі жыла ў Зэльве. I называла яна гэта «паслаць пра сябе «вестачку». Дзе сёння тыя «вестачкі»? Пэўна ж, не ўсе яны захаваліся на тое было больш чым дастаткова прычын ды і не ўсе тыя «вестачкі» даходзілі да адрасатаў, некаторыя губляліся ці перахопліваліся цікаўнымі, рукастымі людзьмі. I ўсё ж многае не загінула дайшло да тых, каму яно пісалася, пра пгто сведчаць новыя і новыя публікацыі яе твораў-«вестачак>...
ВЯСЁЛЫ ЧАЛАВЕК ДЖЫМ ДЫНГЛІ
У Мінск прыехаў вядомы англійскі вучоны-славіст Джым Дынглі. Ён нікога тут не ведаў, пазваніў мне. Мы сустрэліся, паабедалі ў мяне дома і вырашылі паглядзець горад. Калі выходзілі з аўтобуса на прыпынку каля парку імя Янкі Купалы,
Джым, за нешта зачапіўшыся, упаў і трэба ж! падраў калапіыну свайго святочнага гарнітура.
Ці можна ў вас у Мінску куггіць касцюм? спытаў ён у мяне.
Было гэта ў гады «застою», таму я, памяўпіыся, адказаў шчыра:
Увогуле можна. Але насіць яго... наўрад ці будзеш...
Джым зразумеў мяне, усміхнуўся.
Зайшоўшы ў гасцініцу і пераапрануўпіыся, вучоны-славіст папрасіў мяне звазіць яго ў Вішнева, пазнаёміць з ксяндзом Уладзіславам Чарняўскім, які вёў службу ў касцёле па-беларуску і перакладаў на родную мову Біблію, пра што Джым чуў яшчэ ў Лондане. ПІто ж, Джым быў упершыню ў Беларусі, і яго жаданні былі для мяне законам. He адкладваючы на пасля, у той жа дзень я згаварыў машыну і мы паехалі ў Вішнева. Знайшлі там дом ксяндза і, калі зайшлі ў двор, на мяне раптам кінуўся сабака і падраў калашыну пітаноў. Джым развесяліўся.
Мы квіты, сказаў ён, паглядаючы на мяне. Можам схаўрусавацца. Твая цэлая калашына і мая гэта ўжо штаны. Варта толькі іх сшыць і можна выходзіць на сцэну цырка...
Я па-належнаму ацаніў жарт Джыма і тым не менш спытаў у ксяпдза Уладзіслава Чарняўскага, які якраз выйшаў з хаты, навошта ён трымае ў сваім двары такога злоснага сабаку.
Ведасце, як бы апраўдваючыся, з іскрынкамі весялосці ў вачах адказаў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, я жыву адзін і па начах, здараецца, да мяне заходзяць жанчыны. Раней я чуў, як стукалі яны ціхенька ў дзверы. А цяпер, калі пастарэў, то будзіць сабака. Пагляджу ў акно і вырашаю, якой з іх адчыніць дзверы, а якой не...
Пачуўшы такое, мы з Джымам засмяяліся.
Праз некалькі дзён Джым ад’ехаў у Англію. I ўжо адтуль да мяне дайшоў чарговы досцігі Джыма Дынглі пра яго наведанне Беларусі і ксяндза Уладзіслава Чарняўскага.
Ён, гэты ксёндз, так натрэніраваў свайго сабаку, што той носам чуе балыпавікоў на адлегласці. Як убачыў Сачанку адразу кінуўся на яго і расшматаў штаніну...
Вясёлы чалавек Джым Дынглі! Я цаню яго гумар. I калі Джым прыязджае ў Мінск (дарэчы, вучоны-славіст выдатна валодае беларускай мовай), мы заўсёды з ім сустракаемся і смяёмся ўволю, ад душы, аж за жываты іншы раз хапаемся..
Дай Бог як найбольш нам такіх сяброў!	.
ХАЦЕЎ ЦІ HE ХАЦЕЎ?
Іван Паўлавіч Мележ скардзіўся, як цяжка яму працаваць у Саюзе пісьменнікаў, дзе ён займаў пасаду намесніка старшыні праўлення.
Навошта я ўзваліў на сябе гэтую ношу? задаваў сабе пытанне Іван Паўлавіч.
Аркадзь Куляшоў, які разам з інпіымі пісьменнікамі слухаў Івана Мележа, усміхнуўся..
Бо хацеў, таму і стаў намеснікам старшыні, сказаў як бы з падкусам ён.
Дык жа не хацеў, угаварылі мяне, узяўся апраўдвацца Мележ.
Як я не хацеў, дык не ўгаварылі, усміхаўся ўсё гэтак жа вясёла, з падкусам Аркадзь Куляшоў. А калі цябе ўгаварылі, значыцца, хацеў. А калі так, дык не скардзіся, цягні тую ношу, якую добраахвотна ўзваліў на сябе.
Логіка ў словах Аркадзя Куляпюва была, і Іван Паўлавіч змоўк, перавёў размову на нешта іншае...
ЗНАЙШОЎ ВЫЙСЦЕ
Працаваць з маладымі паэтамі, празаікамі і крытыкамі клопатна, трэба мець і вытрымку, і такт, і яшчэ іпмат-шмат чаго. He ў кожнага ўсё гэта ёсць. Адзін загадчык аддзела паэзіі, сабраўшы цэлы кут рукапісаў маладых аўтараў, падпаліў іх і потым на працягу некалькіх месяцаў, калі ад маладых прыходзілі напамінкі, які лёс напаткаў іхнія творы, чаму няма адказу, пісаў: «Вашы вершы, на жаль, загінулі ў час пажару ў рэдакцыі. Просім нас за гэта выбачыць...» I, паставіўшы размаіпысты подпіс, пасылаў ліст з рэдакцыі маладому аўтару...
ЛЕІІШЫЯ ТВОРЫ
«Лепшыя мае творы яшчэ не напісаны» так звычайна гавораць аўтары, калі выступаюць на сваіх юбілейных вечарах і ў пяцьдзясят, і ў шэсцьдзясят, і ў семдзесят гадоў. I ніяк некаторыя з іх зразумець не могуць, што ў тых, хто іх слухае, узнікае законнае ггытанне: а чаму, навошта вы, шаноўны аўтар, у першую чаргу пісалі не лепшыя свае творы, а горшыя?
ПРЫКЛАД
Сяргей Дзяргай быў адным з тых, хто ніколі не ўпадаў у паніку, не губляў надзеі ў свой народ, верыў у яго будучыню, адраджэнне. I ў якасці прыкладу прыводзіў выпадак са сваёю маці, якая вырасла ў Мінску, тут жыла, а потым, у трыццатыя гады, калі пачаліся рэпрэсіі, выехала ў Маскву...
Усё роднае забыла, нават мову... Прыязджаў я да яе, дык не разумела, пра што з ёй гавару... расказваў Сяргей Сцяпанавіч. I вось здарыўся ў яе інсульт... I перавярнулася ўсё ў галаве... Успомніла беларускую мову, тое, чым жыла ў дзяцінстве, маладосці... А пазнейшае, маскоўскае, забыла, як бы яго і не было... I ўсюды дома, на вуліцы, у магазінах пачала размаўляць толькі па-беларуску... I з народам нашым некалі нешта падобнае здарыцца. Успомніць ён і мову нашу, карані свае, сваё не такое ўжо і паганае мінулае... Вось пабачыце. Я, можа, і не дажыву да таго, але ж хтосьці дажыве. Веру будзе тое...
I калі гаварыў гэта Сяргей Сцяпанавіч, вочы ў яго па-арлінаму іскрыліся, гарэлі...
ЧАРГОВЫ МІФ
Ох, і любяць жа ў нас ствараць міфы! У апошні час сёйтой імкнецца стварыць міф і пра нашу эміграцыю. Некаторыя дагаварыліся да таго, быццам толькі эміграцыя захавала чысціню нашай мовы, толькі яна здатная адрадзіць яе, вярнуць на Бацькаўшчыну...
Чытаеш такое і толькі рукамі разводзіш. Аддаючы належнае тым, хто, жывучы на чужыне, не выракся роднай мовы, муіпу заўважыць літаратурнай мовай там, за межамі Беларусі, валодаюць толькі лічаныя асобы. Ды і тыя ў большасці не навучылі ёй сваіх дзяцей. Пра ўнукаў нават і размовы няма яны амаль усе сталі англічанамі, амерыканцамі, французамі... Так што пра зварот іх на Радзіму сваіх бацькоў, дзядоў слабая надзея. I калі беларуская мова і ажыве на Беларусі, дык не дзякуючы эміграцыі, а дзякуючы Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу, Алесю Гаруну, Максіму Гарэцкаму... Ды і тым, хто не цураўся яе, размаўляў, ггісаў на ёй у самыя неспрыяльныя часы, хто, нягледзячы ш на што, нікуды на з’язджаў, не пакідаў роднай зямлі, працаваў на ёй, вучыў сваёй мове дзяцей, унукаў... Ды і абараняў роднае слова пры кожным зручным і нязручным выпадку...